Дзікая прырода побач
2.89K subscribers
2.6K photos
202 videos
2 files
1.29K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
Дапамажы даведацца болей аб шэрай вароне!

🐦 Шэрая варона – птушка 2024 года. Птушка ўсім знаёмая, але ці шмат мы пра яе ведаем?

Сёлета мы запланавалі шмат актыўнасцяў, якія дапамогуць многім людзям даведацца пра варону болей і паглядзець на гэтую цікавую разумную птушку па-новаму.

👉🏻 Чытай пра ўсе актыўнасці і выбірай найбольш цікавыя для сябе па спасылцы https://birdingbelarus.by/dikij-blog/znakomaya-neznakomka-pomogite-uznat-bolshe-o-pticze-goda-seroj-vorone

Усе анонсы варушнякоў будзем публікаваць у нашых сацсетках. Заставайся на сувязі! 🙌🏻

А цікавыя факты пра шэрую варону ты ўжо можаш пачытаць па хэштэгу #птушка2024года

📷 Фота Віталя Некрашэвіча, @ptushkafota.
Птушка года: факт № 12 з 15.

#дзікіфакт: Шэрыя вароны могуць запомніць твар чалавека і затаіць крыўду.

🦆 У адным эксперыменце вароны запомнілі чалавека, які іх лавіў. І праз некаторы час яго пераследавалі ўжо ўсе навакольныя вароны. Птушкі не забылі ягоны твар нават праз некалькі гадоў, а таксама перадалі сваё стаўленне новым пакаленням. Таму не крыўдзі шэрых варон!

👉🏻 Сябра, мы падрыхтавалі ў гэтым годзе шмат актыўнасцяў, звязаных з шэрай варонай. Глядзі ўвесь спіс па спасылцы https://birdingbelarus.by/dikij-blog/znakomaya-neznakomka-pomogite-uznat-bolshe-o-pticze-goda-seroj-vorone

Выбірай, якая актыўнасць цікавая менавіта табе і далучайся! Твой удзел дапаможа людзям паглядзець на гэтую цікавую разумную птушку па-новаму. Анонсы варушнякоў будзем публікаваць у нашых сацсетках. 🙌🏻

Іншыя цікавыя факты пра шэрых варон шукай па хэштэгу #птушка2024года

📷 Фота Анастасіі Скачэк, @ptushkafota
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Зможаш правільна вызначыць усіх птушак на фота? Пішы свае адказы ў каментары!

👉🏻 Гэтых птушак часцей за ўсё блытаюць адну з адной і называюць адным словам “варона”. Усе яны належаць да сямейства крумкачовых, але гэта розныя віды птушак.

Хочаш навучыцца адрозніваць каўку ад грака, а грака ад шэрай вароны? Набывай наш бестселер – фотавызначальнік птушак Беларусі! 📗

У кнізе ты знойдзеш:

🐦 229 відаў птушак Беларусі;
🐦 691 якасную і арыгінальную фатаграфію;
🐦 інфармацыю пра статус, сезоннасць, месцы пражывання, прыкметы і галасы кожнага віду.

У кнізе 248 старонак і невялікі фармат, яе зручна браць з сабой на прагулку або ў паездку. Калі кніга пад рукой, значна прасцей і хутчэй вызначыць новы від птушак або даведацца, як правільна завецца ўжо знаёмая візуальна птушка.

Набыць вызначальнік птушак можна ў нас на сайце або ў краме Акадэмкнігі.

📷 Фота Віталя Некрашэвіча і Аляксея Вайцянкова з чату “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota.

#птушка2024года
Птушка года са сваякамі на марках заўтра, 26 сакавіка. 😍

🐦 Героямі серыі сталі: птушка года – шэрая варона, сарока, каўка (галка) і грак.

📍 Заўтра на галоўным паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне аднадзённым штэмпелем з варонай. Для карэспандэнцыі можна выкарыстоўваць адмысловыя канверты "Першага дня" з белабокай сваячаніцай і паштовыя карткі з кожным відам паасобку.

