Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
1.92K subscribers
2.3K photos
308 videos
2 files
2.66K links
Download Telegram
⚡️Беларускія спартоўцы выступілі з важнай заявай да спартыўнай супольнасці. Зварот да Міжнародна алімпійскага камітэта падпісалі больш за 50 тытулаваных спартсменаў і прадстаўнікоў спорта.

25 снежня МАК выступіў з заявай пра магчымы ўдзел спартоўцаў з РФ і Беларусі ў Алімпійскіх гульнях-2024, калі гэтыя спартоўцы не выказвалі актыўнай падтрымкі вайны ва Украіне. Такім чынам, тыя спартоўцы, якія ніяк не выступілі супраць рэжымаў і вайны, могуць удзельнічаць у спаборніцтвах у нейтральным статусе.

У той жа час больш за 20 беларускіх прадстаўнікоў спорту зараз знаходзяцца за кратамі, сотні — падвергліся рэпрэсіям і былі вымушаны з’ехаць з краіны за тое, што заявілі пра сваё непрыняцце гвалту і выказалі прыхільнасць агульным алімпійскім каштоўнасцям. Гэтыя спартоўцы патрапілі пад палітычны пераслед, страцілі свае грамадзянскія правы і не могуць паўнавартасна працягваць спартыўную кар'еру, у тым ліку браць удзел у Алімпійскіх гульнях.

Да зварота далучыліся Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці і больш за 50 вядомых атлетаў і прадстаўнікоў спорта (з-за пытанняў бяспекі подпісы не публікуюцца ў адкрытых крыніцах).

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Супраць удзелу РФ і Беларусі ў Алімпіядзе-2024 выступяць 40 краін.

Міністр спорта Польшчы Каміль Бартнічук заявіў на польскім тэлебачанні, што супраць вяртання расейскіх і беларускіх спартоўцаў на Алімпійскія гульні выступаюць 40 краін.

Таксама Польшчу падтрымалі краіны Балтыі. У сумеснай заяве міністраў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі гаворыцца:

🗣Намаганні вярнуць расейскіх і беларускіх спартоўцаў на міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы пад завесай нейтралітэту легітымізуюць палітычныя рашэнні і шырокую прапаганду гэтых краін.

🗣Мы павінны забяспечыць справядлівасць, прыцягнуўшы да адказнасці вінаватых у ваенных злачынствах, злачынствах супраць чалавечнасці і генацыдзе.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сябра выканкаму Нацыянальнага алімпійскага камітэту Украіны Валерый Барзоў разглядае магчымасць увесці крытэры допуску расейцаў і беларусаў да Алімпіяды-2024:

🗣Калі ні спартоўцы, ні Алімпійскі камітэт як афіцыйны орган не могуць сказаць нічога пра сваю пазіцыю супраць вайны, у нас застаецца толькі 2 варыянта паўплываць на гэтую сітуацыю: 1) змяніць рашэнне выканкаму, 2) удакладніць умовы, на якіх дапускаюцца расейцы і беларусы.

🗣Калі яны павінны зрабіць заяву пра сваю пазіцыю, то дзе, калі, наколькі адкрыта і што за гэтым вынікае: рашэнне аргкамітэту альбо рашэнне федэрацыі? І за тэрмінам калі — да адборачных спаборніцтваў, перад Алімпійскімі гульнямі альбо ўвогуле ў іншы тэрмін?

Поўны выступ Валерыя Барзова і прэсканферэнцыю НАК Украіны можна паглядзець па спасылцы ⬅️

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥀Магутны землятрус забраў жыцці больш за 1800 чалавек у Турцыі і Сірыі.

Трагедыя адбылася сёння а 4:17 па мясцовым часе, эпіцэнтрам землятрусу магнітудай 7,7 стаў горад Газіантэп. Як паведамляюць СМІ, ахвярамі сталі больш за 1800 чалавек, іх колькасць працягвае павялічвацца.

З нагоды трагедыі ў Турцыі прыпыненыя ўсе спартовыя мерапрыемствы, у тым ліку Winter Cup-2023, які быў павінен пачацца сёння.

