WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
621 subscribers
890 photos
159 videos
2 files
520 links
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя, створанае дзеля пашырэньня беларускага кантэнту, нацыянальнай палітычнай аналітыкі і асьветы.

YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus
Сайт: https://warta.media/
Facebook: https://www.facebook.com/wartabelarus
Download Telegram
Нацыянальны інтарэс

Калі народ (палітыкі) не разумее сваей гістарычнай каштоўнасьці, місіі, то ен памерлы, загінуўшы народ.

Здольнасьць эліт разумець і акрэсьліць нацыянальныя інтарэсы - есьць прыклад жыцьцевай, творчай сілы Народу. Стваральнай сілы - калі гаворка вядзецца пра пабудаваньне незалежнасьці і Разбуральнай - калі гэта вядзе да імпэрыялізму і вынішчэньня іншых народаў.

Калі палітыкі, нацыянальныя эліты не фарміруюць і не артыкулююць нацыянальныя інтарэсы і інтарэсы нацыі, то яны заўсёды будуць абслугоўваць інтарэсы іншых народаў. Такім чынам гэта не нацыянальныя эліты (пашпарт не акрэсьлівае прыналежнасьць да нацыянальнага духу).

Стваральны дух бярэцца з глыбіннай памяці, гісторыі народу, якім надхняецца і ганарыцца нацыянальная эліта, перарабляючы гэтую гісторыю ў палітычнае дзеяньне і мысьленьне сучаснасьці.

Тыя, хто не ведае сваей гісторыі, мовы (базавых культурных і ментальных кодаў) не зможа дайсьці да разуменьня нацыянальных інтарэсаў, не зможа йх фарміраваць, асабліва калі ўсе жыцьце вучыўся ў сістэме іншых кодаў.

Мы жывем у ХХІ стагоддзі і пакуль ніводная нацыя не адмовілася ад сваіх нацыянальных прыярытэтаў і жыцьцёвых інтарэсаў.

Толькі чамусьці часта гучаць заклікі да беларусаў адмовіцца ад сваіх інтарэсаў (нават пра гэта не думаць), заставацца ў сьферы (ментальнай, культурнай, эканамічнай) - іншых.

Большая частка палітыкаў (і старых і новых), культурных элітаў, баяцца ўслых і гучна казаць пра сутнасьць нацыянальных інтарэсаў, пра тое, што яны ёсьць у гісторыі і сучаснай палітыкі.

Горш таго, так выглядае, што тыя людзі, якія называюць сябе "беларускімі палітыкамі" не ведаюць у чым жа "нацыянальны інтарэс" Беларусі. Нават ніколі пра гэта не думалі.

Такім чынам, яны (палітыкі) застаюцца на ўзроўні перэферыі і правінцыяльнага мысьленьня чужой прасторы і філасофіі, і ў сваю чаргу, не маюць магчымасьці і сілы фарміраваць сьветапогляд грамадства, вяртацца беларусам ў сваю гістарычнасьць.

Павел Усаў
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
⚡️Новы артыкул на сайце WARTA: Вынішчэньне будучыні Беларусі Артыкул аб дзейнасьці ФСБ і рускай 5-й калоны ў Беларусі. У якім апісваецца праца рускай разьведкі па русіфакаваным выхаваньні беларускай моладзі ў антынацыянальнымм духу з паглядам на барацьбу…
Карпянкоў стварыў фонд «Маладая гвардыя» на базе маладзевых «вайскова-патрыятычныя клубаў»

19 траўня ў вайсковай частцы 3214 (Менск, Уручча) намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў прэзентаваў фонд «Маладая гвардыя».

“Стварэньне фонду - гэта магчымасьць прыцягненьня сродкаў для развіцьця ваенна-патрыятычнага руху і аказаньні дапамогі тым, каму яна патрэбна” – адзначыў Н.Карпянкоў на цырымоніі.

У апякунскую раду фонду ўвайшлі 13 чалавек, сярод іх палітыкі, прадпрымальнікі і супрацоўнікі дзяржаўных медыяў.
Дырэктарка фонду Ала Веруш – сумнавядомая барацьбітка з экстрэмістамі і анархістамі. Паводле Веруш: “Фонд будзе дапамагаць развіццю ініцыятыў, скіраваных на карысць Радзімы. Мы перадаем нашым дзецям традыцыйныя каштоўнасці, каб ганарлівая, мірная, прыгожая Беларусь перайшла ў надзейныя рукі падрастаючых юных патрыётаў”.

На цырымоніі адкрыцьця фонду, як бачна з фота-справаздачы, дзяцей навучылі рукапашнаму бою, зборцы-разборцы аўтамата Калашнікава, стральбе з розных відаў зброі, кіраваньню дронамі.

