Дзікая прырода побач
2.88K subscribers
2.57K photos
197 videos
2 files
1.28K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
📷 На здымках: участак Прыпяці без шпор на поўначы ад Тураўскага балоння ў 2012 г. і той самы ўчастак у 2020 г. Нам невядома, калі шпоры былі пабудаваны.

Старыя шпоры на рацэ Нёман у Літве: добра відаць, як звузілася рака і зарастаюць прамежкі паміж шпорамі (з Google Earth).

#дзікіярэкі #свабодныярэкі #вольныярэкі #freerivers #wildrivers #дикиереки #свободныереки
💦 У рэках, якія аднавілі натуральную плынь, паляпшаецца якасць вады і аднаўляюцца гістарычныя папуляцыі рыб, бо рыбы могуць падняцца цяпер супраць плыні. Павышаецца рэкрэацыйны патэнцыял гэтых рэк уніз па цячэнні.

📷 Фота: South Karelia Recreation Area Foundation.

#InternationalDayofActionforRivers #дзікіярэкі #свабодныярэкі #freerivers #wildrivers
💚 Гарадзенская Свіслач застанецца дзікай – дзякуючы працы нашых экспертаў!

Тэрыторыя #3 з 17

Гарадзенская Свіслач – неверагоднае месца, важнае для птушак і дзікай прыроды. Ведаеш пра яго? Сёлета тут налічылі пад 30 тысяч дзікіх гусей!

Гарадзенская Свіслач знаходзіцца ў Бераставіцкім і Гродзенскім раёнах. Зараз гэта заказнік мясцовага значэння плошчай каля 4880 га. Але ёсць шанс павысіць ахоўны статус заказніка да рэспубліканскага. 🔥

Гэтая тэрыторыя зараз унесена ў драфт Схемы рацыянальнага размяшчэння асабліва ахоўных прыродных тэрыторый рэспубліканскага значэння да 2035 году і ўзгоднена з землекарыстальнікамі і мясцовымі органамі кіравання. Схеме засталося яшчэ прайсці грамадскія абмеркаванні і зацвярджэнне Саветам Міністраў.

💧 Заказнік мае міжнародны статус Смарагдавай сеткі. Ён быў створаны для захавання ў натуральным стане водна-балотнага комплексу даліны ракі Свіслач, яе прытока – Верацейкі – і часткі рэчышчавага вадасховішча Гродзенскай ГЭС на Нёмане. Каштоўныя тут і лугі з лясамі, дзе захаваліся ўчасткі тыповых і рэдкіх біятопаў. Шмат і “чырванакніжных” відаў.

🐦 Заказнік мае яшчэ адзін міжнародны статус – Тэрыторыя, важная для птушак (ТВП). Увесну тут падчас міграцыі спыняюцца на месяц-два адпачыць дзясяткі тысяч дзікіх гусей.

👉 Гэта адна з 17 тэрыторый, у якіх з’явіўся добры шанс павысіць свой прыродаахоўны статус да 2035 года. Гэта стала магчыма дзякуючы працы нашых экспертаў і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. Аб другіх важных каштоўных тэрыторыях раскажам у наступных допісах.

🤲 Хочаш падтрымаць ахову дзікай прыроды? Далучайся да “Дзікага клуба”, кліч з сабой сяброў! Увесь прыбытак ад клуба мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты.

Як мы дапамагаем ахоўваць дзікую прыроду Беларусі, чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

📷 На фота: балота Грайна, архіў ТАА “Дзікая прырода”.
На малюнках: Гарадзенская Свіслач на карце Беларусі, схема будучага заказніка.

#дзікіярэкі #свабодныярэкі #freerivers #wildrivers
🐟 Па дадзеных даследавання папуляцыі мігруючых відаў прэснаводных рыб скараціліся ва ўсім свеце ў сярэднім на 81% за перыяд з 1970 па 2020 год, пры гэтым у Еўропе – на 75%.

Прычыны ад галоўнай да менш значных – плаціны і іншыя бар’еры на рэках, асушэнне водна-балотных угоддзяў для сельскай гаспадаркі, перапромысел, забруджванне рэк і вынікі кліматычных зменаў.

Але ёсць і добрыя навіны: папуляцыя кожнага трэцяга віду рыб-мігрантаў павялічылася, дзякуючы высілкам па захаванню ці аднаўленню месцаў пражывання, кантролю за рыбалоўствам, разбурэнню плацін, стварэнню рэзерватаў і прававой ахове. У Еўропе і ЗША за апошнія дзесяцігоддзі былі разбураны тысячы плацін, дамб і іншых бар’ераў.

