ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
831 subscribers
1.49K photos
395 videos
4 files
910 links
Кааліцыя студэнцкіх аб'яднанняў
Мэта — кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі.

https://zbsunion.by/
Cувязь: @zbsunion_bot
Служба юр. дапамогі: @stud_helpby
Download Telegram
❗️ Студэнт БДТУ асуджаны на 4 гады калёніі

4 снежня Кастрычніцкі суд Мінску прысудзіў дзевятнаццацігадоваму студэнту Максіму Тужыку 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Паводле абвінавачання, 5 кастрычніка Максім "залез нагамі на поручні ганка" галоўнага ўваходу аўтавакзала "Цэнтральны" і зняў з будынку дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Пасля спрабаваў сарваць сцяг з тронка.

Максім паступіў у БДТУ на спэцыяльнасць «хімік-тэхнолаг». З універсітэту яго адлічвалі ў дзень арышту.
«Мы казалі дэкану, што гэта незаконна. Але той нам смяяўся ў вочы», кажа маці. У чарговы раз універсітэты паказваюць свой сапраўдны твар у дачыненні да студэнтаў.

29 студзеня сваякі апошні раз размаўлялі з Максімам на спатканні.

💌Падтрымаць Максіма можаце лістом ці паштоўкай:
ПК №1 г. Наваполацка, вул. Тэхнічная 8, 211440.
❗️Тэлеграм канал «Салідарны БДТУ» і чат «Футбол і валейбол у БДТУ 97%» прызнаныя экстрэмісцкімі.

БДТУ паведамляе, што згодна з рашэннем суда Ленінскага раёна г. Мінска інфармацыйная прадукцыя Telegram — каналаў «Салідарны БДТУ»,«Футбол і валейбол у БДТУ 97%» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

🤯Вайна вайной, а «экстрэмізм» па раскладзе. Віншуем, @s_bdtu !
❗️Палітвязня Арцёма Баярскага этапавалі ў шклоўскую калонію.

Для даведкі, у Мінгарсудзе 9 снежня Арцёму Баярскаму прысудзілі пяць гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. На дадзены момант вядома, што Арцём быў абвінавачаны ў адміністраванні тэлеграм — канала «Мая краіна Беларусь» і тэлеграм-чата «Я выхожу/МКБ», а таксама ва ўдзеле ў Маршы «Народнага ультыматуму» 25 кастрычніка мінулага года. Пад заключэннем хлопец знаходзіцца практычна цэлы год.

Нядаўна палітвязень быў пераведзены з магілёўскай турмы ў выпраўленчую калонію ў Шклове.

💌 Падтрымайце Арцёма: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Арцёму Юр'евічу Баярскаму (на лістах пазначайце «каранцін») або лістамі анлайн праз форму Майстэрні паштовак салідарнасці
🤡 З ДНЁМ ПАРУШЭННЯ КАНСТЫТУЦЫІ!!

Нагадаем факты:
🔹 Расейская ваенная агрэсія ажыццяўляецца з тэрэторыі Беларусі.
🔹 Ракеты ляцяць з тэррэторыі РБ і гэта пацвердзіў Лукашэнка.
🔹 Кожны з вас бачыў тэхніку з расейска-патрыятычнымі свастонамі Z і V на дарогах у накірунку да Украіны.

🔷 Конституция Республики Беларусь Статья 18. (да прыняцця паправак 27.02)
«Республика Беларусь ставит целью сделать свою территорию безъядерной зоной, а государство – нейтральным»
(гэта прыбралі, зменены варыянт у фота).

Мы не прызнаём гэтую канстытуцыю, так як пісалі яе не прадстаўнікі народа, а шайка кандытаў. А прынята была на рэферэндуме падчас вайны і проданага Пуціну суверэнітэта.

😿 Мінула 0 дзён, а Канстытуцыя ўжо парушана.
​​🎓 Бразільскі даследчык Патэрсан Франка Коста абараніў доктарскую працу, прысвечаную Беларусі

Патэрсан Франка Коста абараніў доктарскую працу, прысвечаную Беларусі, у Федэральным універсітэце Баіі, у г. Саввадоры (Бразілія), 14 сакавіка. Адпраўным пунктам гэтай доктарскай дысертацыі стала Магістарская дысертацыя, абароненая ў 2017 годзе ў Федэральным універсітэце штата Баія (UFBA), Бразілія, пад назвай «Кіно ў выгнанні: пераклад і палітыка ў постсавецкай Беларусі», дзе аналізуецца міжсеміятычны і міжмоўны пераклад, які пранізвае фільм Жыве Беларусь! (2012) і блог, які яго натхніў, армейскі дзённік Франака Вячоркі (2009).

Засяроджваючыся на перакладзе субтытраў, гэтая праца з бібліяграфічнай метадалагічнай асновай мае сваёй галоўнай мэтай паразважаць над перакладам з розных зыходных моў, прысутных у фільме — беларускай, іспанскай, французскай, англійскай, літоўскай, польскай, рускай і трасянцы — на партугальскую, арыентуючыся на бразільскую публіку, у дадатак да даследавання спосабаў раскрыцця гэтых моў у перакладзеных субтытрах.