Фонд «Маладая гвардыя» аб’ядноўвае 18 «вайскова-патрыятычных клубаў», у склад якіх уваходзяць звыш 2 тысяч дзяцей па ўсёй Беларусі.
Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла сёння з калоніі пасля сканчэння адбыцця тэрміну

Пра гэта паведамляе яе муж.

19 траўня Паліна была этапаваная з калоніі, але куды і на якіх падставах інфармацыі няма. Па звестках, яна мусіла вызваліцца 21 траўня. Два тыдні таму над ёй устанавілі прэвентыўны надзор у судовым парадку.
У гэты дзень, 21 траўня, тры гады таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысьветленых абставінах загінуў палітвязень, актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак.

Беларусы ведаюць і разумеюць, што Вітольд Ашурак -- ахвяра таталітарнага рэжыму, ён быў забіты гэтым рэжымам за свае погляды і ідэі, ды проста за тое, што ён беларус.
Сябра Партыі БНФ, абласны каардынатар руху "За свабоду", ён не раз балатаваўся ў мясцовыя саветы дэпутатаў і парламент. Узнімаў экалагічныя пытаньні, праводзіў акцыі, разам з паплечнікамі ўшаноўваў месцы памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Упершыню В.Ашурак быў затрыманы за Плошчу 2020 года.
Шчыры беларус і змагар загінуў ва узросце 51 год.

У знак памяці пра яго 21 траўня адзначаецца як Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі.

Таксама гэта дзень памяці загінулых у няволі палітвязьняў Мікалая Клімовіча, Аляксандра Кулініча, Алеся Пушкіна, Вадзіма Храсько, іншых загінулых у час задушэньня мірных пратэста.
Затрыманы адміністратар тэлеграм-канала «Propovednik»

Як паведамляе ПЦ “Вясна” са спысылкай на праўладныя тэлеграм-каналы, затрыманы мужчына нібыта «распальваў нацыянальную і сацыяльную нянавісьць, заклікаў да гвалту, выступаў за радыкалізацыю і тэрарызм».

Паведамляецца, што распачаты шэраг крымінальных спраў — затрыманаму пагражаюць 10 гадамі зьняволеньня.

У тэлеграм-канале «Propovednik» усяго 117 падпісантаў, а яго мэтамі названыя «сыход ад уплыву фашысцкай Расеі і вызваленне Беларусі ад дыктатуры, у тым ліку і дыктатуры Ціханоўскай».
ATACMS у дзеяньні: украінскія збройныя сілы зьнішчылі сучасныя расейскія сістэмы супрацьпаветранай абароны ў Данецкай вобласьці

▫️Зьнішчана 2 ПУ ЗРК С-300/400;
▫️Пашкоджана 1 ПУ ЗРК С-300/400;
▫️Зьнішчана РЛС "96Л6Е";
▫️Зьнішчаны пункт кіраваньня ЗРК С-300/400.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сяргей Навумчык пракамэнтаваў сітуацыю з квотамі ў Каардынацыйнай Радзе

Гендарны казус узьнік са сьпісам Аб'яднання «Наша справа» на чале з палітолагам Розай Турарбекавай, які складаецца з 14 чалавек. У апошні момант яго вырашылі пакінуць дзьве жанчыны. Адна з іх — медык Анастасія Махамет, якой паставілі такую ўмову на працы.
У выніку сьпіс перастаў адпавядаць патрабаваньням аб гендарных квотах, паводле якіх не менш за 40% кожнага сьпісу павінны складаць жанчыны.
У такіх абставінах Розе Турарбекавай патрэбна выключыць са сьпісу двух мужчын, каб прадухіліць поўнае выключэньне ейнага сьпісу з выбараў.


Сяргей Навумчык, намесьнік старшыні рады БНР, дэпутат незалежнасьці:

Прапаную шаноўнай Розе Турарбекавай, якой загадалі выключыць са сьпісу ў КР двух мужчынаў, зрабіць «ход канём». Двое мужчын са сьпісу мусяць абвясьціць сабе жанчынамі (ці правільна я разумею, што гэта называецца – трансгендэрамі?). Гэта паставіць выбарчую камісію перад экзістэнцыйным выбарам. Пагадзіцца – значыць, давесьці сытуацыю з квотамі да поўнага абсурду (яна і была ад пачатку абсурднай). Не пагадзіцца – азначае праігнараваць прагрэсіўныя тэндэнцыі, адстаць ад жыцьця, вярнуцца ў XIX стагодзьдзе, калі не сказаць – у змрочнае сярэднявечча.

Так, разумею ад тых двух мужчын гэта запатрабуе мужнасьці (прабачце за таўталогію). Ну дык палітыка вымагае ахвярнасьці, дарагія мае. Зрэшты, потым можна будзе вярнуцца ў звыклы пол, калі не спадабаецца.

