#каляндар #сакавік
11 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)
Дзень аднаўленьня незалежнасьці Літоўскай дзяржавы
* * *
— 11 сакавіка 1827 г. нарадзіўся Каятан Крашэўскі, пісьменьнік і драматург, кампазытар, астронам-аматар, уладальнік бібліятэкі, што налічвала больш за 10 тысячаў тамоў.
— 11 сакавіка 1877 г. нарадзіўся Марыс Альбвакс, францускі філёзаф і сацыёляг, стваральнік канцэпцыі калектыўнай памяці.
— 11 сакавіка 1887 г. нарадзіўся Алесь Гарун, беларускі паэт і дзяяч беларускага Адраджэньня пачатку XX ст.
— 11 сакавіка 1903 г. нарадзіўся паэт Тодар Кляшторны. У 1937 г. быў асуджаны НКВД на сьмерць як «член антысавецкай арганізацыі».
— 11 сакавіка 1911 г. нарадзіўся Леў Гарошка, грэка-каталіцкі сьвятар, архімандрыт, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, дасьледнік гісторыі рэлігіі ў Беларусі, культуроляг, літаратар, аўтар артыкулаў і кніг, выдавец, галоўны рэдактар часопіса «Божым шляхам», рэдактар радыёпраграмаў.
— 11 сакавіка 1911 г. нарадзіўся Аркадзь Мігдал, савецкі акадэмік, фізык-тэарэтык, заснавальнік новых кірункаў у ядравай фізыцы і фізыцы мэталаў. У навуковы ўжытак увайшлі такія азначэньні, як асаблівасьць Мігдала-Кона, скачок Мігдала, канстанта Мігдала.
— 11 сакавіка 1966 г. нарадзіўся Зьміцер Яцкевіч, беларускі гісторык, археограф, архівіст.
† † †
— 11 сакавіка 1831 г. памёр Восіп Казлоўскі, беларускі, польскі і расейскі кампазытар, арганіст.
— 11 сакавіка 1839 г. памёр Сымон Канарскі — дзяяч вызвольнага руху 1830-х, удзельнік паўстаньня 1831 г., ахвяра рэпрэсій расейскіх каляніялістаў.
— 11 сакавіка 1872 г. памёр Плакід Янкоўскі, сьвятар, магістар тэалёгіі, празаік, публіцыст, перакладчык і паэт. Валодаў дзесяцьцю мовамі, пісаў на польскай і расейскай. У 2004-м у Беларусі ўпершыню выдадзены «Записки сельского священника» Плакіда Янкоўскага, дзе сабраныя нарысы і ўспаміны з апошняга пэрыяду жыцьця, напісаныя пераважна па-расейску.
— 11 сакавіка 1906 г. быў павешаны расейскімі ўладамі эсэр Іван Пуліхаў. У студзені 1905 г. Пуліхаў зрабіў замах на жыцьцё менскага губэрнатара Паўла Курлова, але бомба ня выбухнула.
— 11 сакавіка 1938 г. расстраляны Эрвін Краінскі-Савіцкі, супрацоўнік газэты «Красноармейская звезда» зь Менску. Арыштаваны 20 траўня 1937 г. Асуджаны як сябра контрарэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі.
— 11 сакавіка 1941 г. памёр у зьняволеньні Аляксандар Уласаў, рэдактар і выдавец першай беларускай газэты «Наша Ніва». У 1918 г. ўвайшоў у склад Рады БНР. У кастрычніку 1939 г. Уласаў быў арыштаваны НКВД і перавезены ў Менск. У лістападзе 1940 г. асуджаны на 5 гадоў канцлягераў за «шпіёнска-правакатарскую дзейнасьць».
_____
— 11 сакавіка 1566 г. зацьверджаны другі Статут Вялікага Княства Літоўскага — звод законаў фэадальнага права, помнік беларускага пісьменства і юрыдычнай думкі.
— 11 сакавіка 1609 г. пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржаваю, якая доўжылася да 1618 году.
— 11 сакавіка 1863 г. варшаўскі ўрад адхіліў ад улады Часовы ўрад Літвы й Беларусі, перадаўшы ўладу віленскаму камітэту «белых», які стаў называцца «Аддзелам кіраўніцтва правінцыямі Літвы».
— 11 сакавіка 1917 г. падчас сутыкненьняў у Петраградзе забіта да 150 чалавек, расейскія войскі пачалі пераход на бок рэвалюцыі.
— 11 сакавіка 1918 г. скончылася бітва за Бабруйск паміж польскім войскам і чырвонай арміяй.
— 11 сакавіка 1928 г. на выбарах у Сэнат міжваеннай Польскай Рэспублікі Блёк нацыянальных меншасьцяў правеў 2 сваіх кандыдатаў: Вячаслава Багдановіча і Васіля Рагулю. Пасольскія мандаты ў польскі Сойм у 1928 г. атрымалі Павал Каруза, Альбін Стаповіч, Кастусь Юхневіч, Фабіян Ярэміч.
— 11 сакавіка 1938 г. у Аўстрыі прыхільнікамі Гітлера быў зрынуты канцлер і закліканыя нямецкія войскі.
— 11 сакавіка 1985 г. Міхаіл Гарбачоў пасьля сьмерці Канстанціна Чарненкі быў прызначаны генэральным сакратаром ЦК КПСС.
— 11 сакавіка 1990 г. Вярхоўны Савет Літоўскай ССР прыняў акт, якім заявіў аб выхадзе рэспублікі са складу Савецкага Саюзу. (Сем беларускіх сьлядоў літоўскай незалежнасьці — https://www.svaboda.org/a/28313770.html)
(Заканчэньне далей)