Зараз у Турцыі на зборах знаходзіцца шмат гульцоў украінскай прэм'ер лігі. Украінская рэдакцыя Tribuna.com збірае дадзеныя аб футбалістах па спасылцы ⬅️

❗️Пад завалы трапілі гульцы турэцкага ФК "Хатайспар". Яны былі выратаваны, але лёс паўабаронцы Крысціяна Атсу і спартыўнага дырэктара Танера Савута застаецца невядомым.
Таксама ў прэс-службе Федэрацыі гандбола Турцыі заявілі аб спробах звязацца з гульцом нацыянальнай зборнай Джэмалем Кютахья, які не выходзіць на сувязь пасля землятрусу.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырыя спачуванні ўсім, хто пацярпеў ад гэтай страшнай трагедыі.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Нарвегія, Швецыя, Ісландыя, Фінляндыя і Данія выступілі супраць вяртання спартоўцаў з РФ і Беларусі на спартыўныя спаборніцтвы.

Алімпійскі і Паралімпійскі нацыянальныя камітэты краін выступілі з сумеснай заявай супраць магчымага вяртання спартоўцаў з Расеі і Беларусі на міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы:

🗣Сітуацыя ва Украіне не змянілася. Мы цвёрда прытрымліваемся пазіцыі не даць расейскім і беларускім спартоўцам і афіцыйным асобам магчымасці ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Зараз не самы зручны час, каб разглядаць іх вяртанне. Гэта наша пазіцыя.

🗣Мы будзем выкарыстоўваць гэтую магчымасць, каб запэўніць нашу непахісную падтрымку ўкраінскага народа і патрабаванне міру. Алімпійскі і Паралімпійскі камітэты Паўночных краін і спартыўныя канфедэрацыі будуць працаваць разам і ў цесным дыялогу з адпаведнымі зацікаўленымі бакамі, каб ацаніць і пастаянна ўважліва сачыць за сітуацыяй.

Нагадаем, што раней супраць удзелу расейцаў на міжнародныя спаборніцтвы, у тым ліку на Алімпійскія гульні-2024, выступілі Польшча, Літва, Латвія і Эстонія.

Крыніца: Nordes Idrettsforbund

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Мэр Парыжа Ан Ідальга выступіла супраць удзелу расейскіх спартоўцаў у Алімпіядзе-2024.

Яна заявіла:

🗣Пакуль Расея будзе працягваць вайну супраць Украіны, я не хачу, каб на парыжскай Алімпіядзе была расейская дэлегацыя. Гэта недапушчальна.

Пазней яна дадала, што тыя расейцы, хто не падтрымлівае пуціна, могуць выступіць на гульнях пад нейтральным сцягам.

Крыніца: franceinfo

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаўся наконт магчымага ўдзелу спартоўцаў із РФ і Беларусі ў Алімпійскіх гульнях-2024:

🗣Акупанты знішчылі ва Украіне 343 спартыўныя аб'екты, забілі 231 украінскага спартоўца і трэнера.

🗣Вайна, якую Расея развязала супраць нашай краіны, працягваецца, а кіраўніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэта «шукае шляхі», каб дапусціць на Алімпіяду ў Парыж спартоўцаў з Расеі і Беларусі. Мы заклікаем партнёраў далучыцца да нашага Марафону сумленнасці, супрацьстаяць гэтым намаганням і абараніць Алімпійскую хартыю.

Крыніца: @zelenskiy_official
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Рашэнне аб удзеле спартоўцаў із РФ і Беларусі ў летніх Алімпійскіх гульнях-2024 будзе прынята летам.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік урада Францыі Аліўе Веран:

🗣Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў даць магчымасць расейскім атлетам удзельнічаць у шэрагу міжнародных спаборніцтваў пад нейтральным флагам.

🗣Але рашэнне МАК не адносіцца да Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў 2024 годзе. У сувязі з гэтым рашэнне павінна быць прынята летам. Ніякага афіцыйнага рашэння сумесна з МАК яшчэ вынесена не было.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Спартоўцам важней купіць торбу ад Dior, чым выратаваць ад прапаганды людзей, якія жывуць на пяць тысяч рублёў у месяц і ходзяць у прыбіральню на вуліцу"

Расейская футбалістка Надзея Карпава распавяла, як ставіцца са спартоўцаў, якія не выказваюцца пра вайну:

🗣Для мяне чорны квадрат Фёдара Смолава не з’яўляецца антываенным выказваннем. Як ты можаш, калі адбылася Буча, выкласці толькі чорны квадрат?