❗️ Праца паказвае на доўгую і складаную гісторыю сувязяў паміж Беларускім і суседнімі народамі. Галоўны доследны фактар у фільме — тлумачэнні праблематыкі цяперашняга дыктатарскага рэжыму, ролі мастацтва ў распаўсюдзе праўды і станаўленні сапраўднай свабоднай краінай.
🕊 Настаўнікі супраць вайны: Беларусь за мір!

Ад імя праўладных структур мы прапанавалі кіраўніцтвам дзяржаўных устаноў адукацыі паўдзельнічаць у флэшмобе «Беларусь за мір!». Спадзяемся, што такім чынам іх прадстаўнікі атрымалі шанец выказаць пазіцыю грамадства з мінімальнымі рызыкамі.

"Cкажы НЕ фэйкам расейскага свету!"

1
. Дапамагай украінцам фінансава.
2. Распавядай сваякам праўду пра вайну ва Украіне.
3. Далучайся да антываеннага руху!

#невайне #нетвойне

Pranked by @zbsunion
🎓 Дайджэст па дапамозе беларускім студэнтам

🌫 15 сакавіка пачынаецца набор на стыпендыяльную праграму Кастуся Каліноўскага для беларускіх студэнтаў, якія зведалі палітычныя рэпрэсіі. Дакументы будуць прымацца да 15 траўня.

🌫 Міністэрства адукацыі Славацкай Рэспублікі прапануе урадавыя стыпеднии для навучання больш як па 40 спецыяльнасцях у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, грамадскіх і гуманітарных навук.

🔶 «Універсітэт Новай Еўропы» сабраў у брашуры інфармацыю пра магчымыя маршруты экстранага выезду з Украіны, фонды і арганізацыі, якія дапамагаюць экстрана пакінуць тэрыторыю Украіны і ўладкавацца ў іншай краіне, а таксама пра розныя праграмы падтрымкі для студэнтаў.

🔶 У сувязі з новай хваляй рэпрэсій пасля антываенных пратэстаў Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў межах праграмы Каралеўства Нідэрландаў «Orange Scholarships» пачынае прыём заявак на пакрыццё тэрміновых выдаткаў сумай да 500 еўра.

Па ўсім пытанням пісаць @zbsunion_bot.
💪 Адраджальнік ЗБС абараняе Кіеў

У 2016 годзе Яўген Міхасюк быў адным з тых, хто адрадзіў ЗБС: хлопец марыў аб працуючым студэнцкім самакіраванні, свабоднай Беларусі і Акадэміі.
Паміж адукацыйнымі івэнтамі і палітычнымі мітынгамі хлопец праводзіў лекцыі па гісторыі і натхняў на актывізм іншых юнакоў‎.

У 2020 годзе ен прымаў актыўны ўдзел у пратэстах і быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. А зараз – змагаецца за Украіну і Беларусь у складзе Батальёна імя Кастуся Каліноўскага. Ганарымся!

Дзякуй і беражы сябе, Яўген ☀️
Дзень памяці Кастуся Каліноўскага

Сягоння, 22 сакавіка, адзначаецца Дзень памяці Кастуся Каліноўскага — нашага героя і аднаго з кіраўнікоў вызвольнага антырасійскайга паўстання 1863-64 гадоў. Менавіта 22 сакавіка 1864 года расійскія акупанты павесілі гэтага вялікага змагара за свабоду. Падчас заключэння Каліноўскі напісаў зварот, які сёння вядомы пад назвай "Лісты з-пад шыбеніцы".

«Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжэ ня будзе!»

└ Гэтым словам больш за паўтары стагоддзя, але сёння яны актуальныя для беларусаў як ніколі!

Беларусы стварылі асобны батальён імя Кастуся Каліноўскага абароны Ўкраіны і фармавання нацыянальнага вызваленчага войска. Кожны зможа займацца задачамі па сваіх здольнасцях.

💳 РЭКВІЗІТЫ БАТАЛЬЁНУ

⇒ Далучыцца да батальёну можна праз
@BelarusAndUkraineBot, там вам распавядуць усю неабходную інфармацыю.

🗸 За навінамі батальёну можна сачыць праз @BelWarriors (усе сацсеткі тут).

Слава Україні! Жыве Беларусь!
❗️ Затрымалі студэнта БДУІР

Па інфармацыі Мірнага БДУІР, студэнт 4 курса ФІТК спецыяльнасці Штучны Інтэллект (ИИ) Яўгеній Маляўко быў затрыманы 15-17 лютага з інтэрнату.

Аднагрупнікі дазналіся, што штосьці здарылася, калі ён не прыйшоў на экзамен. Студэнт затрыманы па 342 артыкулу КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянній, груба парушаючых грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Дакладна не вядома, дзе ён утрымліваецца пад вартай, але хутчэй за ўсё гэта СІЗА-1 на Валадарскага.

📨 Падтрымаць, даслаць паштоўку ці ліст магчыма па адрасе:

СІЗА-1, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, 220030
Евгений Малявко

Крыніца: @peaceful_bsuir
​​Віншуем з Днём Волі 104!