Радыё Свабода
Сем беларускіх сьлядоў літоўскай незалежнасьці
99 гадоў таму — 16 лютага 1918 году — Рада Літвы ў Вільні абвясьціла аднаўленьне незалежнай Літоўскай дзяржавы са сталіцай у Вільні. Актыўны ўдзел у гэтай гістарычнай даце прынялі і беларусы.
#каляндар #сакавік
11 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Заканчэньне)
— 11 сакавіка 2011 г. зацьверджаныя герб і сьцяг Пінскага раёну.
— 11 сакавіка 2011 г. у выніку моцнага цунамі адбылася аварыя на японскай АЭС «Фукусіма».
— 11 сакавіка 2020 г. ва Ўкраіне ўсе навучальныя ўстановы і дзіцячыя садкі на тры тыдні перавялі на карантын у сувязі з пагрозай магчымай эпідэміі каранавірусу, каб перадухіліць пашырэньне COVID-19.
— улады Масквы ўвялі забарону на правядзеньне масавых акцыяў з удзелам больш за 5 тысяч чалавек да 10 красавіка праз пагрозу заражэньня COVID-19.
— у Беларускай праваслаўнай царкве і Рымска-каталіцкім касьцёле ў Беларусі паведамілі, што пакуль не скасоўвалі масавых набажэнстваў і ня ўводзілі нейкіх асаблівых абмежаваньняў. У Беларусі зафіксаваны 12-ы выпадак заражэньня каранавірусам, ужо ў Менску, Гомлі і Горадні.
— Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла, што пашырэньне каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце «можна ахарактарызаваць як пандэмію».
Пра падзеі 11 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/11
Пра падзеі 11 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/11
. . .

Усе навіны Радыё Свабода. Беларусь
Апошнія навіны Беларусі і сьвету. Палітыка, эканоміка, культура, гісторыя, пратэсты і рэпрэсіі, фота і відэа.
Forwarded from Новая Беларусь в Литве
НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ
Заўтра 12 сакавіка а 12:00 сустракаемся на традыцыйным нядзельным мітынгу салідарнасці з Беларуссю і Ўкраінай на Плошчы Вінцаса Кудзіркі ў Вільні.
Расказваем жыхарам і гасцям літоўскай сталіцы пра жах, які адбываецца ў Беларусі, гаворым пра палітвязняў, выказваем салідарнасць з Украінай і спяваем беларускія і ўкраінскія песні.
📆 Нядзеля 12 сакавіка
🕘 12:00
📍 Плошча Вінцаса Кудзіркі

12 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)
* * *
— 12 сакавіка 1914 г. нарадзіўся Ўладзімер Клішэвіч, паэт, публіцыст, вязень савецкіх турмаў, дзяяч эміграцыі ў ЗША.
— 12 сакавіка 1918 г. нарадзіўся паэт-байкапісец Эдуард Валасевіч.
— 12 сакавіка 1951 г. нарадзіўся Дзьмітры Якуцэня, беларускі і расейскі мастак.
— 12 сакавіка 1994 г. нарадзіўся Іван Марчук («Брэст»), беларускі дабраахвотнік, камандзір баталёну «Волат», які загінуў падчас абароны Лісічанску ў Луганскай вобласьці Ўкраіны 26 чэрвеня 2022 г.
† † †
— 12 сакавіка 1851 г. памёр адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскі, аўтар кнігі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях».
— 12 сакавіка 1922 г. памёр Кузьма Цярэшчанка, удзельнік клюбу «Беларуская хатка» ў Горадні, адзін з ініцыятараў скліканьня Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны летам 1919 году, міністар унутраных справаў БНР.
_____
— 12 сакавіка 1229 г. армія крыжакоў заняла Ерусалім.
— 12 сакавіка 1600 г. кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза абвясьціў далучэньне Эстляндыі да Рэчы Паспалітае.
— 12 сакавіка 1917 г. адбылася кульмінацыя Лютаўскае рэвалюцыі ў Петраградзе — хлебныя бунты, антываенныя мітынгі, дэманстрацыі і ўсеагульны страйк перарасьлі ва ўзброенае паўстаньне. Войскі, якія перайшлі на бок паўстанцаў, занялі найважнейшыя пункты гораду, урадавыя будынкі.
— 12 сакавіка 1922 г. Грузія, Армэнія і Азэрбайджан утварылі фэдэратыўную рэспубліку, якая ўвайшла ў склад СССР.
— 12 сакавіка 1938 г. адбыўся аншлюс Аўстрыі Нямеччынай.
— 12 сакавіка 1940 г. скончылася савецка-фінская вайна. Пасьля захопу 12 сакавіка Выбаргу, у той жа дзень у Маскве была падпісана мірная дамова. СССР забіраў патрэбныя яму землі, адсунуўшы граніцу на поўнач ад Ленінграду, атрымаў у арэнду востраў Ханка з правам стварэньня на ім вайскова-марской базы.
— 12 сакавіка 1944 г. завершылася запаўненьне Азарыцкіх лягераў сьмерці ў якасьці жывой заслоны на пярэдняй лініі абароны 9-й арміі гітлераўцаў. У тры лягеры прыгналі каля 50 000 жыхароў Гомельскай, Магілёўскай і Палескай вобласьцяў БССР, а таксама жыхароў Смаленскай і Арлоўскай вобласьцяў РСФСР. Папярэдне ў гэтыя лягеры завезьлі хворых на сыпны тыф, каб сарваць наступ Чырвонай арміі праз эпідэмію сярод вайскоўцаў.
— 12 сакавіка 1947 г. абвешчаная «дактрына Трумэна» аб стрымліваньні савецкага экспансіянізму.
— 12 сакавіка 1963 г. у Гайнаўцы на Падляшшы адкрыўся Беларускі музэй.
— 12 сакавіка 1981 г. пачаўся трэці палёт у космас выхадца зь Беларусі Ўладзімера Кавалёнка.
— 12 сакавіка 1986 г. у Горадні створаны гісторыка-культурны клюб «Паходня».
— 12 сакавіка 1992 г. у Салігорску пачаўся страйк шахтароў.
— 12 сакавіка 1999 г. у альянс НАТО ўступілі Чэхія, Польшча і Вугоршчына.
— 12 сакавіка 2008 г. амбасадару ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт далі зразумець, што яе знаходжаньне ў краіне непажаданае. З таго часу амэрыканскі пасол так у Беларусь і не вярнуўся.
— 12 сакавіка 2017 г. трэці дзень па ўсёй Беларусі ішлі «Маршы недармаедаў»: у Маладэчне, Пінску, Берасьці, Бабруйску, Воршы і Рагачове. «Лукашэнка, ухадзі!» — скандавалі ў Бабруйску людзі, якія магчыма, яшчэ нядаўна шчыра за яго галасавалі. "Сілавікі" затрымлівалі людзей таксама ў Бярозе, Магілёве, Горадні, Кобрыні, Гомлі, Лунінцы і Маладэчне. У перадачы "Главный эфир" на БТ у нядзелю асноўнаю тэмаю стаў дэкрэт №3. Гледачам патлумачылі арышты лідэраў беларускіх палітычных партыяў — гэта, паводле БТ, «самазваныя лідэры, якія зрываюць дыялёг народу і ўлады». Таксама была паказаная відэацытата Зянона Пазьняка (які гаварыў пра правакацыі на акцыі 25 сакавіка ў Менску).
(Мапа затрыманых па ўсёй Беларусі за «Маршы недармаедаў» https://www.svaboda.org/a/28365086.html)
(Заканчэньне далей)
.

Мапа затрыманых па ўсёй Беларусі за «Маршы недармаедаў» (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
Больш за паўсотню чалавек былі затрыманыя ў розных гарадах Беларусі за апошнія тры дні.
#каляндар #сакавік
12 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Заканчэньне)
— 12 сакавіка 2020 г. колькасьць хворых на каранавірус у Беларусі вырасла з 12 да 21 чалавека. На спэцыяльнай нарадзе ў Савеце міністраў прынялі рашэньне да 6 красавіка абмежаваць усе культурна-масавыя, спартовыя і навуковыя мерапрыемствы зь міжнародным удзелам.
— з-за эпідэміі каранавірусу італьянскі ўрад тэрмінам на два тыдні закрыў усе крамы, бары і рэстарацыі, за выняткам харчовых крамаў і аптэкаў. У Чэхіі ўвялі надзвычайнае становішча праз каранавірус. У Польшчы — першая сьмерць ад каранавірусу. Вільня на пяць тыдняў закрыла дзіцячыя сады і школы.
— прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў, што з-за пашырэньня заражэньняў каранавірусам Злучаныя Штаты прыпыняць на месяц допуск візытэраў з Эўропы. Выключэньне зрабілі для Вялікай Брытаніі.
— першы танкер з 90 тысячамі тонаў азэрбайджанскай нафты для Беларусі прыбыў у порт «Південний» у Адэскай вобласьці Ўкраіны пад разгрузку.
— расейскі Савет Фэдэрацыі прыняў закон, які абвясьціў украінцаў і беларусаў носьбітамі расейскай мовы.
Пра падзеі 12 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/12
Пра падзеі 12 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/12
. . .
12 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Заканчэньне)
— 12 сакавіка 2020 г. колькасьць хворых на каранавірус у Беларусі вырасла з 12 да 21 чалавека. На спэцыяльнай нарадзе ў Савеце міністраў прынялі рашэньне да 6 красавіка абмежаваць усе культурна-масавыя, спартовыя і навуковыя мерапрыемствы зь міжнародным удзелам.
— з-за эпідэміі каранавірусу італьянскі ўрад тэрмінам на два тыдні закрыў усе крамы, бары і рэстарацыі, за выняткам харчовых крамаў і аптэкаў. У Чэхіі ўвялі надзвычайнае становішча праз каранавірус. У Польшчы — першая сьмерць ад каранавірусу. Вільня на пяць тыдняў закрыла дзіцячыя сады і школы.
— прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў, што з-за пашырэньня заражэньняў каранавірусам Злучаныя Штаты прыпыняць на месяц допуск візытэраў з Эўропы. Выключэньне зрабілі для Вялікай Брытаніі.
— першы танкер з 90 тысячамі тонаў азэрбайджанскай нафты для Беларусі прыбыў у порт «Південний» у Адэскай вобласьці Ўкраіны пад разгрузку.
— расейскі Савет Фэдэрацыі прыняў закон, які абвясьціў украінцаў і беларусаў носьбітамі расейскай мовы.
Пра падзеі 12 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/12
Пра падзеі 12 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/12
. . .
Радыё Свабода
Усе навіны Радыё Свабода. Беларусь
Апошнія навіны Беларусі і сьвету. Палітыка, эканоміка, культура, гісторыя, пратэсты і рэпрэсіі, фота і відэа.
Forwarded from UrbanLegend
Сябры, у нядзелю 19 сакавіка каманда ULegend пры падтрымцы «Нашай Нівы» запрашае вас на квэст «Нашаніўскія легенды» па беларускіх мясцінах Вільні, прысвечаны дзеячам Нашаніўскай пары і Беларускай Народнай Рэспублікі.
Колькасць удзельнікаў каманды — ад 1 да 6 чалавек. Рэгіструе каманду капітан.
Калі вы не маеце каманды, рэгіструйцеся і прыходзьце! Непасрэдна перад пачаткам квэсту вы зможаце далучыцца да іншай каманды.
Удзел бясплатны, але данаты вітаюцца.
✔️Зарэгістравацца для ўдзелу ў квэсце можна тут.
🚀 Пачатак у 14:00 у Базыльянскіх мурах (Вільня, Aušros Vartu, 7)
🥳 Пасля заканчэння квэсту а 17-й гадзіне вас чакаюць выніковая вечарына і ўзнагароджванне пераможцаў.
Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках:
Тэлеграм-канал | Інстаграм

Forwarded from Зрабі КУСЬ, каб вызваліць Беларусь! (Клачко Аляксандр)
ХУСЦІНКА
Частка 1
12 сакавіка 2023-га, Кіева-Пячэрская Лаўра.
Задача зрабіць фотаздымак на якім будзе прысутнічаць "хусцінка" прывяла мяне да бліжэйшай царквы. Там я абавязкова знайду жанчыну ў хустцы.
Справа ў тым, што з дапамогай адрыўнога календара "Мова вольных" я намагаюся папулярызаваць беларускую мову ў асяроддзі беларусаў.
Раблю здымак чарговага лістка з календара на фоне рэчы, якая ў пэўны дзень пазначана ў календары альбо таго, што з ей асацыюецца. Потым выкладаю гэта фота з надпісам "Вывучаем матчыну мову разам🤗" у сваіх соцсетках і шэрагу каналаў.
Перад уваходам у Кіева-пячорскую Лаўру стаялі жанчына і мужчына, якія выконвалі ролю ахоўнікаў.
Я зняў шапку. Перахрысціўся. І павітаўся з жанчынай па-беларуску. І запытаў ці ёсць на тэрыторыі лаўры царква.
Яна адказала, што ёсць, але там не праводзіцца служба і я не змагу паставіць свечку. І запытала ці ёсць у мяне дакументы.
- Так, ёсьць. - адказаў я і пацягнуўся рукой ў сумачку.
- Добра, праходзьце. - спыніла мяне жанчына.
І тут я зразумеў што дакументы ў мяне яна запытала ТОЛЬКІ праз маю беларускую мову:
- Я - беларус. У мяне вайсковы квіток ЗСУ. - прама абазначыў сябе я.
- Добра, прабачце, што затрымала вас, - са шчырай ветлівасцю адказала мне жанчына.

Частка 2
Я прайшоў на тэрыторыю лаўры. Адразу ўспомніў знаёмыя мясціны ў якіх апошні раз быў з прыяцелем у жніўні 2013-га года. Прама перада мной была царква. Я пайшоў у бок царквы і тут заўважыў мужчыну, які фатаграфаваў сваю жанчыну. Яна была ў хустачцы!
Навошта ісьці і шукаць кагосьці ў царкве, калі вось яна - рэч, якая мне неабходна!
Я падыйшоў да пары. Сказаў, што я беларус. Папрасіў дазволу сфатаграфаваць жанчыну ў хустачцы. Па яе жаданню - з тварам альбо без. Растлумачыў што вось так спрабую пашыраць беларускую мову сярод беларусаў. І гэта фота будзе ў тым ліку ў канале батальёна "Волат" палка Каліноўскага.
- Мы па мове зразумелі, што вы беларус. Так, можаце сфатаграфаваць, - далі згоду яны.
- Я добра валодаю расейскай мовай, але апошнім часам стараюся менш яе ўжываць, - паясніў я.
- І правільна! Вы нас разумееце?
- Так.
- І мы разумеем усе, што вы кажаце! Вы робіце добрую справу і правільна, што размаўляеце на сваёй мове.