🗣Для мяне гэта выглядае як пазіцыя людзей, якія кажуць: "Я за мір" – і пры гэтым падтрымліваюць пуціна. Але я не хачу на Смолава ўсіх сабак спускаць, бо ёсць людзі, якія нават гэтага не зрабілі.

🗣Мы ўсе нядаўна бачылі артыста Кучэру, які прыйшоў на інтэрв'ю да Дудзю, — якая ў яго каша ў галаве. І ў спартоўцаў тое ж самае: адны проста дурні, а іншыя мярзотнікі, якія здавольваюцца сваімі матэрыяльнымі выгодамі. Ім важней купіць торбу ад Dior, чым выратаваць ад прапаганды людзей, якія жывуць на пяць тысяч рублёў у месяц і ходзяць у прыбіральню на вуліцу. Для гэтага, мусіць, павінны быць і чалавечыя якасці, нейкая эмпатыя.

Крыніца: "Холод"
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Вялікабрытанія выступіла супраць удзелу спартоўцаў із РФ у Алімпіядзе-2024.

Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік брытанскага прэм'ер-міністра Рышы Сунака:

🗣Мы і сапраўды многія іншыя краіны маем адназначную пазіцыю па гэтым пытанні і хочам пераканацца, што мы працягваем казаць адным голасам, і даць гэта зразумець МАК.

Па словах прадстаўніка, Вялікабрытанія "вельмі ясна" выказала сваё меркаванне па гэтым пытанні Міжнароднаму алімпійскаму камітэту, і, пакуль ідуць баявыя дзеянні ва Украіне, да Расіі "варта ставіцца як да дзяржавы-ізгою".

Крыніца: Sky News

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
‼️ Паважаныя прадстаўнікі незалежных медыя, дэмакратычных сіл і інфармацыйных рэсурсаў!

BSSF звяртаецца да вас з просьбай НЕ распаўсюджваць матэрыялы лукашэнкаўскай прапаганды з удзелам беларускіх спартоўцаў.

Пакуль Міжнародны алімпійскі камітэт абмяркоўвае магчымасць допуску спартоўцаў з РФ і Беларусі, сумленныя атлеты знаходзяцца за кратамі ў жудасных умовах і фактычна з'яўляюцца палоннымі.

Рэжым намагаецца выкарыстоўваць іх у сваіх злачынных мэтах і фармат "пакаяльных інтэрв'ю" — адзін з інструментаў ціску на свядомасць грамадскасці.

Звяртаемся з гэтай жа просьбай да грамадскасці, блогераў і актыўных карыстальнікаў сацсетак! Не ўдзельнічайце ў інфармацыйных аперацыях рэжыма!

Дзякуем за паразуменне!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Скажыце, што спорт па-за палітыкай, тым 227 спартоўцам, якія загінулі падчас уварвання Расеі ва Украіну".

Павел Шурмей, беларускі спартовец, які зараз ваюе ва Украіне ў палку Каліноўскага, разам з Аленай Бурак запісалі моцны відэазварот да МАК з заклікам адхіліць спартоўцаў з РФ і Беларусі ад Алімпійскіх гульняў у Парыжы:

🗣Расейскія спартоўцы кажуць, што мы намагаемся ўкрасці іх алімпійскую мару. Але што сказаць тым спартоўцам, якія паклалі сваю алімпійскую мару побач са сваім жыццём на фронце?

🗣Мы заклікаем МАК не дапускаць расейскіх і беларускіх спартоўцаў да міжнародных спаборніцтваў, калі яны адкрыта не асуджаюць агрэсію Расеі супраць незалежнай Украіны.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Літва будзе байкатаваць Алімпіяду, калі ў ёй прымуць удзел спартоўцы з Беларусі і РФ.

Міністр адукацыі, навукі і спорту Літвы Юргіта Шюгджынене паведаміла, што пазіцыя міністраў спорту Паўночных і Балтыйскіх краін адносна ўдзелу расейцаў і беларусаў у Алімпійскіх гульнях адзіная — не дапускаць удзелу спартоўцаў у Алімпіядзе да таго часу, пакуль РФ і Беларусь не спыняць сваю агрэсію супраць Украіны:

🗣Байкот Алімпіяды — гэта апошняя мера, якую, магчыма, давядзецца прыняць. Цяпер мы павінны зрабіць усё, каб расейскія і беларускія спартоўцы не ўдзельнічалі ў Алімпіядзе, а ў ёй удзельнічалі нашыя і ўкраінскія спартоўцы. Мы ўдзяляем гэтаму шмат часу і сіл.