Калі на карткі ў гэты дзень наклеіць маркі з боку малюнка і пагасіць адмысловым штэмпелем першага дня – атрымаецца калекцыйны картмаксімум.

Прыходзь набыць маркі ў сваю калекцыю ці адправіць з імі картку сябрам! 🤗

💌 Маркі выпусціла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Над імі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнерка Марына Віткоўская.

#птушка2024года
Гібрыд дзвюх варон у Мінску! 😳

Варону з незвычайнай афарбоўкай заўважыла Алена Акуліч на пляжы Цнянскага вадасховішча 19 сакавіка. Дзяўчына западозрыла, што птушка можа быць гібрыдам і падзялілася фотаздымкамі з мінскімі птушкарамі. Здагадка пацвердзілася: гэтая птушка – гібрыд шэрай і чорнай вароны.

🐦 Шэрая варона можа ўтвараць пары са сваім найбліжэйшым сваяком – чорнай варонай. Многія вучоныя лічаць чорных і шэрых варон падвідамі аднаго віду. Але некаторыя сістэматыкі падымаюць ранг падвідаў варон да віда.

Калі табе трапіцца варона з незвычайнай афарбоўкай ці паводзінамі, здымай фота і відэа і дасылай назіранне ў Тэлеграм-чат “Птушка года” 👉 @ptushkahoda

📷 Дзякуем за фота Алене Акуліч.

#птушка2024года
Лаві падборку самага цікавага за сакавік! ❤️

🔹 Важныя прыродаахоўныя навіны: нашы неверагодныя дасягненні ў ахове дзікай прыроды, забалочванне ў Белавежскай пушчы
🔹 Незвычайныя назіранні: наш чорны бусел знайшоўся ў Партугаліі, варона-гібрыд у Мінску
🔹 Назірай за птушкамі анлайн: падглядай за сямейным жыццём сокалаў-пустэльг у Брэсце, сачы за прылётам вялікіх арляцоў (больших подорликов)
🔹 Парада: як зрабіць дамок для птушак сваімі рукамі
🔹 Гарачыя навіны: тэмпература на Зямлі б’е рэкорды
🔹 Правер сябе: ці добра ты ведаеш вераб’ёў?

🦆 Птушка года: цікавыя факты пра яе чытай па хэштэгу #птушка2024года

Глядзі спіс актыўнасцяў з птушкай года і выбірай для сябе самыя цікавыя.

Далучайся ў Тэлеграм-чат “Птушка года” 👉 @ptushkahoda

🦡 У “Дзікім клубе” ужо прайшлі дзве дзікія лекцыі – пра цікавыя факты аб запаведніках і нацпарках Беларусі і пра міграцыю нашых птушак. Усе лекцыі магчыма паглядзець у запісы.

На дзікіх афлайн-сустрэчах у клубе мы пачалі вывучаць галасы птушак, ужо вывучылі 10 галасоў птушак, якія прыляцелі.

Далучайся да "Дзікага клуба"! Сваім удзелам у клубе ты падтрымліваеш ахову дзікай прыроды Беларусі, бо ўвесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты ❤️

Яшчэ хутка плануем выпусціць новы дроп маек і торб, зладзім вясновы чэмпіянат па фотабёрдынгу. І гэта яшчэ не ўсё! Заставайся на сувязі і сачы за навінамі 🤗
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
А ты ведаеш, як вароны бароняць сваю тэрыторыю?

Птушка года: факт № 13 з 15.

#дзікіфакт: Шэрыя вароны аб'ядноўваюцца ў чароды, каб адагнаць драпежнікаў са сваёй тэрыторыі.

🦆 У крумкачовых шмат ворагаў – гэта драпежныя птушкі, совы, лісы і куніцы. Адмысловым крыкам вароны прыцягваюць да драпежніка суродзічаў. Яны пікіруюць і наносяць удары дзюбамі. Як правіла, вароны праганяюць драпежніка, калі не задзяўблі яго да смерці.

