Вольны прафсаюз БДУ
161 subscribers
455 photos
19 videos
12 files
324 links
Канал бывшей первичной организации Свободного профсоюза Белорусского @profbelonline для студентов БГУ

Есть вопросы? Пиши нашему боту @volny_bsu_bot

Хочешь нам помочь?
Пиши нашему боту @volny_bsu_bot
Download Telegram
Затрымана выкладчыца Інстытута бізнесу БДУ

На жаль, рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца, затрымліваюць не толькі студэнтаў, але і выкладчыкаў БДУ. Учора стала вядома пра затрыманне старэйшай выкладчыцы інстытута бізнесу БДУ Святланы Яскевіч. Невядома, у якім статусе яна знаходзіцца зараз і за што менавіта яе затрымалі. У допісы да відэа з ёю ў звязаным з сілавікамі тэлеграм-канале напісана, што яна "прывівала студэнтам антыдзяржаўныя погляды" і дасылала "забароненыя матэрыялы". Святлана Яскевіч працуе ў ІБ БДУ з 2006 года, прымала ўдзел у шматлікіх канферэнцыях, звязаных з лічбавымi тэхналогіямі і электронным навучаннем.

Калі вам штосьці вядома пра затрыманне Святланы Яскевіч, просім падзяліцца праз наш ананімны бот @volny_bsu_bot
Два гады хіміі ў папраўчай установе за пакінуты каментар пра Лідзію Ярмошыну

Андрэй Барысюк, студэнт з Брэста, быў асуджаны на два гады хіміі, за пакінуты каментар пра Лідзію Ярмошыну, на той момант старшыню Цэнтрвыбаркама.
14 лютага 2022 года прайшло судовае пасяджэнне ў судзе Маскоўскага раёна Брэста. Андрэю выставілі абвінавачванні, па якіх ён у сакавіку 2021 года, у адной з сацыяльных сетак, пакінуў каментар на адрас Ярмошынай. Пра які менавіта каментары ідзе гаворка - невядома, але лінгвістычная экспертыза ўстанавіла, што ў ім утрымліваецца «выяўленае ў непрыстойнай форме прыніжаючае гонар і годнасць пацярпелай». Да прысуду хлопец знаходзіўся на волі.

Суддзя Марыя Аліферук вынесла прысуд, паводле якога Андрэй адбывае 2 гады ў папраўчай установе адкрытага тыпу з 25 красавіка 2022 года.
Падтрымаць Андрэя можна накіраваўшы яму ліст па адрасе:
Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 39. 222002, Крупскі раён, г. Крупкі-2, Андрэй Іоганавіч Барысюк

#студэнцтва_за_кратами
Паведамляюць, што на гістфаку БДУ звальняюць 4 выкладчыкаў.

Калі вам вядома больш, пішыце, калі ласка, у наш бот
@volny_bsu_bot
Гайды па адаптацыі ў іншай краіне

Вымушаная міграцыя - вельмі няпросты перыяд для кожнага чалавека. Каманда праекта Student4students падрыхтавала серыю гайдаў па пераездзе і адаптацыі ў такіх краінах, як:

Германія
Грузія

Мы будзем рады любой зваротнай сувязі: вашаму асабістаму досведу па адаптацыі ў той ці іншай краіне, прапановам па краінам, любым заўвагам праз наш бот @volny_bsu_bot

Пост будзе дапаўняцца. Зусім хутка будуць апублікаваныя гайды па Чэхіі і Літве.
Публікуем абяцаны гайд па Чэхіі!
Калі вы нядаўна туды пераехалі ці разглядаеце дадзеную краіну як месца жыхарства, то нашы парады могуць вам спатрэбіцца.

Чэхія

Мы будзем рады любой зваротнай сувязі: вашаму асабістаму досведу па адаптацыі ў той ці іншай краіне, прапановам па краінам, любым заўвагам праз наш бот @volny_bsu_bot
Віншуем з Міжнародным днём валанцёра

Па ініцыятыве ААН 5 снежня адзначаецца дзень валанцёра (добраахвотніка).

Падчас барацьбы з каранавірусам, пасля падзеяў 2020 у Беларусі і пачатку вайны ва Украіне роля валанцёраў стала як ніколі значнай. У Беларусі і па-за яе межамі дагэтуль тысячы валанцёраў і валанцёрскіх арганізацый дапамагаюць тым, каму дапамога патрэбная больш за ўсё.

Мы віншуем кожнага, хто падтрымлівае любую добраахвотную арганізацыю, і дзякуем вас за падтрымку.

Разам мы мацнейшыя!
Другая серыя гайдаў па эміграцыі

Каманда праекта Student4students падрыхтавала серыю гайдаў па пераездзе і адаптацыі ў такіх краінах, як:
Польшча
Літва

Бонус: Гайд з агульнымі парадамі, якія пасуюць для любой краіны


Мы будзем рады любой зваротнай сувязі: вашаму асабістаму досведу па адаптацыі ў той ці іншай краіне, прапановам па краінам, любым заўвагам праз наш бот  @volny_bsu_bot
Сёння міжнародны дзень правоў чалавека!

75 гадоў таму была прынята ўсеагульная дэкларацыя аб правах чалавека. На жаль, у Беларусі гэтыя правы кожны дзень парушаюцца. Што мы можам зрабіць?

Наша моц у салідарнасці. Вялікая колькасць прававых ініцыятыў дае магчымасць дапамагчы палітвязням і іх сем'ям. Перадачы (у нашых калег вы можаце пачытаць аб тым, як скласці пасылку для палітвязня), данаты, лісты — усё гэта рэальныя дзеянні.

P.S. Калі вы знаходзіцеся ў краіне, то памятайце аб правілах бяспекі
Затрыманы дацэнт кафедры камунікатыўнага дызайну ФСК БДУ Аляксей Семянцоў

Семянцоў больш за 15 гадоў працуе ў БДУ, у свой час быў загадчыкам кафедры камунікатыўнага дызайну. За што яго менавіта затрымалі, пакуль невядома. Але ў тэлеграм-канале, блізкім да сілавікоў адзначаецца, што "адказныя асобы з БДУ падзялілся інфармацыяй пра прапаганду экстрэмізму".

Калі вам штосьці вядома пра затрыманне Семянцова, просім звярнуцца ў наш бот @volny_bsu_bot
Дарагія сябры і сяброўкі!

Ад сэрца віншуем вас з Новым 2024 годам!!!

Хай гэты год стане крыху лепшым за мінулы! Здароўя і радасці вам! Дзякуем за тое, што застаецеся з намі!

Разам!!!
На гістфаку БДУ чарговыя затрыманні!

Стала вядома, што адзін са студэнтаў арыштаваны ГУБАЗIКАМ. Калі вы маеце дадатковую інфармацыю, калі ласка, напішыце ў наш бот.