📝 ВЯСНА У ТЭХАСЕ
Зіма, здаецца, скончылася: на вуліцы зноў +23.
Цэлы тыдзень у нас былі начныя прымаразкі: тэмпература падала ажно да -4! Прыйшлося тэрмінова эвакуёўваць усе трапічныя расьліны дахаты: тут у нас цяпер стаяць памэла, апельсін, лімон, банан, авакада — хата падобная на філіял джунгляў.
А сёньня пасьля абеду мы гэта ўсё зноў павыцягваем навонкі.
Вясна ідзе! Вясьне дарогу!
Алена ў мінулыя гады ў пачатку лютага ўжо высаджвала памідоры ў грунт і зьбірала першы ўраджай радзіскі. Зараз яна з гэтым завязала і пераключылася на трапічнае расьлінаводзтва.
Мапа актуальнай тэмпературы ў ЗША прыкладаецца. Тэмпература ўказаная ў фарэнгейтах. Калі хочаце пералічыць на цэльсіі, адыміце 32 і падзяліце папалам (дакладная формула C=(F-32)*5/9).
👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/02/viasna-u-texasie/

👋 Вітаю!
Гэта мой Telegram-канал.
Тут я публікую:
— думкі і назіраньні пра тое, што адбываецца вакол нас;
— тэксты і камэнтары, якія не заўсёды трапляюць у фармат сайта;
— спасылкі на новыя матэрыялы з кароткім тлумачэньнем на пальцах.
Без спаму і шуму.
Звычайна 2–4 пасты на тыдзень, калі ёсьць што сказаць.
Калі табе блізка — заставайся.
Калі не — таксама нармальна 🙂

👍4👏1
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал pinned «👋 Вітаю! Гэта мой Telegram-канал. Тут я публікую: — думкі і назіраньні пра тое, што адбываецца вакол нас; — тэксты і камэнтары, якія не заўсёды трапляюць у фармат сайта; — спасылкі на новыя матэрыялы з кароткім тлумачэньнем на пальцах. Без спаму і шуму.…»
📝 КАЛІ ЗАКОН ЁСЬЦЬ, А РАШЭНЬНЯ НЯМА
Апошнія гады я вяду па сутнасьці вайну ў федэральных судах ЗША за аднаўленьне сваёй адвакацкай ліцэнзіі, якая пачалася са, здавалася б, простага пытаньня: ці можа штат караць адваката за фэдэральную практыку, а федэральныя ворганы — аўтаматычна гэта прымаць без уласнай праверкі?
Гэтае пытаньне крыху не ўвачавіднае для беларускіх чытачоў, але закон ЗША кажа выразна: так рабіць нельга. Але штатам, як любым бюракратычным інстытутам, хочацца больш улады, і таму яны часам спрабуюць рабіць тое, што ім забаронена.
Менавіта гэтае жаданьне атрымаць больш улады адміністратыўнымі ворганамі, што назіраюць за адвакатурай у Каларада, прывяло да таго, што я страціў права працаваць у федэральных ворганах — ня толькі ў імміграцыйных судах, але і ў федэральным акружным судзе ў Каларада.
Што адбылося ў Каларада
Я ніколі не…
👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/02/калі-закон-ёсьць-а-рашэньня-няма/?utm_source=telegram&utm_medium=channel

👍1😱1
📝 МОЙ КАМЕНТАР ДЛЯ РАДЫЁ “РАЦЫІ”
Сёньня я даў разгорнуты каментар у прамым эфіры на “Радыё Рацыя” з нагоды слуханьняў у Кангрэсе ЗША па Беларусі, якія адбыліся ўчора, 3 лютага 2026 году. Ніжэй прывожу расшыфроўку эфіра.
РР: Хочацца пачуць Ваш погляд на гэтыя слуханні, як на палітычную падзею.
Юрась Зянковіч: Гэта былі слуханні ў Кангрэсе па правах чалавека імя Тома Лантоса – гэта частка Кангрэса Злучаных Штатаў. Важна разумець, што гэта не тыя слуханні, на якіх прымаюцца нейкія рашэнні і гэта не суд. Мэта такіх слуханняў – зафіксаваць праблему ў афіцыйных запісах Кангрэсу, гэта факты і сведчанні, а потым менавіта на гэтыя запісы абапіраецца як уласна Кангрэс, так і ўрад ЗША, Дзяжаўны дэпартамент, міжнародныя структуры і праваабарончыя арганізацыі пры выпрацоўцы сваёй палітыкі. І тут важна не ствараць ілюзіяў, бо самі па сабе слуханні нікога не …
👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/02/moj-kamientar-dlia-radyjo-racyi/?utm_source=telegram&utm_medium=channel

📝 ПРА ХЛУСЬНЮ І ПРАЎДУ
Колькі ж цяпер напісалі небыліцаў пра “амэрыканку”. Чытаеш — і часам ня верыш, што гаворка пра тое самае месца, у якім ты сам правёў бяз малага два гады, а нібы танны трыллер табе спрабуюць прадаць пад выглядам сьведчаньняў сядзельцаў!
Кручкі ў столі “мяккага пакоя”, падвешваньні “тры разы на дзень”, лёзунгі на сьценах — усё нібыта з квест-руму. Наступным, напэўна, будзе “расстрэльны пакой” за жалезнымі дзьвярыма, у які Павук (адзін шырокавядомы ў вузкіх колах канваір, які любіць наморднік насіць) заводзіць на экзекуцыю. Легенда старая, баяністая, яе любяць старажылы навічкам распавядаць, каб напужаць мацней — але, глядзіш, зноў пойдзе ў абарот.
Праблема ў тым, што ў КГБ і без гэтых казак хапае злачынстваў. Іх больш чым дастаткова, каб не прыдумляць дадатковых. Турма, ізаляцыя, псыхалягічны ціск, зьдзек, ламаньне — гэта не…
👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/02/pra-hlusniu-i-praudu-deleted/?utm_source=telegram&utm_medium=channel

👍3❤1
📝 КАЛІ САНКЦЫІ Б’ЮЦЬ ПА АХВЯРАХ, А НЕ ПА РЭЖЫМУ
Сёньня я падаў іск у фэдэральны суд ЗША супраць фінансавай кампаніі Wise.
Прычына простая і, на жаль, знаёмая многім беларусам: мне заблякавалі банкаўскі рахунак пасьля таго, як я спрабаваў перавесьці грошы ў Асацыяцыю палітвязьняў Беларусі.
Летась я адкрыў рахунак у Wise. Спачатку — каб атрымаць гуманітарную дапамогу як былы палітвязень. Пазьней — каб самому дапамагаць тым, каго вызвалілі пасьля мяне.
Адзін з плацяжоў — звычайная складка ў Асацыяцыю палітвязьняў Беларусі, якая зарэгістраваная ў Летуве, дзейнічае цалкам законна і мае статус дабрачыннай і вызваленай адпадаткаў арганіацыі. Але Wise назваў гэты перавод “падазроным” і запатрабаваў тлумачэньняў.
Я прадаставіў усё: рэгістрацыю, падатковы нумар, кантакты кіраўніцтва.
Адказ быў маўклівы, але зразумелы: ім не спадабалася слова «Belarus» у…
👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/02/kali-sankcyi-bjuc-pa-ahviarah/?utm_source=telegram&utm_medium=channel

👍2❤1🤬1
🧾 Афіцыйны прэс-рэліз
Дата: February 10, 2026
Справа: «Зянковіч супраць Wise»
Пададзены іск у федэральны суд ЗША. Запушчаная беларускамоўная вэрсія сайта справы
9 лютага 2026 году Юрась Зянковіч падаў іск супраць фінансавай кампаніі Wise US Inc. у Федэральны акружны суд ЗША для Паўднёвай акругі Тэхасу (Houston Division). Усе судовыя пошліны былі аплачаныя ў поўным аб’ёме, і справа афіцыйна прынятая судом да разгляду.
Тэкст іску і ўсе пададзеныя на дадзены момант судовыя дакуманты апублікаваныя на афіцыйным сайце справы.
-------------
Уручэньне іску адказчыку і пачатак працэсуальных тэрмінаў
10 лютага 2026 году копія іску была ўручаная адказчыку — Wise US Inc. З гэтага моманту пачынае адлік 21-дзённы працэсуальны тэрмін, на працягу якога адказчык абавязаны падаць у суд афіцыйны адказ на іск (Answer) або адпаведнае хадайніцтва.
Для тлумачэньня працэдуры:
- у федэральным судзе ЗША адсутнасьць адказу ў вызначаны тэрмін дае ісьцу права зьвярнуцца з хадайніцтвам аб вынясеньні завочнага рашэньня (default judgment);
- гэта не азначае аўтаматычную перамогу, але істотна пагаршае працэсуальнае становішча адказчыка і можа прывесьці да рашэньня суда без разгляду аргумэнтаў па сутнасьці;
- таму…
👉 Чытаць цалкам: https://by.bankingblocked.com/for-press/press-release-10-liutaha-2026-hodu/?utm_source=telegram&utm_medium=channel

Banking Blocked: калі адмаўляюць у фінансавых паслугах
Пададзены іск у федэральны суд ЗША. Запушчаная беларускамоўная вэрсія сайта справы - Banking Blocked: калі адмаўляюць у фінансавых…
9 лютага 2026 году Юрась Зянковіч падаў іск супраць фінансавай кампаніі Wise US Inc. у Федэральны акружны суд ЗША для Паўднёвай акругі Тэхасу (Houston Division). Усе судовыя пошліны былі аплачаныя ў поўным аб’ёме, і справа афіцыйна прынятая судом да разгляду.…
❤4👍2
🧾 Афіцыйны прэс-рэліз
Дата: February 13, 2026
Справа: «Зянковіч супраць Wise»
13.02.2026. Wise мае 21 дзень: справа ў фэдэральным судзе ЗША пачала працэсуальны рух
9 лютага 2026 году ў Федэральны акружны суд ЗША для Паўднёвай акругі Тэхасу (Х’юстанскі аддзел) пададзены іск супраць кампаніі Wise US Inc. Справа зарэгістраваная пад нумарам 4:26-cv-01024.
10 лютага 2026 году судовыя дакуманты былі афіцыйна ўручаныя зарэгістраванаму агенту кампаніі ў штаце Дэлавэр. З гэтага моманту пачаўся працэсуальны адлік: паводле фэдэральных правілаў грамадзянскага судаводзтва, адказчык мае 21 дзень для падачы адказу або працэсуальнага хадайніцтва.
Такім чынам, першы крок кампаніі Wise US Inc. чакаецца да 3 сакавіка 2026 году.
-------------
Што будзе далей: адказ або хадайніцтва
На гэтым этапе Wise US Inc. павінна альбо падаць фармальны адказ на іск, альбо заявіць працэсуальнае хадайніцтва (напрыклад, аб адхіленьні іску без разгляду або аб перадачы справы ў арбітраж). Найбольш верагодна чакаецца, што будзе пададзеная камбінаванае хадайніцтва пра адхіленьне справы па фармальных прычынах або пра перадачу справы ў арбітраж.
Дамова пра кліенцкае абслугоўваньне сістэмы Wise утрымлівае норму пра арбітраж. Таму верагодна, што першы крок кампаніі будзе…
👉 Чытаць цалкам: https://by.bankingblocked.com/for-press/13-02-2026-press-release-by/?utm_source=telegram&utm_medium=channel

