Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🆘 Дапамога сям'і палітзняволенага Андрэя Трызубава
Трызубаў — актор тэатральна-музычнага калектыву «Пуговицы». Яго затрымалі раніцай 4 студзеня ў Мінску. Пазней яго арыштавалі на 10 сутак і змясцілі на Акрэсціна. Але на волю ён так і не выйшаў, бо супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Жонка Андрэя Нэла Піліпейка, ўдзельніца іх сямейнага творчага калектыву «Гузікі», засталася цяпер адна з трыма дзецьмі без сродкаў на існаванне. Нэла мае патрэбу ў падтрымцы. Жанчына з дзецьмі жыве ў Ракаве, яна не працаўладкаваная, не хапае сродкаў на пражыванне, на магчымасць вазіць дзяцей у школу ў Мінск.
💵 Падтрымаце фінансава сям'ю Трызубава
💌Падтрымаць палітвязня лістамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Андрэй Віктаравіч Трызубаў
💻 Напісаць анлайн

#каляндар #сакавік
18 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)
Дзень Парыскай камуны
Дзень унутраных войскаў РБ
* * *
— 18 сакавіка 1889 г. нарадзіўся Канстантын Палікарповіч, беларускі археоляг.
— 18 сакавіка 1894 г. нарадзіўся Альбін Стаповіч, беларускі грамадзка-палітычны і рэлігійны (каталіцкі) дзяяч.
— 18 сакавіка 1903 г. нарадзіўся Міхась Маскалік, каталіцкі сьвятар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадзкі дзяяч у Заходняй Нямеччыне, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху 20 стагодзьдзя, душпастыр і пэдагог. Доктар філялёгіі.
— 18 сакавіка 1928 г. нарадзіўся Юрась Станкевіч, дзяяч беларускай эміграцыі, сябра Рады БНР.
— 18 сакавіка 1932 г. нарадзіўся Эрнэст Сабіла, беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, дысыдэнт.
— 18 сакавіка 1960 г. нарадзіўся Ўладзімер Ухцінскі, беларускі эстрадны сьпявак і кампазытар.
— 18 сакавіка 1962 г. нарадзіўся Стэфан Эрыксан, швэдзкі дыплямат, былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі.
— 18 сакавіка 1983 г. нарадзіўся Віталь Воранаў, беларускі літаратар, перакладчык, выдавец, сузаснавальнік і старшыня Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру ў Познані.
† † †
— 18 сакавіка 1758 г. памёр Тамаш Жаброўскі, каталіцкі дзяяч, матэматык і архітэктар.
— 18 сакавіка 2010 г. памёр Аляксандар Кулакоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар у Аўстраліі.
_____
— 18 сакавіка 1241 г. манголы спустошылі Кракаў.
— 18 сакавіка 1595 г. вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Ваза надаў Наваградку мескі герб.
— 18 сакавіка 1791 г. прыняты закон «Аб вольных местах» у Рэчы Паспалітае.
— 18 сакавіка 2018 г. утварыўся атрад, які стаўся асноваю Беларускага палка — канвойнага падразьдзелу ў БССР.
— 18 сакавіка 1921 г. у Рызе паміж РСФСР і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, паводле якой беларускія заходнія землі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР. Тэрыторыю БССР на той час складалі 6 паветаў Менскай губэрні. Малавядомыя факты пра падпісаньне Рыскага міру — у выпуску праекту «Як малявалі межы Беларусі» https://www.svaboda.org/a/30483279.html .
— 18 сакавіка 1992 г. парлямэнт Беларусі загадаў ураду распачаць фармаваньне нацыянальных Узброеных сілаў.
— 18 сакавіка 2006 г. за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў абанэнты апэратара Velcom у Беларусі атрымалі смс-паведамленьні з папярэджаньнем не хадзіць на Плошчу, бо там рыхтуецца праліцьцё крыві і правакацыі.
— 18 сакавіка 2017 г. у Менску адбыліся ператрусы на кватэрах Паўла Букі і Зьмітра Канаплянікава — сябраў зарэгістраванага ў Літве грамадзкага аб’яднаньня «Інстытут матэматыкі і кібэрнэтыкі».
— 18 сакавіка 2017 г. у Мазыры, Кобрыні і Сьветлагорску па некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на цэнтральных пляцах, каб выказаць незадавальненьне «дармаедзкім» дэкрэтам №3, эканамічнай сытуацыяй у горадзе і краіне.
— 18 сакавіка 2018 г. больш за 150 чалавек прыйшлі на галоўную плошчу ў Берасьці, каб выказаць традыцыйны маўклівы пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.
— 18 сакавіка 2019 г. Менгарвыканкам забараніў Арт Сядзібе і Партыі БНФ праводзіць Дзень Волі на пляцоўках ля Палацу спорту і на плошчы Свабоды. А ўлады Горадні дазволілі сьвяткаваць #БНР101. Будуць мітынг, канцэрт і дзіцячыя пляцоўкі.
(Заканчэньне далей)

Радыё Свабода
Цэнтральную Беларусь разам зь Менскам гатовыя былі аддаць палякам. Як праходзілі тайныя перамовы ў 1920 годзе
1920 год мог быць пачаткам зусім іншай гісторыі Беларусі. На перамовах у Рызе Польшча прапаноўвала правесьці плебісцыт аб незалежнасьці Беларусі ў яе этнічных межах. А Расея пагаджалася перадаць Польшчы Цэнтральную Беларусь разам зь Менскам. Так БССР канчаткова…
#каляндар #сакавік
18 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Заканчэньне)
— 18 сакавіка 2020 г. кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча затрымалі для тлумачэньняў пра старыя крымінальныя справы. Ён пасьпеў пазваніць паплечнікам і ўключыць на кароткі час трансьляцыю ў ВК.
— Расея забараніла ўезд усім іншаземцам, у тым ліку беларусам. Дакладна апоўначы 18 сакавіка супрацоўнікі Памежнай службы ФСБ Расеі пачалі разварочваць легкавікі, якія ехалі ў бок Расеі. Усе цягнікі ў зносінах зь Беларусьсю пакуль працягнулі хадзіць паводле графіку, аднак перасячы беларуска-расейскую мяжу ў іх маглі толькі грамадзяне Расеі.
— за дзень у Італіі ад каранавірусу памерлі 475 чалавек.
— «Белпошта» прыпыніла прыём пасылак ва ўсе краіны, акрамя Расеі і Кітаю. У Эўропе не засталося краінаў без каранавірусу — першыя выпадкі выявілі ў Чарнагорыі. У Расеі дзяцей адправілі на датэрміновыя вакацыі з-за каранавірусу, а ў Беларусі адмовіліся нешта мяняць.
— мінабароны рыхтавалася да параду 9 траўня, нягледзячы на каранавірус. 2000 вайскоўцаў прыбылі ў Менск. «Рызыкі ў вайсковым калектыве зьведзеныя да мінімуму», — запэўнівалі ў міністэрстве абароны.
— «Беларусьфільм» перанёс на травень прэмʼеру фільму «Авантуры Пранціша Вырвіча» паводле раману Рублеўскай, каб пераагучыць яго на беларускую мову.
Пра падзеі 18 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/18
Пра падзеі 18 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/18
. . .

Усе навіны Радыё Свабода. Беларусь
Апошнія навіны Беларусі і сьвету. Палітыка, эканоміка, культура, гісторыя, пратэсты і рэпрэсіі, фота і відэа.
Каб вясна прыйшла — трэба яе паклікаць.
Нашыя традыцыі на эміграцыі:
https://www.youtube.com/live/GS96UhBr7T4?feature=share
#Доўгушаў #гаёўкі #традыцыя #культура #танцы #сьпевы #гуканьне_вясны

YouTube
💥 Беларусь и День Воли-2023, наше национальное наследие, традиции в изгнании / Еврорадио
Новости Беларуси / Певицы группы "Гаёўкі" Анна Александрова и Дарья Коляда, музыкант и культурный деятель Сержук Долгушев на Еврорадио! Обсуждаем, увезли ли беларусы с собой за границу интерес к своей культуре, чем примечательны мероприятия, которые предлагает…
Forwarded from Сойка | часопіс
«Мы разам пойдзем па вясне, і нам ніхто не скажа «не!«» і іншыя цытаты з беларускіх трэкаў, якія ўздымаюць годны дух ✌️
У картках – наш рэдакцыйны Топ-7, які мы склалі да Дня Волі. Яшчэ больш годных трэкаў – у нашым Spotify 🎶
Пішыце ў каментах пра беларускія песні, якія натхняюць вас – дададзім іх у наш плэйліст

— Ці актуальная ідэя дзяржаўнасьці адной беларускай мовы?
— Ці прасоўваюць беларускасьць дзьвюхмоўныя інфармацыйныя праекты?
— Ці "страляюць у свой народ" тыя беларусы, што гавораць па-расейску?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае гісторык і грамадзкі дзяяч Цімафей Акудовіч.
https://youtu.be/RI42mu-JukY
* * *
Как вовлечь русскоговорящих в белорусскость? Предложения Тимофея Акудовича
— Актуальна ли идея государственности одного белорусского языка?
— Продвигают ли двуязычные информационные проекты белорусскость?
— "Стреляют ли в свой народ" беларусы, говорящие по-русски?
На эти вопросы Юрия Дракохруста на канале Свабода Premium отвечает историк и общественный деятель Тимофей Акудович.
____________________
Праграма Цімафея Акудовіча ВУСЫ СКАРЫНЫ — https://www.youtube.com/playlist?list=PLCZLJLaNHoJKINbdRXyT6xr5KlVHKCNqW
#мова #адраджэньне #дзяржава #Беларусь #палітыка

Як заангажаваць у беларушчыну расейскамоўных? Прапановы Цімафея Акудовіча
Ці актуальная ідэя дзяржаўнасьці адной беларускай мовы? Ці прасоўваюць беларускасьць дзьвюхмоўныя інфармацыйныя праекты? Ці "страляюць у свой народ" тыя беларусы, што гавораць па-расейску?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае…

Forwarded from Dapamoga
Сябры, заўтра ў нядзелю 19 сакавіка сустракаемся на традыцыйны нядзельны мітынг супраць акупацыі Беларусі і салідарнасці з Украінай.
📆 Нядзеля 19 сакавіка
🕘 12:00
📍 Плошча Вінцэса Кудзіркі/ Vinco Kudirkos aikštė

Forwarded from UrbanLegend
Сябры, у нядзелю 19 сакавіка каманда ULegend пры падтрымцы «Нашай Нівы» запрашае вас на квэст «Нашаніўскія легенды» па беларускіх мясцінах Вільні, прысвечаны дзеячам Нашаніўскай пары і Беларускай Народнай Рэспублікі.
Колькасць удзельнікаў каманды — ад 1 да 6 чалавек. Рэгіструе каманду капітан.
Калі вы не маеце каманды, рэгіструйцеся і прыходзьце! Непасрэдна перад пачаткам квэсту вы зможаце далучыцца да іншай каманды.
Удзел бясплатны, але данаты вітаюцца.
✔️Зарэгістравацца для ўдзелу ў квэсце можна тут.
🚀 Пачатак у 14:00 у Базыльянскіх мурах (Вільня, Aušros Vartu, 7)
🥳 Пасля заканчэння квэсту а 17-й гадзіне вас чакаюць выніковая вечарына і ўзнагароджванне пераможцаў.
Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках:
Тэлеграм-канал | Інстаграм

Вітаю!
Я — Вольга, аўтарка экскурсій «На рагу Скарыны і Каліноўскага» і «З Мінска ў Беларусь» і гарадскога квэста «Нашаніўскія легенды», які адбудзецца 19 сакавіка ў Вільні.
Што ж да маіх экскурсій — я расказваю пра месцы, якія ведаю і да якіх маю сантымент з дзяцінства. «На рагу Скарыны і Каліноўскага» — гэта экскурсія па мінскім мікрараёне «Усход-1», у якім я жыла з дзяцінства, а «З Мінска ў Беларусь» прыводзіць у адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі — Заслаўе, з якім я знаёмая амаль усё сваё жыццё.
Я зрабіла сваё хобі — захапленне вандроўкамі і беларускай гісторыяй — сваёй другой прафесіяй і паспяхова прайшла атэстацыю як экскурсавод.
Гэта дзіўна, але я выглядаю як мясцовы жыхар нават у тых гарадах, куды я сама прыехала ўсяго на пару дзён. Людзі часта падыходзяць да мяне на вуліцы і пытаюцца дарогу.
Сёння я адкрываю для сябе і сяброў віленскія цікавосткі.
Рэгістрацыя на квест «Нашаніўскія легенды» скончыцца заўтра ў 23:59. Паспейце зарэгістравацца!

19 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)
Міжнародны дзень кліента
а ў Лібіі — Гадавіна перамогі над Кадафі
* * *
— 19 сакавіка 1612 г. нарадзілася Соф’я Слуцкая, княгіня, праваслаўная дзяячка.
— 19 сакавіка 1895 г. нарадзіўся Тамаш Грыб, палітык, публіцыст, удзельнік нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пач. ХХ ст., дзяяч даваеннай эміграцыі ў Літве й Чэхаславаччыне.
— 19 сакавіка 1900 г. нарадзіўся Севярын Віславух, польскі гісторык, дасьледчык гісторыі Беларусі.
— 19 сакавіка 1921 г. нарадзіўся Язэп Юхо, беларускі правазнаўца, гісторык права.
— 19 сакавіка 1931 г. нарадзіўся Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнаўца.
† † †
— 19 сакавіка 1747 г. памерла Катажына Апалінская, каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская, княгіня Лятарынгіі й Бару.
— 19 сакавіка 1887 г. памёр Юзаф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, аўтар найбольшай колькасьці выдадзеных кніг у гісторыі польскай літаратуры.
— 19 сакавіка 2005 г. памёр Арсень Скаруліс, беларускі палітычны актывіст, юрыст, абаронца ў шматлікіх палітычных працэсах 1996–2000 гадоў.
_____
— 19 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад Расеі прызнаў незалежнасьць Фінляндыі.
— 19 сакавіка 1918 г. Рада БНР прыняла палажэньне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон ня будзе мець сілы без зацьвярджэньня яго Радай.
— 19 сакавіка 1919 г. адбылося першае пасяджэньне Цэнтральнай беларускай рады Горадзеншчыны — каардынацыйнага цэнтру беларускіх палітычных і грамадзкіх арганізацыяў краю.
— 19 сакавіка 1922 г. адбылася першая навуковая купалаўская канфэрэнцыя (вечарына, прысьвечаная 40-годзьдзю зь дня нараджэньня паэта, які адбыўся ў БДУ).
— 19 сакавіка 1944 г. Чырвоная армія вызваліла вялізны лягер сьмерці «Азарычы», але шмат вязьняў памерлі і пасьля вызваленьня ад зьнясіленьня, тыфусу ці падарваліся на мінах. Пасьля вызваленьня людзям загадалі не выходзіць зь лягеру — тэрыторыя за калючым дротам была замінаваная. Але многія адважыліся ісьці (бо дома былі малыя дзеці) і падарваліся.
— 19 сакавіка 1958 г. адбылося адкрыцьцё першага пасяджэньня Эўрапарлямэнту.
— 19 сакавіка 1992 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову аб стварэньні самастойных Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.
— 19 сакавіка 2006 г. адбыліся трэція прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Пасля абвяшчэньня перамогі Аляксандра Лукашэнкі дзясяткі тысяч чалавек, нязгодных з вынікамі галасаваньня, выйшлі на цэнтральную плошчу ў Менску — пачатак масавых пратэстаў, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назваю «Плошча-2006» і «Плошча Каліноўскага».
(Падрабязьней у відэа: "Плошча 2006: пратэст, які расьцягнуўся на 7 дзён" https://youtu.be/eUj6BTcMT0Y
і д/ф пра менскія падзеі пасля выбараў 2006 года "ПЛОШЧА | ПЛОЩАДЬ КАЛИНОВСКОГО" https://youtu.be/L97M6G8-Lhc )
— 19 сакавіка 2017 г. у Баранавічах на чарговы марш «недармаедаў» пад назваю «Народны сход» выйшлі паўсотні чалавек, але бязь лідэраў і мэгафона — арганізатараў загадзя затрымалі, у прыватнасьці быў затрыманы сябра БНФ Мікалай Чарнавус. У Слоніме затрыманы актывіст Партыі БНФ, адзін з арганізатараў «Маршу недармаедаў» Віктар Марчык. У акцыі пратэсту супраць дэкрэту №3 у Слоніме ўзялі ўдзел каля 300 чалавек. Старшыня Слонімскага райвыканкаму гадзіну размаўляў зь «недармаедамі» і абяцаў «вырашыць праблемы кожнага ў індывідуальным парадку падчас асабістых прыёмаў».
— 19 сакавіка 2017 г. апублікаваная заява з патрабаваньнем адстаўкі міністра ўнутраных спраў Шуневіча, прынятая 18 сакавіка на Сойме партыі БНФ «з нагоды аднаўленьня практыкі масавых затрыманьняў, зьбіцьця ды адміністрацыйных арыштаў удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту ў Беларусі».
— 19 сакавіка 2018 г. Расея пачала ракетныя і артылерыйскія вучэньні ў некалькіх рэгіёнах, уключаючы самаабвешчаныя Абхазію, Паўднёвую Асэтыю, анэксаваны Крым і вобласьці, прылеглыя да ўкраінскай мяжы.
— 19 сакавіка 2019 г. партал Tut.by паведаміў, што дасьледнікі Віленскага ўнівэрсытэту на 95% ідэнтыфікавалі парэшткі кіраўніка паўстаньня 1863–1864 гадоў Кастуся Каліноўскага.

Плошча 2006: пратэст, які расьцягнуўся на 7 дзён | Площадь 2006: семидневный протест
10 гадоў таму ў Беларусі адбыліся трэція прэзыдэнцкія выбары. Пасля абвяшчэньня перамогі Аляксандра Лукашэнкі дзясяткі тысячаў чалавек нязгодныя з вынікамі галасаваньня выйшлі на цэнтральную плошчу ў Менску. Пра тое як праходзілі пратэстныя акцыі і чым ўсё…