WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
621 subscribers
890 photos
159 videos
2 files
520 links
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя, створанае дзеля пашырэньня беларускага кантэнту, нацыянальнай палітычнай аналітыкі і асьветы.

YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus
Сайт: https://warta.media/
Facebook: https://www.facebook.com/wartabelarus
Download Telegram
Forwarded from Historyja
3 чэрвеня 1988 года быў апублікаваны артыкул артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты – дарога смерці".

Ён паклаў пачатак афіцыйным расследаванням над эпізодам савецкіх злачынстваў.
“Тыя білі па галаве і крычэлі: "атвечай па -чэлавечэскі!" і абзывалі бруднымі словамі” – Зянон Пазьняк падзяліўся інфармацыяй пра забойства Алеся Пушкіна

Зянон Пазьняк у сваім Фэйсбуку апублікаваў зьвесткі, якія атрымаў з лукашысткай турмы, аб катаваньні і забойстве палітвязьня Алеся Пушкіна:

Нашага знакамітага мастака Алеся Пушкіна вертухаі і наглядчыкі катавалі кожны дзень. Яны задавалі яму бязглуздыя пытаньні і патрабавалі адказу. Калі Алесь пачынаў адказваць, яны білі яго палкамі па галаве і крычалі: "атвечай на нармальнам языке!"
Часам Алесь нават зьбіраўся ім адказваць па-маскальску, але галава балела так, што ня мог успомніць маскальскіх слоў. А тыя білі па галаве і крычэлі: "атвечай па -чэлавечэскі!" і абзывалі бруднымі словамі.
Асабовасьці гэтых падонкаў вядомыя. Трэба запісаць прозьвішчы на паперы (каб ня зьніклі) і пачакаць адплаты. Яна будзе для іх асаблівая.
🇬🇪❗️Сьпікер парламента Грузіі падпісаў закон аб "іншаагентах"

Закон прадугледжвае, што няўрадавыя арганізацыі і СМІ, якія атрымліваюць больш за 20% фінансаваньня з-за мяжы, павінны рэгістравацца ў якасьці арганізацыі, «якая праводзіць інтарэсы замежнай сілы».

Парламент Грузіі прыняў так званы законапраект аб іншаагентах у трох чытаньнях, але прэзідэнт Саламе Зурабішвілі наклала на яго вета. Дэпутаты пераадолелі вета, але Зурабішвілі адмовілася падпісваць законапраект. У адпаведнасьці з грузінскім заканадаўствам, праект закона паступіў на подпіс сьпікеру парламента.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч зноў у сьпісе "эсктрымістаў", але ёсьць ньюанс

Паводле інфармацыі ПЦ "Вясна", 24 траўня суд Жыткавіцкага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прадмову Язэпа Янушкевіча да збора твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Адзначым, што двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» у лістападзе 2023 году тым жа судом Жыткавіцкага раёну. Пазьней рашэньне раённага суда адмяніў прэзідыум Гомельскага абласнога суда 11 сакавіка 2024 года.

Цяпер гэты самы двухтомнік беларускага класіка зноў зьявіўся ў адпаведным сьпісе на сайце Мінінфарма — аднак на гэты раз «экстрэмісцкай» прызнаная толькі прадмова да яго.
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
5 чэрвеня “Купалінка” запрашае гледачоў на паказ трох спэктакляў у Мазавецкім інстытуце культуры. Напярэдадні прэм’ерных паказаў, Warta сустрэлася з рэжысёркай тэатральнай студыі “Купалінка” Натальляй Локіць. Якія вынікі падводзіць студыя “Купалінка”? Як…
🎭 Не прапусьціце вялікую прэм'еру беларускай тэатральнай студыі "Купалінка" ў Варшаве!

З нагоды 4 гадавіны дзейнасьці тэатральная студыя “Купалінка” запрашае сёньня а 18-й гадз. у канцэртную залю Мазавецкага Інстытуту Культуры (Elektoralna 12) на тры прэм'еры:

«Кветкі пад залевай» паводле п'есы І. Сідарука.
«Сьляза Волата» — першая пастаноўка п’есы С. Кавалёва .
«Мой шлях» — галасы мігрантаў і іх гісторыі, сплеценыя з успамінаў і досьведу.

5 чэрвеня, 18.00
Elektoralna 12, Варшава, Мазавецкі Інстытут Культуры.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Любят русские люди бунтовать! Встанут на колени перед барским домом и стоят подлецы!» —М.Салтыкоў-Шчадрын

3 чэрвеня ў Маскве насупраць будынку МінАбароны ўдзельніцы руху жонак мабілізаваных “Путь Домой” патрабавалі вяртаньня сваіх мужоў з зоны баявых дзеяньняў ва Украіне.
🤍Сёньня юбілей у палітвязьня Дзяніса Івашына

6 чэрвеня Дзянісу Івашыну спаўняецца 45 год. Свой дзень Нараджэньня Дзяніс, на жаль, чарговы год сустрэне ў лукашыстскай вязьніцы.

