Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
127 subscribers
2.5K photos
291 videos
57 files
1.83K links
віленская суполка нацыянальна-вызвольнага руху беларусаў
(УВАГА! 17.07.23 стала вядома, што наш канал лукашысты запісалі ў свой сьпіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Дбайце пра сваю бясьпеку!)
Download Telegram
Астроўская_Таццяна_Культура_і_супраціў_Інтэлігенцыя,_іншадумства.pdf
2.8 MB
Да гісторыі беларускага культурнага супраціву савецка-расейскай русыфікацыі

Астроўская Таццяна — Культура і супраціў. Інтэлігенцыя, іншадумства i самвыдат y савецкай Беларусі (1968—1988) / 2019 / pdf

Кніга ўяўляе сабой беларускі варыянт перапрацаванай і часткова дапоўненай для публікацыі навуковай манаграфіі даследчыцы Таццяны Астроўскай «Cultural Dissent in Soviet Belarus (1968—1988). Intelligentsia, Samizdat and Nonconformist Discourses», абароненай ва Ўніверсітэце Грайфсвальда, Германія.
Аўтар ахоплівае шырокі спектр інтэлектуальных тэмаў і дыскурсаў, акцэнтуючы ўвагу на «нон-канфармізме», або «культурным іншадумстве», у адрозненне ад «палітычнага іншадумства». Тэма надзвычай важная і актуальная для разумення гістарычных працэсаў і тэндэнцый, якія праектуюцца і на сучасны этап развіцця незалежнай Беларусі.

Артыкул пра кнігу — https://www.svaboda.org/a/30468139.html

Крыніца: https://kamunikat.org/?pubid=62238

#Астроўская #кніга #Беларусь #дысыдэнты #іншадумства
#каляндар #сакавік
4 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ

Афіцыйны дзень беларускай міліцыі

(Частка 1)

* * *
— 4 сакавіка 1634 г. нарадзіўся Казімер Лышчынскі, філёзаф-матэрыяліст родам з-пад Берасьця, пэдагог і грамадзкі дзяяч, пакараны сьмерцю за атэізм у 1689 г.

— 4 сакавіка 1743 г. нарадзіўся Геранім Януш Сангушка, князь, прадстаўнік роду Сангушкаў, генэрал, апошні ваявода валынскі.

— 4 сакавіка 1782 г. нарадзіўся Казімер Ельскі, беларускі скульптар, архітэктар і мастак; выхаванец Віленскага ўнівэрсытэту і яго прафэсар, першы прафэсар скульптуры ў Беларусі.

— 4 сакавіка 1890 г. нарадзіўся Язэп Германовіч (Вінцук Адважны), беларускі каталіцкі сьвятар-марыянін лацінскага і бізантыйскага абраду, пісьменьнік, паэт і публіцыст.

— 4 сакавіка 1924 г. нарадзіўся Аляксандар Коршунаў, беларускі літаратуразнаўца.

— 4 сакавіка 1927 г. нарадзіўся Міхал Дубянецкі, кнігавыдавец і перакладнік, адзін з заснавальнікаў «Мартыралёгу Беларусі» і БНФ «Адраджэньне».

— 4 сакавіка 1932 г. у Пінску нарадзіўся Рышард Капусьцінскі, польскі рэпартэр, журналіст, пісьменьнік, паэт, фатограф, «імпэратар рэпартажу».

— 4 сакавіка 1934 г. нарадзіўся Леанід Яновіч, беларускі матэматык, які стаў аўтарам першай у сьвеце кнігі пра набліжаныя спосабы кантынуальнага інтэграваньня.

— 4 сакавіка 1949 г. нарадзіўся Валянтын Собаль, беларускі археоляг.

— 4 сакавіка 1958 г. нарадзіўся Лявон Баршчэўскі, беларускі філёляг, перакладнік, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце XII скліканьня, былы старшыня Партыі БНФ (2007—2009) і ГА БНФ Адраджэньне.

† † †
— 4 сакавіка 1484 г. у Горадні памёр княжыч Казімер, другі сын вялікага князя Казімера Ягайлавіча, дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, Сьвяты Рымска-Каталіцкага касьцёла, апякун моладзі. Сьвяты Казімер ушаноўваецца як заступнік гістарычнай Літвы, сьвяты патрон Вільні, Ружанаў і шэрагу рыма-каталіцкіх дыяцэзіяў сучасных Беларусі, Літвы і Польшчы. У XVII ст. культ Сьвятога Казімера пашырыўся па ўсёй Рэчы Паспалітай, у тым ліку сярод уніятаў. 3 XVIII ст. вялікую папулярнасьць набыў віленскі фэст у яго гонар, які суправаджаўся кірмашом («Казюкі»).
4 сакавіка на «Казюкі» — дзень Сьвятога Казімера — прынята пекчы абаранкі (смаргонскія) і пернікі ў выглядзе сэрца.

— 4 сакавіка 1687 г. памёр Якуб Суша, рэлігійны пісьменьнік, уніяцкі япіскап.