Дзень Волі і Дзень Незалежнасці. Менавіта 104 год таму, 25 сакавіка 1918, 3-й Устаўной граматай была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка – першая нацыянальная беларуская дзяржава. Устаноўчыя граматы БНР зацвярджалі дэмакратычныя каштоўнасці: свабоду слова, аб'яднанняў і празрыстасць, усеагульнасць выбараў, а беларускую мову — адзінай дзяржаўнай. У БНР быў бел-чырвона-белы сцяг, герб «Пагоня» і вокліч «Жыве Беларусь!»

За 30 год незалежнасці сучаснай Беларусі кожны год грамадская супольнасць Беларусі ладзіла неафіцыйныя народныя святкаванні.

🔹 Але зараз, каб святкаваць гэты дзень далей — нам з вамі трэба пазмагацца за нашу свабоду:
• Дабіцца вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі праз Антываенны Рух.
• Пазбавіцца ад дыктатуры і вызваліць палітзняволеных.
• Абраць на сумленных выбарах новую дэмакратычную ўладу.
• І пераканацца, што яна будзе пераабраная ў законныя тэрміны.

🔸 Што можа зрабіць кожны ўжо зараз?
— Захоўваць беларускую культуру і ідэнтычнасць, супрацьстаяць русіфікацыі.
Дапамагаць беларускім дабраахвотнікам, якія змагаюцца ва Украіне супраць ваеннай агрэсіі Расеі.
Прыядноўвацца да студэнцкага аб'яднання ЗБС! Пішыце нам у чат-бот @zbsunion_bot!

З Днём Волі! Жыве Беларусь!
💪 Кухар, валанцёр і проста неабыякавы чалавек!

Асоба вызначаецца справай, а не словам. Калі вас цікавіць, як можна дапамагчы і падтрымаць народ Украіны, то выдатным прыкладам паслужыць Максім Кавалёў. Наш гонар і юрыдычны сакратар ЗБС вось ужо які дзень, без выхадных, гатуе ежу для ВСУ, мужчын і жанчын з тэрытарыяльнай абароны, паведамляе Наша Ніва!

🫶 Падтрымаць Максіма можаце тут
🙌🏻 Задзіночанне беларускіх студэнтаў падрыхтавала для вас невялічкі лікбез па гаворках Беларусі, якія ў сваю чаргу з’яўляюцца тым, што адрознівае нашу мову ад іншых.


🌫 Сярэднебеларускія гаворкі

• вымаўленне о на месцы а у пазіцыі перад ў:
зо́ўтра, про́ўда замест за́ўтра, пра́ўда

• ўжыванне спецыфічнай формы дзеясловаў другога спражэння трэцяй асобы адзіночнага ліку:
во́зя, но́се, замест літаратурнай формы во́зіць, но́сіць


🌫 Паўночна-ўсходні дыялект

• вымаўленне выда́, зімля́, замест літаратурнага варыянту вада́, зямля́

• жыве́ць замест жыве́ і но́сюць замест но́сяць

• ма́лец замест хло́пец


🌫 Паўднёва-заходні дыялект

• няпоўнае недысімілятыўнае аканне:
бага́то, го́рэ, замест бага́та, го́ра

• астаткі форм парнага ліку:
дзве гадзі́не, абедзве галаве́

• “са́канне”:
збяро́мса, скла́ласа, замест збяро́мся і скла́лася


🌫 Заходнепалескія гаворкі

• оканне:
вода́, голова́ замест вада́, галава́

• адсутнасць дзекання і цекання:
д’і́ты замест дзе́ці, хот’і́лы замест хаце́лі

• пераход о, е у і у зачыненым складзе пад націскам:
кіт (кут), кінь (кунь) замест нарматыўных кот, конь
Апошнія навіны палітвязня Іллі Трахтэнберга

Ілля Трахтэнберг— фігурант «справы студэнтаў». 16 ліпеня суд пакараў палітвязня 2,5 гадамі калоніі.

31 сакавіка на старонцы Віталя Трахтэнберга быў апублікаваны ліст, які ён атрымаў ад Іллі. Паведамляецца, што ліставанне з Іллём наладзілася і лісты сталі даходзіць хутчэй. На дадзены момант Ілля збірае паддоны. Норма за адну смену — 15 паддонаў, на кожны з якіх даводзіцца 78 цвікоў. У гэтым плане нічога не змянілася. Гэтак жа Ілля падзяліўся новым рэцэптам, які ён пазнаў у няволі.

💌Падтрымайце Іллю: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Экстрэмісцкім прызнаны тэлеграм-канал «БГЭУ|ИНИЦИАТИВА»

Віншуем са знакам якасці🙌🏻
😰У гэтыя складаныя часы варта быць падрыхтаваным да рознага

Хто падлягае прызыву? Як пазбегнуць прызыву на ваенную службу? Якія абавязкі ўзнікаюць у грамадзян у сувязі з мабілізацыяй? Якая будзе адказнасць у выпадку адмовы ад службы?

На гэтыя і іншыя пытанні адказаў Беларускі Хельсінскі Камітэт.