Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
128 subscribers
2.59K photos
304 videos
57 files
1.91K links
віленская суполка нацыянальна-вызвольнага руху беларусаў
(УВАГА! 17.07.23 стала вядома, што наш канал лукашысты запісалі ў свой сьпіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Дбайце пра сваю бясьпеку!)
Download Telegram
29 сакавіка


ПАДЗЕІ

1611 — пачалося паўстаньне ў Маскве супраць Уладзіслава Вазы, цара маскоўскага (з 1610), караля польскага і вялікага князя літоўскага (1632—1648).

1992
— 14-я расейская армія ўвайшла ў Прыднястроўе.
— адбыўся першы авіярэйс Менск—Франкфурт кампаніі «Люфтганза».

1996 — у Беларусі прайшла сэрыя акцый супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, у Менску пікетавалі расейскую амбасаду.

2004 — да NATO далучыліся Баўгарыя, Латвія, Летува, Румынія, Славакія, Славенія і Эстонія.

2017
— ад раніцы ў турму на Акрэсьціна ў Менску сваякі і сябры несьлі перадачы для арыштаваных падчас сакавіцкіх акцый пратэсту. У краіне праходзілі дзясяткі судоў над удзельнікамі пратэстаў, прафсаюзнымі і партыйнымі актывістамі, праваабаронцамі і былымі палітвязьнямі. Іх асуджалі на штрафы і содні арышту.
— у Магілёве пачаўся працэс над праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам, былым кіраўніком праваабарончай установы «Плятформа» — яго зьвінавацілі ў "злосным парушэньні парадку адбыцьця пакараньня ў турме". За 3 дні да сканчэньня 3-гадовай няволі Бандарэнку пагражалі яшчэ 2 гады зьняволеньня. Сваёй віны ён не прызнаваў.
72 дэпутаты Эўрапарлямэнту прапанавалі перанакіраваць грошы з падтрымкі беларускага ўраду на грамадзянскую супольнасьць, СМІ і апазыцыю.
Вялікая Брытанія афіцыйна заявіла аб пачатку працэдуры выхаду з ЭўраЗьвязу — так званага "Брэксыту".

2018
— бярозаўскі блёгер і актывіст АГП Аляксандар Кабанаў атрымаў 980 р. штрафу — за тое, што здымаў, як людзі кармілі галубоў на пляцы ў Берасьці, бо тыя людзі былі праціўнікамі будаўніцтва акумулятарнага заводу.
— у Менску аштрафаваў Аляксандру Патапаву на 245 р. за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы. У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага яна разам зь іншымі сябрамі Моладзі БНФ зьбірала подпісы ў падтрымку беларускай мовы і за стварэньне ўнівэрсытэту з навучаньнем па-беларуску. Раней да штрафаў таксама былі асуджаныя Павал Пракаповіч, Ягор Сергіенка, Раман Ганчароў, Наста Гусева, Дзяніс Мандзік і старшыня Моладзі БНФ Ганна Сьмілевіч.
паліцыя Вялікай Брытаніі высьветліла, дзе Сяргея Скрыпаля атруцілі «Навічком» — на клямцы ўваходных дзьвярэй ягонага дому ў Солсбэры.

2019
— абвешчана пра стварэньне футбольнай лігі для дзяўчат. Кожны дывізіён меўся насіць імя выбітнай беларускі, напрыклад Уршулі Радзівіл, Саламеі Пільштынавай.
— пра незвычайную фрэску з Грунвальдзкай бітвай распавяло "Радыё Свабода". Ідэю настаяцель Сьвята-Пакроўскага сабору айцец Георгі Рой прывёз зь літоўскай Клайпэды.

2020
Кітай заявіў, што спыніў каранавірусную эпідэмію, але магчымая 2-я хваля.
міліцыянтаў абмежавалі ў перамяшчэньнях па Беларусі падчас пандэміі.
— на тэлеканале АНТ афіцыйная прадстаўніца Сусьветнай арганізацыі здароўя Маргарэт Гарыс заявіла, што Беларусь «выдатна спраўляецца» з каранавірусам на дадзены момант.
— іншыя падзеі 29 сакавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— Пра падзеі 29 сакавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/29

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/29

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/3/29


НАРАДЖЭНЬНІ

1900 — нарадзіўся адзін з заснавальнікаў беларускага кіно, кінарэжысэр Уладзімер Корш-Саблін, аўтар фільмаў «Шукальнікі шчасьця», «Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісьце».

1931 — нарадзіўся Вікенці Дзьмітрыеў, трэнэр па мастацкай гімнастыцы. Адна зь ягоных выхаванак, Тамара Лазаковіч зь Віцебску, здабыла залаты мэдаль на Алімпіядзе ў Мюнхэне ў 1972 г.