13.02.2026. Wise мае 21 дзень: справа ў фэдэральным судзе ЗША пачала працэсуальны рух - Banking Blocked: калі адмаўляюць у фінансавых…
9 лютага 2026 году ў Федэральны акружны суд ЗША для Паўднёвай акругі Тэхасу (Х’юстанскі аддзел) пададзены іск супраць кампаніі Wise US Inc. Справа зарэгістраваная пад нумарам 4:26-cv-01024. 10 лютага 2026 году судовыя дакуманты былі афіцыйна ўручаныя зарэгістраванаму…
❤5👍3
📝 ПРА ФІНАНСАВУЮ ЭТЫКУ Ў ЭМІГРАЦЫІ
Сесьці за гэты пост мяне прымусіў артыкул у «Нашай Ніве» пра тое, што Павал Севярынец абвясьціў збор на грамадзкую дзейнасьць, бо лічыць, што мае права на падтрымку беларускай эміграцыі на любое сваё жаданьне. Той самай эміграцыі, якая ў значнай частцы знаходзіцца ў такіх самых умовах, як ён сам: на чужыне, часта без дакумэнтаў, без мовы і без элементарнай стабільнасьці. У гэтай сытуацыі пытаньне збору грошай — гэта, на маю думку, пытаньне маралі і этыкі.
Я добра ведаю Паўла, мы асабіста знаёмыя ўжо амаль 30 гадоў. Прашу яго не ўспрымаць гэта як асабістую непрыязь або “хейт”. Я паважаю ягоную мужнасьць і адданасьць справе, але не магу прыняць фінансавую мадэль, у якой грамадзкая дзейнасьць становіцца асноўнай крыніцай існаваньня за кошт такіх самых людзей у выгнаньні.
Эпоха грантавай стабільнасьці скончылася.…
👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/02/pra-finansavaju-etyku-u-emihracyi/?utm_source=telegram&utm_medium=channel

👍2
🧾 Афіцыйны прэс-рэліз
Дата: February 19, 2026
Справа: «Зянковіч супраць Wise»
Весьці справу “Зянковіч супраць Wise” прызначаны суддзя Дэвід Гіттнэр
У справе Ziankovich v. Wise US Inc., якая разглядаецца ў Фэдэральным акруговым судзе ЗША для Паўднёвай акругі Тэхасу (Х’юстанскае аддзяленьне), прызначаны суддзя David Hittner.
Справа зарэгістраваная як пазоў паводле 42 U.S.C. §1981 (фэдэральнае заканадаўства аб грамадзянскіх правах), з патрабаваньнем разгляду з удзелам прысяжных (jury demand). Катэгорыя справы — Civil Rights: Other, юрысдыкцыя — federal question.
Хто такі Дэвід Гіттнэр
Дэвід Гіттнэр (David Hittner) — адзін з найбольш дасьведчаных фэдэральных судзьдзяў у Тэхасе, якому ў гэтым годзе споўніцца 87 гадоў. Ён быў прызначаны на пасаду ў 1986 годзе прэзыдэнтам Рональдам Рэйганам. Да фэдэральнай…
👉 Чытаць цалкам: https://by.bankingblocked.com/for-press/viesci-spravu-ziankovich-v-wise-budzie-suddzia-david-hittner/?utm_source=telegram&utm_medium=channel

