Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
433 subscribers
534 photos
19 videos
385 links
@viasnahelp - па валанцёрскіх пытаннях.

@ViasnaSos - для паведамленняў пра затрыманні па адм. і крым. справах, а таксама для кансультацый па факце затрымання і далейшых дзеянняў.

@Zvarot96 - юрыдычная падтрымка Вясны.
Download Telegram
Вы што-небудзь чулі пра ЛПП? Спрабуеце расшыфраваць скароты? Тады чацверты выпуск нашага падкаста "Вясна прыйдзе" дакладна для вас.

У Беларусі існуюць лячэбна-працоўныя прафілакторыі — у гэтым наша краіна з’яўляецца нашчадкам Савецкага саюза. Ці сапраўды праца можа вылечыць ад алкагольнай залежнасці? І як увогуле лечаць у ЛПП? Чацверты выпуск нашага падкаста "Вясна прыйзе" прысвечаны ЛПП і спецыфікі яго дзейнасці ў Беларусі.

• Ці можна вылечыць алкагольную залежнасць праз працу?
• Чаму ЛПП называюць “узаконеным рабствам”?
• Як можна туды “заляцець”?

Адказы на гэтыя пытанні і рэальныя гісторыі людзей у 4-ым выпуску нашага падкаста. Раім паслухаць!
Forwarded from Наша Ніва
Удакладненне: грашовыя пераводы вязням праз інтэрнэт-банкінг можна дасылаць ва ўсе ІК і СІЗА, акрамя СІЗА-1. У СІЗА-1 пераводы дасылаюцца з пошты.
А вы траплялі ў ЦІП ці ІЧУ? Са жніўня гэтыя месцы сталі досыць папулярнымі😞

Але якія ўмовы там былі раней — яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў 2020 і рэпрэсій, якія распачаліся ў сувязі з гэтай падзеяй? Прапануем успомніць пяты выпуск падкаста “Вясна прыйдзе”. Актывісты, палітыкі, бытавыя правапарушальнікі, “абавязаныя” людзі — усе яны сядзяць на сутках разам. Якой тады была рэпрэсіўная сістэма?

У падкасце ўдзельнічае і Марфа Рабкова – яна ўспамінае, як сядзела на Акрэсціна ў 2017 годзе. Зараз жа Марфа ўжо больш як паўгады знаходзіцца ў СІЗА. У лютым ёй прад’явілі новыя абвінавачванні, у тым ліку — удзел у злачыннай арганізацыі. Здарылася гэта пасля прапагандысцкага сюжэту на дзяржаўным тэлебачанні, дзе паказана, як у 2017 годзе Марфу нібы затрымліваюць разам з іншымі “тэрарыстамі”. Але менавіта ў гэты момант яна і сядзела на Акрэсціна — аб чым і распавядае ў падкасце. Слухаем!
Ужо чулі пра апошнія затрыманні супрацоўнікамі КДБ палітыка Кастусёва, палітолага Фядуты і адваката Зянковіча?

Насамрэч, КДБ за намі сочыць! І сочыць ужо даўно. А некалькі гісторый сабраныя ў шостым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе”. Там нават ёсць сапраўдная размова з агентам КДБ! Як сябе варта паводзіць пры гэтым?

Супрацоўнікі КДБ могуць завітаць да вас ва ўніверсітэт, на працу — каб "проста пагаварыць”. Могуць прыйсці на адукацыйныя імпрэзы ці прэзентацыі — каб ціхенька паназіраць за імі. Так было здаўна, але не ўсе ведаюць пра гэта. Таму — слухаем!

#вяснапрыйдзе
Калі раптам вы заблыталіся)

@viasnahelp - афіцыйны акаўнт Валанцёрскай службы Вясны. Па ўсіх пытаннях валанцёрства, у тым ліку ідэям і прапановам.

@ViasnaSos @SOSViasna - акаўнт для паведамлення пра затрыманні па адміністрацыйных і крымінальных справах, а таксама для кансультацый па факце затрымання і далейшых дзеянняў.

