ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
819 subscribers
1.5K photos
395 videos
4 files
913 links
Нашая мэта — кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі.

https://zbsunion.by/
Cувязь: @zbsunion_bot
Служба юр. дапамогі: @stud_helpby
Download Telegram
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
⚡️⚡️⚡️ Студэнтаў БелГУТ ужо мабілізуюць Па нашай інфармацыі студэнтаў ваеннай кафедры БелГУТ (Гомель) з ранку пачалі мабілізаваць і каля 8-мі раніцы па Менскім часе кудысьці везці. Пакуль інфармацыі мала. Дасылаце ўсю інфармацыю ў наш бот @zbsunion_bot.…
UPD: па нашай інфармацыі гаворка ішла пра ваенна-транспартны факультэт БелГУТ. Інфармацыя пра ваенную кафедру была памылковай, выбачаемся перад чытачамі.

Інфармацыя пра мабілізацыю студэнтаў ВТФ пацвярджаецца з некалькіх крыніц, і мы сочым за сітуацыяй.

Нагадваем, што "аправяржэнне" дадзенай інфармацыі выйшла на падкантрольным КДБ канале.
🔈 Збор інфармацыі аб фактах ціску на моладзь падчас кампаніі Рэферэндума 2022

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» збірае інфармацыю пра ціск, рэпрэсіі і іншыя парушэнні ў дачыненні да маладых людзей падчас кампаніі Рэферэндума 2022.

Мэта збору — фіксацыя фактаў парушэнняў для далейшай уніфікацыі і адвакацыйнай працы.

Усе асабістныя дадзеныя ўдзельнікаў_ц дадзенай формы не будуць перададзены трэцім асобам. Усе факты парушэнняў будуць апрацаваны асобамі ў бяспечным становішчы і ўключаны ў альтэнатыўныя справаздачы да міжнародных праваабарончых арганізацый.

Спасылка на форму
НЕ — ВАЙНЕ!

🕊 Заўтра мы сустрэнемся каля выбарчых участкаў, каб сказаць не вайне, выказаць салідарнасць з народам Украіны і запатрабаваць спыненне ўдзел Беларусі ў вайсковай агрэсіі.

‼️Дапамажыце пашырыць план дзеянняў‼️

Зрабіце скрыны, павесьце ў пад'ездзе ўлёткі, раскажыце сябрам і родным:

1️⃣ 27 лютага а 14:00 збіраемся каля выбарчых участкаў;
2️⃣ Калі ў вас ёсць машына — прыязджайце на ёй і паркуйцеся побач з участкам;
3️⃣ Скарыстайце чэргі і наведанне ўчастка як падставу сабрацца на вуліцы;
4️⃣ Калі вы зайшлі на ўчастак — стаўце два крыжы ў бюлетэні ці пішыце замашыстым почыркам «НЕ — ВАЙНЕ!» і апускайце яго ва урну.

Гэта ўжо не пытанне «рэферэндуму», мы вырашаем лёс краіны.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #невайне #нетвойне #перечеркнивойну
❗️СТУДЭНЦТВА СУПРАЦЬ ВАЙНЫ

Сёння — асноўны дзень «рэферэндуму», аднак усё, што адбываецца навокал, ужо даўно пытанне не толькі «рэферэндуму», гэта пытанне лёсу краіны.

Нашыя студэнты могуць быць адпраўленыя ўжо заўтра на вайну супраць свабоднага народу Украіны. З нашай тэрыторыі адпраўляецца тэхніка і войскі. Мы павінны выказаць пратэст.

1️⃣ Выходзьце сёння а 14:00 да выбарчых участкаў, скарыстайце чэргі і наведванне ўчастка як падставу сабрацца на вуліцы,

2️⃣ Калі вы зайшлі на ўчастак — стаўце два крыжы ў бюлетэні ці пішыце замашыстым почыркам «НЕ — ВАЙНЕ!» і апускайце яго ў урну,

3️⃣ Пераходзьце на беларускую мову ў сацыяльных сетках, у публічных месцах, у асабістай камунікацыі,

4️⃣ Выходзьце на вуліцы свайго гораду ў замежжы, будзьце смелымі і гучна кажыце пра сваю пазіцыю.

Інфармацыю пра парушэнні правоў студэнцтва падчас рэферэндуму дасылайце нам у бот: @zbsunion_bot.

На фота — прадстаўнікі і прадстаўніцы Сакратарыята ЗБС, якія выйшлі 24 лютага на антываенныя маршы.

Іншага шанцу можа не быць.
🔗 ПАВЕДАМЛЯЙЦЕ ПРА ПАРУШЭННІ

Усе факты парушэнняў важна дакументаваць і рабіць публічнымі. Давайце разам збіраць інфармацыю і перадаваць спецыялістам:

— праваабаронцам "Вясны" факты прымусовага ці калектыўнага галасавання, фотаздымкі з участкаў і іншую інфармацыю, якую вы палічыце важнай:
Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info
Email:
referendum2022@spring96.org

Беларускаму моладзеваму савету "РАДА" пра ціск, рэпрэсіі і іншыя парушэнні ў дачыненні да маладых людзей падчас кампаніі Рэферэндума 2022.

