Зянон Пазьняк
2.03K subscribers
571 photos
223 videos
3 files
772 links
ФБ Зянона Пазьняка: https://www.facebook.com/ivan.viktarovic.5
Download Telegram
​​НАТАТКА

На пачатку жніўня нешта ўзбудзіліся імітатары і кантора. На беларускі асяродак «невераятных» у Варшаве пад дзікай назвай «Хаб» (слова не беларускае) адбыўся напад. Група ўзломшчыкаў, сярод якіх пазналі вядомага Сяргея Чыслава (псеўданім «Бульба») і яшчэ некалькі асобаў, выламалі замкі ў памяшканьні пад адрасам пляц Канстытуцыі, 6 і паставілі свае замкі. Зьявілася паліцыя. Аказалася, што таемна была зроблена замена кіраўніцтва арэнды гэтага памяшканьня і пры гэтым, як сцьвярджае сапраўднае кіраўніцтва, падрабілі подпіс кіраўніка. Гаспадаром памяшканьня, значыцца, зьбіраецца стаць спадар Чыслаў (Бульба).

Прычыны «рэйдэра» пакрытыя таямніцай. Які сэнс у гэтым для нападнікаў? Пакуль што невядома. Для маладзёвага Збору вынік праглядаецца толькі такі: Збору там ня будзе. Прынамсі ў бліжэйшым часе.

У гэтыя ж дні так званыя «дэмсмі» распаўсюдзілі інфармацыю пра «грандыёзную падзею», якую прадставілі як «гістарычны паварот» (так і напісалі). «Паварот» заключаўся ў тым, што спадары Латушка, Франак, яшчэ нехта з гэтай групы і Сьвятлана Ціханоўская па «Зуму» захацелі спаткацца з кіраўніцтвам палка імя Каліноўскага. Спаткаліся. Пагаварылі. Кіраўніцтва палка ў чарговы раз паведаміла ім, што лічыць групу зь Вільні правальным праектам і не зьбіраецыца яе ў нечым падтрымліваць.

Тым часам спадарства Франак, Латушка і Ціханоўская па «Зуму» атрымалі магчымасьць зрабіць сумесныя фоткі і пусьціць у «дэмсмі» інфармацыю пра «вялікую падзею» і «гістарычны паварот», а палітыкі Эўразьвязу, што за гэтым стаяць, – атрымалі пачуцьцё задавальненьня, што «беларуская дэмакратыя» (якую яны фінансуюць) дзейнічае заадно з палком Каліноўскага і трымае ўсё на кантролі.

Такі ёсьць выдуманы быт імітатараў, пачынаючы з 2000-га года, калі пасьля расколу БНФ яны пад кіраўніцтвам немцаў і КГБ утварылі псэўдаапазыцыю ў Беларусі. Мэтадалёгія акасьцянела. Зьмяняюць толькі лялек.

04/08/2023

Зянон Пазьняк | Падпісацца
Forwarded from Usau Pavel
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Калі ласка, прашу, кажыце за сябе, Сьвятлана.

Гэта для Вас і вашага атачэньня, толькі пасьля пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны 2022 году стала відавочна, што Саюз з Расеяй гэта тупік.
Да 2022 году вы ў сваіх выступах і выказваньнях ляцелі ў гэты Саюз поўнай парай.
Да 2022 году вы не заўважалі агрэсіўнай палітыкі Пуціна, вайны 2014 году, анэксіі Крыму.
І ў сваёй дзейнасьці да 2022 году ваш штаб/офіс, рабіў усё, каб гэтага не заўважалі беларусы, каб яны чакалі прыходу выбаўленьня з Усходу.
Чаму вы не сказвлі, што "мне, Святлане Ціханоўскай, на жаль толькі ў 2022 годзе стала відавочна"? Навошта пустыя фразы.
Для тых, хто разумеў лёс сваёй краіны - гэта было відавочна заўседы.

Чаму вы не сказалі, што мелі рацыю тыя, хто папярэджваў пра сутнасьці палітыкі Расеі, хто папярэджваў пра небясьпеку.

Чаму, у вашым атачэньні ўсьцяж людзі, якія пісалі вам тэксты пра мудрага Пуціна, пра тое, што ад Расеі мы нікуды не дзенемся", зьмянялі цытаты Каліноўскага?