Дакладна так робяць і многія дробныя птушкі, калі адчуваюць небяспеку для гнязда з боку вароны. Яны аб'ядноўваюцца ў чараду і праганяюць варону нападамі, крыкамі і дажджом з памёту.

Часам шэрыя вароны аб’ядноўваюцца, каб адагнаць драпежную птушку ці лісу ад здабычы.

👉 Калі табе трапіцца шэрая варона з незвычайнымі паводзінамі, здымай фота ці відэа і дасылай у Тэлеграм-чат “Птушка года” @ptushkahoda

Больш цікавых фактаў пра сырую варону чытай па хэштэгу #птушка2024года

📷 Дзякуем за фота Валеру Пясецкаму.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Калі хочаш зрабіць унёсак у вывучэнне Птушкі года – запрашаем на птушыную прагулку з арнітолагам Аляксандрам Вінчэўскім!

🪺 Для цябе Аляксандр правядзе майстар-клас па падліку гнёздаў шэрых варон і сарок. Будзем вучыцца картаваць іх. Патрэбны зыходныя дадзеныя, каб праверыць, ці выцясняюць вароны сарок з гарадоў. Спадзяёмся, што ты зможаш паўтарыць падлікі потым у сваім мікрараёне.

Вясна бяжыць хутка, праз тыдзень варон на гнёздах будзе не разгледзець. Методыку на днях апублікуем, але лепш паспрабаваць з дасведчаным чалавекам.

🔍 Калі ёсць бінокль – бяры.

Збіраемся заўтра а 18:00 у нашым офісе на вул. Парніковай, 11, памяшканне 4. Удзел бясплатны.

Калі ты не паспееш да гэтага часу, можаш далучыцца пазней – звані па нумары +375447046996

📷 Фота Аимаина хикари, Wikimedia Commons CC BY-NC-SA.

#птушка2024года
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Зрабі круты падарунак з птушкай года сабе ці блізкаму чалавеку!

Радасна паведамляем, што мы прымаем заказы на новы дроп эксклюзіўных футболак і шопераў – з шэрай варонай! 🐦 Прыбытак ад іх пойдзе на ахову прыроды Беларусі.

👕 Тканіна 100% бавоўна высокай шчыльнасці 150 г/м2.

Для прынтоў будзе выкарыстаны ДТФ друк, адзін з самых якасных – карцінка доўга не выцвітае.

☝️ Такія вырабы будуць доўга радаваць свайго гаспадара ці гаспадыню.

Колеры жаночых футболак – белы, нябесны, мятны, мужчынскіх – белы, ружовы, мятны.

Даступныя чатыры прынты.

🛍 Таксама можна замовіць стыльныя бэжавыя шоперы з такімі самымі прынтамі. Тканіна 100% бавоўна павышанай шчыльнасці 168 г/м2.

👛 Кошт футболкі – 75 рублёў, шопера – 60 рублёў. Для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” зніжкі.

Заказы прымаем да 28-га красавіка ўключна. Гатоўнасць мерчу – максімум да 6-га траўня.

Паспей заказаць!

На выявах – прыкладная візуалізацыя футболак. Макапы з платформ GraphicsFuel і Mr.Mockup.

#птушка2024года
Падборка самага цікавага за красавік. Правярай, хто што прапусціў! 🐦

🔹Важныя прыродаахоўныя парады: як зрабіць домік для кажаноў сваімі рукамі; што рабіць, калі бачыш палы травы; куды звяртацца, калі ў тваім горадзе саджаюць чырвоныя дубы; чым замяніць штучныя кветкі на Радуніцу
🔹Гарачыя навіны: дзівосы і страты нашых вялікіх арляцоў
🔹Назірай за птушкамі анлайн: падборка стрымаў з птушыных гнёздаў

🦆 Птушка года:
▪️дапамажы нам падлічыць гнёзды шэрых варон
▪️выбірай сабе цікавыя актыўнасці з птушкай года
▪️дзяліся цікавымі назіраннямі варон ў чаце “Птушка года” @ptushkahoda
▪️цікавыя факты пра варону глядзі па хэштэгу #птушка2024года

👕 Яшчэ мы запусцілі дзікі мерч з птушкай года. Дзякуем усім пакупнікам! Зараз мы апрацоўваем вашы заказы і ўсё адправім да 6-га траўня.