Крыніца: Delfi

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Спартоўца Юрыя Джэнжэру асудзілі на два з паловай гады "хатняй хіміі".

Юрый прафесійна займаецца міні-футболам, яго спартовы досвед больш за 20 гадоў. Раней граў за клуб «Лівадыя». Спартовец выступаў на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах, восем гадоў быў капітанам футбольнай каманды.

Юрыя абвінавацілі ў тым, што ў 2020 годзе перакрываў рух транспарту ў Фаніпалі — ішоў па дарозе падчас акцыі пратэсту. Падчас пасяджэння Юрый не пагадзіўся з прад’яўленымі яму абвінавачваннямі.

Крыніца: Вясна

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Камітэт па міжнародных справах Сенату Чэхіі прызнаў КДБ і ГУБАЗіК арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм.

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка:

🗣Мы працягнем нашую працу ў напрамку прыцягнення да адказнасці ўсіх вінаватых у рэпрэсіях супраць беларускага народа.

Такім чынам, беларускіх спартоўцаў, якія знаходзяцца на службе КДБ (напрыклад, Федэрацыя біятлона замацавана менавіта за гэтым ведамствам), можна афіцыйна лічыць прадстаўнікамі арганізацыі, якая падтрымлівае тэрарызм.

Пасяджэнне Сената Чэхіі па прыняцці рэзалюцыі запланавана на 15 лютага.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Кіраўнік МАК Томас Бах заявіў, што байкот Алімпіяды парушыць Алімпійскую хартыю.

Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах заявіў пра ціск з боку Украіны на іншыя краіны адносна байкоту Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў выпадку допуску расейцаў:

🗣Пра ўдзел у Алімпійскіх гульнях у 2024 годзе нейтральных спартоўцаў з расейскімі ці беларускімі пашпартамі пакуль нават канкрэтна не гаварылася. Таму лісты НАК Украіны калегам з іншых камітэтаў, міжнародных федэрацый, членам МАК і будучым гаспадарам Алімпіяды, якія аказваюць на іх ціск з мэтай публічнага ўплыву на прыняцце рашэнняў, успрымаюцца як вельмі прыкрыя.

🗣Кожны НАК нясе адказнасць за захаванне фундаментальных прынцыпаў Алімпійскай хартыі. Байкот яе парушыць. Магчымы допуск расейскіх і беларускіх спартоўцаў на Алімпіяду заснаваны на рэзалюцыі ААН аб барацьбе з дыскрымінацыяй у алімпійскім руху.

Крыніца: Reuters

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Мэр Парыжа Ан Ідальга выступіла ў Кіеўскай мэрыі і выказалася супраць удзелу РФ у Алімпіядзе-2024.

Пра гэта паведаміў Віталь Клічко, мэр Кіева, у сваім тэлеграм-канале.

🗣Я хачу выказаць вам сваё перакананне і сваю волю: пакуль расейскія войскі будуць працягваць вас бамбіць, нацэльвацца на ваша грамадзянскае насельніцтва і вашу інфраструктуру, пакуль раскйскія салдаты акупуюць вашу тэрыторыю, я не хачу, каб расейскія спартсмены бралі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах.

🗣Гэта маё перакананне як мэра, як палітычнага лідэра, як перакананай еўрапейкі. Я не сумняваюся, што Міжнародны алімпійскі камітэт зможа падтрымаць гэтую пазіцыю.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Я не хачу спаборнічаць на адной дарожцы з тымі, хто падтрымлівае лукашэнку і вайну ва Украіне"

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская ў інтэрв'ю з польскім выданнем Sport.pl выказалася наконт удзелу беларусаў і расейцаў у міжнародных спаборніцтвах:

🗣З тымі, хто падтрымлівае лукашэнку і вайну ва Украіне, я не хачу бегчы на адной дарожцы. Думаю, што такіх, як я, шмат.