📝 У ПРАЦЯГ ТЭМЫ ПРА ФІНАНСАВУЮ ЭТЫКУ
Тыдзень таму я напісаў пра тое, што лічу важным абмеркаваць адкрыта: ці этычна зьбіраць грошы на грамадзкую і палітычную дзейнасьць у эміграцыі ў людзей, якія самі знаходзяцца ў нестабільным становішчы. Той допіс выклікаў шмат рэакцый — падтрымкі, крытыкі, эмоцый. І гэта нармальна. Значыць, тэма сапраўды закранае.
У перадачы Радыё «Свабода» я меў магчымасьць больш спакойна і падрабязна растлумачыць сваю пазыцыю.
Хачу яшчэ раз падкрэсьліць галоўнае: гаворка не пра асобаў і не пра чыйсьці маральны статус. Гаворка пра мадэль. Я не супраць салідарнасьці і не супраць данатаў як такіх. Я за тое, каб яны мелі празрыстую мэту, разумны бюджэт і адказ на пытаньне: калі і як праект стане самадастатковым.
Беларуская эміграцыя — гэта не багатая дыяспара. Гэта людзі, якія страцілі краіну, маёмасьць, стабільнасьць і часта — бясьпеку сваіх блізкіх. У такой сытуацыі кожны збор — гэта ня проста “добрая справа”, а маральны выбар. Я перакананы ў тым, што салідарнасьць павінна быць інструмэнтам умацаваньня людзей, а не фарматам пастаяннай залежнасьці.
Кожны, безумоўна, сам вырашае, каму і на што ахвяраваць. Але права задаваць пытаньні пра эфэктыўнасьць і адказнасьць — гэта…
👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/02/upraciah-temy-pra-finansavuju-etyku/?utm_source=telegram&utm_medium=channel

www.ziankovich.info
ПРА ФІНАНСАВУЮ ЭТЫКУ Ў ЭМІГРАЦЫІ
Юрась Зянковіч — беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, амэрыканскі адвакат; былы палітычны вязень, які падаў у суд на беларускі рэжым у ЗША.
👍3
🧾 Афіцыйны прэс-рэліз
Дата: February 25, 2026
Справа: «Зянковіч супраць Wise»
25.02.2026. WISE УСТУПАЕ Ў ПРАЦЭС: ПЕРШЫ КАНТАКТ З АДВАКАТАМІ КАМПАНІІ
Кампанія Wise US Inc. афіцыйна ўступіла ў фэдэральны працэс праз прафэсійную юрыдычную каманду, зь якой адбыўся першы тэлефонны кантакт і ўступнае абмеркаваньне справы. Гэта ня простая фармальнасьць: у амэрыканскай судовай практыцы момант, калі зьяўляецца адвакат адказчыка і выходзіць на прамы кантакт зь ісцом, звычайна азначае пачатак фазы стратэгічных дзеяньняў.
Гэта той момант, калі справа перастае быць асабістай гісторыяй канфлікта кліента з фінтэх-кампаніяй, а становіцца юрыдычнай падзеяй. Важна разумець: гэта ўжо ня дробная прэтэнзія ці перапіска з камплаенсам, а пра паўнавартасны фэдэральны працэс, дзе працэсуальныя рашэньні могуць мець далёкія наступствы для бакоў.
ХТО…
👉 Чытаць цалкам: https://by.bankingblocked.com/for-press/25-lutaha-2026-hodu-press-release/?utm_source=telegram&utm_medium=channel

Дата: March 10, 2026
Справа: «Зянковіч супраць Wise»
10.03.2026. Справа «Зянковіч супраць Wise» падымае пытаньне фінансавых risk-фільтраў і падтрымкі палітвязьняў
Фэдэральная справа Ziankovich v. Wise US Inc., якая разглядаецца ў Акруговым судзе ЗША для Паўднёвай акругі Тэхасу, працягвае прыцягваць увагу да больш шырокага пытаньня — як сучасныя фінансавыя платформы выкарыстоўваюць сыстэмы рызыкі і санкцыйнага кантролю.
Пазоў пададзены паводле 42 U.S.C. §1981 (забарона незаконнай дыскрымінацыі), фэдэральнага закону аб грамадзянскіх правах, і прадугледжвае разгляд справы з удзелам прысяжных (jury trial).
У цэнтры спрэчкі — сытуацыя, калі міжнародная фінансавая платформа заблякавала невялікі дабрачынны перавод у падтрымку Асацыяцыі палітвязьняў Беларусі, арганізацыі, якая прадстаўляе інтарэсы беларускіх палітвязьняў.…
👉 Чытаць цалкам: https://by.bankingblocked.com/for-press/10-03-2026-press-release/?utm_source=telegram&utm_medium=channel