📷🕊 Мы правялі вясновы нацыянальны чэмпіянат па фотабёрдынгу – хутка абвесцім вынікі.

А вас просім зараз прагаласаваць за найлепшае фота чэмпіянату!

🦡 У “Дзікім клубе” акрамя анлайн-лекцый праходзяць яшчэ афлайн-сустрэчы. Зараз мы на гэтых сустрэчах вывучаем галасы птушак.

Далучайся да "Дзікага клуба"! Сваім удзелам у клубе ты падтрымліваеш ахову дзікай прыроды Беларусі, бо ўвесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты ❤️

А калі табе няма з кім пагаманіць пра птушак ці патрэбна дапамога ў вызначэнні птушак, смела пішы ў @ptushkachat 🐣
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
А ты можаш кантраляваць свае жаданні? Вось варона можа!

Птушка года: факт № 14 з 15.

#Дзікіфакт: Вароны ўмеюць кантраляваць свае жаданні. Эксперымент паказаў, што ручныя вароны чакалі і не з'ядалі атрыманы пачастунак, калі ім было абяцана ў абмен нешта смачнейшае пазней.

👉 Больш цікавых фактаў пра шэрую варону чытай па хэштэгу #птушка2024года.

Дзяліся сваімі назіраннямі цікавых паводзінаў шэрых варон у Тэлеграм-чаце “Птушка года” @ptushkahoda

📷 Дзякуем за фота Таццяне Алешка 🙌
Чаму вароны атакуюць?

🐦 З сярэдзіны траўня на працягу месяца птушаняты шэрых варон пакідаюць гнёзды. Подлеткі хаваюцца ў траве, а бацькі іх могуць бараніць і паводзіцца агрэсіўна.

Але ты не перажывай. Гэты перыяд у кожнай сям’і цягнецца звычайна некалькі дзён. Як толькі малыя навучацца лётаць, вароны пакінуць гнездавую тэрыторыю. А пакуль лепш за ўсё абыходзіць гэты ўчастак – так будзе спакайней і табе, і Птушцы года.

☝️ Калі няма магчымасці абысці гэты ўчастак, старайся ісці толькі па сцежцы, не заходзячы на траву.

☝️ Калі ты бачыш вараняня, якое яшчэ не лятае, каля самай сцежкі, лепш асцярожна перанясі яго крыху далей на траву. Але май на ўвазе, што яго бацькі могуць накінуцца на цябе. Для бяспекі накінь капюшон або трымай над галавой раскрыты парасон. Адпудзіць варону, якая нападае, можна крыкам. Ні ў якім разе не лаві птушанят, якія ўцякаюць.

Каб людзі не турбавалі варон, якія зараз на стрэсе, і не трапілі пад іх дзюбу, мы падрыхтавалі макеты таблічак. Раздрукуй і павесь іх вакол участка з агрэсіўнымі птушкамі, каб людзі абыходзілі яго, пакуль подлеткі не стануць на крыло. Так робяць у Аўстраліі, дзе птушанят у гарадах агрэсіўна бароняць аўстралійскія сарокі.

Спампаваць макеты можаш на нашым сайце або ў Тэлеграм-чаце “Птушка года” @ptushkahoda

Дарэчы, аднаму з удзельнікаў чату пашанцавала з акна на працы назіраць, як вароны гадуюць птушанят у гняздзе, і ён дзеліцца здымкамі і відэа ў чаце. Залятай паглядзець! 🙂

📷 На фота подлетак шэрай вароны, аўтар Іна Шкурко.

