🙅🏼♀️ Небяспечныя расліны, якія нельга саджаць!
Чарнаплодная рабіна, дуб чырвоны, ірга каласістая, абляпіха крушынападобная, рабіннік рабіналісты, хвоя Банкса, хвоя веймутава, чаромха віргінская – яшчэ нядаўна гэтыя расліны высаджвалі для азелянення ў нашых гарадах. Але што з імі не так?
👉 Гэтыя расліны хоць і прыгожыя, але вельмі шкоданосныя чужародныя віды, якія выцясняюць нашую родную флору. Яны вельмі жывучыя і пладавітыя, хутка разрастаюцца, і кантраляваць іх распаўсюджванне нялёгка.
Пры нашым удзеле і пры падтрымцы Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Мінпрыроды змяніла “Перечень видов деревьев, кустарников, допускаемых к посадке для целей озеленения” у сваёй Пастанове і цяпер гэтыя расліны нельга выкарыстоўваць для азелянення ў гарадах.
☝️ Калі ты даведаешся пра планы па высаджванню гэтых відаў у гарадах, звярніся ў мясцовую інспекцыю Мінпрыроды ці парэкамендуй азеляніцелям пачытаць абноўлены ЭкоНиП 17.01.06-001-2017, зацверджаны Мінпрыроды ад 18 ліпеня 2017 г. № 5-Т.
❓ Што ж рабіць дачнікам? Не садзіць гэтыя расліны. А калі яны ўжо растуць – спілоўваць, раскарчоўваць, выполваць сеянцы і падрост. Ягадамі іргі, абляпіхі часам жывяцца птушкі. Бяда ў тым, што яны разносяць насенне гэтых раслін па лясах. А сойкі разносяць жалуды чырвонага дуба. Для птушак лепш пасадзіць у сваім садзе рабіну, бружмель і каліну.
📷 На фота – зараснікі абляпіхі крушынападобнай, аўтар Rosser1954, Wikimedia Commons.
#інвазіўныявіды #чужародныявіды

❓У цябе на лецішчы расце ірга каласістая? А ці ведаеш ты, што гэта чужародны шкодны від?
Іргу каласістую летась забаранілі выкарыстоўваць для азелянення. Але забарона не тычыцца прысядзібных участкаў. Хаця і тут яна застаецца шкоднай. Від прыстасаваўся да нашай прыроды. Кожная расліна дае процьму каранёвых атожылкаў, а ягады палюбілі птушкі і разносяць яе насенне па ваколіцы. 🐦⬛️
Ірга каласістая – расліна з Паўночнай Амерыкі. Яна выцясняе нашы родныя віды флоры. Зараснікі іргі гусцейшыя і шчыльнейшыя, чым у ляшчыны і крушыны.
Цяпер ірга моцна ўвайшла ў дрэвастой розных раёнаў Беларусі і паўсюдна сустракаецца, напрыклад, у Ашмянскім, Астравецкім і Смаргонскім раёнах, Гэта звычайная расліна на сажалках рыбгаса “Волма” у Чэрвеньскім раёне.
❓ Што ж рабіць дачнікам?
Праблема ў тым, што калі на сваім участку ты зможаш даць рады разрастанню іргі, то птушкі, якім падабаюцца яе ягады, разнясуць яе па лясах. Менавіта птушкам яна абавязана сваёй хуткасцю распаўсюджвання ў дзікай прыродзе.
Лепш за ўсё пазбавіцца ад іргі – пілаваць, карчаваць, выполваць сеянцы і падрост.
Калі дужа любіш яе ягады – абразай кусты, каб крона фармавалася не вышэй за два метры, накрывай куст спанбондам падчас плоданашэння, своечасова збірай ураджай.
📷 Фота: Tauno Erik, Wikimedia Commons.