13 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)
* * *
— 13 сакавіка 1848 г. нарадзіўся Баляслаў Геранім Клапатоўскі, рымска-каталіцкі дзяяч, луцка-жытомірскі біскуп, арцыбіскуп магілёўскі.
— 13 сакавіка 1876 г. нарадзіўся Станіслаў Гайдукевіч, беларускі архітэктар і пэдагог. З 1929-га па 1937 год дойлід выкладаў у Менскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. 5 сакавіка 1937 году быў арыштаваны і ўвязьнены ў гарадзкую турму. Загінуў ва ўнутранай турме НКУС пасьля 20 дзён за кратамі.
— 13 сакавіка 1934 г. нарадзілася Аўгіньня Кавалюк, беларуская паэтка.
— 13 сакавіка 1942 г. у пасёлку Усьць-Уціны Магаданскай вобласьці ў сям’і былых палітзьняволеных нарадзіўся Сяргей Ханжанкоў, беларускі палітвязень 1960-70-х. У траўні 1963 г. яго і ягоных сяброў арыштавалі. Зь сябрамі Ханжанкоў хацеў узарваць менскую вежу-глушылку, але быў выкрыты ўладамі. 7 кастрычніка 1963 г. засуджаны за «спробу зрабіць дывэрсію» і «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў лягераў.
— 13 сакавіка 1954 г. нарадзіўся Сяргей Сідорскі, прэм’ер-міністар Беларусі (2003—2010).
— 13 сакавіка 1965 г. нарадзіўся Юрась Пацюпа, беларускі мовазнаўца, паэт, празаік, крытык.
† † †
— 13 сакавіка 1881 г. (ст.ст. 1 сакавіка) беларускі рэвалюцыянэр-нарадаволец Ігнат Грынявіцкі ў Пецярбургу бомбай забіў расейскага цара Аляксандра II разам з сабою.
— 13 сакавіка 1919 г. памёр Аляксандар Грыкоўскі, беларускі грамадзкі дзяяч, настаўнік першай беларускай школы ў Горадні. Пахаваньне першага гарадзенскага беларускага настаўнiка вылiлася ў манiфэстацыю беларускага руху, падобную якой Горадня яшчэ ня бачыла. У першы раз праз горад прайшла працэсiя зь беларускімі нацыянальнымі сьцягамі, якая складалася зь сяброў мясцовых беларускіх арганізацыяў ды вучняў беларускай школкi.
— 13 сакавіка 1920 г. памёр Андрэй Сьнітка беларускі археоляг, этнограф, краязнавец.
— 13 сакавіка 2022 г. пры абароне Кіева ад войскаў Расеі загінуў Аляксей Скобля («Тур»), баец-добраахвотнік Беларускага батальёну імя Кастуся Каліноўскага. Першы загінулы ўдзельнік Беларускага батальёну. Герой Украіны.
_____
— 13 сакавіка 1898 г. у Менску заснаваная Расейская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя.
— 13 сакавіка 1938 г. расейская мова ўведзеная як абавязковы прадмет для вывучэньня ва ўсіх школах СССР.
— 13 сакавіка 1989 г. было вынайдзена сусьветнае павуціньне (World Wide Web, WWW). Вынаходнікам «сеціва» лічыцца ангельскі навуковец Цім Бернерс-Лі і яго калегі, якія працавалі ў Эўрапейскай радзе па ядравых дасьледаваньнях. Яны перадалі кіраўніцтву Рады працу «Інфармацыйны мэнэджмэнт: некаторыя прапановы», у якім былі закладзеныя асноўныя прынцыпы прасторы WWW.
— 13 сакавіка 2017 г. праходзілі суды над затрыманымі ўдзельнікамі «маршаў недармаедаў» і журналістамі — штрафы і арышты да 15 сутак. З гарадоў ішлі весткі пра новыя затрыманьні актывістаў. Старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк назваў хлусьнёй перадачу БТ дзе была заяўлена пра ягоны, нібыта, заклік ня ўдзельнічаць у акцыі з нагоды Дня Волі 25 сакавіка: «Ня верце Лукашэнку, трэба пратэставаць, выходзіць на плошчы».
— пачаліся беларуска-расейскія штабныя вучэньні — генэралы рыхтаваліся да манэўраў «Захад-2017». Беларускі міністар абароны Андрэй Раўкоў заявіў, што манэўры — адна з формаў падрыхтоўкі аб’яднанай групоўкі. «Моладзь БНФ» распачала кампанію збору подпісаў супроць удзелу ў манэўрах «Захад-2017» расейскіх вайскоўцаў.
— рух салідарнасьці «Разам» у дзень нараджэньня Сяргея Ханжанкова зладзіў вечарыну памяці палітычнага вязьня савецкага рэжыму 1960-70-х гадоў і распачаў узнагароджаньне мэдалём яго імені. Аўтар і распрацоўнік бронзавай узнагароды — менскі скульптар Гэнік Лойка. Першым ляўрэатам мэдаля імя Сяргея Ханжанкова стаў абаронца Курапатаў, маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі, у 2018-м — грамадзкая актывістка Ніна Багінская, у 2019-м узнагародзілі айца Вікенція, ераманаха Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (падрабязьней на https://www.svaboda.org/a/29819751.html).

У Менску мэдалём палітвязьня Сяргея Ханжанкова ўзнагародзілі айца аўтакефальнай царквы
13 сакавіка Сяргею Ханжанкову споўнілася б 77 гадоў. Былы палітвязень 1970-х памёр амаль тры гады таму, 16 сакавіка 2016-га. Вечарыну памяці Сяргея Ханжанкова зладзіў у офісе БНФ рух салідарнасьці «Разам».
#каляндар #сакавік
13 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Заканчэньне)
— 13 сакавіка 2018 г. у менскім парку імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага знаку ў гонар ідэолягаў беларускай дзяржаўнасьці Антона і Івана Луцкевічаў. Знак паставілі менавіта пад таполяй, якая расла каля дома Луцкевічаў. Помнік адкрывала стрыечная пляменніца Луцкевічаў Маргарыта Сяргееўна Пярова.
— 13 сакавіка 2020 г. Усебеларускі Кангрэс за незалежнасьць адклалі ў сувязі з каранавірусам. Прадстаўнікі дэмакратычных партыяў, рухаў і грамадзянскіх ініцыятываў, якія арганізуюць Усебеларускі кангрэс за незалежнасьць, заявілі пра перанос збору з 15 сакавіка на пазьнейшы час.
— полацкі блогер Алесь Круткін выйшаў на волю пасьля 45 дзён арышту: «Да турэмнікаў прэтэнзіяў няма, да Лукашэнкі ёсьць».
— у Беларусі выявілі 6 новых выпадкаў каранавірусу — агулам ужо 27. Звыш 2000 подпісаў сабралі за карантын у навучальных установах Беларусі, але карантыну ня будзе. У касьцёлах забаранілі цалаваць абразы і акрапляць сьвятой вадой. «Белавія» скасавала шмат рэйсаў праз каранавірус.
— прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў агульнанацыянальнае надзвычайнае становішча ў краіне ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зьвярнуўся да народу з тлумачэньнем абмежавальных захадаў, прынятых супраць эпідэміі. Польшча забараніла ўезд на сваю тэрыторыю іншаземцам. Чэскі ўрад вырашыў, што ад 16 сакавіка людзі ня змогуць выехаць за мяжу з Чэхіі. Агулам 49 краінаў закрылі школы для амаль 400 мільёнаў навучэнцаў.
Пра падзеі 13 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/13
Пра падзеі 13 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/13

Юрась_Пацюпа_—_Кароткі_расейска_беларускі_слоўнік_фразэалягізмаў.docx
84 KB
Юрась Пацюпа — Кароткі расейска-беларускі слоўнік фразэалягізмаў і фразаў / DOCX
Слоўнiк сьцiгуе мэту чыста практычную: дапамагчы беларускiм аўтарам удасканалiць сваю мову. Бо мова зрасейваецца шпаркiм ходам, а яе носьбiты ўсё больш адрываюцца ад народнае традыцыi, зусiм страцiлася традыцыя старабеларуская. Аднак, мова ў часе становiць сабою жывы арганiзм, i каб гэты арганiзм запрацаваў, прыходзiцца зьбiраць яго з кавалкаў i фрагмэнтаў, расьцярушаных праз гады. Слоўнiк скiраваны ня толькi супраць пазычаньняў (пераважна з расейскае мовы), а й супраць непатрэбных наватвораў, якiя апошнiм часам запаланiлi друк i з грунту выяўляюцца тымi ж пазычаньнямi.
Крыніца: https://vk.com/wall-71024062_5402
https://be.wikipedia.org/wiki/Юрась_Пацюпа
#Юрась #Пацюпа #слоўнік #фразэалягізмы #мова

Forwarded from Двары Вільні
Спадарства, запрашаем на святкаванне Дня Волі!
26 сакавіка Беларусы Вільні запрашаюць на дыктоўку, якую будзе чытаць Маляваныч, а таксама ладзяць адукацыйную гульню-квіз для тых, хто хоча пацешыцца і пашырыць свае веды пра гісторыю БНР.
🎉 Пасля дыктоўкі будзе перапынак на каву. Далучайцеся і данасіце штосьці да агульнага стала.
Уваход вольны, каб удзельнічаць, рэгіструйцеся па спасылцы камандай ці асобна.
📍Будзем рады бачыць вас ўсіх у нядзелю а 16.00 у Беларускім Замку (Riovoniu, 10, Vilnius)
З любоўю да краіны ад беларусаў з Двароў Вільні 🤍

Цікавая размова! Варта паглядзець.
Госць на @malina_by – гісторык Цімох Акудовіч.
https://youtu.be/LXPnI0yLJ_0
Паразмаўлялі пра тое,
- чаму Лукашэнка баіцца беларускай мовы,
- чым Віктор Бабарыка падобны да Рамана Скірмунта (прэм’ер-міністр БНР) і
- якім чынам русіфікацыя схавана не ў Маскве, а ў галовах беларусаў.
Акрамя таго,
- чаму Адам Міцкевіч – наш,
- у чым палітычны здабытак Кастуся Каліноўскага,
- навошта пісаць ліст да Max_Katz,
- чаму Чабурашка – беларускі,
- а рускі мір – безнадзейны.
🍊 Самы сок:
00:00 – лепшыя моманты
00:19 – чым беларусы адрозніваюцца ад ўкраінцаў
07:23 – Беларусь – краіна саюзаў, роля Ціханоўскай і Грыфіндор
13:02 – галоўнае ў Беларусі: ВКЛ, Скарына і падзел Рэчы Паспалітай
16:21 – Беларусь патрэбна Пуціну?
20:04 – 200 гадоў русіфікацыі: справа ў беларусах, а не ў Расіі
32:35 – чаму пытанне не толькі ў беларускай мове
34:13 – галоўныя міфы пра Беларусь: Рэч Паспалітая, куды рубіў вакно Пётр І і славянскае брацтва
40:49 – Нобель Бяляцкага і чаму Лукашэнка баіцца беларускай мовы
47:30 – Лукашэнка – савецкі чалавек і нацыянальная ідэя
51:33 – антыпольская лацінка, Мінск/Менск і чаму рускі мір безнадзейны
54:46 – Лукашэнка і Вітаўт, Бабарыка і Скірмунт, Калеснікава і Плятэр
1:02:41 – комплексы беларусаў, Міцкевіч і партызаны
1:07:58 – Каліноўскі, яго малавядомы ліст рускім і за што ён памёр
1:10:53 – чаму беларусы так проста аддаюць Міцкевіча, Ягайлу і Вітаўта
1:16:52 – ліст да Каца, дэцэнтралізацыя Расіі і беларусы як хобіты
1:22:12 – Вітаўт ці Ягайла? Радзівілы ці Сапегі? Дзед Мароз ці Святы Мікалай?
1:23:16 – Чабурашка з Беларусі, бацька-філосаф і 3 цікавосткі Мінска
1:29:21 – Рада культуры, БНР і як гэтым разам адскочыць ад Расіі
1:34:40 – калі прыйдзе Новая Беларусь
1:41:17 – жыццё – маліна?

YouTube
АКУДОВІЧ – Вітаўт і Лукашэнка, Бабарыка і Рэч Паспалітая, беларус Чабурашка і рускі мір безнадзейны
Вітанкі, гэта Мелказёраў, і ў нас новае @malina_by. Госць – гісторык Цімох Акудовіч. Мы паразмаўлялі пра тое, чаму Лукашэнка баіцца беларускай мовы, чым Віктор Бабарыка падобны да Рамана Скірмунта (прэм’ер-міністр БНР) і якім чынам русіфікацыя схавана не…
Forwarded from Новая Беларусь в Литве
МІТЫНГ «ЗА НАШУ І ВАШУ СВАБОДУ! СЛАВА УКРАЇНІ!»
Сёння 13 сакавіка а 18:30 запрашаем далучыцца да традыцыйнага панядзелкавага мітынгу ў падтрымку Украіны на Кафедральнай плошчы Вільні.
У мітынгу возьмуць удзел амбасадар Вялікабрытаніі ў Літве Браян Оллі, былая губернатарка Адэскай вобласці Саламія Бароўска, кіраўніца аб'яднанага прэс-цэнтра Сіл абароны Паўдневай Украіны Наталля Гуменюк, харэографка з Алеўска Марыя Туравец, спявачка з Адэсы Вольга Макаранка.
Фота : Nail Garejev
📆 Панядзелак 13 сакавіка
🕘 18:30
📍 Кафедральная плошча

14 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
Міжнароднае матэматычнае сьвята «дзень Пі»
* * *
— 14 сакавіка 1902 г. нарадзіўся Павал Малчанаў, беларускі актор.
— 14 сакавіка 1931 г. нарадзіўся Павал Дубашынскі, беларускі актор.
— 14 сакавіка 1931 г. нарадзіўся Павал Місько, беларускі пісьменьнік.
— 14 сакавіка 1957 г. нарадзіўся Лёнік Тарасэвіч, беларускі мастак у Польшчы.
† † †
— 14 сакавіка 1644 г. памёр Мікалай Сапега, ваявода менскі, ваявода берасьцейскі, кашталян віленскі.
— 14 сакавіка 1943 г. памёр Васіль Захарка, грамадзка-палітычны дзяяч, прэзыдэнт Рады БНР (1928–1943).
— 14 сакавіка 1979 г. памёр Міхась Сяўрук, беларускі мастак і графік.
— 14 сакавіка 2022 г. памёр Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік, журналіст, перакладчык.
_____
— 14 сакавіка 1499 г. кароль і вялікі князь Аляксандар надаў Менску магдэбурскае права.
— 14 сакавіка 1633 г. кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза афіцыйна прызнаў праваслаўную царкву на тэрыторыі Рэчы Паспалітае.
— 14 сакавіка 1863 г. у Горадні на чыгуначным вакзале адбыўся бой паўстанцаў з расейскімі войскамі.
— 14 сакавіка 1919 г. у Нясьвіжы распачалося антыбальшавіцкае паўстаньне.
— 14 сакавіка 1990 г. з Канстытуцыі СССР выключаны шосты артыкул — пра кіраўнічую ролю камуністычнай партыі.
— 14 сакавіка 1992 г. пачаліся баявыя дзеяньні ўрадавых войскаў Малдовы супраць сэпаратыстаў у Прыднястроўі.
— 14 сакавіка 1992 г. быў створаны Антыкрызісны камітэт і падпісанае кіраўніцтвам Вярхоўнага Савету, лідэрамі палітычных партыяў, грамадзкіх арганізацыяў пагадненьне «Аб супольных дзеяньнях пры ўзьнікненьні пагрозы сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь».
— 14 сакавіка 2006 г. адкрыўся Палескі драматычны тэатар.
— 14 сакавіка 2017 г. беларускі прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) давёў колькасьць подпісаў супраць "дармаедзкага" дэкрэту №3 да 48 тысяч. У гарадах Беларусі працягвалі арыштоўваць на содні партыйных і грамадзкіх актывістаў, блогераў і журналістаў перад плянуемымі акцыямі "недармаедаў" 15 сакавіка.
— 14 сакавіка 2018 г. у Нацыянальным гістарычным музэі адкрылася выстава да 100-годзьдзя БНР. У экспазыцыі былі ІІІ Устаўная грамата, арыгінальныя сьпісы дэлегатаў першага Ўсебеларускага народнага сходу 1917 году, дакумэнты Народнага Сакратарыяту і Рады Народных Міністраў БНР, пячатка Рады БНР, якую насіў Вацлаў Ластоўскі, асабістыя рэчы ўдзельнікаў тых падзей.
— 14 сакавіка 2019 г. беларускія ўлады налічылі 425 тысяч грамадзян, якія трапляюць пад дзеяньне дэкрэту «Аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва», у народзе — новага «дэкрэту аб дармаедзтве».
— 14 сакавіка 2020 г. зранку ў фэйсбучнай суполцы чэскіх беларусаў увялі хэштэг #COVID19_BY_help, каб беларусы Чэхіі дапамагалі адзін аднаму ва ўмовах карантыну. Беларусы ў Швайцарыі таксама распачалі ковіднае валантэрства. Каранавірус стаў аб’ядноўваць беларусаў замежжа. Беларускія лекаркі, якія жылі і працавалі ў Італіі, Чэхіі і Нямеччыне, раялі як паводзіцца на карантыне.
— Літва аднавіла памежны кантроль на межах з Польшчай і Латвіяй. Таксама ўрад Літвы вырашыў, што ад панядзелка, 16 сакавіка ў краіне ўводзіцца карантын дзеля спыненьня распаўсюду каранавіруса. Польшча спыніла міжнародныя чыгуначныя зносіны, у тым ліку зь Беларусьсю.
— беларускія турмы закрылі на карантын.
Пра падзеі 14 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/14
Пра падзеі 14 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/14

Forwarded from Максим Перепелица (Nürnberg)
ГОНАР
Ён паліў цыгарэту. I спыталі яго.
Як ён ім адказаць быў павінны?
Ён сказаў роўна тое, што хвалюе яго.
Адказаў годны сын Украіны.
Патрыёта застрэлілі гады ва ўпор,
Бо баяліся так гэтай фразы,
Як баяцца ўчуць для сябе прыгавор.
Кулямётны адказ на абразу.
Дык застрэлілі вы не яго, а сябе,
Бо стаў гонар яго бессмяротны.
Ён памёр, але выйграў у той барацьбе,
Дзе вы нават няздольны, нягодны.
Вы — бандыты, забойцы, якіх у свеце шмат,
І забойства для вас — то руціна.
А герояў не дужа. Яны нарасхват.
Слава ім! Хай жыве Украіна!
©️ Максим Перепелица
https://apostrophe.ua/news/society/2023-03-06/rossiyane-v-upor-rasstrelyali-boytsa-za-slova-slava-ukraine-video-18-i-reaktsiya-opu/292351

Апостроф
Россияне в упор расстреляли бойца за слова "Слава Украине": видео 18+ и все подробности
Российские оккупанты в очередной раз продемонстрировали свою бесчеловечность
#каляндар #сакавік
15 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)
Дзень Канстытуцыі
Міжнародны дзень супраць жорсткасьці паліцыі
Міжнародны дзень правоў пакупніка
* * *
— 15 сакавіка 1722 г. нарадзіўся Габрыэль Лянкевіч, рымска-каталіцкі дзяяч, пэдагог, архітэктар.
— 15 сакавіка 1862 г. нарадзіўся Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг.
— 15 сакавіка 1868 г. нарадзіўся Яўген Ляцкі, беларускі крытык, гісторык літаратуры, дасьледчык беларускага фальклёру.
— 15 сакавіка 1881 г. нарадзіўся Аляксей Назарэўскі, беларускі палітык, сэнатар міжваеннай Польскай Рэспублікі.
— 15 сакавіка 1930 г. нарадзіўся у Віцебску нарадзіўся Жарэс Алфёраў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.
— 15 сакавіка 1940 г. нарадзілася Ірына Шыкунова, беларуская опэрная сьпявачка, народная артыстка БССР.
— 15 сакавіка 1949 г. нарадзіўся Сьвятаслаў Карповіч, беларускі мэханік-вынаходнік і ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
— 15 сакавіка 1953 г. нарадзіўся Валеры Задаля, беларускі журналіст, грамадзка-палітычны дзяяч. Сябра Партыі БНФ, Беларускай асацыяцыі журналістаў, ПЭН-цэнтру.
— 15 сакавіка 1980 г. нарадзілася Руся, вакалістка гурта Indiga, беларуская Рок-князёўна (2006).
† † †
— 15 сакавіка 44 г. да н.э. на паседжаньні сэнату змоўнікі забілі рымскага імпэратара Юліюса Цэзара.
— 15 сакавіка 1938 г. расстраляны Васіль Шаранговіч, савецкі партыйны дзяяч. Спрыяў русыфікацыі беларускага правапісу ў 1933 г., змагаўся з "прышчэпаўшчынай" і "нацдэмаўшчынай", фактычна абвесьціў кампанію рэпрэсіяў у чэрвені 1937 г. на XVI зьезьдзе КП(б) БССР і хутка сам быў рэпрэсаваны.
— 15 сакавіка 1987 г. памёр Васіль Гарустовіч, хірург пружанскай цэнтральнай больніцы, які правёў больш за 20 000 апэрацыяў.
_____
— 15 сакавіка 1410 г. адбыўся напад крыжацкіх войскаў на Ваўкавыск з мэтаю забойства вялікага князя Вітаўта.
— 15 сакавіка 1867 г. аўстрыйцы і вугорцы дамовіліся пра пераўтварэньне Аўстрыі ў дуалістычную дзяржаву Аўстра-Вугоршчыну.
— 15 сакавіка 1923 г. Рада амбасадараў Лігі нацыяў прызнала дэмаркацыйную лінію між Польшчай і Літвой дзяржаўнай мяжою.
— 15 сакавіка 1939 г. нямецкія войскі занялі Прагу.
— 15 сакавіка 1990 г. Міхаіл Гарбачоў быў абраны першым прэзыдэнтам СССР.
— 15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Апазыцыя БНФ у галасаваньні ня ўдзельнічала, бо выступала супраць увядзеньня пасады прэзыдэнта, заявіўшы, што гэта прывядзе да дыктатуры. Канстытуцыю падпісаў старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб.
— 15 сакавіка 2017 г. у Горадні, Магілёве і Менску прайшлі «Маршы недармаедаў» супраць Дэкрэту №3 аб сацыяльным утрыманстве з тысячамі ўдзельнікаў. Акцыі пратэсту скончыліся брутальнымі масавымі затрыманьнямі. Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», агулам па Беларусі ў гэты дзень затрымалі 77 чалавек.
— 15 сакавіка 2018 г. Акадэмія навук падрыхтавала афіцыйнае выданьне, прысьвечанае 100-годзьдзю БНР. У Інстытуце гісторыі распачалася двухдзённая навукова-практычная канфэрэнцыя, прысьвечаная сотым угодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
— 15 сакавіка 2019 г. Эўразьвяз увёў санкцыі супраць расейцаў за захоп украінскіх маракоў паблізу Керчанскага праліву ў лістападзе 2018 году. Брусэль абвясьціў пра замарожваньне рахункаў і забарону на выдачу візаў васьмі расейскім чыноўнікам. Санкцыйны сьпіс за парушэньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны цяпер складаўся з 170 чалавек і 44 кампаній.

— 15 сакавіка 2020 г. у Гішпаніі за мінулы содзень захварэлі на каранавірус амаль 2000 і памерлі каля 100 чалавек. Польшча на 10 дзён закрыла межы, спыніліся міжнародныя паветраныя і чыгуначныя зносіны. У Літве забаранілі ўезд у краіну замежнікаў і выезд сваіх грамадзянаў за мяжу. У Латвіі ўвялі надзвычайнае становішча на месяц і закрылі ўсе навучальныя ўстановы. Беларуская чыгунка паведаміла пра скасаваньне цягнікоў ва Ўкраіну.
— вайскоўцы 42-га батальёну марской пяхоты Ўзброеных сіл Вялікай Брытаніі пакінулі Беларусь пасьля двухтыднёвай трэніроўкі зь міратворчай ротаю 103-й Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады на палігоне Лосьвіда. Трэнаваньне праводзілася ў рамках падрыхтоўкі беларускіх вайскоўцаў да міратворчай дзейнасьці ААН.
— Швэцыя заявіла аб пагрозе ваеннай эскаляцыі ў Балтыйскім рэгіёне. Раней служба вонкавай выведкі Эстоніі прааналізавала расейскія вайсковыя манэўры і прыйшла да высновы, што Масква «рыхтуецца да ваеннага канфлікту» з NATO. Паводле зьвестак ведамства, справакаваць канфлікт магла «каляровая рэвалюцыя» ў адной з суседніх з Расеяй краін. У прыватнасьці, асаблівую ўвагу эстонская выведка надавала сытуацыі ў Беларусі.
Пра падзеі 15 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/15
Пра падзеі 15 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/15