💧 У рэках, якія аднавілі натуральную плынь, паляпшаецца якасць вады і аднаўляюцца гістарычныя папуляцыі рыб, бо рыбы могуць падняцца цяпер супраць плыні. Павышаецца рэкрэацыйны патэнцыял гэтых рэк уніз па цячэнні.

💙 Свабодныя рэкі крытычна важныя для рыб, якія мігруюць паміж морам і прэснымі вадаёмамі. У Беларусі гэта кумжа, сёмга і вугор. Еўрапейскі вугор у свеце знаходзіцца на крытычнай мяжы знікнення.

Сёння, 25 траўня, адзначаецца Сусветны дзень міграцыі рыб.

📷 На фота разбурэнне дамбы Marion Ice, ЗША, аўтар U. S. Fish and Wildlife Service - Northeast Region, CC BY 2.0, Wikimеdia Commons.

#дзікіярэкі #свабодныярэкі #freerivers #wildrivers
Як табе ліпеньская спёка?

🌡 Рэкордныя тэмпературы на планеце трымаюцца ўжо больш за год. Чэрвень 2024 года стаў самым цёплым у свеце месяцам за ўсю гісторыю метэаназіранняў і 13-м рэкордна цёплым месяцам запар.

У Беларусі сярэдняя тэмпература паветра ў чэрвені склала +18,9 градусаў, што вышэй за кліматычную норму на 1,9 градуса. А ліпень абрынуў на беларусаў анамальную спёку, град велічынёй з курынае яйка, буры і шквалістыя вятры. Не абышлося нават без чалавечых ахвяр. 😥

Больш частыя экстрэмальныя пагодныя з’явы - наступства глабальнага змянення клімату. На жаль, у будучыні такія пагодныя катаклізмы будуць здарацца часцей.

💧 Змякчыць наступствы зменаў клімату могуць дапамагчы дзікія рэкі, калі захоўваць іх у натуральным стане. Па рацэ, якую пераўтварылі ў роўны канал, вада сплывае хутка, не затрымліваючыся. А па звілістым рэчышчы вада цячэ марудна.

Дзікія рэкі маюць меандры і старыцы, якія затрымліваюць ваду. Гэта прыродная абарона ад засухі і рэгуляванне клімату на мясцовым і рэгіянальным узроўнях.

📷 На фота рака Котра ў Гродзенскай вобласці, архіў ТАА “Дзікая прырода”.

#дзікіярэкі #свабодныярэкі #freerivers #wildrivers
Свабодныя рэкі – нашы абаронцы ад паводак

Чаму? Зараз патлумачым.

💦 Разлівы рэк – гэта натуральны і неабходны працэс у прыродзе. Але калі разводдзе адбываецца рэгулярна ў поймах (напрыклад, вясной, падчас раставання снегу), то паводка можа здарыцца калі заўгодна.

Пачашчэнне моцных паводак – адно з наступстваў змены клімату. Сумны прыклад – моцныя дажджы і паводкі ў Заходняй Еўропе на мінулым тыдні. На жаль, такія з’явы будуць здарацца ўсё часцей.

Моцныя паводкі забіваюць людзей і жывёл. Яны разбураюць інфраструктуру і рэзервуары з таксічнымі адходамі.

🌊 Дамбы, плаціны, выпростванне рэк – усё гэта павялічвае рызыку паводак. Дамбы ўздоўж рэк і польдэры змяншаюць пойму, якая магла б прыняць частку вады падчас паводкі, і высокая вада ідзе далей. Плаціны не заўсёды могуць стрымаць ваду і калі яны разбураюцца, уніз па плыні ідзе мініцунамі.

Прамая рака хутка скідае ўсю ваду ўніз па плыні, і часам вада затапляе гарады і вёскі.

💙 Свабодныя рэкі з іх поймамі, балотамі і старыцамі – гэта прыродныя пасткі для вады. У сваім натуральным стане яны дапамагаюць знізіць хуткасць і вышыню паводкавай хвалі і зменшыць разбуральныя наступствы.

Па звілістым рэчышчы вада цячэ марудней, а па роўным канале сплывае вельмі хутка. Поймы рэк з балотамі і старыцамі ўсмоктваюць і затрымліваюць ваду.

Чым шырэйшая пойма, тым больш вады яна можа ўтрымаць і лепш абараніць ад магчымай паводкі населеныя пункты.

📆 Сёння адзначаецца Сусветны дзень рэк. Якая беларуская рака твая любімая?

📷 На фота рака Нёман, яе пойма і старыцы, Гродзенская вобласць, архіў ТАА “Дзікая прырода”.

#дзікіярэкі #свабодныярэкі #freerivers #wildrivers