Студэнта з Баранавічаў асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі за перапіску з "NEXTA"
Аляксандр Аляксандравіч Загдай вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Ён быў затрыманы 6 ліпеня 2022 года за тое, што, па версіі следчых, з 13 кастрычніка 2021 года па 17 сакавіка 2022 года перасылаў "неўстаноўленым асобам" паведамленні аб руху авіяцыі. Аляксандр знаходзіўся ў СІЗА-6 да суда.
19 ліпеня 2022 года пачаўся суд, падчас якога суддзя Берасцейскага абласнога суда прысудзіла Аляксандра да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дзе ён знаходзіцца зараз, пакуль дакладна невядома...
#студэнцтва_за_кратами

Два гады хіміі ў папраўчай установе за пакінуты каментар пра Лідзію Ярмошыну
Андрэй Барысюк, студэнт з Брэста, быў асуджаны на два гады хіміі, за пакінуты каментар пра Лідзію Ярмошыну, на той момант старшыню Цэнтрвыбаркама.
14 лютага 2022 года прайшло судовае пасяджэнне ў судзе Маскоўскага раёна Брэста. Андрэю выставілі абвінавачванні, па якіх ён у сакавіку 2021 года, у адной з сацыяльных сетак, пакінуў каментар на адрас Ярмошынай. Пра які менавіта каментары ідзе гаворка - невядома, але лінгвістычная экспертыза ўстанавіла, што ў ім утрымліваецца «выяўленае ў непрыстойнай форме прыніжаючае гонар і годнасць пацярпелай». Да прысуду хлопец знаходзіўся на волі.
Суддзя Марыя Аліферук вынесла прысуд, паводле якога Андрэй адбывае 2 гады ў папраўчай установе адкрытага тыпу з 25 красавіка 2022 года.
Падтрымаць Андрэя можна накіраваўшы яму ліст па адрасе:
Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 39. 222002, Крупскі раён, г. Крупкі-2, Андрэй Іоганавіч Барысюк