❤2👍1
📝 АРТЫКУЛ 411: МЭХАНІЗМ БЯСКОНЦАГА ПАКАРАНЬНЯ
Артыкул 411 Крымінальнага кодэксу Беларусі часта апісваюць як норму пра “парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня”. Гэта фармальна правільна, але не адлюстроўвае сутнасьці зьявы. На практыцы гэты інструмэнт сьпецыяльна створаны, каб дазваліць дзяржаве ператвараць ужо вынесены прысуд у бясконцы неабмежаваны часам працэс вечнага пакараньня.
У прававых сыстэмах дзейнічае базавы прынцып: пакараньне вызначаецца судом і мае канчатковы тэрмін. У Беларусі гэты прынцып разбураны. Артыкул 411 фактычна ўводзіць іншую лёгіку: тэрмін не зьяўляецца канчатковым, ён можа працягвацца столькі, колькі сыстэма палічыць патрэбным.
Гэта ня тэорыя. Гэта практыка, якая дакумэнтальна фіксуецца ня толькі ў маёй асабістай справе, але і ў сотнях (а можа ўжо і ў тысячах) іншых справаў.
Мая крымінальная справа па…
👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/03/artykul-411-mehanizm-biaskoncaha-pakarannia/?utm_source=telegram&utm_medium=channel

👍2❤1
📝 ПРЭС-РЭЛІЗ: Блок «Беларусы дзеяньня» падаў сьпіс кандыдатаў у Каардынацыйную раду
Блок беларускіх палітычных зьняволеных «Беларусы дзеяньня» падаў у выбарчую камісію сьпіс кандыдатаў для ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду.
У аснове сьпісу — людзі, якія прайшлі праз рэпрэсіі, турмы, валянтэрскую працу, вайну ва Ўкраіне і іншыя формы рызыкі і адказнасьці. Гэта прадстаўнікі той часткі беларускага грамадзтва, якая ўжо заплаціла кошт за сваю пазыцыю і таму глядзіць на палітыку не як на сымбалічную дзейнасьць, а як на інструмэнт дасягненьня выніку.
Блок «Беларусы дзеяньня» зыходзіць з таго, што сучасная Беларусь жыве ў рэжыме сыстэмнага закладніцтва — праз палітвязьняў, ціск на сем’і, шантаж бізнэсу і грамадзтва ў цэлым. У гэтых умовах палітыка мае сэнс толькі тады, калі яна здольная ўплываць на мэханізмы ўлады, а не толькі іх камэнтаваць.…
👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/03/прэс-рэліз-блок-беларусы-дзеяньня-п/?utm_source=telegram&utm_medium=channel

👍5👏2❤1🥴1
Forwarded from SIARHEI PIATRUKHIN
Telegram
НАРОДНЫЙ РЕПОРТЕР
У пятнічным эфіры — размова з Юрасём Зянковічам, юрыстам і былым палітвязнем, які правёў некалькі гадоў у беларускіх турмах.
Зараз ён уваходзіць у спіс кандыдатаў у Каардынацыйную раду ад блока «Беларусы дзеяньня», у які ўвайшлі былыя палітвязні і людзі…

🔥2
Forwarded from SIARHEI PIATRUKHIN
YouTube
Каардынацыйная Рада: праца на беларусаў ці ўнутраная тусоўка? Размова з Юрасём Зянковічам
Сёння ў нас у гасцях Юрась Зянковіч — юрыст, былы палітвязень, чалавек, які прайшоў праз турму і добра ведае цану палітычным рашэнням не ў тэорыі, а на ўласным досведзе. І таму сённяшняя размова будзе простая і без лішняй дыпламатыі: навошта чалавеку з такой…
🔥2