Журналіст-расьледвальнік і патрыёт Беларусі, Дзяніс Івашын, атрымаў за сваю працу і грамадзянскую пазіцыю 13 год і 1 месяц пазбаўленьня волі ва ўмовах строгага рэжыму.

Віншуем Дзяніса з днём Народзінаў і зычым волі, абдымкаў з роднымі й шчасьлівага жыцьця ў Вольнай Беларусі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Post ✙Rudzik
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Валькірыя» для каманды БПЛА ім. Мікіты Крыўцова

Беларускія пілоты працягваюць прафесійную камплектацыю, дзеля павышэння якасці працы. У бягучы момант група БПЛА паспяхова выконвае баявыя задачы на актуальных напрамках фронту. Нашая праца на харкаўскім напрамку была адназначна ў сацыяльных сетках Міжнароднага легіёна.

Дзякуючы папярэдняму збору група закрыла патрэбу ў FPV-дронах і неабходным тэхнічным абсталявання. Цяпер мы ўпэўнена паражаем цэлі на 15 км ад лініі баявога сутыкнення.

Але ж можна лепш і больш. Пытанне эфектыўнага выяўлення ворага ўсё яшчэ не закрыта.

Хуткасць перадачы інфармацыі паміж сродкамі выведкі і сродкамі паражэння зʼяўляецца ключавым фактарам у эфектыўным вядзенні баявых дзеянняў і своечасовым знішчэнні ворага.

Таму наша група мае вострую патрэбу ў выведвальным комплексе БПЛА АСУ-1 «Валькірыя». Гэты высокамабільны комплекс мае магчымасць быць разгорнутым за 15 хвілін у палявых умовах, дазваляе весці выведку ўглыб варожай тэрыторыі да 40 км, а таксама перадае відэа ў рэальным часе.

Гэты комплекс каштуе 24 тысячы даляраў. Каб сабраць хутка, просім блогераў, палітыкаў, актывістаў і медыя распаўсюдзіць інфармацыю пра гэты збор.

Дапамагчы можна па наступным рэквізітам:

Польскай карткай: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322
Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd
PayPal: krivcovn20@gmail.com

@post_rudzik
Для юнакоў ваенна-лукашыстскіх клубаў стварылі “Школу юнага журналіста”

Будучых “журналістаў” ужо “пагрузіў у прафесію” Рыгор Азаронак.

Рэсурс унутраных войск МУС пахваліўся тым, што “юныя патрыёты” ўжо атрымалі сваё першае заданьне і прыступілі да яго выкананьня. Далей іх чакаюць сустрэчы з карэспандэнтамі, рэдактарамі, тэле- і радыёвядучымі, а таксама экскурсіі, паездкі, майстар-класы ды інш.

Вядома, што аб'яднаньне арганізавана пры падтрымцы фонду "Маладая гвардыя", які быў прэзентаваны ў мінулым месяцы Карпенковым.

#хроніка_акупацыі
Павал Усаў пра нацыянальны дух і ролю элітаў у яго адраджэньні

У сваім ТГ-канале Павал Усаў прааналізаваў супрацьпастаўленьне нацыянальнага духу і матэрыяльных каштоўнасьцяў, а таксама акрэсьліў ролю элітаў у адраджэньні нацыянальнага духу народа.

Дух немагчыма вымерыць лядоўнямі ці машынамі. Нацыянальны Дух можа адрадзіцца толькі ў свабодзе, а свабода ў Нацыянальным Духу.

Чытаць цалкам на сайце:
https://warta.media/2111
🚩 Загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік

Стала вядома, што ў перыяд з 10 па 13 сакавіка 2024 года ў Харкаўскай вобласьці загінуў беларускі добраахвотнік з пазыўным «Кракаў».

Вядома, што добраахвотнік загінуў падчас выкананьня баявога заданьня ў Харкаўскай вобласьці, ён патрапіў пад абстрэл расейскай артылерыі. Ваяр памёр імгненна ад несумяшчальных з жыцьцём траўмаў .

Баец «Кракаў» не служыў у ППК, а быў вайскоўцам іншай украінскай вайсковай часткі.

На дадзены момант вядома пра 63 беларусаў, якія загінулі за Украіну.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Рада БНР выпусьціла паштовыя маркі, прысьвечаныя Васілю Быкаву

Дызайн маркі зрабіў беларускі мастак, па сюжэце цяпер ужо клясычнага фотаздымка Ўладзімера Кармілкіна.

Для выпуску Рада БНР скарысталася паслугамі Чэскай пошты. Зробленыя два лісты ў розных міжнародных літарных наміналах – як для ўнутраных, гэтак і міжнародных адпраўленьняў.

Акрамя таго, абмежаваным накладам выпушчаныя два лісты з павялічанай выявай маркі з партрэтам Быкава і з сюжэтам вядомай паштоўкі з «Пагоняй» і выявамі беларускіх гарадоў.

Між іншым, удалося скарыстаць марку Чэскай пошты зь літапрай В (пры жаданьні, можна чытаць як «Васіль», а можна – як «Bykau”), дзе ёсьць выява бел-чырвона-белага сымбалю.

Як заўважыў Сяргей Навумчык, падобныя выданьні ў счэпках зь дзейнымі знакамі паштовай аплаты зьяўляюцца прадметам філятэліі, і Рада БНР пастараецца, каб хаця б невялікая колькасьць «быкаўскіх» марак патрапіла на тэрыторыю Беларусі.

“Спадзяемся, што ў вольнай Беларусі выява гэтай маркі зьявіцца, напрыклад, на блёку пошты будучай вольнай Беларусі” – адзначыў намесьнік старшыні Рады БНР у сваім ТГ-канале.
КДБ у Віцебску і Магілёве затрымаў дзясятак падлеткаў: «працавалі на ўкраінскіх нацыстаў»

Дзяржтэлеканал ОНТ паказаў сюжэт аб затрыманьні каля дзесяці падлеткаў з Магілёва і Віцебска. Іх назвалі «тэрарыстамі» з-за таго, што яны падрывалі ў лесе слоічкі з-пад ёду, начыняючы іх самаробнай выбухоўкай.

Прапагандысты абвінавачваюць іх у тым, што яны дзейнічалі "пад кантролем украінскіх нацысцкіх груповак". Сам сюжэт складаецца з архіўных ролікаў выбухаў, падпалаў і нацысцкай хронікі.

Цяпер адзін з падлеткаў знаходзіцца ў віцебскім СІЗА. Яму прад'явілі абвінавачаньні па двух артыкулах - незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да выбуховых рэчываў і падрыхтоўка да акта тэрарызму.
❤️🇵🇱Для беларусаў у Польшчы цяпер будзе лягчэй пацьвердзіць наяўнасьць сярэдняй адукацыі

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў праўкі ў закон, згодна з якімі пацьвердзіць атэстат (пачатковай, сярэдняй, прафесійнай адукацыі) можна будзе праз адміністрацыйную працэдуру непасрэдна ў Польшчы.
Да гэтага моманту так рабіць маглі толькі асобы са статусам уцекача або дадатковай абароны.

Беларусь прыпыніла пагадненьне аб супрацоўніцтве ў сфэры адукацыі з Польшчай у лютым 2023 года, а гэтай вясной у выпускнікоў зьявіліся праблемы ў атрыманьні пацвярджэньня атэстату дзеля паступлення ў замежныя ВНУ.

Прынятыя праўкі таксама прадугледжваюць стварэньне пасады міжкультурнага асістэнта, які будзе працаваць у школах для дапамогі замежным грамадзянам, якія не валодаюць польскай мовай на дастатковым для атрыманьня адукацыі ўзроўні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
“ Дзеткі - кветкі, якія абавязкова прарастуць у вольнай Беларусі”

Тэатральнай студыі "Купалінка" - 4 гады!

З нагоды 4 гадавіны сваёй дзейнасьці тэатральная студыя “Купалінка” паказала адразу тры прэм'еры на сцэне Мазавецкага Інстытуту Культуры ў Варшаве.

Медыя Варта запісала камэнтары рэжысэркі студыі "Купалінка" Натальлі Локіць, акторкі і выкладчыцы студыі -- Сьвятланы Зелянкоўскай, а таксама юнага актора Максіма Бокача.

Глядзець:
https://www.youtube.com/watch?v=pz9_CNRegoA
Santander банк даў беларусам два тыдні, каб прынесьці ВНЖ

Грамадзяне Беларусі і Расеі пачалі атрымліваць апавяшчэньні аб тым, што да іх банкаўскіх рахункаў абмяжуюць доступ або заблакуюць з-за адсутнасьці ВНЖ.

У якасьці прававога абгрунтаваньня банк спасылаецца на арт. 1u Рэгламенту Савета (ЭЗ) 765/2006 ад 18 мая 2006 года "Аб абмежавальных мерах у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і датычнасьцю Беларусі да агрэсіі Расеі супраць Украіны" (там, дзе гаворыцца, што грамадзяніну РБ нельга мець больш за 100 тысяч еўра на рахунку без эўрапейскага ВНЖ). І яшчэ на арт. 5b Рэгламенту Савета (ЭЗ) 833/2014 ад 31 ліпеня 2014 г. «Аб абмежавальных мерах у сувязі з дзеяньнямі Расеі, якія дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне» (дзе, у прыватнасьці, згадваецца забарона на фінансавыя аперацыі расейскім юрыдычным асобам).

У аддзяленьнях банка прадастаўляецца розная інфармацыя, што будзе далей з рахункамі пасьля 26 чэрвеня без ВНЖ. Кліентам банка, якія зьвярнуліся па тлумачэньні, казалі аб поўнай блакіроўцы рахунку або частковай блакіроўцы паслуг мабільнага банкінгу.