Ці на сам рэч, для Вас нешта стала відавочным?
❗️Нагадваем пра магчымасьць замовіць кнігі, падпісаныя ЗЯНОНАМ ПАЗЬНЯКОМ❗️

З нагоды угодкаў прыняцьця Дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі (27 ліпеня) і святкаваньня Дня Незалежнасьці (25 жніўня) «Вольная Беларусь» запускае акцыю: у вас ёсьць магчымасьць замовіць кнігі Зянона Пазьняка пра гэтыя гістарычныя падзеі з аўтографам аўтара!

З 27 ліпеня па 25 жніўня вы маеце магчымасьць набыць камплекты кніг:

📍1 камплект: "Сэсія Незалежнасьці" + брашура "Дэклярацыя — першы крок да незалежнасьці"
📍2 камплект: "Дэпутаты Незалежнасьці" + брашура "Незалежнасьць Беларусі. 20 гадоў".

🚚 Дастаўка магчымая толькі ў межах Польшчы.

Як замовіць? Запаўняйце форму ніжэй ды абавязкова пазначце на чыё імя жадаеце аўтограф з пажаданьнямі ад Зянона Пазьняка.
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdPXvyJEft1JV76l86oor1EnnqMMCyk9ZSC9rlErHubws5n6w/viewform?usp=sf_link

❗️Усе сродкі з продажу кніг пойдуць на падтрымку Руху "Вольная Беларусь"❗️

Памятайма гісторыю, змагаймася за сваю будучыню і перамагайма!
Жыве Беларусь!
​​«За туманам нічога ня відна,
Толькі відна дуба зелянога»...

(Рэцэнзія на спэктакль)

Беларускі тэатр у вельмі цяжкіх умовах эміграцыі на выпадковых, не прыстасаваных пляцоўках паказвае высокі творчы ўзровень. Прытым узьнікае ён сярод сьвету, у якога ўжо няма прыцягненьня ні для тэатра, ні для літаратуры, ні для Духа, ні для вялікіх ідэй. У нас, беларусаў, яно яшчэ ёсьць.

Спэктакаль «Замова» (рэжысёр Максім Шышко) пастаўлены ў Варшаве невялікай гомельскай трупай у неазначаным аўтарам жанры як «музычны праект». На справе тут тыповая зьява сімвалічнага тэатра, які прабіваўся ў сьвет як творчая канцэпцыя і стыль у першай трэці 20-га стагоддзя.

У акупацыйных умовах у Беларусі тэатральны сімвалізм найбольш адзначыўся ў драматургіі Янкі Купалы, Леапольда Родзевіча, Якуба Коласа, але ў тых умовах ён ня быў рэалізаваны на сцэне.

Калі задумацца над тым пэрыядам, то гэта быў час, калі народ стаяў перад вырашэньнем свайго лёсу, але зьмест і сэнс гэтага вырашэньня быў народу неасягальны альбо невядомы. І тады ў творчасьці зьяўляліся абагуленыя вобразы як сімвалы існаваньня.

Спэктакаль «Замова» ня мае драматургіі (тэкстам прамаўляецца ўсяго некалькі ключовых слоў). Гучаць толькі аўтэнтычныя народныя сьпевы і фонавая музыка ў зьменлівай мізансцэне зь мінімумам атрыбутаў, якія адлюстроўваюць сімволіку зьяў (галава татэма, сьвечкі, белае газавае палатно, люмінісцэнтныя колцы).

Гэта рэжысёрскі спэктакаль, дзе шляхам стварэньня відовішча, згарманізаванага з гукам і сьпевамі дасягнуты надзвычайны эфект – выяўлена містыка дзеяньня – містычны зьмест і сэнс беларускіх песьняў як адбітак абагуленага чалавечага лёсу народа. Выяўлена гэта вобразна і моцна (у стылі сімвалічнага тэатру).

Нават глядач, не абазнаны ў прыёмах тэатра, успрыме яго да душы, бо ў спэктаклі дасягнута вельмі істотная якасьць мастацтва – эстэтыка сьпеўнага і фармальнага паказу напоўнена пачуцьцём, якое ўплывае на гледачоў і ўспрымаецца імі.

На сцэне дзьве актрысы і актор цераз сьпяваньне і сімвалічны паказ містыкі сьпеваў па-мастацку адлюстравалі лёс непарыўнага чалавека, дух людзей, якія склалі і сьпяваюць гэтыя песьні, лёс жыцьця ад нараджэньня да сьмерці.

