Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
400 subscribers
534 photos
19 videos
385 links
@viasnahelp - па валанцёрскіх пытаннях.

@ViasnaSos - для паведамленняў пра затрыманні па адм. і крым. справах, а таксама для кансультацый па факце затрымання і далейшых дзеянняў.

@Zvarot96 - юрыдычная падтрымка Вясны.
Download Telegram
⚠️Сёння, 29 ліпеня, стала вядома, што арыштаванага Дзмітрыя Фурманава перавялі з СІЗА на вуліцы Валадарскага ў турму ў Жодзіна. Раней бацькі Дзмітрыя і яго нявеста пачалі трымаць каля "Валадаркі" бестэрміновую галадоўку.
🛠Пры гэтым улады не абмежаваліся пераводам зняволенага ў іншы горад. Сёння ж раніцай пачаўся пазапланавы "рамонт" каля ізалятара ў Мінску. А адзін з супрацоўнікаў СІЗА, выйшаўшы на вуліцу, літаральна сказаў "ісці прэч" прысутным.
⚡️Не гледзячы на ўсе праблемы, Фурманаву сёння здолелі перадаць перадачу.
🚨Ля менскай Валадаркі сёння ўвечары заўважана шмат байцоў АМАПа.
🚨Матулі Зьмітра Фурманава стала дрэнна, і яе забрала хуткая дапамога!
Нагадаем, што ля менскага СІЗА на Валадарскага некалькі дзён таму пачалася бестэрміновая галадоўка родных палітвязня Фурманава, якія такім чынам патрабуюць спыніць крымінальны пераслед беларускіх палітвязняў.
🌿Нашае дрымцім у зборы і прама зараз назірае за мерапрыемствам на Бангалоры. Лічбы ўжо хутка!
🚨Падлікі #controlby на 19:00
На масавым мерапрыемстве ў цэнтры Менска не менш за 25000 чалавек.
🚨Хутка новыя лічбы ад #controlby
🚨На гадзінніку 20:30.
Праз кантрольныя кропкі прайшло 34 тысячы чалавек.
🚨 Абноўленыя дадзеныя #controlby ад усіх "людзей у блакітных камізэльках"!
З 17:30 да 20:30 па падліках нашых назіральнікаў і назіральніц на мітынг прыйшло не меньш 63 000 чалавек!
Шмат пытанняў зараз дасылаюць пра метад падліку колькасці ўдзельнікаў мерапрыемства. Заўтра трошкі распавядзем, мо хто таксама пажадае далучыцца да самага аб'ектыўнага #controlby 😘
⚡️По нашим подсчетам, было 13 точек входа. Восемь человек считали пришедших (некоторые только на одном входе, у других же было по два, которые находились рядом) с 17.30 до 20.30, ровно три часа. Каждые 15 минут они передавали данные и обнуляли счетчик.
Было много вопросов вроде «почему мы сначала опубликовали цифру в 34 тысячи, а потом она стала больше». Дело в том, что на месте митинга очень плохо работал интернет и у части наших наблюдателей просто не доходили сообщения с цифрами. Потом, когда после наблюдения мы получили все данные, то вбили их в таблицу и перепроверили — и у нас получилось конечное число.
https://42.tut.by/694888
⚡️Да пачатку датэрміновага галасавання на Выбарах-2020 засталіся лічаныя дні. Не гледзячы на тое, што ЦВК разам з Лідзіяй Міхайлаўнай, па сутнасці парушаючы беларускае заканадаўства, спрабуюць абмежаваць колькасць незалежных назіральнікаў на участках, беларусы не збіраюцца апускаць рукі і масава атрымліваюць ад выбарчых камісій акрэдытацыю на назіранне. Гэтым самым грамадзяне краіны дэманструюць, што не дазволяць спробу фальсіфікацыі вынікаў галасавання!
#яназіраю
🌿Як добра прачнуцца рана ранкам і паехаць куды-небудзь! Вось і мы #controlby селі на першы цягнік і ужо вывучаем беларускі горад Баранавічы. Праз некалькі гадзін тут пачнецца сустрэча з народам кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. А пакуль што мы вырашылі размяцца і лічым (гладзім таксама) мясцовых коцікаў!😻 Сачыце, хутка лічбы!
🚨На гадзінніку 11:10. На лічыльніку больш за 7400 прысутных на сустрэчы з Ціханоўскай у Баранавічах!
🚨У 11:20 #ControlBY скончылі назіранне. Агульная колькасць людзей, што прыйшлі на масавае мерапрыемства ў Баранавічах - 8 тысяч чалавек.
АНКЕТА ВАЛАНЦЁРА ➡️‼️ bit.ly/2MEXWww ‼️⬅️

🕵️Мы даўно шукаем менавіта цябе!

🤔Калі турбуе тое, што адбываецца вакол, і ты гатовы зрабіць свой унёсак у паляпшэнне жыцця ў краіне - табе да нас! Мы заўсёды радыя новым актыўным людзям!

💬Мы прапануем валанцёрам прыняць ўдзел у актыўнасцях па некалькіх накірунках:
- удзел у грамадскіх назіраннях (за судамі, выбарамі, масавымі мерапрыемствамі);
- распрацоўка крэатыўных ідэй па тэматычных напрамках;
- арганізацыя адукацыйных мерапрыемстваў;
- дапамога ў грамадскай прыёмнай арганізацыі (напісанне скаргаў, зваротаў і г.д.);
- журналісцкая і дызайнерская праца па стварэнню ўнікальных матэрыялаў;
- тэхнічная праца ў офісе і г.д.

⚠️Для таго, каб стаць валанцёрам Праваабарончага цэнтру “Вясна”, неабходна запоўніць анкету ‼️ bit.ly/2MEXWww ‼️ з пазнакай сваіх сапраўдных дадзеных. Не саромейся і прыходзь знаёміцца!