Forwarded from Historyja
21 сакавіка 1840 года нарадзіўся Францішак Багушэвіч - класік беларускай літаратуры і ўдзельнік вызвольнага антырасійскага паўстання Каліноўскага (1863-64 гг.).
#каляндар #сакавік
22 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)
Дзень памяці Кастуся Каліноўскага
80 гадоў трагедыі Хатыні
Сусьветны дзень вады
* * *
— 22 сакавіка 1609 г. нарадзіўся Ян ІІ Казімер Ваза, кароль Рэчы Паспалітай.
— 22 сакавіка 1786 г. нарадзіўся Яхім Лялевэль, гісторык і грамадзкі дзяяч Рэчы Паспалітай.
— 22 сакавіка 1865 г. нарадзіўся Ўладзіслаў Сівы-Сівіцкі, беларускі паэт, публіцыст, зьбіральнік беларускага фальклёру.
— 22 сакавіка 1882 г. нарадзіўся Эдуард Будзька, беларускі грамадзкі дзяяч, паэт, публіцыст, настаўнік.
— 22 сакавіка 1920 г. нарадзіўся Аляксей Пысін, беларускі літаратар. (10 малавядомых фактаў пра паэта Аляксея Пысіна — https://www.svaboda.org/a/30500041.html)
— 22 сакавіка 1942 г. нарадзіўся Валеры Шчукін, праваабаронца, палітык, журналіст, дэпутат ВС Беларусі 13-га скліканьня.
— 22 сакавіка 1957 г. нарадзіўся Яцэк Качмарскі, польскі бард часоў Салідарнасьці.
— 22 сакавіка 1965 г. нарадзіўся Юрась Шамецька, беларускі паэт.
† † †
— 22 сакавіка 1718 г. памёр Антоні Тадэвуш Пшазьдзецкі, фактычны кіраўнік генэральнай канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1764 г.
— 22 сакавіка 1864 г. на Лукіскім пляцы ў Вільні расейскія ўлады пакаралі сьмерцю на шыбеніцы Кастуся Каліноўскага, палітыка, публіцыста, лідэра паўстаньня 1863–1864 году, які стаў нацыянальным героем беларусаў.
— 22 сакавіка 1925 г. загінуў у авіякатастрофе Аляксандар Мясьнікоў, першы кіраўнік савецкай Беларусі.
— 22 сакавіка 1943 г. 118-ы батальён дапаможнай паліцыі спаліў вёску Хатынь разам з 149 жыхарамі. Праз два дзесяцігодзьдзі Хатынь стала сымбалем масавага зьнішчэньня нацыстамі мірнага насельніцтва на акупаваных землях — агульным сымбалем 628 спаленых з жыхарамі вёсак і яшчэ больш як тысячы паселішчаў, зьнішчаных у вайну.
— 22 сакавіка 1986 г. памерла Ніна Каменская, беларускі гісторык.
— 22 сакавіка 2008 г. памёр Леанід Аляксееў, археоляг, дасьледчык гісторыі Полацкага княства.
_____
— 22 сакавіка 1623 г. кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Себежу Магдэбурскае права і герб.
— 22 сакавіка 1895 г. першы (прыватны) паказ кінафільму братамі Люм’е.
— 22 сакавіка 1921 г. у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускі звон», рэдактарам якой быў Францішак Аляхновіч.
— 22 сакавіка 1939 г. Нямеччына заняла Клайпедзкі край.
— 22 сакавіка 1991 г. утвораны Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.
— 22 сакавіка 2006 г. на Кастрычніцкай плошчы прайшоў шматтысячны мітынг вакол намётавага мястэчка, якое арганізавалася ў выніку пратэсту супраць сфальшаваных выбараў. Людзі пастанавілі перайменаваць плошчу Кастрычніцкую ў Плошчу Каліноўскага. Відэа — https://youtu.be/eUj6BTcMT0Y
— 22 сакавіка 2017 г. пасьля заявы Лукашэнкі пра «затрыманьні дзясяткаў баевікоў» і падрыхтоўчы лягер нібы «ў раёне Бабруйску і Асіповічаў» былі затрыманыя два дзясяткі чалавек.
— 22 сакавіка 2017 г. па ўсёй краіне ішлі затрыманьні і ператрусы ў грамадзкіх, незалежна-прафсаюзных і партыйных актывістаў, праваабаронцаў, блогераў і недзяржаўных журналістаў.
— 22 сакавіка 2018 г. у Менску затрымалі чатырох актывістаў Моладзі БНФ, якія раздавалі ўлёткі пра дазволены Менгарвыканкамам канцэрт 25 сакавіка каля Опэрнага тэатру.
— 22 сакавіка 2018 г. на сайце Нацыянальнага гістарычнага архіву адкрылася віртуальная выстава «Ад Усебеларускага зьезду да Беларускай Народнай Рэспублікі: грамадзка-палітычнае жыцьцё Менску ў 1917-1918 гг.». Сярод экспанатаў — мноства раней невядомых або ніколі не публікаваных дакумэнтаў. http://niab.by/newsite/by/vistava-bnr-4
— 22 сакавіка 2019 г. у сталіцы Літвы пачаліся ўрачыстасьці ў памяць удзельнікаў паўстаньня 1863–1864 гадоў і 155-й гадавіны гібелі ягонага кіраўніка Кастуся Каліноўскага. Віленскія званы 155 разоў білі ў памяць Кастуся Каліноўскага.
(Заканчэньне далей)

Радыё Свабода
Крытыкаваў палітыку партыі, ажыў у трупярні. 10 малавядомых фактаў пра паэта Аляксея Пысіна
22 сакавіка спаўняецца 100 гадоў беларускаму паэту Аляксею Пысіну. Яго суровую і вобразную паэзію параўновалі з прозай Васіля Быкава. Ён усё жыцьцё пражыў на Магілёўшчыне, дзе канфліктаваў зь мясцовым начальствам, заступаўся за простых людзей.
#каляндар #сакавік
22 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Заканчэньне)
— 22 сакавіка 2019 г. улады палічылі ўсталяваньне «дошкі БНР» у Менску немэтазгодным — Менгарвыканкам адмовіўся ўсталяваць раней узгодненую мэмарыяльную дошку на доме, дзе 100 гадоў таму была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
— 22 сакавіка 2020 г. апоўдні ў Берасьці 200 чалавек пратэставалі супраць акумулятарнага заводу, нягледзячы на каранавірус.
— у Гішпаніі за дзень — амаль 350 ахвяр каранавірусу. У Італіі закрылі ўсе прадпрыемствы, апроч неабходных для жыцьця. Брытанскія ўлады заклікалі старых не выходзіць з дому 12 тыдняў. У Нямеччыне забаранілі зьбірацца больш чым дваім. У ЗША вырашылі выдаткаваць 1 трыльён даляраў на барацьбу з каранавірусам. Менск акрапілі сьвятой вадой з гелікоптэра — каб не хварэлі.
— беларускія лекары, якія працуюць у ЗША і Заходняй Эўропе, зьвярнуліся з адкрытым лістом да ўладаў Беларусі зь 9-цю патрабаваньнямі ў сувязі з эпідэміяй вірусу COVID-19. (Падрабязьней — https://www.svaboda.org/a/30502613.html)
Пра падзеі 22 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/22
Пра падзеі 22 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/22
. . .

9 патрабаваньняў. Беларускія лекары з Эўропы і ЗША зьвярнуліся да ўладаў
Беларускія лекары, якія працуюць у ЗША і Заходняй Эўропе, зьвярнуліся з адкрытым лістом да ўладаў Беларусі ў сувязі з эпідэміяй вірусу COVID-19.
#каляндар #сакавік
23 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)
Сусьветны мэтэаралягічны дзень
* * *
— 23 сакавіка 1895 г. нарадзіўся Васіль Сташэўскі, беларускі драматург і празаік.
— 23 сакавіка 1906 г. нарадзіўся Ісак Любан, беларускі кампазытар, аўтар музыкі да песьні «Бывайце здаровы».
— 23 сакавіка 1938 г. нарадзіўся Фама Варанецкі, беларускі актор, пэдагог, заслужаны артыст Беларусі.
— 23 сакавіка 1948 г. нарадзіўся Генадзь Пашкоў, беларускі літаратар і перакладчык.
† † †
— 23 сакавіка 1654 г. памёр Аляксандар Людвік Радзівіл, стольнік і крайчы вялікі літоўскі, ваявода берасьцейскі, маршалак надворны і вялікі літоўскі, ваявода полацкі.
— 23 сакавіка 1695 г. памерла Людвіка Караліна Радзівіл, рэлігійная дзяячка, мэцэнатка.
— 23 сакавіка 1738 г. памёр Францішак Ельскі, скарбнік Вялікага Княства Літоўскага, потым падстолі гарадзенскі, падкаморы старадубскі.
— 23 сакавіка 1942 г. памёр Сяргей Ракіта (Законьнікаў), беларускі пісьменьнік.
— 23 сакавіка 1942 г. памёр у саратаўскай вязьніцы НКВД Антон Луцкевіч, грамадзкі дзяяч, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст. Антон Луцкевіч быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, аўтарам Трэцяй Устаўной граматы і прэмʼер-міністрам БНР. На віленскіх могілках Росы месьціцца кенатаф Антона Луцкевіча.
— 23 сакавіка 1978 г. памёр Рыгор Шырма, беларускі харавы дырыжор. У 1927–1936 гадах быў сакратаром Таварыства беларускай школы.
— 23 сакавіка 2016 г. памерла ад анкалягічнай хваробы Ганна Вольская, прадусарка гурту «Крамбамбуля» і жонка Лявона Вольскага.
_____
— 23 сакавіка 1660 г. расейскія войскі распачалі аблогу Ляхавічаў падчас Трынаццацігадовай вайны.
— 23 сакавіка 1716 г. утварылася Віленская канфэдэрацыя шляхты Вялікага Княства Літоўскага, якая выступіла супраць караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага.
— 23 сакавіка 1918 г. Нямеччына прызнала незалежнасьць Літвы.
— 23 сакавіка 1919 г. Бэніта Мусаліні заснаваў фашысцкую арганізацыю Саюз барацьбы.
— 23 сакавіка 1925 г. адбыўся напад бальшавіцкай партызанкі на станцыю Ляхавічы.
— 23 сакавіка 1933 г. Адольф Гітлер атрымаў дыктатарскія паўнамоцтвы ад Райхстагу Нямеччыны.
— 23 сакавіка 1937 г. рэспубліканцы здабылі перамогу ў бітве пад Гвадалахарай падчас грамадзянскай вайны ў Гішпаніі.
— 23 сакавіка 1939 г. пачалася славацка-вугорская вайна.
— 23 сакавіка 1990 г. улады СССР увялі ў Вільню танкі.
— 23 сакавіка 1990 г. заснаваны Музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.
— 23 сакавіка 1991 г. у Менску пачаўся II зьезд Беларускага народнага фронту «Адраджэньне».
— 23 сакавіка 2006 г. удзельнікі намётавага табару на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пачалі зьбіраць подпісы за перавыбары. Табар утварыўся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году.
— 23 сакавіка 2007 г. у Самалі быў зьбіты самалёт Іл-76 беларускай авіякампаніі «Трансавіяэкспарт». Загінулі 11 грамадзян Беларусі, лётчыкаў і авіятэхнікаў, якія дэмантавалі авіяцыйнае абсталяваньне Іл-76, абстралянага 9 сакавіка.
— 23 сакавіка 2014 г. прайшлі 6-я мясцовыя выбары ў Рэспубліцы Беларусь.
— 23 сакавіка 2017 г. уначы ў Харкаўскай вобласьці Ўкраіны паблізу Балаклеі на вайсковым складзе дэтанавалі боепрыпасы. З-за выбуху эвакуяваны амаль 20 000 жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў.
— у Беларусі другі тыдзень ішлі масавыя суды над удзельнікамі «Маршаў недармаедаў», карыстальнікаў сацыяльных сеткак па ўсёй Беларусі выклікалі ў міліцыю і нават асуджалі на многія содні арышту за заклікі выходзіць на мітынгі 25 і 26 сакавіка. Агулам колькасьць затрыманых дасягнула 300.
— міністэрства замежных спраў Украіны абвяргала заявы Лукашэнкі пра нібыта падрыхтоўку на тэрыторыі Ўкраіны узброеных баевікоў для дэстабілізацыі сытуацыі на тэрыторыі Беларусі. І заявіла, што не выключае датычнасьці Расеі да гэтага.
— БНФ апублікаваў заяву сойму партыі пра рашучы пратэст у сувязі з масавымі затрыманьнямі супрацоўнікамі КДБ 21-22 сакавіка 2017 году грамадзянаў Беларусі, зьвязаных з працай бабруйскага вайскова-спартовага клюбу «Патрыёт».

— 23 сакавіка 2018 г. раніцай быў арыштаваны адзін зь лідэраў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель. Дом палітыка штурмавалі з выкарыстаньнем спэцсродкаў. Цягам дня ішлі затрыманьні і іншых лідэраў і актывістаў — прыхільнікаў правядзеньня маршу на Дзень Волі.
— прэзэнтацыя новай кнігі Валянціны Лебедзевай пра «жалезную лэдзі» беларускага руху Палуту Бадунову прайшла ў Гомлі. «Пакліканая свабодай: нарыс жыцьця і дзейнасьці Палуты Бадуновай» — так называлася кніга, выдадзеная высілкамі дэмакратычнай супольнасьці да 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
— сэйм Латвіі зацьвердзіў латыскую мову як адзіную мову навучаньня ў школах.
— 23 сакавіка 2019 г. цэнтрам Вільні прайшла калёна зь беларускімі, літоўскімі, польскімі і ўкраінскімі сьцягамі. Акцыю зладзілі з ініцыятывы беларускіх арганізацыяў Літвы. Удзельнікі шэсьця рушылі з вуліцы Сьвятога Ігната на Лукіскі пляц — менавіта там 155 гадоў таму быў пакараны сьмерцю нацыянальны герой Беларусі. На беларускае шэсьце ў гонар Каліноўскага ў Вільні прыйшлі прапраўнук Адама Міцкевіча Раман Гарэцкі-Міцкевіч і першы лідэр вольнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс. (Падрабязьней на https://www.svaboda.org/a/29838259.html)
— у Горадні ў Калоскім парку адбылося сьвяткаваньне Дня Волі. Паводле арганізатараў, канцэрт наведалі 3-5 тысячаў чалавек.
— 23 сакавіка 2020 г. распаўсюд каранавірусу паскараўся, у сьвеце зарэгістравалі звыш 300 тысяч выпадкаў, амаль 15 тысяч памерлі. Прэзыдэнт ЗША Трамп прызнаў штат Вашынгтон зонай буйнога бедзтва ў сувязі з каранавірусам — гэта дазваляла выдаткаваць штату фэдэральную дапамогу на барацьбу з захворваньнем. Трамп накіраваў нацыянальную гвардыю ў тры штаты, якія больш за ўсё пацярпелі ад эпідэміі: Каліфорнію, Нью-Ёрк і Вашынгтон.
— больш за мільярд чалавек па ўсім сьвеце атрымалі ўказаньні заставацца дома паводле падліку, праведзенага AFP.
— беларускае МЗС паведаміла, што дапамагло вярнуцца дадому амаль 3,5 тысячы беларусаў.
— авіякампанія «Белавія» прыпыніла палёты ў Санкт-Пецярбург і Калінінград.
— у дадатак да раней ануляваных рэйсаў Беларуская чыгунка скасавала 7 параў цягнікоў і пакінула па адным цягніку да Масквы і Пецярбургу.
— мінздароўя агучыла новыя лічбы інфікаваных каранавірусам (ужо 81 чалавек) і заклікала да «сацыяльнага дыстанцыяваньня».
— 42 чалавекі ізалявалі на карантын у шпіталях Гомля і Жыткавічаў праз каранавірус у жыхаркі Жыткавічаў.
— беларускія студэнты праводзілі агульнастудэнцкі байкот. Студэнты былі незадаволеныя тым, як у Беларусі змагаюцца з эпідэміяй каранавірусу, і патрабавалі закрыць на карантын усе адукацыйныя ўстановы Беларусі.
— кампанія Mark Formelle выдаткавала 20 тысячаў рублёў для Менскай інфэкцыйнай лякарні. #разам_ад_заразы — беларускі вытворца адзеньня кінуў іншым кампаніям «антывірусны» выклік. A1 (былы Velcom) перавёў гэтай лякарні 50 тысячаў.
— часопіс «Имена» стварыў тэлеграм-канал @Covid19.imena, празь які беларусы маглі папрасіць ці аказаць дапамогу ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.
— адказны сакратар управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі заявіў, што ён разам зь сябрамі гатовыя ўзяцца за ўтылізацыю помніку Леніну ў Магілёве.
— міністэрства абароны Беларусі пачало маштабныя вайсковыя вучэньні з удзелам 6000 салдатаў.
Пра падзеі 23 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/23
Пра падзеі 23 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/23

На беларускае шэсьце ў гонар Каліноўскага ў Вільні прыйшлі прапраўнук Міцкевіча і першы лідэр вольнай Літвы. ФОТА і ВІДЭА
Цэнтрам гораду прайшла калёна зь беларускімі, літоўскімі, польскімі і ўкраінскімі сьцягамі. Паўстаньне Кастуся Каліноўскага 1863-1864 году было скіраванае супраць Расейскай імпэрыі і за аднаўленьне Рэчы Паспалітай. 22 сакавіка 1864 году Кастусь Каліноўскі…
Forwarded from Dapamoga
Сення, у дзень пакарання Кастуся Каліноўскага, НКО "Дапамога" разам з Народнай грамадой ушанавалі памяць беларускага героя ўскладаннем кветак на Лукішскай плошчы 🤍❤️🤍
Forwarded from Dapamoga
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА БЕЛАРУСКАГА АЎТАПРАБЕГУ
▪️11:30 - 12:00 - Аўтапрабег з бела-чырвона-белымі сцягамі ад могілак Расу да Лукішскай плошчы
📍Могілкі Расу
▪️12:30 - 13:10 - Аўтапрабег са сцягамі ад Лукішскай плошчы да прыпынку Vievis (30 км ад Вільнюса)
📍VIADA (Kauno g. 55A)
❗️Спасылка на запіс на аўтапрабег

24 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)
Сусьветны дзень барацьбы з сухотамі
* * *
— 24 сакавіка 1945 г. нарадзіўся Аляксей Глебаў, беларускі скульптар.
† † †
— 24 сакавіка 1980 г. памёр Пятрусь Броўка, беларускі літаратар і перакладчык, грамадзкі дзяяч, заснавальнік Беларускай энцыкляпэдыі.
— 24 сакавіка 2019 г. памёр Валер Стралко, перакладчык беларускай літаратуры на ўкраінскую мову і ўкраінскай на беларускую.
— 24 сакавіка 2020 г. памёр змагар з русыфікацыяй беларускай мовы Павал Сьцяцко, доктар філялягічных навук, прафэсар.
— 24 сакавіка 2022 г. пры абароне Ірпеню ля Кіева загінуў беларускі дабраахвотнік Зьміцер Апанасовіч з пазыўным «Тэрор».
_____
— 24 сакавіка 1623 г. кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Рославу Магдэбурскае права і герб.
— 24 сакавіка 1794 г. Тадэвуш Касьцюшка прысягнуў на вернасьць вызвольнаму паўстаньню і абвясьціў, што будзе змагацца за непарушнасьць межаў Рэчы Паспалітае, усталяваньне ўлады народу і ўсеагульную свабоду. Пачалося збройнае вызваленчае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі. Паўстаньне ставіла на мэце скасаваць першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадох.
— 24 сакавіка 1919 г. у Гомлі пачалося антысавецкае паўстаньне пад кіраўніцтвам Уладзімера Стракапытава.
— 24 сакавіка 1984 г. быў праведзены першы пробны рэйс першай лініі менскага мэтро.
— 24 сакавіка 1994 г. усталявалі памятную дошку Кастусю Каліноўскаму ў Вільні.
— 24 сакавіка 1996 г. на заклік БНФ 30 000 чалавек выйшлі на вуліцы Менску, каб адзначыць дзень Незалежнасьці і выказаць пратэст супраць беларуска-расейскай інтэграцыі. Дзень Волі—1996 распачаў масавыя акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, якія ўвайшлі ў гісторыю як «Вясна-96».
— 24 сакавіка 1999 г. пачаліся бомбавыя ўдары NATO па аб'ектах ў Югаславіі падчас Косаўскага канфлікту.
— 24 сакавіка 2005 г. у Кыргызстане пасьля некалькіх дзён народных хваляваньняў («тульпанавая рэвалюцыя») быў зрынуты прэзыдэнт Аскар Акаеў.
— 24 сакавіка 2006 г. у Менску пасьля 4 дзён існаваньня, уначы з 23-га на 24-е, улады гвалтам разагналі намётавае мястэчка, створанае падчас акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Падчас разгону мястэчка было затрымана амаль паўтысячы чалавек.
— 24 сакавіка 2011 г. у Менску асудзілі двух лідэраў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава на 2 і 4 гады калёніі. Гэта была сэрыя судовых працэсаў за Плошчу-2010, хоць гэтых дваіх актывістаў прэвэнтыўна затрымалі яшчэ 18 сьнежня 2010 нібыта за ўчыненую на вуліцы бойку.
(Працяг далей)

(Частка 2. Працяг)
— 24 сакавіка 2017 г. у будынак падатковай у Гомлі кінулі "кактэйль Молатава".
— у Беларусі на 13-ы дзень «Маршаў недармаедаў» — суды, арышты, зьбіцьцё. Два тыдні ішлі масавыя суды над удзельнікамі «маршаў», затрыманыя ці асуджаныя былі больш за 250 чалавек. За апошнія дні таксама 26 чалавек былі арыштаваныя па справе «Белага легіёну» пасьля заявы Лукашэнкі пра «лягеры баевікоў».
— кіраўніком АНТ Лукашэнка прызначыў 48-гадовага Марата Маркава — кадравага вайскоўца, з дыплёмамі юрыдычнага факультэту БДУ і Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце, які да таго папрацаваў ў прэзыдэнцкай адміністрацыі намесьнікам ідэалягічнага ўпраўленьня і намесьнікам старшыні Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі.
— група вернікаў розных хрысьціянскіх канфэсіяў Беларусі выступіла з адкрытым зваротам да прэзыдэнта Лукашэнкі і ягонай адміністрацыі, Вярхоўнага Суду, КДБ, МУС і Мінінфармацыі. Яны заклікалі вышэйшыя ўлады спыніць гвалт, разгорнуты супраць грамадзян краіны.
— сын зьбітага і затрыманага 23 сакавіка палітыка Алеся Лагвінца Антось паведаміў са шпіталю, куды ягонага бацьку з паседжаньня суду забрала «хуткая дапамога», што палітыка і на абсьледаваньні пільнавалі супрацоўнікі ў цывільным. Раней ён паведаміў, што ў бацькі страсеньне, закрытая чэрапна-мазгавая траўма і пералом носа.
— брутальна затрыманая пасьля акцыі 15 сакавіка актывістка аб’яднаньня «Зялёная сетка» Алена Дубовік восьмы дзень трымала галадоўку ў ІЧУ на Акрэсьціна ў Менску.
— Ніна Багінская выйшла з адзіночным пікетам да будынку КДБ у Менску і была затрыманая.
— старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч апублікаваў зварот, у якім заклікаў 25 сакавіка ня ўдзельнічаць у паходах да Дому Ўраду і КДБ, не набліжацца да любых урадавых ды адміністрацыйных будынкаў, а таксама да міліцэйскіх кардонаў ды ланцугоў.
— партыя КХП-БНФ адмовілася ад акцыі 25 сакавіка ў Кіеўскім сквэры. Падчас мітынгу плянавалася абвесьціць пра стварэньне Руху «Вольная Беларусь», пра што раней заявіў Зянон Пазьняк. (Падрабязьней на https://www.svaboda.org/a/28389032.html)
— сваякі затрыманых па справе «Белага легіёну» далі прэс-канфэрэнцыю — https://www.youtube.com/watch?v=Oz6a8Ykf7Os
— увечары старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац у этэры ОНТ заявіў, што любыя вулічныя акцыі 25 сакавіка ў Менску будуць незаконнымі. За дзень да Дня Волі былі затрыманыя больш за 300 чалавек, у тым ліку замежныя журналісты. У цэнтры Менску патрулявалі байцы ў чорнай уніформе са зброяй. Менагарвыканкам забараніў заяўнікам правесьці акцыю 25 сакавіка па маршруце, які яны замаўлялі ў цэнтры сталіцы, адпраўляў на Бангалор.
— 24 сакавіка 2018 г. затрымалі берасьцейскіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. У Бабруйску затрымалі актывістку БХД Таісію Кабанчук, якая падавала заяўку на мітынг, іншую заяўніцу — актывістку Галіну Сьмірнову — ужо трымалі ў мясцовым ІЧУ да суду, прызначынага на 26 сакавіка. Каля будынка Вялейскага раённага Дома культуры быў затрыманы Аляксей Сюдак, кіраўнік Вялейскай раённай арганізацыі партыі БНФ.
— у Кіеўскім сквэры Менску Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ правяла сьвяточныя мітынг і канцэрт, прысьвечаныя стагадоваму юбілею ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі (падрабязьней на https://www.svaboda.org/a/29120950.html і відэа https://www.youtube.com/watch?v=QnhnOUj9t8k).
— сьпявак Лявон Вольскі выступіў ў менскім клюбе «Бруге» з канцэртам, прысьвечаным 100-й гадавіне. Да канцэрту на Дзень Волі пачалі рыхтаваць пляцоўку ля Опэрнага тэатру.
— у Кіеве сьвяткаваньне 100 гадоў БНР пачалося з канцэрту ў гарадзкой мэрыі. Вечарына пачалася зь віншаваньняў прадстаўніка кіеўскай арганізацыі Ўсеўкраінскай арганізацыі «Свабода», а таксама беларускіх добраахвотнікаў, якія служылі на Данбасе.

Пазьняк: Пакаленьне культурных і адукаваных скошваюць, як траву
Партыя КХП-БНФ адмовілася ад акцыі 25 сакавіка ў Кіеўскім сквэры. Падчас мітынгу плянавалася абвесьціць пра стварэньне руху «Вольная Беларусь», пра што раней заявіў Зянон Пазьняк.
#каляндар #сакавік
24 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 3. Заканчэньне)
— 24 сакавіка 2019 г. у менскім Кіеўскім сквэры доўжыўся больш за пяць гадзінаў санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці БНР, арганізаваны Правацэнтрысцкай кааліцыяй (АГП, БХД і рух «За свабоду») і БСДП(Г), і зладжаны літаральна за чатыры дні. Гралі гурты «Разьбітае сэрца пацана», «Дай дарогу» (яны сьпявалі і днём раней на #БНР101 у Горадні), N.R.M. і іншыя. (Падрабязьней на https://www.svaboda.org/a/29839303.html і відэа https://www.youtube.com/watch?v=oJM25cSY7lM)
— Зьмітра Дашкевіча затрымалі «людзі ў цывільным» пасьля прамовы са сцэны мітынга-канцэрту ў Кіеўскім сквэры.
— каля 250 берасьцейцаў-праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем сабраліся на плошчы Леніна і прайшлі шэсьцем па цэнтральных вуліцах — Пушкінскай і Савецкай.
— горадзенскі Pizza Truck зрабіў піцу з Пагоняй да Дня Волі. Аўтар твору піцыёля Павел Максімчык рабіў яе паўтары гадзіны.
— беларусы ва Ўкраіне, разам з украінскімі актывістамі зладзілі ў цэнтры Кіева, на Майдане Незалежнасьці, ужо традыцыйную акцыю салідарнасьці, прымеркаваную да Дня Волі.
— у Празе на 101-ю гадавіну БНР беларусы наведалі магілы прэзыдэнтаў Пятра Крачэўскага і Васіля Захаркі.
— беларусы ў Варшаве адзначылі Дзень Волі разам з Касьцюшкам і Міцкевічам. Імпрэза распачалася зь мітынгу каля помніка Тадэвушу Касьцюшку, пасьля гэтага больш за 100 чалавек прайшлі шэсьцем праз цэнтар Варшавы да помніка Адаму Міцкевічу.
— 24 сакавіка 2020 г. прэм'ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі абвясьціў «локдаўн» на усёй тэрыторыі краіны на тры тыдні. Людзям абмежавалі выхад з жытла і забаранілі пераезды паміж населенымі пунктамі.
— Гішпанія паведаміла пра 6584 новыя выпадкі каранавірусу за ноч, больш за 500 чалавек памерлі. Ужо больш за 2500 чалавек у Гішпаніі сталі ахвярамі каранавірусу. Гішпанскія салдаты знаходзілі мёртвых у дамах састарэлых.
— Літва ўвяла абавязковы двухтыднёвы карантын пры ўезьдзе ў краіну. Польшча ўвяла жорсткі карантын, штраф за парушэньне — $1200. У Вялікай Брытаніі абвясьцілі агульнанацыянальны карантын у сувязі з каранавірусам.
— мінадукацыі Беларусі паведаміла, што ў школах на вакацыях адкрыюць дзіцячыя лягеры.
Пра падзеі 24 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/24
Пра падзеі 24 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/24

Дзень Волі ў Менску. ФОТА мітынгу-канцэрту ў Кіеўскім сквэры
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Forwarded from Беларусы ў Вiльнi
🦿ПРАТЭЗ ДЛЯ ПСІХОЛАГА
💸 Ахвяраваць 💸
Аляксей Назараў, пазыўны «Псіхолаг», калі страціў нагу ў баі з расейскімі агрэсарамі пад Кіевам, то не верыў што выжыве. Хлопец запісаў апошняе відэа, аднак яму пашчасціла. Ён вярнуўся на службу. Каб працягваць поўнавартасны выконваць свае абавязкі трэба сабраць каля 57 тысяч еўра на сучасны пратэз.
🛡Падтрымайма нашага ваяра! Герою Слава!