1963 — нарадзіўся скульптар Сяргей Гумілеўскі.

1981 — нарадзіўся Дзьмітры Гулецкі, дасьледнік нумізматыкі і матэрыяльнае культуры.


СЬМЕРЦІ

1904 — памёр Флярыян Ажэшка, лекар, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг. і грамадзкі дзяяч. Стаў прататыпам літаратурных герояў некалькіх твораў Элізы Ажэшкі.

1989 — памёр футбаліст Аляксандар Пракапенка.

2016 — памёр Ніл Гілевіч, Народны паэт Беларусі і грамадзкі дзяяч. У 1985–1995 гг. Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 11-га і 12-га скліканьняў.
[20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча]


#гісторыя #каляндар #сакавік
СУСЕДСКІ ФЭСТ ПІСАНAК!☀️

Адзначаеце вы Вялікдзень ці не, а ён паўсюль: у горадзе, у крамах, у кавярнях. То давайце дададзім і нашай эстэтыкі ў гэтую падзею!

Прыходзьце да нас на фэст, дзе мы:
🐣 размалюем яйкі ў цудоўнай мінімалістычнай беларускай традыцыі
🐣 дададзім колеру ў жыццясцвярджальнай украінскай
🐣 распішам маргучай у таямнічай традыцыі Літвы
🐇 пашукаем разам з дзецьмі велікодныя скарбы ў скверыку
🐇 .пагутарым разам з рознымі экспертамі на розных мовах пра старажытныя і хрысціянскія традыцыі
🕺💃Ды заспяваем й патанчым у нашых традыцыях, каб назапасіць добры настрой!

Чакаем вас на нашым фэсце ўрачыстасці дабрыні і надзеі, створанай разам! 🐣
📆 КАЛІ: 31 сакавіка а 12.30
📍 ДЗЕ: Музей Івана Луцкевіча [Vilniaus, 20]
✔️ ЯК: калі ласка, зарэгіструйцеся на майстар-класы, колькасць месцаў абмежавана
21 сакавіка 1840 года нарадзіўся Францішка Багушэвіч! Прапануем вам у суботу 30 сакавіка далучыцца да вандроўкі па Віленшчыне, прысьвечанай заснавальніку найноўшай беларускай літаратуры, чый запавет для беларусаў "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!" актуальны і да сёньня.

21 сакавіка споўнілася 184 гады зь дня ягонага нараджэньня. А нарадзіўся Багушэвіч у былым фальварку Сьвіраны непадалёк ад Меднікаў, куды мы і плануем завітаць. Таксама мы заедзем да касьцёла у Рукойнях, дзе хрысьцілі малога Францішка Бенедыкта, і ў турыстычны цэнтр у Савічунах, дзе вісіць памятная шыльда паэту.

Маршрут вандроўкі: Вільня - Немеж - Барэйкаўшчына - Рукойні - Савічуны - Сьвіраны - Меднікі - Вільня.

Вандроўка плануецца на невялікім аўтобусе ў добрай кампаніі.

Выезд з Вільні ў 9-30 раніцы, вяртаньне недзе а 16-й.

Рэгістрацыя праз гугл-форму і больш падрабязная інфармацыя:
https://forms.gle/DSebkdzx7zTCdBSu6

Далучайцеся!

Пытаньні па вандроўцы можна задаць праз тэлеграмы:
@LiusterkaVilnia
@PineBaltic
30 сакавіка


ПАДЗЕІ

1814 — саюзныя войскі антынапалеонаўскай кааліцыі ўвайшлі ў Парыж.

1856 — падпісаная мірная дамова, якая завяршыла Крымскую вайну Расеі зь Вялікай Брытаніяй, Францыяй і Турэччынай.

1867 — у Вашынгтоне падпісаная дамова, згодна зь якой ЗША набылі ў Расеі Аляску за 7,2 мільёна даляраў.

1885 — расейскія войскі разьбілі афганцаў ля ракі Кушка, у выніку чаго Туркмэнія была далучана да Расейскай імпэрыі.

1945 — савецкія войскі занялі Гданьск. Савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Аўстрыі.

1971 — Леанід Брэжнеў у дакладзе на зьезьдзе абвясьціў пра стварэньне новай гістарычнай супольнасьці — савецкага народу.

1974 — у Радашкавічах быў заснаваны завод мастацкай керамікі.

1995 — Лукашэнка афіцыйна ўнёс у Вярхоўны Савет прапанову правесьці рэфэрэндум аб зьмене дзяржаўнай сымболікі, скасаваньні статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і аб інтэграцыі з Расеяй.