#птушка2024года
А ты ведаў_ла, колькі ў Беларусі крумкачовых птушак?

Птушка года: факт № 15 з 15.

🦆 Акрамя шэрай вароны ў Беларусі гняздуюцца іншыя крумкачовыя птушкі: крумкач (ворон), грак, сарока, каўка (галка), сойка, арэхаўка (кедровка).

#дзікіфакт: Крумкач – гэта іншы від птушак, ён не можа стварыць пару з шэрай варонай.

Шукай цікавыя факты пра шэрую варону па хэштэгу #птушка2024года

Далучайся да Тэлеграм-чату "Птушка года". Там зараз адзін з удзельнікаў кожны дзень дзеліцца новымі відэа з гнязда вароны з птушанятамі. Гэта амаль што стрым! Паспей паназіраць за іх сямейным жыццём, пакуль вараняняты не пакінулі гняздо @ptushkahoda

Вызначыш, хто з птушак на якім фота?

📷 Дзякуем за фота Віталю Некрашэвічу, Аляксею Вайцянкову, Іне Шкурко, Валеру Пясецкаму, Аксане Суботка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Толькі паглядзі, як гэтае вараняня стараецца махаць крыламі! 🤩

🦆 У чаце @ptushkahoda адзін з удзельнікаў кожны дзень дзеліцца новымі відэа з гнязда шэрай вароны.

Ужо хутка птушаняты пакінуць бацькоўскае гняздо. Залятай хутчэй у чат, каб паспець паглядзець серыял пра сямейнае жыццё птушкі года.

👩‍💻 А калі хочаш паназіраць за гняздом вароны анлайн, далучайся да стрыму.

#птушка2024года
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Бачыш шэрую варону з грэцкім арэхам? Напішы нам!

🍂 У верасні, калі саспелі грэцкія арэхі, можна назіраць, як шэрыя вароны, гракі і, магчыма, іншыя крумкачовыя ўмела іх ускрываюць. Шэрыя вароны, напрыклад, каб арэх трэснуў, шматкроць кідаюць яго з вышыні на асфальт ці пад кола.

Грэцкія арэхі пасаджаны амаль па ўсёй Беларусі, але, магчыма, яшчэ не паўсюль вароны і гракі навучыліся імі карыстацца, так як у Гродна і Брэсце. Аднак сустрэць птушку з арэхам складана і павінна яшчэ пашанцаваць, таму каб даведацца, ці знаёмыя вароны з арэхамі ў тваім пасёлку ці горадзе, можна іх справакаваць. Набяры ў кішэні свежых арэхаў і паспрабуй падкінуць іх варонам у розных раёнах горада, калі ён вялікі. Як правіла, знаёмыя з грэцкім арэхам вароны неадкладна яго хапаюць і ляцяць, каб схаваць ці разбіць. Значыць, эксперымент удаўся!

👉 Калі ты ўбачыш, як варона, грак і іншыя крумкачовыя птушкі паводзяцца з грэцкімі арэхамі, дасылай сваё назіранне ці відэа ў Тэлеграм-чат, прысвечаны птушцы года @ptushkahoda. Пазнач, калі ласка, дату, адрас, від, што рабіла птушка, назіранне ці эксперымент.

Мы збіраем паведамленні аб такіх назіраннях, каб скласці карту пражывання прасунутых крумкачовых.

📷 Шэрую варону з грэцкім арэхам зняла Кацярына Вараб’ёва ў Магілёве (!)

#птушка2024года
🦆 Палічым варон?

Птушка года падкажа, што цябе чакае ў найбліжэйшай будучыні. 😅

Хто колькі варон бачыў нядаўна? Пішы ў каментарах!

Пераклад паводле сайта thehourofwitchery

#птушка2024года #птушкажарт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM