🗃 Экстрэньюст
318 subscribers
281K photos
62.3K videos
259 files
329K links
⬜️🟥⬜️ Cтужка беларуских топ-медыя ў адным канале!

🕶️ Бяспечны лінк: bit.ly/xtrnews

📨 @navnovbot

* Рэкламныя паведамленні з крыніц не фільтруюцца для падтрымкі арыгінальных каналаў
Download Telegram
💥 #галоўнае за 7 чэрвеня

✔️Польшча патрабуе ў рэжыму Лукашэнкі выдаць чалавека, падазраванага ў забойстве вайскоўца на мяжы. Тым часам МЗС РБ заклікае «залішне не палітызаваць пытанне»

✔️Пазбаўленне грамадзянства: ці стане гэтая практыка шырока ўжывацца рэжымам Лукашэнкі?

✔️Сёння – роўна 4 гады з дня затрымання Паўла Севярынца

✔️Нацбанк рапартуе пра скарачэнне золатавалютных рэзерваў цягам траўня

✔️У Любліне можа з'явіцца «беларуская» вуліца

✔️Bélarus замест Biélorussie. У французскай мове могуць афіцыйна змяніць напісанне назвы нашай краіны

✔️Лукашэнкаўцы адкрыюць сваё генконсульства ў Растове. Яно, сярод іншага, будзе працаваць з акупаванымі абласцямі Украіны

✔️Беларусы зладзілі флэшмоб у Facebook пасля допісу Наталлі Радзінай, які ператварыўся ў мем

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Белсат
💥 #галоўнае за 10 чэрвеня

✔️ Дзяржсакратар ЗША паедзе ў Егіпет і Ізраіль, каб дамагчыся спынення агню ў Газе

✔️ Беларус паехаў працаваць у Малі на вагнэраўцаў і загінуў

✔️ Ці выбачыць Польшча Лукашэнку забойства свайго жаўнера?

✔️ Праз праз моцную залеву з градам у самалёта ў Вену адарвала насавую частку

✔️ BYPOL: баевікі плануюць дыверсіі падчас правядзення Чэмпіянату Еўропы па футболе

✔️ У раёне памежнай заставы Усава жаўнер тэрміновай службы скончыў жыццё самагубствам

✔️ Прыцэлы для расейскага войска вырабляюць беларускія зняволеныя

✔️ На выбарах у Еўрапейскі парламент перамаглі правацэнтрысты. Як гэта паўплывае на Еўропу і яе стаўленне да Беларусі

✔️ Якія сакрэты скрывае галоўны дзяржаўны ўніверсітэт? Расследавання «Кіберпартызанаў»

✔️ Для чаго рэжым пераўтварае ўзрыванне слоікаў з-пад ёду ў лесе ў тэрарызм і робіць з дзяцей злодзеяў

#рэпрэсіі:

▪️ 5 гадоў калоніі і штраф у памеры 46 тысячаў рублёў прысудзілі берасцейскай журналістцы

▪️ На Ві...

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Белсат
💥 #галоўнае за 12 чэрвеня

✔️З Польшчы дэпартавалі беларуса Дзмітрыя Смактуновіча. Ён шмат гадзінаў заставаўся ў нейтральнай паласе, але пазней усё ж перайшоў на беларускі бок. Памежная служба Польшчы сцвярджае, што ў Беларусі яму нічога не пагражае

✔️Паразмаўлялі з жонкаю Смактуновіча Наталляй. Вось што яна расказала

✔️Урачыста развіталіся з польскім вайскоўцам Матэўшам Сітэкам, якога на мяжы з Беларуссю смяротна параніў мігрант

✔️Што зменіцца на польскай мяжы пасля ўвядзення буфернай зоны? Чытайце наш разбор

✔️Новыя факты пра жыццё скандальнага суддзі Томаша Шмыта, які збег з Польшчы ў Беларусь

✔️Прэм'ер-міністр Арменіі Пашыньян анансаваў выхад ягонай краіны з АДКБ

✔️Ракетны ўдар па Крывым Розе: сама меней 9 загінулых

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Белсат
💥 #галоўнае за 14 чэрвеня

✔️Сёння стартуе чэмпіянат Еўропы па футболе. У апошні момант стала вядома, што ў Беларусі яго ўсё ж пакажуць, прычым цалкам легальна

✔️Пуцін агучыў свае ўмовы для пачатку мірных перамоваў з Украінаю. Ва Украіне іх разглядаць не збіраюцца

✔️МЗС Арменіі папрасіла афіцыйны Менск не ўлазіць ва ўнутраныя справы краіны. І «патроліла» Лукашэнку

✔️Ці папросіць Лукашэнка прабачэння ў Пашыньяна і як будуць развівацца далей адносіны Менска з Ерэванам?