Зараз Крысціна не мае магчымасці браць удзел у міжнародных стартах, бо Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі дагэтуль разглядае яе як беларуску:

🗣У тых, хто быў супраць рэжыму, такія ж праблемы, як і ў мяне. Гаворка ідзе пра больш за 50 атлетаў, якія збеглі ад рэпрэсій і цяпер не могуць стартаваць, бо маюць беларускае грамадзянства і трохгадовую адтэрміноўку. Гэта складаная тэма для ўсіх нас.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️"Спартоўцы, якія падтрымліваюць вайну, не павінны выступаць на Алімпійскіх гульнях"

Святлана Ціханоўская падтрымала пазіцыю BSSF і выказалася супраць удзелу спартоўцаў з РФ і Беларусі на Алімпіядзе-2024:

🗣З 2020 года беларускія спартоўцы масава выказаліся супраць фальсіфікацый, рэпрэсій і катаванняў. На іх распачыналі крымінальныя справы, іх саджалі за краты, пазбаўлялі кар'еры. Яны выступілі супраць рэжыму — і страцілі магчымасць патрапіць на Алімпіяду.

🗣Прарэжымныя спартоўцы, такія, як Максім Недасекаў, не бачаць нічога дрэннага ў рэпрэсіях і катаваннях. Яны не бачаць злачынстваў Расеі ў вайне і адкрыта падтрымліваюць рэжым. Нягледзячы на рэпрэсіі спартыўнай грамадскасці ў Беларусі, такіх спартоўцаў дапусцілі на Алімпіяду ў Токіа. Нягледзячы на спробу сілком павезці ў Беларусь лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую, іх дапусцілі на Алімпіяду ў Пекін. І нават нягледзячы на саўдзел рэжыму ў вайне Расеі супраць Украіны, іх збіраюцца дапусціць на Алімпіяду ў Парыжы. А сумленных беларускіх спартоўцаў, якія ўвесь гэты час змагаліся з рэжымам і выступалі супраць вайны, на Алімпіядзе не будзе, таму што рэжым не дае ім магчымасці прымаць удзел у спаборніцтвах.

🗣Нічога агульнага са справядлівасцю тут няма. Я падтрымліваю пазіцыю Фонда спартыўнай салідарнасці. Спартоўцы, якія падтрымліваюць рэпрэсіі, фальсіфікацыі і вайну ва Украіне, не павінны ўдзельнічаць у Алімпіядзе. Ні пад якім сцягам — ні пад дзяржаўным, ні пад расейскім, ні пад нейтральным.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Супраць удзелу спартоўцаў з РФ і Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Парыжы сфармавалася кааліцыя з 35 краін.

Сёння, 10 лютага, на саміце ў Велікабрытаніі 35 краін дамовіліся патрабаваць адхілення расейскіх і беларускіх спартоўцаў ад Алімпіяды-2024. Сярод іх — ЗША, Германія, Францыя, Японія і Аўстралія.

Пра гэта паведаміла міністр спорту Літвы Юргіта Сюгзідзіене:

🗣Мы рухаемся ў тым напрамку, што байкот нам не спатрэбіцца, таму што ўсе краіны аднадушныя.

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў анлайн на саміце з міністрамі, каб абмеркаваць заклік да адхілення спартоўцаў з краін-агрэсараў.

Па словах прэс-сакратара, пасланне Зяленскага ўдзельнікам сустрэчы заключалася ў тым, што прынцыпы нейтралітэту не могуць прымяняцца да ўварвання Расеі ва Украіну.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Міністр спорту Польшчы прапанаваў МАК стварыць для беларусаў і расейцаў зборную бежанцаў.

Каміль Бартнічук, польскі міністр спорту, прапанаваў Міжнароднаму алімпійскаму камітэту разгледзіць альтэрнатыўнае рашэнне, пры якім беларускія і расейскія спартоўцы, якія не падтрымліваюць дыктатарскія рэжымі і вайну і актыўна выступаюць супраць лукашэнкі і пуціна, маглі б узяць удзел у Алімпіядзе-2024.

Таксама ён адзначыў, што большасць краін выступае за тое, каб спартоўцы з РФ і Беларусі не ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Бартнічук дадаў, што пакуль не прынята рашэнне аб магчымым байкоце мерапрыемства ў выпадку допуску да гульняў беларускіх і расейскіх спартоўцаў.

Крыніца: Sport Dziennik

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM