Зянон Пазьняк
2.05K subscribers
582 photos
228 videos
3 files
783 links
Facebook Зянона Пазьняка: https://www.facebook.com/ivan.viktarovic.5

Zianon Pazniak, Pozniak, Пазняк, Зенон Позняк
Download Telegram
Лідэр Руху "Вольная Беларусь" Зянон Пазьняк даў каментар каналу WARTA адносна свайго ліста да Уладзімера Зяленскага і Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, што ў сваем публічным лісьце палітык выступіў з прапановай абмяняць двух палонных беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі і былі асуджаныя ва Украіне, на беларускіх палітвязьняў: Вольгу Залатар і Дзяніса Івашына.

Вольга Залатар — маці пяці непаўнагадовых дзяцей, была асуджаная на 4 гады пазбаўленьня волі.
Дзяніс Івашын — беларускі журналіст, уладальнік Карты ўкраінца, супрацоўнічаў з украінскім аналітычным рэсурсам ІнформНапалм. Быў асуджаны на 13 гадоў і 1 месяц.

Каментар Зянона Пазьняка на нашым Ютуб канале:
https://youtu.be/u5aOkpr6Ysk
❗️Субота, 26 жніўня — ЛЕКЦЫЯ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА ДА ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ❗️

📄 25 жніўня 1991 года намаганьнямі дэпутатаў БНФ пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка была абвешчаная незалежнасьць Беларусі!
🗣 З гэтай нагоды запрашаем усіх на лекцыю Зянона Пазьняка "25 жніўня - дзень, які павярнуў гісторыю Беларусі".

🎶 Пасля лекцыі вас чакае культурная праграма: 🔥музычныя выступы Алеся Дзянісава (Dzieciuki) і Алесі Сінчук (Украіна), выкананьне вершаў беларускіх клясікаў (чытаюць Галіна Пазняк, Алег Лазоўскі).

🗓КАЛІ: 26 жніўня (субота), пачатак а 17:30
📍ДЗЕ: Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)
🙋УДЗЕЛ: выключна па папярэдняй рэгістрацыі праз анкету

Арганізатар: Беларускі дом у Варшаве
❗️Нагадваем пра магчымасьць замовіць кнігі, падпісаныя ЗЯНОНАМ ПАЗЬНЯКОМ❗️

З нагоды угодкаў прыняцьця Дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі (27 ліпеня) і святкаваньня Дня Незалежнасьці (25 жніўня) «Вольная Беларусь» запускае акцыю: у вас ёсьць магчымасьць замовіць кнігі Зянона Пазьняка пра гэтыя гістарычныя падзеі з аўтографам аўтара!

З 27 ліпеня па 25 жніўня вы маеце магчымасьць набыць камплекты кніг:

📍1 камплект: "Сэсія Незалежнасьці" + брашура "Дэклярацыя — першы крок да незалежнасьці"
📍2 камплект: "Дэпутаты Незалежнасьці" + брашура "Незалежнасьць Беларусі. 20 гадоў".

🚚 Дастаўка магчымая толькі ў межах Польшчы.

Як замовіць? Запаўняйце форму ніжэй ды абавязкова пазначце на чыё імя жадаеце аўтограф з пажаданьнямі ад Зянона Пазьняка.
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdPXvyJEft1JV76l86oor1EnnqMMCyk9ZSC9rlErHubws5n6w/viewform?usp=sf_link

❗️Усе сродкі з продажу кніг пойдуць на падтрымку Руху "Вольная Беларусь"❗️

Памятайма гісторыю, змагаймася за сваю будучыню і перамагайма!
Жыве Беларусь!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Два месяца таму Зянон Пазьняк прадказаў лёс Прыгожына: "Ён сьмертнік"
Forwarded from Usau Pavel
Пока все внимание приковано к гибели Пригожина, наши соседи решили пойти походом на концепцию литвинизма и полным ходом используют для этого Тихановскую, превращая ее в орудие собственной исторической, и к сожалению, антибеларуской политики.
Вы посмотрите какие формулировки. Просто изумительно.

"В последнее время в публичном пространстве появилась обеспокоенность участившимися случаями проявления литвинизма – на это обратил внимание и член Комитета по национальной безопасности и обороне Раймундас Лопата. По его мнению, эскалация идеологии литвинизма и фальсификация истории Великого княжества Литовского (ВКЛ) связаны с кремлевским режимом.
Р. Лопата призывает учреждения страны разработать стратегию политики Литвы в отношении Беларуси: данная стратегия, по мнению политика, должна включать положения по борьбе с литвинизмом.

 Светлана Тихановская говорит, что возобновившиеся в Литве споры по поводу участившихся случаев литвинизма.

"Я думаю, что эта проблема создана искусственно. Я абсолютно, на 99 процентов уверена, что белорусы не слышали о литвинизме.
(Так бывает, когда не занимался ни политикой, ни родной историей).
По ее словам, в Беларуси о литвинизме речи не идет.

Мы никогда не поставим под сомнение целостность Литвы. Вильнюс – литовский город". (Хочеться обратить внимание "национального лидера", что литвинизм ни как не оспаривает принадлежность Вильнюса (Вильно).

По ее мнению, дискуссии о литвинизме выгодны кремлевскому и минскому режимам.

Лиьвинизм как раз есть цивилизационная альтернатива "русскому миру".

Что можно сказать?
"O Litwo! Ojczyzna moja, ty jesteś jakzdrowie".

І вось што рабіць з табой, шаноўны спадар Міцкевіч?
🇺🇦 Дзень незалежнасьці Украіны

Сёньня, 24-га Жніўня, Дзень незалежнасьці Украіны. Віншуем украінцаў са сьвятам, зычым моцна абараніць сваю незалежнасьць і перамагчы акупанта – адвечнага ворага нашых народаў. Слава Украіне! Героям слава!

Зянон Пазьняк
Ад Нацыянальна-Вызвольнага Руху
«Вольная Беларусь»


Зянон Пазьняк | «Вольная Беларусь»
​​ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НАЙВЯЛІКШАЕ СЬВЯТА

Дарагія землякі, паважаныя Беларусы.

25 Жнівень – найвялікшае сьвята Беларускай Незалежнасьці.

32 гады таму, 25-га жніўня 1991 года, мы, беларусы, збавіліся ад камунізму і ад расейскай савецкай акупацыі. Гэта адбылося ў вельмі няроўным змаганьні народнага авангарду, якім быў Беларускі Народны Фронт Адраджэньне, супраць коснай і прадажнай каланіяльнай улады савецка-расейскага камунізму.

25-га Жніўня Вярхоўны Савет БССР зацьвердзіў Дэклярацыю аб дзяржаўным суверэнітэце ў якасьці Канстытуцыйнага закона краіны. Потым была скасаваная назва БССР і прынятая новая назва дзяржавы – Рэспубліка Беларусь. 19-га верасьня беларускія нацыянальныя гістарычныя сімвалы – Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня – былі зацьверджаны ў якасьці дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь.

Сьвяткуйма наша найвялікшае нацыянальнае сьвята Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь! Шчырыя віншаваньні ўсім нам людзям Беларусі! Беражэм нашу дзяржаву і нашу Незалежнасьць!

Цяпер наш народ перажывае цяжкі час новай расейскай акупацыі, сацыяльнага і нацыянальнага вынішчэньня беларусаў і гібрыднай вайны. Народнае няшчасьце і генацыд нацыі не зламаюць нас, хутчэй загартуюць, нягледзячы на страты, пакажуць сапраўдную цану людзей, цану суседзяў і цану свабоды.

Рыхтуймася ўвесь час да барацьбы і да перамогі і верма, што мы выйдзем шчыльнымі радамі на сьветлы вольны наш прастор!

Жыве Беларусь!
Слава Айчыне!

Зянон Пазьняк
Ад Нацыянальна-Вызвольнага Руху
«Вольная Беларусь»
25-08-2023

Зянон Пазьняк | БНС «Вольная Беларусь»
Forwarded from Historyja
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зянон Пазьняк выступае на плошчы 25 жніўня 1991 года.
У Варшаве адзначылі Дзень незалежнасьці Беларусі

26 жніўня ў Беларускім доме ў Варшаве прайшло сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці Беларусі.
Мерапрыемства прайшло з поўным аншлягам, вялікая заля была цалкам запоўненая. Распачалася імпрэза суполным сьпяваньнем гімна БНР "Мы выйдзем шчыльнымі радамі".
З прамовай і лекцыяй выступіў Зянон Пазьняк, які, як непасрэдны ўдзельнік гістарычных падзеяў 1991 году, распавёў, якімі намаганьнямі і тонкай палітычнай барацьбой здабывалася нашая Незалежнасьць.

Пасьля лекцыі ўдзельнікаў чакала канцэртная праграма.
Адмыслова, каб падтрымаць беларусаў у такі значны дзень, з Украіны прыехала паэтэса і сьпявачка Алеся Сінчук. Падчас бліскучага выступу яна выканала верш Уладзімера Сінчука, прысьвечаны змаганьню беларусаў, песьню "Перамогі сьцяг", прысьвечаную Палку Каліноўскага, іншыя вершы і фартэпіянныя кампазіцыі.
Разам уся заля прасьпявала "Ой у лузі червона калина" у знак падтрымкі змагарнаму ўкраінскаму народу.

Галіна Пазьняк і Алег Лазоўскі прачыталі вершы Янкі Купалы, Алеся Гаруна, Ларысы Геніюш, Зянона Пазьняка.

Праграму працягнуў бард Зьміцер Бартосік.
Натхняльна выступіў з акустычнай праграмай Алесь Дзянісаў, саліст гурта Dzieciuki.

На мерапрыемстве быў зладжаны кірмаш, на якім можна было набыць беларускую нацыянальную сымболіку, кнігі Зянона Пазьняка і факсімільныя беларускія выданьні, усе сродкі ад продажу якіх пойдуць на падтрымку Нацыянальна-Вызвольнага Руху і на пікап для Палку Каліноўскага.

Падчас імпрэзы таксама адбываўся збор подпісаў за стварэньне Беларускага Тэатру ў Варшаве.

Па завяршэньні ўсе прысутныя прасьпявалі разам беларускі ваяцкі марш "А дзе ж тыя ваяры?".

WARTA - беларускае нацыянальнае медыя