@Zvarot96 - юрыдычная падтрымка Вясны. Кансультацыі па розных юрыдычных пытаннях, дапамога ў складанні скаргаў і іншых зваротаў.

@ViasnaDoc - акаўнт па дакументаванні фізічных і псіхалагічных катаванняў, збіццяў, жорсткага і бесчалавечнага абыходжання.

Па пытаннях звяртайцеся ў акаўнты суадказнага накірунку. А таксама калі да вас звяртаюцца з пытаннямі, накіроўвайце ў адзін з акаўнтаў 🌿
Што такое арышт і як яго адбываюць?

Арышт – гэта строгая ізаляцыя асуджанага.
Арышт ўсталёўваецца на тэрмін
ад аднаго да трох месяцаў.
Арышт адбываюць у арыштным доме, які, як правіла, знаходзіцца на тэрыторыі СІЗА, калоніі або турмы.

Каму не можа быць прызначаны арышт:
- цяжарным жанчынам,
- жанчынам і адзінокім мужчынам, у якіх ёсць дзеці да 14 гадоў або дзеці-інваліды,
- інвалідам I і II групы.

Умовы ўтрымання пад арыштам:
• перамяшчэнне па-за камерай толькі пад канвоем;
• магчымасць атрыманне адукацыі адсутнічае;
• магчымасць працаваць адсутнічае;
• магчымасць прыцягвацца да гаспадарчага абслугоўвання арыштнага дома без аплаты да 10 гадзін у тыдзень, але не больш за 2 гадзіны ў дзень
• дазваляецца штомесячнае выдаткоўванне на набыццё прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці грашовых сродкаў з асабістага рахунку – 6 базавых велічынь;
• дазваляюцца тры кароткатэрміновыя і тры працяглыя спатканні на працягу года;
• дазваляюцца чатыры пасылкі або перадачы і дзве бандэролі ці два дробныя пакеты на працягу года.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” шукае валанцёраў і валанцёрак для назірання за судовымі працэсамі па адміністрацыйных і крымінальных справах.

Прысутнасць валанцёраў у судзе важна дзеля таго, каб сабраць поўную і дакладную інфармацыю пра сітуацыю на працэсах і пра вынікі судоў. Інфармацыя, сабраная падчас назірання, публікуецца на сайце "Вясны" і фіксуецца ў маніторынгавых анкетах для далейшай апрацоўкі.

Назіранне адбываецца па буднях з 9.00 да 18.00 у Мінску і іншых гарадах, дзе судзяць затрыманых. Магчыма назіраць толькі частку дня. Валанцёры прысутнічаюць на пасяджэннях і запаўняюць форму па інструкцыі, з якой вас азнаёмяць пасля запаўнення анкеты. Назіранне за судамі – валанцёрская праца і адпаведна не аплочваецца.

Каб далучыцца да назірання, калі ласка, запоўніце форму.
ВАЛАНЦËРСКАЯ АНКЕТА ➡️ https://forms.gle/m6JuL8WqYmNyAesk8 ⬅️

🧐 Калі турбуе тое, што адбываецца вакол з Правамі Чалавека, і ёсць жаданне зрабіць свой унёсак у паляпшэнне жыцця ў краіне - табе да нас! Мы заўсёды радыя новым актыўным людзям.

💬 Мы прапануем валанцёрам і валанцёркам прыняць ўдзел у актыўнасцях па розных накірунках:
- удзел у грамадскіх назіраннях (за судамі, выбарамі, мірнымі сходамі);
- юрыдычная дапамога (напісанне скаргаў, зваротаў і г.д.)
- журналісцкая і дызайнерская праца па стварэнню ўнікальных матэрыялаў;
- дапамога ў грамадскай прыёмнай арганізацыі, тэхнічная праца ў офісе.
- распрацоўка крэатыўных ідэй па тэматычных напрамках, майстэрня паштовак салідарнасці;
А таксама арганізуем сумесныя тусоўкі для адукацыі і развіцця! 💪

Для таго, каб стаць валанцёрам ці валанцёркай Праваабарончага цэнтру “Вясна”, неабходна запоўніць анкету ‼️ https://forms.gle/m6JuL8WqYmNyAesk8 ‼️ з пазнакай сваіх сапраўдных дадзеных.

Рады абараняць Правы Чалавека разам ❤️
🎤 Як там Марфа? Новы выпуск падкаста «Вясна прыйдзе».

💬 Праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова ўжо сем месяцаў знаходзіцца ў СІЗА. Звестак пра яе з-за інфармацыйнай блакады мала. Праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская тыдзень правяла з Марфай у адной камеры — гэта стала скарбніцай інфармацыі пра Марфу.

У 20-м выпуску падкаста «Вясна прыйдзе» распытваем у Таццяны, як жа там Марфа?

• Як Марфа жартуе? Як бавіць час?
• З-за каго Марфа не магла сядзець на ложку?
• Якія цяжкасці пераносіць?
• Якія лісты ёй пісалі з-за мяжы?
• «Ці не дарэмна я тут сяджу?»

💎 Падкаст на SoundCloud 👉 bit.ly/3x8LWce
Што такое "хатняя хімія" і як яе адбываюць?

Гэтак званая "хатняя хімія", або абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, заключаецца ў накладанні на асуджанага абавязкаў, якія абмяжоўваюць яго свабоду. "Хатняя хімія" прызначаецца на тэрмін ад паўгода да пяці гадоў.

Умовы адбывання"хатняй хіміі":

• абавязковае прыцягненне да працы: могуць заставацца на той жа працы, дзе і працавалі да суда, шукаць месца працы і ўладкоўвацца самастойна на працягу 15 дзён ці накіроўвацца крымінальна-выканаўчай інспекцыяй у камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
• абавязкове наведванне міліцыі (па месцы пастаноўкі на ўлік) для адзначэння;
• супрацоўнікі АУС могуць прыходзіць з праверкай дадому і па месцы працы;
• забаронена ўжываць спіртныя напоі, наведваць месцы, дзе прадаецца алкаголь;
• забаронена наведваць спартыўна-масавыя, культурныя мерапрыемствы; забаронена наведваць жыллё іншых людзей;
• забаронена адсутнічаць дома ва ўстаноўленыя перыяды часу: звычайна з 19 гадзін вечара да 6 гадзін раніцы. Калі рэжым працоўнага часу ці расклад заняткаў асуджанага не дазваляе яму знаходзіцца ва ўказаны час у сваім жыллі, крымінальна-выканаўчай інспекцыяй ўстанаўліваецца іншы час пастаяннага знаходжання там;
• дазваляецца ненадоўга выехаць у іншы горад, калі дазвол атрыман у міліцыі;
• дазваляецца прымаць гасцей;
• дазваляецца наведвацца у госці, наведваць жылле блізкіх сваякоў, толькі калі дазвол атрыманы у міліцыі.

Калі асуджаны парушае правілы адбыцця абмежавання волі без накіравання і яму выносяць тры і больш спагнанняў, то яго могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці паводле арт. 415 КК ("Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі") і пазбавіць волі тэрмінам да трох гадоў.
🎉 Сёння Праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначае сваё 25-годдзе!
Ужо навучыліся распазнаваць “ціхароў” на акцыях? Калі яшчэ не ўпэўнены ў сваіх сілах, то раім успомніць наш сёмы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе”.

Запісаны ён яшчэ ў чэрвені 2020 года – калі ладзіліся пікеты па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў і Павел Севярынец быў на волі.

Па твару, па адзежы, па відэакамеры часоў “Сам сабе рэжысёр” – як яшчэ можна распазнаць “ціхара”? І чаму “ціхары” – гэта няправільна?

Слухаць
Што такое "хімія" і як яе адбываюць?

Гэтак званая "хімія" – гэта абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Абмежаванне волі ўстанаўліваецца на тэрмін ад шасці месяцаў да пяці гадоў.
Пасля пастаноўкі на ўлік, крымінальна-выканаўчая камісія вызначае месца адбыцця пакарання: гэта можа быць найбліжэйшая выпраўленчая ўстанова ў тым населеным пункце, дзе пражывае і працуе асуджаны, або ў іншым рэгіёне. "Хімікі" ў прызначаны тэрмін самастойна прыбываюць да месца адбывання пакарання.

Каму не можа быць прызначана "хімія":
• непаўналетнім;
• пенсіянерам;
• цяжарным жанчынам;
• жанчынам і адзінокім мужчынам, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў ці дзяцей-інвалідаў;
• інвалідам;
• асобам, якім прызначаны прымусовыя меры бяспекі і лячэння;
• асобам, хворым актыўнай формай туберкулёзу, ВІЧ-інфіцыраваным, хворым на СНІД альбо тым, хто не прайшоў поўны курс лячэння ад венерычнага захворвання.

Умовы адбывання "хіміі":
Папраўчыя ўстановы для "хімікаў" дзеляцца на 2 тыпы:
- для тых, хто раней не адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі,
- для тых, хто раней такое пакаранне адбываў.

Аднак, асуджаныя жанчыны, якія раней не адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, могуць утрымлівацца з асуджанымі жанчынамі, якія раней адбывалі такое пакаранне, з захаваннем умоў паасобнага ўтрымання ў межах адной папраўчай установы адкрытага тыпу.
Саўдзельнікі злачынства не могуць утрымлівацца ў адной папраўчай установе.

У будынку ПУАТ вылучаецца жылы блок, адмыслова прызначаны для пражывання асуджаных, і адміністрацыйны блок.
У жылым блоку размяшчаюцца:
- памяшканні, прызначаныя для пражывання асуджаных,
- памяшканні для прыгатавання і прыёму ежы,
- душавыя і рукамыйныя пакоі, санітарныя вузлы,
- спецыяльна абсталяваныя месцы для курэння,
- пакоі захоўвання асабістых рэчаў асуджаных,
- пакоі для правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў,
- службовыя кабінеты.

Акрамя таго, могуць абсталёўвацца спартыўная зала, памяшканне для адпраўлення рэлігійных культаў, бібліятэка, пакой псіхалагічнай разгрузкі, навучальны клас і іншыя памяшканні для ажыццяўлення выхаваўчай работы з асуджанымі і правядзення імі вольнага часу.
⚡️Праваабаронцу «Вясны» Марфу Рабкову паставілі на прафілактычны ўлік як «схільную да экстрэмізму».

Пакуль невядома, якім чынам гэта адаб'ецца на яе ўмовах утрыманнях у СІЗА-1, дзе яна знаходзіцца ўжо восьмы месяц.

Нагадаем, Марфа Рабкова была затрыманая 17 верасня 2020 года. Яна абвінавачваецца па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3aNCRw3

📨 Падтрымаць Марфу лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
Марыя Аляксандраўна Рабкова, СІЗА-1, г.Мінск, вул.Валадарскага, д.2 220030
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

🎤 Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай — у падкасце «Вясна прыйдзе»
Інфаграфіка па судовым працэсам за красавік.

*Інфармацыя сфарміраваная з паведамленняў на гарачую лінію арганізацыі, з адкрытых крыніц і тэлеграм-чатаў дапамогі затрыманым, назіранняў за судамі і не з'яўляецца канчатковай.

Чытаць падрабязней пра судовыя працэсы ў красавіку
Пётр Кузняцоў, заснавальнік і дырэктар "Сильных Новостей", распачынае наш праект "Паштоўкі ад вясноўкі", у якім вядомыя беларусы будуць пісаць лісты салідарнасці палітвязням. Пётр Кузняцоў напісаў ліст падтрымкі Лідзіі Коршун.
Спадзяемся, што наш праект натхніць і падкажа вам, як напісаць ліст палітвязню!

Ліст Пятра Кузняцова Лідзіі Коршун

Вы таксама можаце напісаць ліст падтрымкі Лідзіі Коршун:
Лідзіі Коршун
Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com
Дорогая Лидия!

Мы не знакомы друг с другом лично, но я все равно пишу тебе эти строки. С 27 марта и до сих пор мы и не можем познакомиться, даже если очень захотим. Впрочем, я не сомневаюсь, что раньше или позже это случится – и это будет в условиях, намного лучших, чем есть в нашей стране сейчас.

Меня зовут Петр Кузнецов, я – учредитель нескольких независимых Интернет-проектов, и многие даже их читают, как некоторые читают и мои личные блоги. Не знаю, знакома ли ты с тем, что я делаю, но это и не так важно. Могу лишь добавить, что правду я пытаюсь говорить людям уже много лет. Ту самую правду, за которую, судя по той информации, которая есть в Интернете, страдаешь и ты.

Я живу в Гомеле, но, хочу сказать, что в Жодино, откуда ты родом, тоже был раза два или три. Точно уже не помню, давно дело было. Не могу сказать, что питаю очень большую любовь к этому городу ))) Но это скорее из-за общей атмосферы – она в небольших рабочих городах Беларуси не всегда полностью понятна приезжим ) Но что я точно могу сказать, это то, что у вас живут прекрасные люди – совершенно такие же, как все белорусы, понявшие в 2020 году, наконец, что есть «добро», и что есть «зло». Мы, те кто за добро, в своем понимании и в своих чувствах – едины. И нас больше, и мы и есть – белорусский народ.

Мне очень непросто подбирать слова, чтобы они звучали не очень пафосно. Пафос – плохой помощник. Но когда ты сам находишься на свободе, а молодая женщина и мать – в тюрьме, и ты хочешь ей что-то сказать, очень сложно не разволноваться, не начать думать и говорить о высоком. Пусть мои слова о высоком будут о том, что у нас, у тех, кто не там, не просто и не только болит за вас всех. Мы еще очень гордимся и уважаем вас. И я очень уважаю тебя, и горжусь, что мы – белорусы, и между нами есть вот это вот общее – общая страна и, не сомневаюсь, общее нормальное будущее.

Я специально говорю «нормальное» будущее, а не «светлое» или «счастливое», потому что именно нормальность сегодня – предел мечтаний. Нет смысла надеяться, что когда все это закончится, все вдруг станет легко и просто и не будет больше никаких проблем: они обязательно будут. Но разбираться с проблемами намного лучше в нормальной жизни, когда есть возможность планировать на какое-то время вперед, есть уверенность в завтрашнем дне, есть право, законы, справедливость – все то, чего нам как воздуха не хватает сейчас, за что боролась ты и за что продолжаешь бороться просто самим фактом своего существования. Мы все обязательно вернемся к нормальной жизни – нам выбора другого не дано.

Самое главное для нас всех сегодня – вера в то, что все было не зря. У меня двое детей. Дочка 11 лет – Злата, и сын 9 лет – Альгерд. Хочу сказать: все, что я делаю в своей жизни, мотивируется исключительно мыслями о них. Как и большинство людей, я – достаточно ленивый человек ) Мне бы хотелось жить спокойно, плывя по течению. Но я очень четко понимаю, что один из главных смыслов нашего существования – в том, что мы оставим после себя своим детям. Будут ли они гордиться нами, или стыдиться нас. Благодарить или стараться забыть. Рассказывать и своим детям о нас правду, или же придумывать небылицы, как в фильме «Джентльмены удачи» сыну вора рассказывали, что папа – летчик.

Вот той нормальной жизни, при которой есть право, правила, закон, справедливость и уверенность в завтрашнем дне, достойны и мы с тобой, как и все белорусы, и, главное – наши дети. У тебя тоже есть ребенок, еще совсем маленький. Меня это сильно цепляет. Мать, которая борется за правду и справедливость, делает это исключительно законными методами (а распространение информации, как и мирные собрания – исключительные и основополагающие права человека, черным по белому зафиксированные и в Конституции) – это, наверное, самый объективный символ событий, происходящих в Беларуси.

Просто верь: нормальная жизнь вернется. Все было и будет не зря. Сегодня мы не знаем, что будет завтра. Но мы точно знаем, что так, как есть сейчас, продолжаться не может и не будет: ни вечно, ни даже очень долго.

Сил тебе!

5 мая 2021 года, Петр Кузнецов.

#паштоўкіадвясноўкі