✔️У Шабекіне Белгарадскай вобласці абрынуўся пад'езд жылога дому. Пад заваламі шукаюць людзей

✔️Вывучылі вакансіі з беларускай глыбінкі. Зарплата ў большасці выпадкаў уражвае (са знакам мінус)

#рэпрэсіі:

▫️Актывістку Галіну Лагацкую пакаралі 2,5 гадамі «хатняй хіміі»

▫️Чарговае затрыманне за каментары. Мужчыну абвінавачваюць у тым, што «пісаў пагрозы забойствам беларусам і прадстаўнікам улады»

▫️1407 палітвязняў. Праваабаронцы прызналі яшчэ 10 асобаў палітычнымі зняволенымі

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Белсат
💥 #галоўнае за 15 чэрвеня

✔️ Пацвердзіць беларускую адукацыю ў Польшчы стане прасцей

✔️ Відэагульня «Hamster Kombat» абяцае гульцам рэальныя грошы, аднак не ўсё так проста

✔️ Навукоўцы пацвердзілі, што пасля пандэміі каронавіруса людзі сталі хварэць часцей

✔️ Лукашэнка абвінаваціў габрэяў у прывілеяваным становішчы

✔️ Вераніка Цапкала абвінаваціла Офіс Ціханоўскай у кантролі СМІ

✔️ The New York Times упершыню апублікавала праект мірнага пагаднення, які Расея і Украіна амаль узгаднілі ў красавіку 2022 года

✔️ Рэжым карыстаецца базамі Інтэрпола, каб аб'яўляць у вышук палітычных эмігрантаў

✔️ У Беларусі збіраюцца ліквідаваць аб'яднанне садзейнічання беларуска-расейскай інтэграцыі

✔️ У Швейцарыі пачаўся Глабальны саміт міру

#рэпрэсіі:

▪️ Напрыканцы чэрвеня пачнецца яшчэ адзін завочны суд на пяццю ўдзельнікамі дэмакратычных сілаў

▪️ Прызначана дата апеляцыі па справе палітвязня Дзмітрыя Рэзановіча

▪️ Арышты за адмову адчыніць дзверы сілавікам

▪️ У Беларусь...

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Белсат
💥 #галоўнае за 23 чэрвеня

✔️ Польшча можа закрыць апошнія два памежныя пераходы з Беларуссю. Павел Латушка падтрымлівае гэтую ідэю

✔️ Альгерд Бахарэвіч распавёў «Белсату» пра сваю новую кнігу «Капітан Лятучая Рыба»

✔️ Беларускія зенітчыкі паабяцалі абараніць краіну ад НЛА

✔️ У Тасманіі стартаваў праект, які прапануе незвычайную сезонную падпрацоўку

✔️ Беларусы Варшавы адсвяткавалі Купалле на беразе Віслы

✔️ У Менску падлетак нагамі выштурхаў з аўтобуса і потым збіў цемнаскурага хлопца

✔️ У горадзе Дэрбент, што ў Дагестане, узброеныя баевікі напалі на паліцэйскіх і падпалілі царкву і сінагогу. Паводле медыяў, 9 чалавек загінулі, 25 атрымалі раненні.

#рэпрэсіі:

▪️ Паліну Шарэнда-Панасюк трымаюць у невыносных ўмовах

▪️ 500 дзён нічога не вядома пра Мікалая Статкевіча

▪️ Каталіцкі святар Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю. Ён быў арыштаваны чацвёрты раз запар.

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Белсат
💥 #галоўнае за 24 чэрвеня

✔️БРСМ патрапіў пад санкцыі Еўразвязу праз датычнасць да вывазу ўкраінскіх дзяцей. Таксама ўведзеныя санкцыі супраць больш як 100 расейскіх фізічных ды юрыдычных асобаў

✔️Мінус прыватная ВНУ: у Менску закрываецца Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці

✔️Ці чакаць закрыцця Польшчаю апошніх памежных пераходаў з Беларуссю? Спыталі ў польскага ды беларускага журналістаў

✔️Ад серады падаваць дакументы ў візавыя цэнтры Польшчы ў Горадні ды Лідзе змогуць толькі жыхары гэтых гарадоў

✔️Памерла даследчыца беларускай літаратуры Лідзія Савік, дзякуючы якой вярнуліся ва ўжытак імёны рэпрэсаваных у сталінскія часы пісьменнікаў

✔️«Беларусьфільм» здыме моладзевы фільм пра прапагандыстаў

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Белсат
💥 #галоўнае за 25 чэрвеня

✔️Апублікаванае новае расследаванне пра сілавікоў Лукашэнкі: вось хто катаваў людзей у паслявыбарчыя дні ў Маскоўскім РУУС сталіцы

✔️Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт Шайгу ды Герасімава

✔️Губернатар Ленінградскай вобласці спадзяецца, што параненыя на вайне расейскія вайскоўцы будуць аднаўляцца на курортах Беларусі

✔️Пра што гаварылі ў Пекіне Анджэй Дуда і Сі Цзінь Пін (і да чаго тут Беларусь)? Чытайце агляд

✔️Міністэрства інфармацыі выпадкова апублікавала дакумент, які не павінен быў патрапіць у інтэрнэт. Вось што за ён

✔️Кіраўнік шведскага МЗС сустрэўся ў Варшаве з прадстаўніком НАУ ды паабяцаў далейшае падтрыманне беларускай грамадзянскай супольнасці

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Белсат
💥 #галоўнае за 26 чэрвеня

✔️Валер Кавалеўскі абвесціў пра свой сыход з Аб'яднанага пераходнага кабінету. Яго заменіць Уладзімір Астапенка

✔️Памёр былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка. Адна з версіяў смерці – самагубства

✔️Святлана Ціханоўская сустрэлася з Жузэпам Бурэлем

✔️Марк Рутэ зацверджаны ў якасці новага генсека NATO

✔️Джульян Асанж на волі − ён вярнуўся на радзіму ў Аўстралію

✔️У Беларусі, насуперак негатыўным прагнозам, расце эканоміка ды павялічваюцца заробкі. Спыталі ў эканаміста пра прычыны гэтага «цуду»

✔️Ці камфортна цяпер жыць беларусам у Літве і ці варта думаць пра пераезд? Чытайце вялікі разбор на нашай старонцы

✔️У аўторак на беларуска-латвійскай мяжы выявілі труп мігранта з Індыі

✔️Дэлегацыя Арменіі не прыедзе на «Славянскі базар»

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Белсат
💥 #галоўнае за 27 чэрвеня

✔️ Чыноўнік рэжыму Лукашэнкі прыехаў у Брусэль

✔️ ЕЗ аслабіў санкцыі супраць Беларусі праз ціск з боку Нямеччыны і Францыі

✔️ Лукашэнка правёў кадравы дзень – адбылося шмат прызначэнняў

✔️ Польшча ўсё ж зачыніць пераходы на мяжы з Беларуссю?

✔️ У Грузіі забараняюць «прапаганду ЛГБТ»

✔️ КНДР накіруе вайскоўцаў ва Украіну?

#рэпрэсіі:

▪️ Палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк прызначылі ўжо чацвёртую псіхіятрычную экспертызу

▪️ «Вязням, асабліва палітычным, сядзець будзе горш». Чаго чакаць ад новых зменаў у КК Беларусі

▪️ Пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы затрымалі беларуса

▪️ У Рэчыцы арыштавалі супрацоўніка метызнага завода

▪️ Жыхара Маладзечна асудзілі ў Магілёве за абразу прадстаўніка ўлады і Аляксандра Лукашэнкі

▪️ У Гродне за ўдзел у пратэстах затрымалі сямейную пару

▪️ Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея этапавалі ў шклоўскую калонію

🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Белсат