Гэта добры сэнсоўны музычны спэктакаль на падрыхтаванага гледача. Трэба адзначыць выдатнае выкананьне песьняў Дар'яй Новік і Марыляй Пятровіч – артыстычна ў аўтэнтычным народным стылі. Сэнсавую ролю сучаснага (непарыўнага) беларуса выконваў Андрэй Новік.

Тэатральны калектыў з Гомеля невялікі (шэсьць асобаў). Але трэба ўлічыць, што драматургіі малых формаў у беларускай літаратуры ёсьць дастаткова. Некаторыя творы яшчэ ніхто ня ставіў.

9 жніўня 2023 г.

Зянон Пазьняк | Падпісацца
Цікава праглядаць архіўныя матэрыялы. На колькі дакладна каманда Пазьняка прадказвала развіцьцё падзей. Яшчэ на пачатку 2020 году аналітыкі Руху папярэджвалі пра планы Расеі акупаваць Беларусь, а пасьля Украіну.
Але сёньня "офісы" і "кабінеты" нам спрабуцюць хлусіць аб тым, што "у 2020 годзе пытаньне геапалітычнага выбару не стаяла".
——

"Пуцін рыхтуе вайну

Новая канструкцыя расейскай улады завострана на вайну:
1. Пытаньне вайны сканцэнтравана ў руках адной асобы, Пуціна,
2. Усе сілавыя ведамствы падначалены адной асобе, Пуціну,
3. Умацавана вертыкаль улады, ліквідаваны рэшткі самакіраваньня.
4. Урад сканцэнтраваны на функцыю максімальнага збору сродкаў, неабходных для вайны,
5. Усе міжнародныя дамовы, усе ратыфікаваныя міжнародныя канвэнцыі выведзены за межы законаў, не зьяўляюцца абавязковыя для выкананьня.

Паэтапныя пляны пуцінскай хунты на заходнім накірунку:
- Акупацыя Беларусі,
- Акупацыя Украіны,
- Акупацыя краінаў Балтыі

Ваенныя дзеяньні запланаваны гібрыднымі мэтадамі. Пры іх недастатковай эфектыўнасьці, гарачыя вайсковыя апэрацыі.

З Макронам дамоўлена, Меркель нешта паабяцалі, ЗША будуць занятыя выбарамі. Польшчы спрабуюць учыніць блякаду. Таму такая пасьпешнасьць, гэта пляны на 2020 г.

Для беларусаў, якія трымаюць у руках зброю. Лепш даць адлуп расейскім плянам на першым этапе (пры памкненьні акупацыі Беларусі), чым гінуць на расейскіх войнах супраць суседзяў. Гэтым перакуліць усе шызоідныя пляны Масквы.

27 студзеня 2020 г. Беларуская Салідарнасьць"
Forwarded from Historyja
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔹"Без культуры няма будучыні, а без культуры няма нацыі. Няма будучыні (...) Няма гістарычнай памяці, няма прадаўжэння гістарычнага роду. І наш непрыяцелі гэта добра ведалі"

🔹"Апошнія палітычныя падзеі, выбары, ярка засведчылі, калі ў народу няма нацыянальнай свядомасці, культурнай і духоўнай еднасці, ён можа рабіць палітычныя памылкі. І тое, што зроблена палітычная памылка, народ усвядоміць пазней. Гэта пакуль што вядома толькі нам"

Зянон Пазняк у 1994 годзе.

Відэа: Сяргей Чырык
​​⚡️АСАБІСТЫ ПУБЛІЧНЫ ЛІСТ аб абмене і вызваленьні палітвязьняў і ваеннапалонных

Зянон Пазьняк: Тут апублічваю тэкст ліста, накіраваны мной на э-по А. Р. Лукашэнку і У. А Зяленскаму пра абмен палітвязьняў і ваеннапалонных

Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка
Уладзімер Аляксандравіч Зяленскі

АСАБІСТЫ
ПУБЛІЧНЫ ЛІСТ
аб абмене і вызваленьні
палітвязьняў і ваеннапалонных

12 жнівень 2023 г.

Аляксандар Рыгоравіч і Уладзімер Аляксандравіч, зьвяртаюся да вас як да звычайных людзей, не ўжываючы вашых афіцыйных тытулаў, бо рашэньне аб справе, па якой я зьвяртаюся, мае перш за ўсё маральны характар.

Справа пра абмен ваеннапалонных.

