WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
621 subscribers
890 photos
159 videos
2 files
520 links
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя, створанае дзеля пашырэньня беларускага кантэнту, нацыянальнай палітычнай аналітыкі і асьветы.

YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus
Сайт: https://warta.media/
Facebook: https://www.facebook.com/wartabelarus
Download Telegram
Будні "рускага міру"

Бранск: Пакуль мабілазаваны жыхар ваюе на захопніцкай, несправядлівай вайне, яго машыну паціху расцягваюць па частках суседзі. Прыйшлося нават вешаць аб'яву, у якой прасіць не грабіць яго мышыну: "Никто не застрахован от мобилизации!".

Екацерынбург: Мясцовыя жыхары збілі "героя СВО" бутэлькай па галаве за тое, што ён "эсвэошнік". Па яго словах, ніхто з мінакоў не спыніўся, каб дапамагчы: "Я потерялся, нахрена и с какими целями ходил на войну. Дома жёстче".

Екацерынбург: Жанчына пырнула нажом "ветерана СВО", а потым дабіла на лесьвічнай клетцы ў пад'ездзе. Прычына: ён адмовіўся набыць ёй падарунак.

Дапамагайма нашым хлопцам-каліноўцам, калі ня хочам, каб гэтая дзікая, цёмная арда панавала ў нашай хаце!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
СБУ і ГУР атакавалі цэлі ў Наварасійску і Туапсэ

Як паведамляюць ураінскія СМІ, гэтая ноч была вельмі гарачай для расейскіх ваенна-лагістычных аб'ектаў у Крыме і на расейскім узбярэжжы Чорнага мора.

У прыватнасьці, у ноч з 16 на 17 траўня, былі атакаваны наступныя аб'екты:

▪️У Севастопальскай бухце прыляцела па электрападстанцыі "Севастопальская", што прывяло да адключэньня электрычнасьці.

▪️У марскім порце Наварасійска былі выбухі ў раёне нафтавага тэрмінала і на чыгуначнай станцыі.

▪️Таксама дроны заляцелі на Туапсінскі НПЗ, які расейцы пачалі аднаўляць пасля папярэдняй атакі. Пасьля новых выбухаў рамонт давядзецца рабіць нанова.

"Сёньняшняя спецапэрацыя даказала, што расейцы не здольныя абараніць свае асноўныя марскія базы ў Севастопалі і Наварасійску. Усё, што ім застаецца, – хаваць ваенныя караблі ў глыбіні партоў за грамадзянскімі судамі. Аб дамінаваньні чарнаморскага флоту РФ расейцы могуць забыцца. Украінскі "бавоўна" знойдзе іх усюды!", - адзначыла інфармаваная крыніца ўкраінскаму выданьню УНІАН.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💥Беларусы на харкаўскім напрамку прарыву

Полк ім.Каліноўскага прадэманстраваў відэа сумеснага з Міжнародным легіёнам тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны кіраваньня мінамётным агнём на харкаўскім накірунку.
23 – 26 траўня ў Варшаве пройдзе Варшаўскі кніжны кірмаш

Беларускія кнігі можна будзе знайсьці на стэндзе «Вольная Беларусь». На кірмашы будуць прадстаўленыя беларускія выдаўцы: Янушкевіч, SkarynaPress, Chabor, hochroth Minsk, Miane Niama, Słowianka, Полацкія лабірынты, Fundacja Kamunikat org, Gutenberg Publisher.

З раскладам мерапрыемстваў можна азнаёміцца тут.

Месца: Варшава, Палац культуры і навукі, стэнд 138, Мармуровая зала.
Беларуса затрымалі за камэнтары ў падтрымку Украіны — яго «пакаяльнае відэа» зьнялі на фоне расейскага сьцяга і пад песьню пра «сьвятую Русь»

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што затрыманы жыхар Магілёва пісаў «негатыўныя каментары на адрас расейскіх вайскоўцаў».
🕯У 2024 годзе спаўняецца 80 гадоў генацыду карэннага насельніцтва Крыма

У 1944 годзе згодна з сакрэтнай пастановай Дзяржаўнага камітэта абароны № 5859-сс «Аб крымскіх татарах», падпісанай Сталіным, пачалася спецаперацыя войскаў НКУС па вызваленьні Крымскага паўвострава ад карэннага насельніцтва.

На 18-20 траўня 1944 года прыйшлася Асноўная хваля дэпартацый. На загад Масквы амаль усё крымскататарскае насельніцтва НКВД сагнала на чыгуначныя разводы, адкуль хадзілі цягнікі ў самыя далёкія куткі СССР. Потым была доўгая дарога, выгнанне, голад, смерць...

У гэты дзень мы вызнаем боль і пакуты крымскататарскага народа, ушаноўваем памяць загінулых і выказваем салідарнасьць з усімі, хто сёньня церпіць ад гвалту і перасьледу.

https://warta.media/1973
Траурны мітынг памяці генацыду карэннага насельніцтва Крыма ў Варшаве

Сёньня, у 80-ю гадавіну дэпартацыі карэннага насельніцтва Крыма, беларусы прыядналіся да траурнага мітынга памяці ў Варшаве, што праходзіў ля Помніка ахвярам расейскага імпэрыялізму.

Дзеля ўшанаваньня памяці нявінна закатаваных і замардаваных крымскіх татараў, на акцыю прыйшлі прадстаўнікі крымска-татарскай і ўкраінскай дыяспар Варшавы, а таксама прадстаўнікі польскага антыкамуністычнага змаганьня і пасол Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч.

Луналі на акцыі і бел-чырвоныя-сьцягі – сваю салідарнасьць і падтрымку выказалі беларусы, сябры Нацыянальна-вызвольнага руху “Вольная Беларусь”.
Украінскі гурт Осяйна і Живосил сьпявае на беларускай мове "Гэй,саколы" на канале Warta

🎵Гэй, саколы — польская, украінская и беларуская традыцыйная балада, створаная ў першай палове XIX стагоддзя.

Дагэтуль аўтарства балады зьяўляецца таямніцай і выклікае дыскусіі ў дасьледчыкаў.
Так, некаторыя лічаць аўтарам песьні ўкраінска-польскага аўтара Томаша Падуру (1801—1871 гады). Аднак частка дасьледчыкаў лічыць, што песьня была напісана польскім кампазітарам-класікам Мацеем Каменскім (1734—1825). Аднак часам можна сустрэць меркаваньне аб тым, што песьня зьяўляецца польскай або ўкраінскай народнай.
Балада “Гэй, саколы” набыла шырокую вядомасьць падчас Польска-савецкай вайны.

На сёньня можна заключыць, што песьня “Гэй, саколы” – спеў-нітка, што злучае палякаў, украінцаў і беларусаў.

🇵🇱🇺🇦

Hej, hej, hej sokoły// Гей! Гей! Гей, соколи!// Гэй, гэй, гэй саколы,
Omijajcie góry, lasy, doły.// Оминайте гори, ліси, доли.// Абмінайце горы, лясы, долы.
Dzwoń, dzwoń, dzwoń dzwoneczku,// Дзвін, дзвін, дзвін, дзвіночку,// Звон, звон, звон званочак,
Mój stepowy skowroneczku.// Степовий жайвороночку// Мой стэповы жаўраночак.


https://www.youtube.com/watch?v=BN9Z33w81EA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Нацыянальны інтарэс

Калі народ (палітыкі) не разумее сваей гістарычнай каштоўнасьці, місіі, то ен памерлы, загінуўшы народ.

Здольнасьць эліт разумець і акрэсьліць нацыянальныя інтарэсы - есьць прыклад жыцьцевай, творчай сілы Народу. Стваральнай сілы - калі гаворка вядзецца пра пабудаваньне незалежнасьці і Разбуральнай - калі гэта вядзе да імпэрыялізму і вынішчэньня іншых народаў.

Калі палітыкі, нацыянальныя эліты не фарміруюць і не артыкулююць нацыянальныя інтарэсы і інтарэсы нацыі, то яны заўсёды будуць абслугоўваць інтарэсы іншых народаў. Такім чынам гэта не нацыянальныя эліты (пашпарт не акрэсьлівае прыналежнасьць да нацыянальнага духу).

Стваральны дух бярэцца з глыбіннай памяці, гісторыі народу, якім надхняецца і ганарыцца нацыянальная эліта, перарабляючы гэтую гісторыю ў палітычнае дзеяньне і мысьленьне сучаснасьці.

Тыя, хто не ведае сваей гісторыі, мовы (базавых культурных і ментальных кодаў) не зможа дайсьці да разуменьня нацыянальных інтарэсаў, не зможа йх фарміраваць, асабліва калі ўсе жыцьце вучыўся ў сістэме іншых кодаў.

Мы жывем у ХХІ стагоддзі і пакуль ніводная нацыя не адмовілася ад сваіх нацыянальных прыярытэтаў і жыцьцёвых інтарэсаў.

Толькі чамусьці часта гучаць заклікі да беларусаў адмовіцца ад сваіх інтарэсаў (нават пра гэта не думаць), заставацца ў сьферы (ментальнай, культурнай, эканамічнай) - іншых.

Большая частка палітыкаў (і старых і новых), культурных элітаў, баяцца ўслых і гучна казаць пра сутнасьць нацыянальных інтарэсаў, пра тое, што яны ёсьць у гісторыі і сучаснай палітыкі.

Горш таго, так выглядае, што тыя людзі, якія называюць сябе "беларускімі палітыкамі" не ведаюць у чым жа "нацыянальны інтарэс" Беларусі. Нават ніколі пра гэта не думалі.

Такім чынам, яны (палітыкі) застаюцца на ўзроўні перэферыі і правінцыяльнага мысьленьня чужой прасторы і філасофіі, і ў сваю чаргу, не маюць магчымасьці і сілы фарміраваць сьветапогляд грамадства, вяртацца беларусам ў сваю гістарычнасьць.

Павел Усаў
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
⚡️Новы артыкул на сайце WARTA: Вынішчэньне будучыні Беларусі Артыкул аб дзейнасьці ФСБ і рускай 5-й калоны ў Беларусі. У якім апісваецца праца рускай разьведкі па русіфакаваным выхаваньні беларускай моладзі ў антынацыянальнымм духу з паглядам на барацьбу…
Карпянкоў стварыў фонд «Маладая гвардыя» на базе маладзевых «вайскова-патрыятычныя клубаў»

19 траўня ў вайсковай частцы 3214 (Менск, Уручча) намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў прэзентаваў фонд «Маладая гвардыя».

“Стварэньне фонду - гэта магчымасьць прыцягненьня сродкаў для развіцьця ваенна-патрыятычнага руху і аказаньні дапамогі тым, каму яна патрэбна” – адзначыў Н.Карпянкоў на цырымоніі.

У апякунскую раду фонду ўвайшлі 13 чалавек, сярод іх палітыкі, прадпрымальнікі і супрацоўнікі дзяржаўных медыяў.
Дырэктарка фонду Ала Веруш – сумнавядомая барацьбітка з экстрэмістамі і анархістамі. Паводле Веруш: “Фонд будзе дапамагаць развіццю ініцыятыў, скіраваных на карысць Радзімы. Мы перадаем нашым дзецям традыцыйныя каштоўнасці, каб ганарлівая, мірная, прыгожая Беларусь перайшла ў надзейныя рукі падрастаючых юных патрыётаў”.

На цырымоніі адкрыцьця фонду, як бачна з фота-справаздачы, дзяцей навучылі рукапашнаму бою, зборцы-разборцы аўтамата Калашнікава, стральбе з розных відаў зброі, кіраваньню дронамі.

Фонд «Маладая гвардыя» аб’ядноўвае 18 «вайскова-патрыятычных клубаў», у склад якіх уваходзяць звыш 2 тысяч дзяцей па ўсёй Беларусі.
Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла сёння з калоніі пасля сканчэння адбыцця тэрміну

Пра гэта паведамляе яе муж.

19 траўня Паліна была этапаваная з калоніі, але куды і на якіх падставах інфармацыі няма. Па звестках, яна мусіла вызваліцца 21 траўня. Два тыдні таму над ёй устанавілі прэвентыўны надзор у судовым парадку.
У гэты дзень, 21 траўня, тры гады таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысьветленых абставінах загінуў палітвязень, актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак.

Беларусы ведаюць і разумеюць, што Вітольд Ашурак -- ахвяра таталітарнага рэжыму, ён быў забіты гэтым рэжымам за свае погляды і ідэі, ды проста за тое, што ён беларус.
Сябра Партыі БНФ, абласны каардынатар руху "За свабоду", ён не раз балатаваўся ў мясцовыя саветы дэпутатаў і парламент. Узнімаў экалагічныя пытаньні, праводзіў акцыі, разам з паплечнікамі ўшаноўваў месцы памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Упершыню В.Ашурак быў затрыманы за Плошчу 2020 года.
Шчыры беларус і змагар загінуў ва узросце 51 год.

У знак памяці пра яго 21 траўня адзначаецца як Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі.

Таксама гэта дзень памяці загінулых у няволі палітвязьняў Мікалая Клімовіча, Аляксандра Кулініча, Алеся Пушкіна, Вадзіма Храсько, іншых загінулых у час задушэньня мірных пратэста.