— нам пра прымус студэнцтва ўдзельнічаць у галасаванні, ціск з боку адміністрацый унівесрітэтаў і інтэрнатаў, а таксама іншыя факты рэпрэсій да студэнтаў_к:
Telegram: @zbsunion_bot.

— ЗУБРу, калі поруч з вамі нешта адбываецца (збіраюцца людзі, утвараюцца чэргі, праходзяць акцыі ці няпраўныя затрыманні)
Telegram: @zubr_info_bot
🔥 УКРАІНСКАЕ СТУДЭНЦТВА ЗВЯРТАЕЦЦА ДА БЕЛАРУСКАГА

Студэнты Беларусі,

Мы студэнты Украіны звяртаемся да вас. Вашы суседзі. Вашы сябры.

Чацвёрыя суткі у нас вайна. З тэрыторыі Беларусі войскі Расійскай Федэрацыі вядуць абстрэл гарадоў Украіны. З вашай зямлі ляцяць ракеты, а за імі варожыя самалёты, верталёты, едуць танкі і пяхота. З-за атакі з вашай тэрэторыі гінуць нашыя дзеці, браты, сёстры, бацькі. Гэта не сяброўскія дзеянні- гэта подлая кравапралітная і захопніцкая атака. Гэта здрада, гэта вайна.

Мы заўсёды былі побач, як браты. Мы дзялілі адзін стол з вамі і ў кожнага з нас ёсць успаміны з сябрамі беларусамі. Цяпер гэтыя успаміны накрываюцца чырвонаю заслонаю з-за гэтай вайны.

Вы можаце гэта спыніць. Вы — не Расія. Вы ведаеце, як узнімацца і гучна на увесь свет паказаць-вы нацыя і вы супраць. Падыміцеся зараз. Гэта пытанне не толькі суседскіх, сяброўскіх адносінаў — гэта пытанне жыццяў мыльёнаў людзей і пытанне Незалежнасці Украіны і Беларусі.

❗️Пакажыце, хто вы насамрэч. Пакажыце рашучасць і сяброўства. Спыніце вайну ва Украіне. Пашырайце праўду пра вайну ва Украіне, пра агрэсію ва Украіне.

Падтрымайце Украіну. Падтрымайце і сябе, пакуль не позна.
❗️ ЗАТРЫМАНЫЯ СТУДЭНТЫ І СТУДЭНТКІ (27.02)

На сённяшніх акцыях пратэсту супраць ваеннай агрэсіі былі затрыманы:

▫️ Марыя Седышова, фізтэх ГрДУ
▫️ Артур Баран, БДЭУ (2001 г.н.)
▫️ Дар'я Цалкавікова, МДЛУ (2001 г.н.)
▫️ Аляксей Чаркасаў, БДУ (2000 г.н.)
▫️ Багамолава Нэллі, ГрДУ
Upd: Саўчанка Ганна—ПФ 4 курс МДЛУ

Таксама маецца інфармацыя пра затрыманне на 59 участку (інтэрнат МДЛУ) хлопца са сцягом Украіны, меркавана студэнта.

*будзе аднаўляцца па меры з'яўлення інфармацыі. Калі вам вядома пра затрыманні студэнтаў і студэнтак, калі ласка, паведамляйце ў наш бот @zbsunion_bot.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ЯК ПАДТРЫМАЦЬ УКРАІНСКАЕ СТУДЭНЦТВА?

🇺🇦 Украінская студэнцкая ліга — гэта арганізацыя, якая яднае і прадстаўляе інтарэсы студэнтаў і студэнтак большасці ўкраінскіх універсітэтаў.

Сёння яны просяць і заклікаюць беларускае студэнцтва:

— патрабаваць рашучых дзеянняў ад кіраўніцтва краіны ў дачыненні да спынення ваеннай агрэсіі ва Украіне,
— матэрыяльна падтрымаць Узброеныя сілы Украіны,
— распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю пра ваенную агрэсію,
— аказваць украінскаму студэнцтву інфармацыйную падтрымку,
— падтрымліваць Украіну словам і справай.

Разам мы можам садзейнічаць аб'яднанню студэнцтва вакол праблемы вайны. Разам мы мацней ♥️
не!вайне_by.pdf
37.3 KB
🇺🇦 СТУДЭНЦТВА ДАЛУЧАЕЦЦА ДА ЗАЯВЫ БЕЛАРУСКАЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ СУПРАЦЬ ВАЙНЫ З УКРАІНАЙ

Мы падкрэсліваем, што цяперашняя нелегітымная ўлада рэалізуе палітыку, якая супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным нормам, уцягнула Беларусь у ваенную агрэсію супраць Украіны і адпраўляе беларускіх вайскоўцаў і іншых асоб удзельнічаць у гэтай вайне. Існуючая нелегітымная ўлада, якая дазволіла размяшчэнне войскаў Расійскай Федэрацыі, прапусціла іх праз сваю тэрыторыю, на
палітычным узроўні падтрымала агрэсію і паставіла пад пагрозу суверэнітэт і незалежнасць Беларусі.

♥️ Жыве Беларусь і Слава Украіне!
‼️ Учора была затрыманая Наталля Дуліна. Зараз яна знаходзіцца ў РАУСе Завадскога раёну.
ПРАГРАМА МІКРАГРАНТАЎ
для падтрымкі студэнтаў і студэнтак,
якія пацярпелі ад рэпрэсій

❗️У сувязі з працягам рэпрэсій і новай хваляй пераследу пасля антываенных мірных пратэстаў Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў рамках праграмы Каралеўства Нідэрландаў «Orange Scholarships» адкрывае прыём заявак на пакрыццё тэрміновых выдаткаў ад беларускіх студэнтаў і студэнтак, якім неабходна фінансавая дапамога.
🇵🇱 ГДАНЬСКІ УНІВЕРСІТЭТ І УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ АДАМА МІЦКЕВІЧА ПРЫПЫНЯЮЦЬ СУПРАЦОЎНІЦТВА З РАСІЙСКІМІ І БЕЛАРУСКІМІ УНІВЕРСІТЭТАМІ І НАВУКОВЫMI ЦЭНТРАМІ 👩🏼‍🏫👨🏻‍🔬

На афіцыйных вэб-сайтах абодвух універсітэтаў з'явілася навіна аб прыпыненні супрацоўніцтва з расійскімі і беларускімі ўніверсітэтамі і даследчымі цэнтрамі да заканчэння баявых дзеянняў і вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Украіны. У той жа час універсітэты аказваюць падтрымку і дапамогу тым вучоным і прадстаўнікам расійскай акадэмічнай супольнасці, якія выступаюць супраць ваеннай агрэсіі.

У сваім звароце рэктар Універсітэта імя Адама Міцкевіча Багуміла Канеўская падкрэсліла:

«…Наш супраціў тычыцца дзеянняў палітыкаў і ўрадаў, ён не накіраваны супраць людзей рускай і беларускай нацыянальнасцяў. Заклікаю нашую акадэмічную супольнасць з дабром і разуменнем ставіцца да прадстаўнікоў гэтых народаў, якія ёсць сярод нас. Нашыя рускія і беларускія студэнты і аднадумцы таксама знаходзяцца ў вельмі цяжкім становішчы. Таму я хацела б падкрэсліць, што дзейнасць Універсітэта імя Адама Міцкевіча накіраваны, з аднаго боку, на дапамогу пацярпелым у вайне, а з другога - на выраз нашага супраціву ваеннай агрэсіі і крымінальнай палітыцы, якая замест дыялогу выкарыстоўвае бомбы і танкі».
Как можно поддержать родственниц политзаключенных и поздравить их с 8-м марта?

Вы можете заполнить форму и тем самым помочь организовать цветы к 8-му марта женщинам, которые ждут своих детей, мужей, близких из тюрьмы.

Оставляйте контакты, по которым с вами можно безопасно связаться, в этой форме и ждите, пока вам напишут.

🌺 Даже небольшая поддержка и жест внимания в эти тяжелые времена может помочь нам всем держаться
Апошнія навіны палітвязня Іллі Трахтэнберга

Ілля Трахтэнберг— фігурант «справы студэнтаў». 16 ліпеня суд пакараў палітвязня 2,5 гадамі калоніі.

▫️Ілля да гэтага часу атрымлівае лісты толькі ад сваякоў
▫️Кожны тыдзень палітвязню дазволены званок, які звычайна доўжыцца каля 5 хвілінаў, а відэазванок праз скайп — прыкладна 6-7 хвілінаў.
▫️За ўвесь час у калоніі хлопца паспелі ўжо пазбавіць двух рэжымных перадач
▫️Палітвязню зменшылі атаварку з пяці да двух базавых велічыняў у месяц
▫️На працы Ілля цяпер збірае паддоны. Норма — 15 паддонаў у дзень. Збірае іх хлопец то ўдзень, то ўноч. Па начах праца пачынаецца ў 21:00, потым вячэра ў 23:00, а вяртаецца ў атрад толькі а 5 раніцы.

💌Падтрымайце Іллю: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Гэта ужо другое жаночае свята, якое палітзняволеныя студэнткі святкуюць за кратамі.

Сярод іх:
⚫️Яна Арабейка
⚫️Кася Будзько
⚫️Алана Гебрэмарыям
⚫️Ксенія Сырамалот
⚫️Марыя Каленік
⚫️Таццяна Екельчык
⚫️Анастасія Булыбенка
⚫️Вікторыя Гранкоўская
⚫️Вольга Філатчанкава
І шмат іншых💔

Павіншаваць іх можна паштоўкай ці лістамі:
ПК №4
246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3