Два палонныя грамадзяне Беларусі ( Максім Зязюльчык і Андрэй Герыловіч ), якія былі ў расейскім войску, ваявалі супраць Украіны і асуджаныя судом Украіны на пазбаўленьне волі адпаведна на 10 і на 9 гадоў, зьвярнуліся да ўлады Рэспублікі Беларусь з просьбай абмяняць іх на палітзьняволеных Рэспублікі Беларусь.

Прашу вас паспрыяць такому абмену, улічыць маю прапанову і пазыцыю шматлікіх беларусаў у Польшчы. Менавіта: абмяняць палонных Максіма Зязюльчыка і Андрэя Герыловіча на палітвязьняў у Беларусі: Вольгу Віктараўну Залатар – маці пяцярых непаўналетніх дзяцей, асуджаную на 4 гады пазбаўленьня волі, і журналіста Дзяніса Яўгенавіча Івашына, асуджанага на 13 гадоў і 1 месяц пазбаўленьня волі.

Публічны ліст не найлепшы спосаб у такой важнай справе. Я не валодаю ўладай і па свайму статусу не ў стане выкарыстаць мэтады дыпламатыі прыдатныя ў гэтым выпадку. Зьвяртаюся наўпрост, абапіраючыся толькі на свой аўтарытэт сярод адданых для Беларусі людзей і не забыты ва Украіне.

Такі абмен магчымы. Ён будзе добрым для ўсіх.

Зычу шчасьця людзям Беларусі і шчасьця людзям Украіны, каб будучыня нашых народаў была вольнай, сьветлай, дружнай і прыгожай.

Зянон Пазьняк
Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня Рэспублікі Беларусь, Кіраўнік Парламенцкай Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, Кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, Палітычны лідар Нацыянальна-Вызвольнага Руху «Вольная Беларусь».

На ўкраінскай мове | БНС «Вольная Беларусь»
Зянон Пазьняк pinned «​​⚡️АСАБІСТЫ ПУБЛІЧНЫ ЛІСТ аб абмене і вызваленьні палітвязьняў і ваеннапалонных Зянон Пазьняк: Тут апублічваю тэкст ліста, накіраваны мной на э-по А. Р. Лукашэнку і У. А Зяленскаму пра абмен палітвязьняў і ваеннапалонных Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка Уладзімер…»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У расійскіх падручніках па гісторыі перапішуць… вызначэнне тэрміну “імперыя”. Як кажа адзін з аўтараў дапаможніка, гэта зробяць дзеля таго, каб “прадэманстраваць адрозненні Расійскай імперыі ад “класічнага каланіялізму”.

Расіяне літаральна працягваюць перапісваць гісторыю. Узгадаем базу ад Зянона Пазняка па гэтай тэме.
📄 25 жніўня 1991 года адбылося гістарычнае паседжанне Вярхоўнага Савета БССР, дзякуючы якому была абвешчаная незалежнасць БССР.
🗣З гэтай нагоды запрашаем усіх на лекцыю Зянона Пазняка "25 жніўня - дзень, які павярнуў гісторыю Беларусі".

🎶Пасля лекцыі слухачоў чакае невялікая культурная праграма з нагоды Дня Незалежнасці: чытанне вершаў (Галіна Пазняк, Алег Лазоўскі), музычныя выступы Алеся Дзянісава (Dzieciuki) і Алесі Сінчук (Украіна).

🗓КАЛІ: 26 жніўня (субота), пачатак а 17:30
📍ДЗЕ: Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)
🙋УДЗЕЛ: выключна па папярэдняй рэгістрацыі праз анкету
​​НЕКАЛЬКІ СЛОЎ АБ ПАДЗЕЯХ
(9 жнівень 2023 г.)

Нядаўна некаторыя ўдзельнікі Фэйсбука перадрукавалі мой зварот да беларусаў ад 7 жніўня 2020 г. пад назовам ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЕБЯСЬПЕЦЫ. Гэта папярэджаньне аб грандыёзнай крывавай правакацыі супраць народа Беларусі, якую падрыхтавалі маскоўцы (найбольш ФСБ) праз структуру Газпрама і агентуру ў Беларусі на дату выбараў прэзыдэнта – 9-га жніўня 2020 г.