А ўвогуле, як чалавек, які ў 1994 як давераная асоба кандыдата з прэзыдэнты Пазьняка лічыў, што найлепшым міністрам абароны была б Галіна Сямдзянава (і пераконваў у гэтым генэралаў, калі часам даводзілася зь імі размаўляць), і які вось ужо 27 гадоў зьяўляецца намесьнікам Івонкі Сурвіллы і мала бачыў кіраўнікоў, роўных ёй – перакананы, што якасьці чалавека – прафэсійныя, палітычныя, камунікатыўныя, ды якія заўгодна – вызначаюцца зусім ня полавымі прыкметамі.
Forwarded from Usau Pavel
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Расейскія тэрарысты нанесьлі ўдар па гандлеваму цэнтры ў Харкаве. Колькасьць загінулых пакуль невядома.
26 траўня — Дзень незалежнасьці Грузіі

Гісторыя Грузіі мае шмат паралеляў з беларускай гісторыяй. 26 траўня 1918 году Грузінская дэмакратычная рэспубліка абвесьціла незалежнасьць (у беларусаў 25 сакавіка 1918 году БНР абвесьціла незалежнасьць). Пасьля была вайна з расейскімі бальшавікамі і доўгая акупацыя.
І толькі ў 1991 годзе, як і беларусы, грузіны аднавілі сваю незалежнасьць. З тых часоў 26 траўня адзначаецца як Дзень незалежнасьці Грузіі.

На відэа цэнтральны прасьпект Руставелі і пралёт групы самалётаў з бел-чырвона-белым сьледам.
Новая атака на Курапаты — камэнтар Зянона Пазьняка

Як паведамляюць СМІ, на мэмарыял у Курапатах распачалася новая атака: паламаныя вялікія крыжы на Гальгофе і на ўваходзе ў мэмарыял, а таксама апаганены абраз Маці Божай.

WARTA узяла каментар з гэтай нагоды ў Зянона Пазьняка — адкрывальніка і даследьніка Курапатаў.

https://www.youtube.com/watch?v=rNztnWo_Qgk
У Варшаве адкрыўся новы музей з каштоўнымі для беларусаў экспанатамі

Палац Рэчы Паспалітай — другая назва палаца Красіньскіх у Варшаве – стаў даступным для наведвальнікаў.
Пасьля заканчэньня рамонту архітэктурны помнік Варшавы ў стылі барока будзе даступны для наведвальнікаў амаль штодзённа: кожны зможа азнаёміцца з экспанатамі ўнікальнай калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі, якія ў ім захоўваюца. Экспанаты музею маюць істотную каштоўнасьць для польскай, беларускай і агульнаеўрапейскай гісторыі.

Якія экспанаты будзе асабліва цікавым пабачыць беларусам?

У экспазіцыі палаца Рэчы Паспалітай можна пабачыць два Статуты ВКЛ, найвялікшы стараславянскі кананічны рукапіс Супральскі, рукапісы Элізы Ажэшкі і Адама Міцкевіча, а таксама гравюру з выявай Тадэвуша Касцюшкі.

Палац Рэчы Паспалітай у Варшаве даступны для наведвальнікаў бясплатна - шэсць дзён на тыдзень, з 11.00 да 19.00, акрамя аўторка.
🥀Памерла маці забітага лукашыстамі палітвязьня Вітольда Ашурка

Алене Міронаўне Ашурак было 86 гадоў. Як стала вядома, яна сышла з жыцьця ў Бярозаўцы 27 траўня — праз шэсьць дзён пасля трэцяй гадавіны сьмерці Вітольда ў калоніі № 17.

У апошнія гады стан здароўя Алены Міронаўны пагоршыўся, ёй было цяжка хадзіць, у тым ліку наведваць магілу сына.
26 траўня у беларускім Доме ў Варшаве адбылася вечарына памяці забітага ў турме палітвязьня Вітольда Ашурка. Каб ушанаваць памяць Вітольда, выступілі ягоныя сябры і сваякі, а таксама беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы. Некаторыя са сьведчанняў прагучалі упершыню.

Фота-рэпартаж на канале Варта:
https://warta.media/2068
5 чэрвеня “Купалінка” запрашае гледачоў на паказ трох спэктакляў у Мазавецкім інстытуце культуры.

Напярэдадні прэм’ерных паказаў, Warta сустрэлася з рэжысёркай тэатральнай студыі “Купалінка” Натальляй Локіць.

Якія вынікі падводзіць студыя “Купалінка”? Як адзначыць завяршэньне сезону? Пра далейшыя планы і бягучыя праблемы “Купалінкі” чытайце на сайце:

https://warta.media/2097