Вольны прафсаюз БДУ
161 subscribers
455 photos
19 videos
12 files
324 links
Канал бывшей первичной организации Свободного профсоюза Белорусского @profbelonline для студентов БГУ

Есть вопросы? Пиши нашему боту @volny_bsu_bot

Хочешь нам помочь?
Пиши нашему боту @volny_bsu_bot
Download Telegram
612 дзён

Менавіта  столькі часу Вадзім Жылінскі знаходзіцца за кратамі.
Вадзіма абвінавачвалі ва ўдзеле ў "масавых беспарадках", якія былі ў Брэсце пасля поствыбарчых акцый пратэсту.

Студэнт індыстрыяльна-педагагічнага каледжа быў затрыманы ў жніўні 2021 года, суддзя Святаслаў Каліна вынес меру пакарання - 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
4 красавіка ў Вадзіма дзень народзінаў. Падтрымаць хлопца можна з дапамогай паштовак.

Зараз палітзняволены знаходзіцца ў ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

#студэнцтва_за_кратамi
Два гады пазбаўлення волі за тры налепкі каля школы

Менавіта столькі павінна правесці ў гомельскай калоніі студэнтка факультэта псіхалогіі ГГУ ім. Францыска Скарыны Рыта Зотава. Яе затрымалі пасля таго, як дырэктар школы, у якой калісьці Рыта вучылася, заявіла ў міліцыю пра налепкі, наклееныя на тэрыторыі школы. Судзілі па артыкулах арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх,
арт. 341 Крымінальнага кодэкса — апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці.
У жніўні гэтага года яна павінна выйсці на волю. На жаль, пасля затрымання Рыту адлічылі з універсітэта.
Рыта прызнаная палітзняволенай, а таксама ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Падтрымаць дзяўчыну можна па адрасе:
ПК-4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Рыта Алегаўна Зотава

#студэнцтва_за_кратамi
6 гадоў 6 месяцаў калоніі за перапост тексту

ДАНУТА ПЕРАДНЯ - палітзняволенная студэнтка-філолаг з Магілеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова, якую затрымалі за перасланы антываенны пост у адзін з магілёўскіх чатаў. Суддзя Алена Картавенка, нягледзячы на апеляцыйную скаргу, аставіла паракарнне ў шесць гадоў і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму.  Дзяўчыну дадалі ў "спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Падтрымаць Дануту можна лістамі. Зараз яна знаходзіца ў  ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

#студэнцтва_за_кратамi