Аб правакацыі мне было вядома па маіх крыніцах яшчэ зімой-вясной 2020 г. Плянавалі справакаваць масавыя дэманстрацыі ашуканага электаратаў, які ськіравалі б у падтрымку кандыдата Газпрама, меркавалі задзейнічаць расейскіх вагнераўцаў, пераапрануты расейскі ОМОН, пусьціць вялікую кроў, на гэтай хвалі зрынуць Лукашэнку і прывесьці да ўлады больш патрэбнага Маскве (дзеля анэксіі Беларусі) прадстаўніка Газпраму (Бабарыку).

Што гэта было б, я і тады, і потым неаднаразова пісаў – канец незалежнай дзяржаўнасьці Беларусі.

План ажыцьцявіўся часткова. Зьмены сатрапа не адбылося з прычыны рашучых прэвентыўных дзеяньняў Лукашэнкі, які замкнуў галоўных маскоўскіх «гульцоў» за краты і арыштаваў засланую групу «Вагнэра» (30 асобаў).

Другая прычына забуксаваньня агрэсіўнага плану – контрдзеяньні нашай партыі (КХП – БНФ), якая добра разумела што намечана масавае сцьвярджэньне прарасейскай апазыцыі ў Беларусі. Агентурай падрыхтаваны былі нават люмпенскія сімвалы (замест «Пагоні» вялікі тапак-шлёпанец, якім будуць біць таракана) і люмпэнскія воклічы тыпу «Стоп таракан!» (замест «Жыве Беларусь!»).

КХП – БНФ вынесла тады ў масы нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя сьцягі, якія імгненна падхапіў народ. Нацыянальная ськіраванасьць сур'ёзна зьмяніла абставіны пратэстаў, напалохала Маскву, схіліла яе да падтрымкі Лукашэнкі, якога Крэмль тады, фактычна, забраў у палітычны палон і праз яго ажыцьцявіў рэпрэсіўную частку свайго плану.

Адбыўся страшэнны пагром беларускай нацыі і ў цэлым беларускага грамадзтва. Рэпрэсіі ў форме генацыду працягваюцца па сёньняшні дзень і як паказваюць абставіны ня спыняцца ніколі, пакуль трываць будзе лукашысцкі рэжым і расейская акупацыя Беларусі.

Пры карэкцыі і перабудове маскоўскага плану ФСБ вынікова скарыстала рэшткі газпрамаўскай апазыцыі (цяпер так зв. група Франака-Ціханоўскай альбо як яна зарэгістравана, – «офіс Ціханоўскай») і забясьпечыла ўплыў яе на беларускую апалітычную і дэнацыяналізаваную эміграцыю за мяжой пра дапамозе Захаду).

Беларусь засталася. Але прадухіліць пагром народа тады не ўдалося, бо ўжо моцна панішчыныя былі нацыянальна-вызвольныя сілы, практычна ліквідаваны быў нацыянальны палітычны клас, плюс разбуральная русіфікацыя ды безразьдзельнае панаваньне маскоўскіх сродкаў масавай інфармацыі і прапаганды. Беларусы былі дэзарыентаваныя. Мала каму была патрэба нешта беларускае слухаць і разумець.

За тры гады сітуацыя мала зьмянілася. Былая газпрамаўская правальная «дэмапазыцыя» (так званы «офіс») – цяпер гэта асноўны агентурны рэсурс, які мае ўплыў на нацыянальна неасэнсаваных людзей. Галоўны ўпор гэтай «дэмапазыцыі» накіраваны зараз на пранікненьне ва Украіну ў полк Каліноўскага і ўплыў на яго. (Зазначу, што калі б такое здарылася, – полк разваліўся б на часткі і перастаў існаваць.)

Што з гэтым беларусу рабіць – зразумела: ведаць чаго ня ведаў, разумець чаго не разумеў, берагчы, чаго не бярог. Як газаў мудрэц – гуртавацца разумным.

Ніжэй друкую яшчэ ўзяты з архіва Беларускай Салідарнасьці аналіз абставінаў у сьвеце і спавешчаньне Сойму КХП – БНФ, зробленае і распаўсюджанае ў пачатку 2020-га года. (Партыя цяпер забароненая рэжымам. Асноўнае кіраўніцтва ў Польшчы і ЗША)

📌 Пуцін рыхтуе вайну
ДБАЮЧЫ ПРА СЬВЕТЛЫ ЧАС
(Рэпліка пра спэктакль)


Частка актораў-купалаўцаў, якія згуртаваліся пасьля лукашысцкага пагрому народа і пасьля эміграцыі трупы Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, паказалі ў Варшаве спэктакль «Плошча Перамогі». (Рэжысёр Аляксандар Гарцуеў, ён жа аўтар сцэнара паводле твораў Альгерда Бахарэвіча.)