1999 — арыштаваны былы прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Чыгір, які ў лістападзе 1996 г. гучна сышоў у адстаўку на знак пратэсту супраць абвешчанага рэфэрэндуму, а ў 1999 г. намерваўся ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. «Amnesty International» прызнала яго вязьнем сумленьня.

2006 — у Варшаве пасьля разгону "Плошчы-2006" была падпісаная дэклярацыя аб стварэньні фонду дапамогі беларускім студэнтам імя Кастуся Каліноўскага.

2017
— у Горадні вынесеныя чарговыя прысуды за акцыю «недармаедаў», якая адбылася там 15 сакавіка: 7 і 10 содняў арышту, 15 базавых.
— зь ізалятара на Акрэсьціна вызваліўся журналіст Дзяніс Івашын. Былы арыштант расказаў пра галадоўку пратэсту, якую працягвае трымаць ягоны сукамэрнік Валянцін Корзьнікаў.
— зьняволенага праваабаронцу Андрэя Бандарэнку, якому пагражалі два дадатковыя гады няволі, Ленінскі суд Магілёва апраўдаў.
амбасадар Расеі ў Беларусі Сурыкаў падчас прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай "дню яднаньня Расеі і Беларусі", ухваліў разгон акцыі 25 cакавіка ў Менску.
— на краўндфандынгавай плятформе talaka.by пачалі збор сродкаў для выпуску кнігі доктара гістарычных навук Віктара Шведа, прысьвечанай паўстаньню 1863 г.

2018 — арганізатары першага ў гісторыі «Вольнага забегу вольных беларусаў», прысьвечанага 100-гадоваму юбілею абвяшчэньня незалежнасьці БНР, падсумавалі вынікі сваёй акцыі: агулам удзельнічалі 104 атлеты з 16 краін сьвету, у тым ліку ў самой Беларусі — ААЭ, Аргентына, Бразылія, Гішпанія, ЗША, Літва, Нігерыя, Нідэрлянды, Нямеччына, Польшча, Тайлянд, Францыя, Чэхія, Швайцарыя, Швэцыя.

2019 — беларускіх настаўнікаў абавязалі патлумачыць дзецям, што беларусы і расейцы — адзіны народ да "дня яднаньня народаў Беларусі і Расеі".

2020
— у Беларусі за тры дні выявілі 58 новых выпадкаў COVID-19. Агулам іх ужо 152. А ў гарадах вырасла колькасьць хворых на пнэўманію.
Партыя БНФ заклікала ўлады ўвесьці карантын, падтрымаць бізнэс і скасаваць парад 9 траўня.
Трамп падоўжыў карантын у ЗША з прычыны COVID-19. У Нямеччыне зафіксавалі 4700 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам за содзень. Ад хваробаў, выкліканых каранавірусам, у сьвеце памерлі каля 34 тысяч чалавек.
— у Маскве ўлады ўвялі абавязковы рэжым самаізаляцыі для ўсіх жыхароў. У Расеі за парушэньне карантыну ўведзены штраф да 1 млн рублёў.
— цана на расейскую нафту абвалілася да мінімуму з 1999 году. Гатунак нафты WTI абваліўся ніжэй за $20 за барэль упершыню за 18 гадоў.
— іншыя падзеі 30 сакавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 30 сакавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/30

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/30

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/3/30


#гісторыя #каляндар #сакавік
30 сакавіка


НАРАДЖЭНЬНІ

1651 — нарадзіўся Аляксандар Мікалай Гараін, рыма-каталіцкі дзяяч ВКЛ.

1888 — нарадзіўся Ян Цеханоўскі, нацыянальны дзяяч Заходняй Беларусі, пэдагог, дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі.

1893 — нарадзіўся Ілья Гітгарц, дырыгент і пэдагог, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі.

1907 — нарадзілася Надзея Абрамава, мэдык, грамадзкая дзяячка пад нямецкай акупацыяй, якая выратавала шмат габрэйскіх дзяцей, пісьменьніца і журналістка.

1940 — нарадзіўся Аляксей Марачкін, мастак, жывапісец, пэдагог і грамадзкі дзяяч.

1953 — нарадзіўся Валеры Масьлюк, тэатральны рэжысэр, паэт, адзін са стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту.

1956 — нарадзілася Хрысьціна Лялько, пісьменьніца, перакладніца і журналістка, галоўны рэдактар каталіцкіх часопісаў «Наша Вера» і «Ave Maria». Пераклала на беларускую асобныя творы Яна Паўла II, Яна Твардоўскага і іншых.