— 4 сакавіка 1812 г. памёр Яўхім Храптовіч, дзяржаўны, гаспадарчы, навуковы і культурны дзяяч, апошні канцлер ВКЛ.

— 4 сакавіка 1892 г. памёр Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг.

— 4 сакавіка 1942 г. каля вёскі Беразьвечча (цяпер у межах Глыбокага) гестапаўцы расстралялі 20 парафіянаў, а таксама трох каталіцкіх рэлігійных дзеячоў — Уладзіслава Мацьковяка, Станіслава Пыртака і Мечыслава Багаткевіча.

— 4 сакавіка 1987 г. памёр Рыгор Кручок, беларускі навуковец у галіне мэдыцыны, аўтар манаграфіі «Нарысы гісторыі медыцыны Беларусі» (1976), навуковых працаў.

— 4 сакавіка 2005 г. памёр Карлас Шэрман, беларускі літаратар і праваабаронца.

— 4 сакавіка 2011 г. памерла Тацяна Зіненка, паэтка.

— 4 сакавіка 2020 г. на 94-м годзе памерла Надзея Дземідовіч — адна з найстарэйшых беларускіх актывістак, сябра антысавецкага Саюзу беларускай моладзі, які дзейнічаў у часе вайны, удзельніца паваеннага антысавецкага супраціву, засуджаная да 25 гадоў ГУЛАГу за прабеларускую дзейнасьць, так і не рэабілітаваная, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

— 4 сакавіка 2022 г. памёр Аляксандар Тамковіч, вядомы беларускі журналіст і пісьменьнік.

_____
— 4 сакавіка 1386 г. у Кракаве адбылася каранацыя вялікага князя Ягайлы.

— 4 сакавіка 1503 г. падпісаны мір паміж Вялікім Княства Літоўскім і Маскоўскім царствам, паводе якога Масква атрымала 29 местаў і воласьцяў, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель.

(Заканчэньне далей)
#каляндар #сакавік
4 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ

(Частка 2. Заканчэньне)

— 4 сакавіка 1609 г. 2-тысячнае войска пад камандай Яна Караля Хадкевіча ўзяло штурмам места Парнаў (Пярну), якое бараніла швэдзкая залога падчас вайны Рэчы Паспалітай са Швэцыяй.

— 4 сакавіка 1917 г. загадам грамадзянскага камэнданта Менску быў створаны гарадзкі аддзел Усерасейскага земскага саюзу па ахове парадку. Афіцыйна лічыцца, што з гэтай даты пачала свой адлік гісторыя беларускай міліцыі (але БНР зьявілася праз год, ССРБ — праз два гады).

— 4 сакавіка 1956 г. у Беластоку пачала выходзіць газэта «Ніва», тыднёвік беларусаў у Польшчы.

— 4 сакавіка 1990 г. адбыўся першы тур выбараў у Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня, якому было наканавана абвясьціць Незалежнасьць.

Пра падзеі 4 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/4

Пра падзеі 4 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/4

. . .
33 гады таму адбыўся першы тур выбараў у Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня, якому было наканавана абвясьціць Незалежнасьць Беларусі

4 сакавіка 1990 г. адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня, які абвясьціў Незалежнасьць. Выбары праходзілі па законе, недэмакратычным у параўнаньні нават зь цяперашнім Выбарчым Кодэксам – але атмасфэра ў грамадзтве была зусім іншай...

Расказвае Сяргей Навумчык, народны дэпутат ВС БССР/РБ, сябра фракцыі БНФ,
запіс 2020 году:
https://youtu.be/GX3CPjgMDYQ

#Навумчык #дэпутат #выбары #парлямэнт #фракцыя #БНФ #Адраджэньне #Незалежнасьць
Forwarded from Dapamoga
У нядзелю, 5 сакавіка, замест мітынгу на плошчы В.Кудзірка, запрашаем тых, хто ўжо мае ПМЖ, на выбары.

5 сакавіка 2023 у Літве дзень выбараў. Праводзіцца галасаванне адразу за трох кандыдатаў:
- мэра Вільні;
- дэпутата ў Гарадскую Раду;
- партыю ў Гарадскую Раду

Акрамя літоўцаў, галасаваць маюць права і грамадзяне замежных краін, якія ў Літве маюць пастаянны від на жыхарства (ПМЖ).

Беларусы, якія ўжо атрымалі ПМЖ, скарыйстайцеся сваім правам голасу, паглядзіце як гэта адбываецца ў еўрапейскай краіне.
Галасаванне, якое займае 10 хвілін, паўплывае на бліжэйшыя 4 гады ў Літоўскай Рэспубліцы.

Месца для галасавання можна знайсці на сайце выбаршчыка

https://www.rinkejopuslapis.lt/
#каляндар #сакавік
5 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ

* * *
— 5 сакавіка 1896 г. нарадзіўся Кандрат Крапіва, беларускi савецкi пicьменьнiк, байкапicец.

— 5 сакавіка 1910 г. нарадзіўся Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзяяч, настаўнік.

— 5 сакавіка 1930 г. нарадзіўся доктар філялягічных навук, прафэсар Павал Сьцяцко.

— 5 сакавіка 1943 г. нарадзіўся Ўладзімер Сыты, беларускі кардыёляг, распрацоўнік ульрагукавога лячэньня ішэміі сэрца.

— 5 сакавіка 1951 г. нарадзілася Галіна Гарэлава, беларуская кампазытарка.

— 5 сакавіка 1953 г. нарадзіўся Віктар Сырыца, гісторык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст., памёр у 2015 г.

† † †
— 5 сакавіка 1940 г. памёр Аляксандар Сержпутоўскі, беларускі фальклярыст, этнограф, публіцыст, мовазнаўца.

— 5 сакавіка 1953 г. на сваім лецішчы пад Масквой памёр​ Іосіф Сталін, савецкі дыктатар. Падлік ахвяраў яго рэжыму працягваецца дагэтуль.

— 5 сакавіка 1997 г. памёр Пятро Рунец, беларускі пісьменьнік.

— 5 сакавіка 2000 г. у Менску трапіў пад машыну і загінуў беларускі гісторык Мікола Ермаловіч, аўтар папулярных кніг па гісторыі Беларусі «Старажытная Беларусь», «Па сьлядах аднаго міта», «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае».

— 5 сакавіка 2013 г. памёр Валянцін Грыцкевіч, беларускі лекар, грамадзкі дзяяч.

_____
— 5 сакавіка 1279 г. войскі ВКЛ на чале зь вялікім князем Трайдзенем перамаглі войска Тэўтонскага ордэну ў бітве пры Ашэрадэне.

— 5 сакавіка 1569 г. згодна з умовамі Люблінскай уніі Падляскае ваяводзтва ВКЛ перайшло да Каралеўства Польскага.

— 5 сакавіка 1603 г. літоўскае войска пад камандаю Яна Караля Хадкевіча перамагло швэдаў у бітве пад Раквэрэ падчас вайны Рэчы Паспалітай са Швэцыяй.

— 5 сакавіка 1916 г. войска Расейскай імпэрыі распачало Нарачанскую апэрацыю падчас 1-й сусьветнай вайны.

— 5 сакавіка 1933 г. у Нямеччыне нацысты выйгралі парлямэнцкія выбары з 44% галасоў.

— 5 сакавіка 1940 г. Палітбюро ЦК ВКП(б) прыняло рашэньне аб расстрэле ваеннапалонных польскіх афіцэраў, якія знаходзіліся ў савецкіх турмах. Іх расстралялі ў Катынскім лесе.

— 5 сакавіка 1946 г. прэм’ер Вялікабрытаніі часоў Другой Сусьветнай вайны Ўінстан Чэрчыль выступіў у амэрыканскім горадзе Фултане з прамовай, ад якой вядзецца адлік «халоднай вайны».

— 5 сакавіка 1948 г. чэхаславацкія спэцслужбы на загад СССР арыштавалі ў горадзе Вімпэрк паэтку Ларысу Геніюш і яе мужа лекара Яна Геніюша. Неўзабаве іх чакаў «судовы працэс» у Менску і дарога у ГУЛАГ.

— 5 сакавіка 1970 г. уступіла ў сілу «Дамова аб нераспаўсюдзе ядравай зброі».

— 5 сакавіка 2000 г. касьцёл бэатыфікаваў 11 сёстраў-назарэцянак, расстраляных нацыстамі ў 1943 г. каля Наваградка.

— 5 сакавіка 2020 г. на раніцу ў сьвеце зафіксавалі 95,5 тысячы выпадкаў COVID-19: каля 80,5 тысячы ў Кітаі, каля 5,8 тысячы ў Паўднёвай Карэі, каля 3,1 тысячы у Італіі, каля 2,9 тысячы ў Іране. У Італіі звыш 100 памерлых, у Каліфорніі надзвычайнае становішча.

— 5 сакавіка 2020 г. АБСЭ перадала Беларусі 32 рэкамэндацыі для ўдасканаленьня выбарчага працэсу па выніках назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі ў лістападзе 2019 году.

Пра падзеі 5 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/5

Пра падзеі 5 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/5

. . .
КАВЯРНЯ

Вывучаем матчыну мову разам 🤗

Вітанкі з Украіны!
👕 ШВЭДАР

Вывучаем матчыну мову разам 🤗
#каляндар #сакавік
6 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ

* * *
— 6 сакавіка 1896 г. нарадзіўся Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.

— 6 сакавіка 1937 г. нарадзіўся Ўладзімер Крукоўскі, беларускі мастак-плякатыст, мастацкі рэдактар часопіса «Спадчына».

— 6 сакавіка 1937 г. нарадзілася Валянціна Церашкова, савецкі касманаўт беларускага паходжаньня, першая жанчына ў космасе.

— 6 сакавіка 1948 г. нарадзіўся Ўладзімер Кульчыцкі, беларускі нэўрафізыёляг.

— 6 сакавіка 1964 г. нарадзіўся Ўладзімер Міхно, беларускі мастак і пісьменьнік.

† † †
— 6 сакавіка 1961 г. памёр Барыс Вількіцкі, дасьледчык Арктыкі, гідрограф-геадэзіст беларускага паходжаньня.

— 6 сакавіка 1902 г. памёр Флярыян Даноўскі, удзельнік вызвольнага руху 1840-х і нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., паліткатаржанін і палітвысланец.

— 6 сакавіка 1984 г. памёр Мартын Німёльлер, нямецкі пратэстанцкі тэоляг, пастар пратэстанцкай эвангельскай царквы, адзін з самых вядомых у Нямеччыне непрымальнікаў нацызму. Аўтар вядомага выслоўя «Калі яны прыйшлі…»

— 6 сакавіка 1999 г. памёр Міхаіл Петрыкевіч, краязнаўца, музэязнаўца, пэдагог.

_____
— 6 сакавіка 1576 г. Мікалай Радзівіл «Руды» другі раз заступіў на пасаду гетмана вялікага літоўскага.

— 6 сакавіка 1925 г. Бэльгія анэксавала нямецкія раёны Мальмэдзі і Эўпэн.

— 6 сакавіка 1940 г. абвешчанае перамір’е ў савецка-фінскай вайне.

— 6 сакавіка 1944 г. пачалося фармаваньне Беларускай Краёвай Абароны.

— 6 сакавіка 1972 г. было заснавана выдавецтва «Мастацкая літаратура».

— 6 сакавіка 1990 г. у Менску было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», якое арганізацыйна аб’ядноўваў усе беларускія асяродкі ва ўсім сьвеце.​

— 6 сакавіка 2020 г. на раніцу ў сьвеце зафіксавана больш за 98,4 тысячы выпадкаў заражэньня новым каранавірусам COVID-19, памерлі ад яго 3386 чалавек, выздаравелі — больш за 55,6 тысяч чалавек. У Беларусі COVID-19 аднеслі да небясьпечных хваробаў.
— блогер Сяргей Ціханоўскі паставіў рэкорд у зьбіраньні грошай для сацыяльнага праекту — на сабраныя цягам аднаго стрыму 1600 даляраў блогер меўся арандаваць аўтадом і езьдзіць на ім па Беларусі, каб здымаць сюжэты аб праблемах людзей.
— дасьледчая лябараторыя DFRLab амэрыканскага аналітычнага цэнтру Atlantic Council выявіла восем прарасейскіх Telegram-каналаў, якія распаўсюджвалі дэзынфармацыю пра Беларусь. Іхныя фэйкі былі сярод самых чытаных пастоў у Беларусі. (Падрабязьней: https://www.svaboda.org/a/30471533.html)
— гомельскія ўлады адмовіліся ўшаноўваць месцы масавых рэпрэсіяў. Аблвыканкам даў адказ на зварот 702 грамадзян, якія прасілі дасьледаваць і ўшанаваць месцы масавых рэпрэсіяў пад Гомлем. «Адсутнічаюць дастатковыя архіўныя дакумэнты, якія б сьведчылі аб тым, што гэтыя тэрыторыі зьяўляюцца месцамі пахаваньняў ахвяраў рэпрэсіяў», — напісалі з аблвыканкаму.

Пра падзеі 6 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/6

Пра падзеі 6 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/6

. . .
МІТЫНГ «ЗА НАШУ І ВАШУ СВАБОДУ! СЛАВА УКРАЇНІ!»

Сёння 6 сакавіка а 18:30 запрашаем далучыцца да традыцыйнага панядзелкавага мітынгу ў падтрымку Украіны на Кафедральнай плошчы Вільні.

У мітынгу возьмуць удзел кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Літве Марыус Вашчэга, павераны ў справах Амбасады Канады ў Літве Рычард Мартын-Нельсан, намеснік дырэктара крыма-татарскага TV ATR Айдар Муждабаеў, кіраўніца ўкраінскага медыа «Новости Днипра - 0,56.ua» Кацярына Ахотнік, знакамітая ўкраінская фолк і джаз спявачка Валерыя Кучарэнка.

Фота : Nail Garejev

📆 Панядзелак 6 сакавіка
🕘 18:30
📍
Кафедральная плошча
#каляндар #сакавік
7 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)

* * *
— 7 сакавіка 1680 г. нарадзіўся Іван Казырэўскі, расейскі землепраходзец беларускага паходжаньня. Быў першым дасьледнікам Курыльскіх астравоў і паўднёвай Камчаткі. Паходзіў зь беларускай шляхты, бо ягоных палонных дзеда і бацьку маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч саслаў у Якуцк з Магілёўскай воласьці, акупаванай падчас 13-гадовай вайны.

— 7 сакавіка 1753 г. нарадзіўся Тамаш Ваўжэцкі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году.

— 7 сакавіка 1872 г. нарадзіўся Васіль Залатароў, беларускі кампазытар, аўтар балету «Князь-возера.

— 7 сакавіка 1937 г. нарадзіўся Станіслаў Галактыёнаў, беларускі савецкі і амэрыканскі навуковец, адзін з заснавальнікаў малекулярнага мадэляваньня.

— 7 сакавіка 1938 г. нарадзіўся Міхась Чарняўскі, беларускі гісторык, археоляг, пісьменьнік, дзяяч незалежніцкага руху.

† † †
— 7 сакавіка 1751 г. памёр Лявон Міхал Радзівіл, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стражнік польны літоўскі.

— 7 сакавіка 1931 г. памёр Павал Дземідовіч, дасьледнік беларускай этнаграфіі і фальклёру.

— 7 сакавіка 1943 г. партызанамі або актывістамі Беларускае народнае партыі забіты Фабіян Акінчыц, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, рэдактар. Адзін з заснавальнікаў і старшыня Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, якую ў кастрычніку 1937 г. забаранілі польскія ўлады. Ачольваў Беларускае прадстаўніцтва ў Бэрліне. Паводле ягонага абвінаваўчага даносу нямецкія акупанты закатавалі каталіцкага сьвятара Вінцэнта Гадлеўскага ў канцлягеры Трасьцянец.

— 7 сакавіка 1964 г. памёр Гаўрыла Віер, беларускі мастак. Лепшыя ягоныя творы гістарычнага жанру: «Курлоўскі расстрэл» (1924), «Лядовае пабоішча» (1938), «3 ліпеня 1944 году ў Менску» (1945).

— 7 сакавіка 1983 г. памёр Антон Сокал-Кутылоўскі, вайсковы і грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў антысавецкага Слуцкага паўстаньня, вязень ГУЛАГу.

— 7 сакавіка 1991 г. памёр Анатоль Грачанікаў, беларускі паэт, галоўны рэдактар часопіса «Маладосьць».

— 7 сакавіка 2009 г. загінула Яна Палякова, беларуская праваабаронца, юрыст. Скончыла жыцьцё самагубствам пасьля таго, як была прыгавораная да 2,5 гадоў «хіміі» за паклёп на міліцыянта, і як у газэце «Советская Белоруссия» выйшаў артыкул з абразьлівымі выказваньнямі ў бок Яны. Сама Яна Палякова з прысудам не пагаджалася і сьцьвярджала, што гэта помста за яе праваабарончую дзейнасьць, удзел у выбарчай кампаніі Вольгі Казулінай, а міліцыянт зьбіваў яе падчас допыту.

_____
— 7 сакавіка 1768 г. паводле дамовы «Вечный трактат» паміж Расейскай імпэрыяй і Польшчай праваслаўныя і каталікі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай атрымалі аднолькавыя правы.

— 7 сакавіка 1914 г. газэта «Наша Ніва» пачала выхадзіць за подпісам Янкі Купалы як рэдактара.

— 7 сакавіка 1924 г. Прэзыдыюм ЦВК СССР зацьвердзіў пастанову «Аб аб’яднаньні ў складзе БССР усіх тэрыторыяў з большасьцю беларускага насельніцтва».

— 7 сакавіка 1931 г. створана Беларуская тэлеграфная агенцыя (БелТА).

— 7 сакавіка 1985 г. віцебскі абласны суд асудзіў Міхася Кукабаку паводле артыкула «Антысавецкая прапаганда і агітацыя» на 6 гадоў пазбаўленьня волі. Кукабака стаў вядомы як праваабаронца, аўтар публіцыстычных матэрыялаў, якія ў 1970–1980-я распаўсюджваліся ў СССР праз самвыдат і замежныя радыёстанцыі. Актыўны змагар з камуністычным рэжымам. Меў чатыры палітычныя судзімасьці і каля 17 гадоў зьняволеньня ў турмах, лягерах і псыхбальніцах. Апошні палітычны вязень у пермскіх лягерах, яго вызвалілі ў сьнежні 1988 года ў сувязі з «гарбачоўскай амністыяй палітвязьняў».
Пра Міхася Кукабаку чытайце https://www.svaboda.org/a/31121508.html

(Заканчэньне далей)
#каляндар #сакавік
7 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Заканчэньне)

— 7 сакавіка 2008 г. рэжым Лукашэнкі адклікаў амбасадара Беларусі з ЗША. Гэта стала рэакцыяй на амэрыканскія санкцыі, у першую чаргу — супраць «Белнафтахіму».

— 7 сакавіка 2020 г. на раніцу ў сьвеце зафіксавана больш за 102 тысячы выпадкаў захворваньня на каранавірус Covid-19.
— на выбарах адзінага кандыдата ад апазыцыі ў Віцебску сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец атрымаў 66 галасоў з 101.
— новую кнігу зь «Біблятэкі Свабоды ХХІ стагодзьдзя» пра журналіста, рэдактара і палітыка Ігара Герменчука «Спадар Свабода» ўпершыню прадставілі на фэсьце інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў Горадні. Буктрэйлер.

Пра падзеі 7 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/7

Пра падзеі 7 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/7

. . .
🎁ПАДАРУНАК

Вывучаем матчыну мову разам 🤗
Астраўцоў_Сяргей_Спадар_Свабода_Жыцьцё_і_сьмерць_Ігара_Герменчука.pdf
4.2 MB
Астраўцоў Сяргей — Спадар Свабода: Жыцьцё і сьмерць Ігара Герменчука (2020) / PDF

Драматычны аповед пра Ігара Герменчука, журналіста і палітыка, аднаго з бацькоў незалежнасьці Беларусі, рэдактара газэты СВАБОДА.
Газэта пісала праўду пра чынавенства, таму выходзіла пад пастаянным ціскам з боку кіраўніка ўраду Кебіча, а ў часы прэзыдэнта Лукашэнкі была забароненая.

(Буктрэйлер)

Першая прэзэнтацыя — у Горадні 7 сакавіка 2020 г.

Інтэрвію з аўтарам на Эўрарадыё (аўдыё).

Крыніца: Беларуская Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org
https://kamunikat.org/?pubid=54303

#Астраўцоў #Гермянчук #газэта #СВАБОДА #кніга #гісторыя
Да ўвагі неабыякавых беларусаў!

Паўстала ініцыятыва звароту пэтыцыямі да эўрапейскіх урадаў, палітыкаў і супольнасьцяў у справе фінансавай і арганізацыйнай падтрымкі стварэньня беларускай адукацыі для беларусаў як карэнных жыхароў Эўропы і падтрымкі дэмакратычнай адукацыі для дзяцей Рэспублікі Беларусь.

Ініцыятары просяць далучыцца да справы і сфатаграфавацца з плакатам
" ЗА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ "
ці
" ЗА БЕЛАРУСКУЮ АДУКАЦЫЮ "
" ЗА БЕЛАРУСКУЮ ШКОЛУ ".

Фота патрэбныя для петыцыі.

Падрабязьней пра ініцыятыву тут — https://www.facebook.com/groups/1432977520257312/posts/3522097898011920/

#беларуская #мова #адукацыя #школа #Эўропа
#каляндар #сакавік
8 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ

Міжнародны жаночы дзень

* * *
— 8 сакавіка 1617 г. нарадзіўся Тытус Лівіюш Баратыні, навуковец і вынаходнік, мэханік, фізык, архітэктар, географ, эгіптоляг, дыплямат, італьянскага паходжаньня дзяяч Рэчы Паспалітай.

— 8 сакавіка 1892 г. нарадзіўся Аляксандар Чарвякоў, дзяржаўны дзяяч БССР, партыйны дзяяч РКП(б) і КП(б)Б (расстраляны ў 1937 годзе).

— 8 сакавіка 1910 г. нарадзіўся Пятро Конюх, сьпявак, дзяяч паваеннай эміграцыі ў ЗША й Канадзе.

— 8 сакавіка 1914 г. нарадзіўся Якаў Зяльдовіч, савецкі фізык, адзін з «бацькоў» савецкіх атамнай і вадароднай бомбаў, тройчы герой сацыялістычнай працы, ураджэнец Менску.

— 8 сакавіка 1923 г. нарадзіўся Мікалай Купчын, беларускі філёзаф.

— 8 сакавіка 1931 г. нарадзіўся Сямён Падокшын, беларускі філёзаф і гісторык-мэдыявіст, дасьледчык культуры Адраджэньня і Рэфармацыі.

— 8 сакавіка 1941 г. нарадзілася Жанна Дапкюнас, беларуская літаратуразнаўца і арганізатарка музэйнае справы.

— 8 сакавіка 1954 г. нарадзіўся Андрэй Саньнікаў, палітык, грамадзкі дзяяч, кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 году.

— 8 сакавіка 1962 г. нарадзіўся Славамір Адамовіч, беларускі паэт, грамадзкі дзяяч.

— 8 сакавіка 1977 г. нарадзілася Тацяна Караткевіч, беларускі палітык, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду!», кандыдатка ў Прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2015 году.

† † †
— 8 сакавіка 1814 г. памёр Юзэф Несялоўскі, дзяржаўны і палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, апошні наваградзкі ваявода з 1773 году.

— 8 сакавіка 1928 г. у Празе памёр Пётра Крачэўскі (Крэчэўскі), палітык, пісьменьнік, гісторык, старшыня Рады БНР у 1919-1928 гадох.

— 8 сакавіка 1992 г. памёр Міхась Ракевіч, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу.

— 8 сакавіка 2004 г. памёр Міхась Наўмовіч, дзяяч беларускай эміграцыі, старшыня Беларускага Згуртаваньня ў Францыі «Хаўрус» і сябра Рады БНР.

— 8 сакавіка 2005 г. забіты Аслан Масхадаў, прэзыдэнт Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя.

_____
— 8 сакавіка 1908 г. прайшлі масавыя дэманстрацыі жанчынаў Нью-Ёрку з патрабаваньнем гендэрнае роўнасьці.

— 8 сакавіка 1910 г. рашэньнем Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу ў Капэнгагене дзень 8 сакавіка абвешчаны Міжнародным Жаночым Днём.

— 8 сакавіка 1911 г. першае сьвяткаваньне Міжнароднага жаночага дня. Сэнс, які ўкладаецца цяпер у гэтае вызначэньне, вар’іруецца ад дня барацьбы жанчын за грамадзянскія і сацыяльныя правы да дня шанаваньня жанчын.

— 8 сакавіка 1917 г. у Расеі пачалася Лютаўская рэвалюцыя.

— 8 сакавіка 1920 г. урад Польскае Рэспублікі афіцыйна адмовіўся прызнаць Беларускую Народную Рэспубліку.

— 8 сакавіка 1940 г. у Індыі пад кіраўніцтвам Махатмы Гандзі пачалася кампанія грамадзянскага непадпарадкаваньня брытанскім калянізатарам.

— 8 сакавіка 1944 г. у СССР пачалася масавая дэпартацыя балкарцаў.

— 8 сакавіка 1946 г. у Львове пад ціскам сталінскіх уладаў скасавалі Берасьцейскую унію (1596), пачалося зьнішчэньне Ўкраінскае Грэка-Каталіцкае Царквы.

— 8 сакавіка 1946 г. у Паставах утварылася падпольная антысавецкая арганізацыя «За Беларусь».

— 8 сакавіка 1950 г. СССР абвясьціў, што мае атамную бомбу.

— 8 сакавіка 1965 г. у Паўднёвым Віетнаме высадзіліся першыя наземныя войскі ЗША.

— 8 сакавіка 1983 г. прэзыдэнт ЗША Роналд Рэйган назваў Савецкі Саюз «імпэрыяй зла».

— 8 сакавіка 2020 г. у Італіі за апошнія 24 гадзіны зарэгістравалі 133 сьмяротных выпадкаў інфікаваных вірусам COVID-19. Мілян, Вэнэцыю і 10 правінцыяў Італіі закрылі на карантын — урад Італіі вырашыў закрыць уезд і выезд для 2 рэгіёнаў і 10 правінцыяў з прычыны каранавірусу COVID-19.

Пра падзеі 8 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/8

Пра падзеі 8 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/8

. . .
💃 ПРЫГАЖУНЯ

Вывучаем матчыну мову разам 🤗
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💛 «Калі б не было такога сьвята, то яго абавязкова трэба было б прыдумаць»

Краш многіх беларусак – вядомы беларускі добраахвотнік з пазыўным «Лахвіч» – зьвярнуўся да падпісантак МКБ ды ўсіх беларускіх дзяўчат з нагоды Міжнароднага Жаночага Дня:

«Дзякуй, даражэнькія, што вы ёсьць!»

Далучаемся да цёплых словаў Лахвіча ды раім падпісацца на ягоныя Youtube, Instagram і Tiktok.

👌 Мая Краіна Беларусь
Telegram | Instagram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларусь на трэцім месцы ў свеце па колькасці зняволеных жанчын-журналістаў.

Гэта вынікае з матэрыялаў Барометра свабоды прэсы, які вядзе міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў".

З 550 журналістаў і работнікаў СМІ, якія цяпер знаходзяцца ў зняволенні па ўсім свеце, 73 — больш за 13% — жанчыны, і гэтая доля падвоілася за апошнія пяць гадоў.

Зняволеныя жанчыны-журналісты і медыяменеджэры ёсць у 14 краінах свету, у тым ліку ў Кітаі (21 журналістка знаходзіцца ў турме), Іране (12), Беларусі (9).

☝️ У нашай краіне гэта Ірына Леўшына, Ірына Славнікава, Кацярына Андрэева (Бахвалава), Ксенія Луцкіна, Ларыса Шчыракова, Людміла Чэкіна, Марына Золатава, Валерыя Касцюгова і Юлія Мудрэўская.

Усяго ў Беларусі на сёння ў зняволенні 32 прадстаўнікі СМІ.

Крыніца: @pozirkonline
Палітолаг Павел Усаў ( @usovpavel ) на Еўрарадыё
https://www.youtube.com/live/1rkT75IXTEE?feature=share

- навіны Беларусі,
- удзел Bypol у дыверсіі з А-50,
- Лукашэнка абразіў Зяленскага і заявіў, што "выклік кінуты",
- праца дэмсілаў.

Новы выпуск штотыднёвай праграмы з палітолагам Паўлам Усавым, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук.
Яго ТГ-канал — https://t.me/usovpavel

Таймкоды:
0:00 Пачатак размовы
1:25 Лукашэнка пацвердзіў дыверсію ў Мачулішчах з А-50
7:25 Істэрыкі Лукашэнкі працуюць на кароткі перыяд часу
12:35 Ніхто ўжо не памятае нібыта тэракты, пра якія Лукашэнка казаў падчас свайго кіравання
14:10 Ідзе інфармацыйная вайна, прапагандысты пракалоліся
17:35 Ці так важна, хто зладзіў атаку на самалёт?
21:35 Заява ByPOL пра дыверсію запусціла хвалю рэпрэсіяў у Беларусі?
30:15 Лукашэнка абазваў Зяленскага гнідай: на Банкавай неяк зменіцца стаўленне да дэмсілаў Беларусі?
33:20 Расія дашле новы А-50? Рэакцыя Крамля
36:35 Сітуацыя на фронце і тэндэнцыі
38:45 Сілавікі і прапаганда працягнуць здымаць сваё кіно пра пратэсты
41:15 Лукашэнка заявіў, што "вызов брошен". І чым ён адкажа? Дэмсілам за мяжой варта быць асцярожней
44:30 Інтарэсы Кітая ў Беларусі і залежнасць Лукашэнкі
47:30 Чаго чакаць ад змены ваеннай дактрыны?
49:30 Чаго чакаць ад лукашэнкаўскага народнага апалчэння.
52:50 Ці будуць беларусы звяртацца ў Камісію па вяртанні?
57:00 Чым сёння займаецца "Вольная Беларусь" і "Рада бяспекі"?

#Усаў #дыверсія #Мачулішчы #ByPOL #Вольная #Беларусь #Рада_бясьпекі
#каляндар #сакавік
9 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ

* * *
— 9 сакавіка 1814 г. нарадзіўся Тарас Шаўчэнка, украінскі мастак і літаратар, заснавальнік новай украінскай літаратурнай мовы.

— 9 сакавіка 1835 г. нарадзіўся Флярыян Ажэшка, польскі лекар, удзельнік Студзеньскага паўстаньня на Літве.

— 9 сакавіка 1883 г. нарадзіўся беларускі пісьменьнік Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, які трапіў пад хвалю рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году. Яго аповесьць «У капцюрох ГПУ» — першы твор сусьветнай літаратуры, які паказвае жыцьцё ў сталінскім канцэнтрацыйным лягеры вачыма арыштанта. Саветы абмянялі яго на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча.

— 9 сакавіка 1925 г. нарадзілася Тамара Ніжнікава, беларуская опэрная сьпявачка.

— 9 сакавіка 1934 г. на Смаленшчыне нарадзіўся Юры Гагарын, першы касманаўт.

— 9 сакавіка 1962 г. нарадзіўся Гэнік Лойка, беларускі скульптар, адзін з ініцыятараў стварэньня моладзевага адраджэнскага руху «Беларуская Майстроўня».

† † †
— 9 сакавіка 1009 г. забіты Бруна Квэрфурцкі, місіянэр, сьвяты Каталіцкай царквы. Загінуў падчас хрысьціянскай місіі да паганцаў Літвы.

— 9 сакавіка 1661 г. памёр Ян Караль Завіша (у некаторых даведніках імя памылкова падаецца як Юры), рымска-каталіцкі дзяяч ВКЛ, рэфэрэндар і пісар ВКЛ, біскуп віленскі. Блізкі паплечнік караля Яна Казімера.

— 9 сакавіка 1822 г. памёр Андрэй Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

— 9 сакавіка 1953 г. памёр ад раку Мікола Равенскі, беларускі кампазытар, дырыгент, музычны крытык, аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа», дзяяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне і Бэльгіі.

— 9 сакавіка 1971 г. памёр Іван Ахрэмчык, беларускі мастак і пэдагог, імем якога была названая мастацкая вучэльня ў Менску.

— 9 сакавіка 2009 г. памёр Лявон Мурашка, опэрны сьпявак.

_____
— 9 сакавіка 1652 г. на сойме Рэчы Паспалітай упершыню скарысталі права liberum veto.

— 9 сакавіка 1659 г. маскоўская залога ў Горадні разам з ваяводам здалася войску гетмана Паўла Яна Сапегі падчас Трынаццацігадовай вайны.

— 9 сакавіка 1916 г. Нямеччына абвясьціла вайну супраць Партугаліі падчас Першай сусьветнай вайны.

— 9 сакавіка 1918 г. выканаўчы Камітэт Рады Ўсебеларускага Зьезду прыняў Другую Ўстаўную грамату, у якой абвяшчалася аб стварэньні Беларускай Народнай Рэспублікі.

— 9 сакавіка 2020 г. тэлеграм-канал «Злой Минобр» прааналізаваў, як скарачалася колькасьць вучняў, якія вучацца на беларускай мове, і колькасьць школаў, дзе вучацца па-беларуску — за 6 гадоў колькасьць школьнікаў, якія вучацца па-беларуску, зьменшылася на 5,5%, а школаў, дзе навучаньне вядзецца па-беларуску, стала менш на 482. (Падрабязьней тут - https://www.svaboda.org/a/30477770.html)
— на судзе аб катастрофе малайзійскага «Боінга» над Данбасам 17 ліпеня 2014 г., які адкрыўся ў панядзелак у Нідэрляндах, пракурор прадставіў абвінаваўчае заключэньне. У крушэньні загінулі 298 чалавек.
— беларускі рубель імкліва патаньнеў на фоне абвалу нафтавых цэнаў з-за пашырэньня эпідэміі каранавірусу COVID-19 і ў выніку разрыву перамоваў паміж лідэрамі краінаў–экспартэраў нафты (OPEC), Саудаўскай Арабіяй і Расеяй.
у Італіі ад COVID-19 памерлі яшчэ 97 чалавек — агульная колькасьць памерлых дасягнула 463.

Пра падзеі 9 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/9

Пра падзеі 9 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/9

. . .