Спэктакль добры. Пастаўлены ў стылі Брэхта, які некалі любіў і спрабаваў прышчапіць купалаўскаму тэатру Валеры Раеўскі («Што той салдат, што гэты...» і інш.). Нічага асаблівага з таго не атрымалася, бо сухая рацыянальная схематыка роляў і прыдуманасьць праблем брэхтаўскіх п'ес былі нецікавыя клясычнаму і жывому тэатру вобразаў беларускай сцэнічнай школы (далёкія і чужыя).

І тым ня менш  спэктаклі атрымліваліся, дзякуючы найперш акторам, якія ўмелі рабіць з драматургічных хадуляў жывыя сцэнічныя пэрсанажы. Так і ў «Плошчы Перамогі». Ёсьць шмат сцэнаў, скампанаваных рэжысёрам і сыграных акторамі проста выдатна (сцэны з Рэгентам, з Амбасадарам імпэрыі, з «прэтарыянскай» змовай і інш.).

Дзякуй Богу, купалаўцы ёсьць. Важна захаваць беларускае, сваё і адрадзіць лепшае, каб  не сагнуцца пад цяжарам эміграцыйнага жыцьця ды не сапсавацца часам сярод сцэнічнага маразму, «які блукае па Эўропе» (як той «прывід камунізму»).

Нацыянальнаму тэатру патрэбны нацыянальны глядач. Без свайго беларускага гледача тэатр задыхнецца. У Польшчы, найперш у Варшаве, беларусаў крыху ёсьць, каб падтрымаць свой выдатны тэатр. Вельмі важна захаваць сваё творчае беларускае аблічча, сваю акторскую школу, свой ўзровень і разумець, дзеля чаго.

А дзеля таго, каб у сьветлы час, які настане, вярнуцца ў Беларусь, у сьцены роднага тэатра ў цэнтры Менска і моцна адрадзіць наш Акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, які зноў зайграе, загучыць на ўвесь голас. І гэта стане найвялікшым сьвятам аднаўленьня беларускай культуры пасьля столькіх гадоў ліхалецьця.

14 жнівень 2023 г.

Зянон Пазьняк | БНС «Вольная Беларусь»
📄 25 жніўня 1991 года адбылося гістарычнае паседжанне Вярхоўнага Савета БССР, дзякуючы якому была абвешчаная незалежнасць БССР.
🗣З гэтай нагоды запрашаем усіх на лекцыю Зянона Пазняка "25 жніўня - дзень, які павярнуў гісторыю Беларусі".

🎶Пасля лекцыі слухачоў чакае невялікая культурная праграма з нагоды Дня Незалежнасці: чытанне вершаў (Галіна Пазняк, Алег Лазоўскі), музычныя выступы Алеся Дзянісава (Dzieciuki) і Алесі Сінчук (Украіна).

🗓КАЛІ: 26 жніўня (субота), пачатак а 17:30
📍ДЗЕ: Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)
🙋УДЗЕЛ: выключна па папярэдняй рэгістрацыі праз анкету
Зянон Пазьняк
🔥🔥🔥 https://youtu.be/Q4G2MC-qn70
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Палітвязьні – гэта Севярынец, Статкевіч, Івашын і іншыя, а не Бабарыка і Калесьнікава»

Зянон Пазьняк | Падпісацца
Зянон Пазьняк
💥Новае інтэрвію💥 https://youtu.be/3NA9j5xyz40
⁉️Зянон Пазьняк адказвае на пытаньні Свабоды пара абмен палонных беларусаў Свабода Premium

(Адносна майго ліста – тут цікавая зьява. Яшчэ няма ніякіх сігналаў пра пазыцыю Лукашэнкі і Зяленскага, а бел-агентура яўная і схаваная занервавалася, каб неяк пауплываць на магчымае рашэньне праблемы. І што цікава – ім надта ня хочацца каб рашэньне было станоўчым. Некаторыя арыгіналы прыдумваюць опусы эквілібрыстыкі, чапуху нясуць супраць мяне («пры всём уважэніі»). Яны думаюць што Зяленскі і Лукакшэнка чытаюць іхныя опусы ў памыйках і выбіраюць як паступіць.)

Зянон Пазьняк | Падпісацца