СЬМЕРЦІ

1689 — пакараны сьмерцю Казімер Лышчынскі, філёзаф-матэрыяліст Рэчы Паспалітай, пэдагог і грамадзка-палітычны дзяяч. Аўтар трактату «Аб неіснаваньні Бога» (па-лацінску: «De non existentia Dei»). Быў абвінавачаны ў атэізьме і засуджаны на сьмерць. Рукапіс трактату быў спалены, але на сёньняшні дзень вядома толькі пяць невялікіх фрагмэнтаў, знойдзеных у 1957 годзе. [ Падрабязьней ]

1767 — памёр Ян Крыштоф Гляўбіц, сылескі архітэктар, клясык беларускай архітэктуры. Адзін з выбітных прадстаўнікоў віленскага барока, найважнейшыя творы — Сафійскі сабор у Полацку, віленскія касьцёлы Сьвятых Янаў, Сьвятой Катарыны, Сэрца Ісуса (касьцёл Візытак), інтэр'ер царквы Сьвятога Духа і кляштар Базылянаў у Вільні ды інш.

1890 — памёр Іасафат Агрызка, выдавец, журналіст і грамадзка-палітычны дзяяч.

1983 — памерла Аўгіньня Каранеўская, дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі.

1992 — памерла Вольга Церашчатава, мастацтвазнаўца, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку 1990-х гадоў.

2015 — памёр Аляксандар Доўбік, настаўнік і праваабаронца, палітычны вязень у СССР.

2017 — памёр Мікола Рыжы, вядомы ілюстратар і мастак філятэлістычнай прадукцыі.


#гісторыя #каляндар #сакавік
🙏 Вось і сканчаецца ціхая Вялікая субота ў каталікоў рымскага і бізантыйскага абрадаў, хрысьціянаў-пратэстантаў і праваслаўных паводле Грыгарыянскага календару.

Віншуем усіх, хто рыхтуецца ўжо хутка сустрэць Вялікдзень!

#ВераНадзеяЛюбоў #ЖывеБеларусь
31 сакавіка


ПАДЗЕІ

1391 — Горадня атрымала Магдэбурскае права.

1936 — у Мюнхэне нацысты адкрылі «Выставу дэгенэратыўнага мастацтва» (сюррэалізм, імпрэсыянізм, абстракцыянізм ды інш.).

1940 — 12-й савецкай рэспублікай стала Карэла-Фінская ССР.

1954 — СССР прапанаваў NATO прыняць яго ў склад альянсу.

1967 — пасьля рашэньня Францыі аб выхадзе з вайсковай структуры NATO штаб-кватэра альянсу пераведзеная з Парыжу ў сталіцу Бэльгіі Брусэль.

1991
— на рэфэрэндуме ў Грузіі 99% жыхароў галасуюць за незалежнасьць.
— адбыўся ваенны інцыдэнт ля Плітвіцкіх азёраў — пачатак вайны ў Харватыі.
— на пазачарговай нарадзе кіраўніцтва арганізацыі краінаў Варшаўскай дамовы пастанавілі скасаваць вайсковыя структуры арганізацыі.

1992 — у Маскве падпісаная Фэдэратыўная дамова. Татарстан і Чачня ня ўдзельнічалі ў падпісаньні.

2017
— у Менску ператрусы ў двух офісах тэлеканалу «Белсату». Офісы разгромлены — выносілі ўсё. Міліцыянты ў цывільным затрымалі відэаапэратара Аляксандра Любянчука. Дырэктарка тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўска-Гузы: «Гэта атака за надзвычайную актыўнасьць нашых журналістаў».
па ўсёй Беларусі выносілі прысуды, часам паўторныя, за акцыі "недармаедаў" і адзначэньне 25 сакавіка — штрафы і арышты на 5—15 содняў. Падсьледным у заведзеных крымінальных справах выстаўляюцца абвінавачваньні «ў падрыхтоўцы беспарадкаў». Тыя, хто ўжо выходзіў на волю, казалі пра турэмны і судовы досьвед: «Умовы ўтрыманьня жудасныя — холад, антысанітарыя, кормяць адзін раз у дзень», «Зьдзекі, катаваньні, падман. ...Трэба распавядаць пра ўсе злачынствы, якія мы бачым».
— пасьля 3 гадоў зьняволеньня выйшаў на волю праваабаронца Андрэй Бандарэнка.
— у Менску актывісты выйшлі да будынку КДБ на акцыю салідарнасьці зь вязьнямі «Патрыёт — не злачынец». Адразу на пачатку міліцыя затрымала Паўла Севярынца. Затрымалі і пэнсіянэрку Ніну Багінскую, пісьменьніка Анатоля Кудласевіча. Агулам затрымалі пяць ўдзельнікаў.

2018
— у Берасьці праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу ў цэнтры гораду раздалі 150 улётак пра шкоду сьвінцу і 50 чорных балёнікаў са словам «Жыць».
Свабодны тэатар апублікаваў дакумэнтальны фільм пра «Цэнтральны».
— у Рызе адбыўся «Ўселатыскі бацькоўскі сход»акцыя супраць рэформы адукацыі і пераводу навучаньня ў школах на латыскую мову. Яе арганізатарам выступіў «Расейскі саюз Латвіі». 500 тысячаў з 1,7 млн жыхароў краіны называлі сваёй роднай мовай расейскую.

2019 — невядомы паведаміў аб мінаваньні менскіх гандлёвых цэнтраў Galileo, «Замак» і чыгуначнага вакзалу сталіцы.

2020
— да вечару колькасьць выяўленых выпадкаў COVID-19 у сьвеце перасягнула 800 тысячаў.
— мінздароўя Беларусі пацьвердзіла 1-ю сьмерць ад каранавірусу, але ўпершыню не паведаміла агульную колькасьць выпадкаў COVID-19 і колькасьць новых пацьверджаных выпадкаў. Мэдычная сыстэма ў Беларусі павінная была падтрымліваць лукашэнкавы словы пра пандэмію як псыхоз.
— Лукашэнка зьдзекліва выказаўся пра памерлага заслужанага артыста Беларусі Віктара Дашкевіча: «Ну мы ж прасілі — яму заўтра 80 гадоў будзе... — чаго ты ходзіш па гэтай вуліцы, а тым больш працуеш Тым часам у Коласаўскім тэатры, дзе працаваў памерлы, працягваліся рэпэтыцыі, карантыну не абвяшчалі.
— праваабаронца Алесь Бяляцкі выказаўся пра каранавірус: «...Наш народ заслугоўвае ведаць праўду. Прасьцей тады вырашаць праблемы, калі ўсе мы ведаем сапраўдны стан рэчаў».
незалежныя грамадзкія культурныя пляцоўкі самі сталі закрывацца для наведнікаў: «Будзем здаровыя самі — выжывуць і нашыя праекты!»
— «Белавія» заявіла аб прыпыненьні рэйсаў у Расею, Украіну і Казахстан.
— улады Туркмэністану забаранілі слова «каранавірус».
цана барэлю расейскае нафты Urals упала да $13 — самы нізкі ўзровень ад сакавіка 1999 г.
— выйшла 2-е, дапоўненае выданьне кнігі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
— іншыя падзеі 31 сакавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 31 сакавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/31

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/31

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/3/31


#гісторыя #каляндар #сакавік
31 сакавіка


НАРАДЖЭНЬНІ

1910 — нарадзіўся Юзаф Буйноўскі, выкладчык, польскі паэт і гісторык літаратуры, рэдактар, выдавец і друкар, прафэсар польскага замежнага ўнівэрсытэту ў Лёндане. Родам з Браслаўшчыны.

1949 — нарадзіўся Зьміцер Санько, беларускі біёляг, мовазнаўца і выдавец. Адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, адзін з укладальнікаў сучаснага ўнармаваньня беларускага клясычнага правапісу.

1952 — нарадзіўся Алег Мінкін, паэт і перакладнік.

1964 — нарадзіўся паэт і празаік Ян Збажына (Іван Мікалаевіч Савіцкі).


СЬМЕРЦІ

1785 — памёр Антоні Тызэнгаўз, староста гарадзенскі, адміністратар каралеўскіх эканоміяў у ВКЛ, дзяржаўны і грамадзкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат, асьветнік. Намаганьнямі Антонія Тызэнгаўза Горадня зрабілася месцам працы розных дзяржаўных установаў і шэрагу фабрык.

1969 — памёр Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар і музыколяг, які застаўся пад нямецкай акупацыяй і зьехаў на эміграцыю ў Нямеччыну і ЗША, дзяяч беларускага руху ў эміграцыі. На лібрэта Натальлі Арсеньневай Шчаглоў-Куліковіч напісаў дзьве опэры: лірычна-рамантычную «Лясное возера» і гістарычную «Ўсяслаў Чарадзей».

2019 — памерла Натальля Санько, навукоўца, выдавец, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

2020 — памёр Віктар Дашкевіч, Заслужаны артыст Беларусі, актор віцебскага Нацыянальнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа, афіцыйна першая ахвяра каранавірусу ў Беларусі.

2020 — памёр 35-гадовы рэжысэр і актор менскага Моладзевага тэатру Гарык Вяпшкоўскі — «ад высокага ціску».


#гісторыя #каляндар #сакавік
СУСЕДСКІ ФЭСТ ПІСАНAК!☀️

Адзначаеце вы Вялікдзень ці не, а ён паўсюль: у горадзе, у крамах, у кавярнях. То давайце дададзім і нашай эстэтыкі ў гэтую падзею!

Прыходзьце да нас на фэст, дзе мы:
🐣 размалюем яйкі ў цудоўнай мінімалістычнай беларускай традыцыі
🐣 дададзім колеру ў жыццясцвярджальнай украінскай
🐣 распішам маргучай у таямнічай традыцыі Літвы
🐇 пашукаем разам з дзецьмі велікодныя скарбы ў скверыку
🐇 .пагутарым разам з рознымі экспертамі на розных мовах пра старажытныя і хрысціянскія традыцыі
🕺💃Ды заспяваем й патанчым у нашых традыцыях, каб назапасіць добры настрой!

Чакаем вас на нашым фэсце ўрачыстасці дабрыні і надзеі, створанай разам! 🐣
📆 КАЛІ: 31 сакавіка а 12.30
📍 ДЗЕ: Музей Івана Луцкевіча [Vilniaus, 20]
✔️ ЯК: калі ласка, зарэгіструйцеся на майстар-класы, колькасць месцаў абмежавана
🕊️ Хрыстос уваскрос! Алілюя!
Віншуем зь Вялікаднем! 🥮🌤️

А праваслаўных віншуем з другой нядзеляй Вялікага Паста.
1 красавіка
Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Зарэчча.
Дзень жартаў (рымскае Prima aprilis).
Міжнародны дзень птушак.


ПАДЗЕІ

1557 — кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», паводле якой пачалося правядзеньне зямельнай рэформы ў Вялікім Княстве Літоўскім.

1579 — кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторы выдаў прывілей, згодна зь якім Віленскі езуіцкі калегіюм пераўтварыўся ў Акадэмію. Такім чынам у ВКЛ узьнік першы ўнівэрсытэт.

1808 — расейскі імпэратар Аляксандар I абвясьціў «навечнае» далучэньне Фінляндыі да Расеі.

1946 — у Ватэнштаце (Нямеччына) выйшаў першы нумар часопіса «Шляхам жыцьця», рэдактар Хведар Ільяшэвіч.

1976 — у ЗША заснавана прадпрыемства «Apple» (з 1977 г. Apple Computer).

1979 — Іран ператварыўся ў ісламскую рэспубліку паводле рэфэрэндуму 29-30 сакавіка.

1989 — у Гданьску заснаваны гурток Беларускага аб’яднаньня студэнтаў.

1997 — утвораная Рэспубліка Зарэчча, віленскі раён, дзе жыхары — мастакі, артысты і проста творчыя людзі — абвесьцілі незалежнасьць.

2002 — Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія ператворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт.

2020
— у Беларусь з Кітаю прывезьлі тэстаў на каранавірус і сродкі абароны для мэдыкаў.
— Мінздароўя Беларусі заявіла пра 2 сьмерці пацыентаў з COVID-19. Колькасьць інфікаваных зноў не паведаміла.
— стала вядома пра трэцюю сьмерць беларускі з каранавірусам.
— беларусы за дзень сабралі грошы на 3 кіслародныя канцэнтратары для пацыентаў з пнэўманіяй у Віцебску.
— Украіна далучылася да санкцыяў Эўразьвязу супраць Беларусі.
— Эўрапейская і Міжнародная фэдэрацыі журналістаў заклікалі вызваліць рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука.
— іншыя падзеі 1 красавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 1 красавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/4/1

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/4/1

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/4/1


НАРАДЖЭНЬНІ

1640 — нарадзіўся Жыгімонт Казімер Ваза, адзіны сын вялікага князя і караля Ўладзіслава Вазы і яго пешае жонкі Цэцыліі Рэнаты Габзбург.

1750 — нарадзіўся Гуга Калантай, палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, філёзаф, пэдагог і публіцыст.

1846 — нарадзіўся Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг.

1862 — нарадзіўся Адам Багдановіч, этнограф, фальклярыст, мэмуарыст.

1877 — нарадзіўся Васіль Захарка, прэзыдэнт Беларускай Народнай Рэспублікі.

1901 — нарадзіўся Сяргей Пясэцкі, адзін з найбольш яскравых польскіх пісьменьнікаў беларускага паходжаньня XX ст.

1939 — нарадзіўся навукоўца-біёляг Анатоль Федарук.

1940 — нарадзіўся мастак-графік Уладзімер Басалыга.

1941 — нарадзіўся мастак-графік Леанід Марчанка.

1947 — нарадзіўся пісьменьнік і перакладнік Алесь Жук.

1956 — нарадзіўся палітык Сяргей Антончык, дэпутат Вярхоўнага Савету (1990—1995), сябра Апазыцыі БНФ.


СЬМЕРЦІ

1548 — памёр Жыгімонт I Стары, кароль польскі й вялікі князь літоўскі.

1872 — памёр Ігнацій (Жалязоўскі), уніяцкі і потым праваслаўны дзяяч. Пасьля задушэньня паўстаньня 1863-64 гг. падтрымліваў закрыцьцё касьцёлаў і ператварэньне іх у цэрквы. Распарадзіўся прыбраць з храмаў абразы Язафата Кунцэвіча, спаліць уніяцкія кнігі і малітоўнікі, праводзіць богаслужэньні выключна на расейскай мове.

1940 — загінуў у турме Язэп Лёсік, мовазнаўца, пісьменьнік, публіцыст, пэдагог, нацыянальны і палітычны дзяяч. 2-і старшыня Рады БНР. Акадэмік Акадэміі навук Беларусі.

2007 — памерла Юзэфа Тарасевіч, дзяячка беларускае грэка-каталіцкае царквы ў ЗША, сястра біскупа і апостальскага візытатара для беларусаў-каталікоў на Захадзе Ўладзімера Тарасевіча.

2009 — памерла Марыя Крысьціна Сапега, польская грамадзкая дзяячка, якая дапамагала ўзнаўляць ружанскі Траецкі касьцёл. Сузаснавальніца і прэзыдэнтка фундацыі Ex Animo.

2010 — памёр Яўген Дзямідчык, навуковец у галіне анкалёгіі ды хірургіі, Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Даказаў, што вялікі рост захворваньня дзяцей на рак шчытападобнай залозы ў Беларусі абумоўлены дзеяньнем падвышанай радыяцыі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.


#гісторыя #каляндар #красавік
Forwarded from Historyja
1 красавіка 1579 года кароль і вялікі князь Стэфан Баторы выдаў прывілей, згодна з якім Віленскі езуіцкі калегіум мусіў пераўтварыцца ў акадэмію. Такім чынам у ВКЛ узнік першы ўніверсітэт.
Абвяшчэньне незалежнасьці Рэспублікі Зарэчча ў віленскім раёне Ўжупіс, 1/4/1998.
https://youtu.be/f0iiYJQpjUQ

Падчас сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці ў 2008 годзе камісарам паліцыі Вільні і прэзыдэнтам Зарэчча Ромасам Лілейкісам быў падпісаны афіцыйны акт аб добрасуседзтве.

Рэспубліка мае шырокую дыпляматычную сетку. Цяпер дзейнічаюць сотні амбасадараў і консулаў Рэспублікі Зарэчча па ўсім сьвеце.

(NB!) У праграме Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Зарэчча таксама ёсьць пункт пра далучэньне да краіны Рэспублікі Беларусь, які МЗС Зарэчча не выключае магчымасьці зьдзейсьніць.

* * *
Канстытуцыя Рэспублікі Зарэчча

1. Чалавек мае права жыць побач з Вялейкай, а Вялейка — цячы каля чалавека.
2. Чалавек мае права на гарачую ваду, ацяпленьне зімою й чарапічны дах.
3. Чалавек мае права памерці, але не абавязаны.
4. Чалавек мае права на памылкі.
5. Чалавек мае права быць адзіным і непаўторным.
6. Чалавек мае права любіць.
7. Чалавек можа быць нялюбым, але гэта не абавязкова.
8. Чалавек мае права ня быць знакамітым і вядомым.
9. Чалавек мае права ленавацца альбо нічога не рабіць.
10. Чалавек мае права любіць і даглядаць котку.
11. Чалавек мае права рупіцца пра сабаку да канца дзён аднаго з іх.
12. Сабака мае права быць сабакам.
13. Котка не абавязана любіць свайго гаспадара, але ў цяжкую хвіліну мусіць прыйсьці яму на дапамогу.
14. Чалавек мае права часам ня ведаць, ці мае ён абавязкі.
15. Чалавек мае права сумнявацца, але гэта не абавязак.
16. Чалавек мае права быць шчасьлівым.
17. Чалавек мае права быць нешчасьлівым.
18. Чалавек мае права маўчаць.
19. Чалавек мае права верыць.
20. Чалавек ня мае права чыніць гвалт.
21. Чалавек мае права ўсьведамляць сваю драбнату і веліч.
22. Чалавек ня мае права квапіцца на вечнасьць.
23. Чалавек мае права разумець.
24. Чалавек мае права нічога не разумець.
25. Чалавек мае права быць розных нацыянальнасьцяў.
26. Чалавек мае права сьвяткаваць або не сьвяткаваць свой дзень нараджэньня.
27. Чалавек абавязаны прыгадаць сваё імя.
28. Чалавек мае права дзяліцца тым, што мае.
29. Чалавек ня мае права дзяліцца тым, чаго ня мае.
30. Чалавек мае права мець братоў, сясьцёр і бацькоў.
31. Чалавек можа быць свабодным.
32. Чалавек адказны за сваю свабоду.
33. Чалавек мае права плакаць.
34. Чалавек мае права быць незразуметым.
35. Ніхто ня мае права зрабіць іншага вінаватым.
36. Чалавек мае права быць асаблівым.
37. Чалавек мае права ня мець аніякіх правоў.
38. Чалавек мае права не баяцца.

#UžupioRespublika #RespublikaZarečča
2 красавіка
Міжнародны дзень дзіцячай кнігі.
Сусьветны дзень распаўсюду інфармацыі па праблемах аўтызму.
афіцыйны г.зв. "Дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі"


ПАДЗЕІ

1948 — заснаваная Магілёўская школа перападрыхтоўкі сяржанцкага складу, цяпер Магілёўскі інстытут МУС Беларусі.

1992 — мітынг Свабоднага прафсаюзу з удзелам страйкоўцаў-гарнякоў Салігорску, якія патрабавалі новага тарыфнага пагадненьня.

1996 — у Маскве Ельцын і Лукашэнка падпісалі дамоўленасьць аб стварэньні Супольнасьці Незалежных Дзяржаў Расеі і Беларусі; у Менску адбыліся масавыя акцыі пратэсту і іх жорсткі разгон.

1997 — у Маскве Ельцын і Лукашэнка падпісалі Дамову аб Саюзе Беларусі і Расеі.

2020
— падзеі 2 красавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 2 красавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/4/2

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/4/2

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/4/2


НАРАДЖЭНЬНІ

1832 — нарадзіўся Павал Баброўскі, генэрал і сэнатар, юрыст, гісторык і этнограф. Агулам напісаў больш за 100 прац па гісторыі, правазнаўстве, археаграфіі, геаграфіі, біялёгіі, пэдагогіцы, этнаграфіі, статыстыцы, эканоміцы і краязнаўстве. Аўтар гісторыка-краязнаўчых нарысаў пра Гародню, Слонім, Зэльву і інш. Адным зь першых узьняў пытаньне пра моўную і этнічную прыналежнасьць беларусаў, падкрэсьліваў глыбокую старажытнасьць беларускай мовы.

1885 — нарадзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі, літаратар, грамадзкі і палітычны дзяяч. Пасол Сэйму Другой Рэчы Паспалітай.

1921 — нарадзіўся Юры Булычоў, мастак кіно, вядомы па кінастужцы «Міколка-паравоз».

1933 — нарадзіўся Віктар (Вікенці) Шымук, пісьменьнік і перакладнік.

1949 — нарадзіўся Алесь Рашчынскі, кампазытар, фальклярыст, дырыгент і пэдагог, музычны кіраўнік ансамблю «Харошкі».


СЬМЕРЦІ

1819 — памёр Мацей Павал Мажджанеўскі, рыма-каталіцкі дзяяч, дапаможны біскуп магілёўскі й тытулярны біскуп пталемэйскі.

1959 — памёр а. Мікалай (Чарнецкі), грэка-каталіцкі сьвятамучанік, біскуп, апостальскі візытатар для славянскіх каталікоў бізантійскага абраду па-за рускімі епархіямі, вязень ГУЛАГу.

1968 — загінуў Якуб Харэўскі (ад нараджэньня Новік), падпольнік, партызанскі атаман, адзін з кіраўнікоў антыпольскага (у 20-х) і антысавецкага руху супраціву ў Беларусі (1942—1948).

1995 — памёр Пімен Панчанка, Народны паэт Беларусі.

2005 — памёр Ян Павал II, папа Рымскі, першы пантыфік-славянін.

2009 — памерла Раіса Жук-Грышкевіч, дзяячка беларускай эміграцыі ў Канадзе, ад 1978 году сябра Рады БНР, рэдактарка выданьня «Камунікаты».


#гісторыя #каляндар #красавік
Forwarded from VILNIS
4 АПРЕЛЯ 18:00 ГЛАВНОЕ О ЕВРЕЙСКОЙ ТРАДИЦИИ И ПОВСЕДНЕВНЫХ ЗАКОНАХ ЕВРЕЕВ ЛИТВЫ — ЛЕКЦИЯ В ВИЛЬНЮССКОЙ ХОРАЛЬНОЙ СИНАГОГЕ

Наталья Хейфец, исследователь и педагог расскажет что такое Еврейская Традиция из поколения в поколение как сама суть иудаизма, раскроет жизнь еврейства, в том числе литваков по Законам Традиции.
Наталья Хейфец объяснит устройство синагоги и ее значение в жизни еврейства.

☝️ Шмуэль Ятом, кантор Вильнюсской синагоги исполнит для слушателей Vilnis настоящее молитвенное пение.

Лекция специально для аудитории Vilnis пройдет в единственной сохранившейся после Холокоста синагоге Вильнюса. (Pylimo g. 39.)

✔️ Слушателю понадобится внести 2 евро на нужды синагоги.