КАРБАЛЕВІЧ
2.69K subscribers
1 photo
279 links
Тэлеграм-канал палітоляга Валера Карбалевіча
Download Telegram
Паралельна пачалі існаваць дзьве Беларусі. Меркаваньне Валера Карбалевіча
23 сьнежань 2022

Падаецца, што беларусы яшчэ да канца не зразумелі, якую эпічную драму перажывае беларускі соцыюм. І пунктам адліку стаў усё той жа лёсавызначальны 2020 год.

Галоўная праблема палягае ў тым, што паралельна пачалі існаваць дзьве Беларусі, дыстанцыя паміж якімі з кожным днём пашыраецца. Гэта Беларусь у эміграцыі і лукашэнкаўская Беларусь. Яны падзеленыя ня толькі геаграфічна, а, што больш важна, каштоўнасна. Можна сказаць, што яны прадстаўляюць розныя цывілізацыі, сусьветы.

Справа нават ня ў масавай эміграцыі. Такія працэсы перажылі шмат якія народы, напрыклад, у нашым рэгіёне — Літва, Латвія, Малдова.

Адрозьненьне беларускай эміграцыі ня толькі ў тым, што яна палітычная, вымушаная. Гаворка пра якасьць чалавечага капіталу. Краіну пакідае найбольш адукаваная, дынамічная, актыўная частка грамадзтва. Можна канстатаваць, што зь Беларусі зьехала творчая эліта, інтэлектуальны і культурны цьвет нацыі.

Фактычна з 2020 году мы ўбачылі новую зьяву. Беларуская дыяспара стала важным чыньнікам палітыкі, грамадзянскай супольнасьці, уплыву на міжнароднае пазыцыянаваньне Беларусі. Калі спрабаваць знайсьці гістарычныя аналёгіі, то можна параўнаць цяперашнюю беларускую сытуацыю з масавай эміграцыяй эліты з Расеі пасьля грамадзянскай вайны ці выезд культурнага слоя краіны ў часы нацысцкай Нямеччыны.

Цяпер можна назіраць новы этап. Дыяспара робіцца чыньнікам захаваньня беларускай ідэнтычнасьці, цывілізацыйнага коду нацыі. Вось, напрыклад, Беларуская Рада культуры і Дацкі інстытут культуры падпісалі кантракт з Эўракамісіяй аб падтрымцы беларускай культуры і мастацтва на 2 мільёны эўра. Арганізацыі прэзэнтавалі праект «ArtPower Belarus: захаваньне беларускай грамадзкай прасторы праз культуру і мастацтва».

Важна адзначыць, што беларуская дыяспара раскіданая па розных краінах. Як трапна нядаўна заўважыў адзін экспэрт, беларусы сёньня — гэта Народ Ізраілеў.

Праблема яшчэ і ў тым, што лёгіка выжываньня беларусаў за мяжой прымушае іх адаптавацца да мясцовых умоваў той краіны, у якой яны жывуць. Зь цягам часу можа адбыцца іх асыміляцыя, як тое здарылася зь мінулымі хвалямі беларускай эміграцыі. Захаваньне этнічнай ідэнтычнасьці эмігрантаў — важная задача грамадзянскай супольнасьці за мяжой.

Усё гэта адбываецца на тле катастрафічных працэсаў у самой Беларусі. Фармуецца таталітарная сыстэма без грамадзянскай супольнасьці, зь мілітарызацыяй грамадзкага жыцьця. У выніку разбурэньня інфраструктуры альтэрнатыўнай Беларусі адбываецца рост даверу да ўладаў. Выкінуўшы праціўнікаў у турму ці эміграцыю, рэжым фармуе соцыюм падданых Лукашэнкі.

У культурным пляне краіна хутка ператвараецца ў расейскую правінцыю. Мэтанакіравана разбураюцца інстытуты, якія падтрымлівалі беларускую ідэнтычнасьць ці проста забясьпечвалі прыстойны ўзровень у розных сфэрах грамадзкага жыцьця. Гэта навука, адукацыя, бізнэс, спорт і інш.

Асабліва пацярпела культура. Ліквідаваны Купалаўскі тэатар, зьнішчана беларускае кнігавыдавецтва, музыкаў садзяць у турму і інш.

Сымбалямі, «народнымі героямі» гэтай Беларусі сталі пэрсанажы кшталту Азаронка і Мукавозчыка.

У ідэалёгіі штучна насаджаюцца наратывы «рускага сьвету» ў агрэсіўнай форме. Беларусаў ператвараюць у «рускіх з знакам якасьці». Улады разглядаюць саму ідэю беларускасьці ў этнакультурнай форме як варожую.

Ці хопіць у дыяспары сілаў, рэсурсаў, крэатыву падтрымліваць, захоўваць беларускую матрыцу, код беларускай нацыі, каб потым у спрыяльны момант перанесьці іх у Беларусь, на родную глебу? Адказ невідавочны. У гэтым і палягае сутнасьць беларускай драмы.
«Год міру і стварэньня» ў разгар вайны і разбурэньня. Лукашэнка пераходзіць на мову Оруэла
03 студзень 2023,
Валер Карбалевіч


Аляксандар Лукашэнка абвясьціў 2023 год «Годам міру і стварэньня». Адпаведны ўказ быў падпісаны 1 студзеня. Чаго чакаць беларусам?

Гэта савецкая традыцыя — даваць назву гадам. «Вырашальны год пяцігодкі», «Завяршальны год пяцігодкі» — такія плякаты віселі на вытворчых аб’ектах, у клюбах, «ленінскіх пакоях» інтэрнатаў у часы СССР.

Лукашэнка сваім сьветапоглядам застаўся савецкім чалавекам. Ён так і ня здолеў выйсьці за межы мінулага жыцьцёвага досьведу: неаднаразова падкрэсьліваў, што для яго ўзорам дзяржаўнага ладу зьяўляецца Савецкі Саюз, і працягваў выказваць шкадаваньне аб ягоным краху. Не выпадкова беларускі палітычны рэжым — самы прасавецкі на прасторы былога СССР. У Беларусі практычна ў першародным выглядзе ўзноўлена савецкая прапагандысцкая машына — ад аналягу камсамолу (БРСМ) да дошак гонару перадавікоў працы.

Адтуль, з тых часоў засталося ўяўленьне, што нельга пакідаць народ бязь лёзунгаў і заклікаў з боку ўлады, якія павінны мабілізаваць грамадзтва. Падданыя павінны ведаць, да чаго імкнуцца. Вось не абвесьціш, што сёлета народ павінен прыкладаць намаганьні дзеля міру і стварэньня, то беларусы возьмуць ды пойдуць у процілеглы бок — да вайны і разбурэньня.

Практычнай карысьці ад гэтага ніякай, аднак, як і ў часы позьняга СССР, прапагандысцкая машына працуе на самаабслугоўваньне. Прымаюцца адпаведныя ўказы кшталту таго, што падпісаны Лукашэнкам 1 студзеня, распрацоўваюцца пляны, будуць праведзеныя палітінфармацыі і інш. Праца кіпіць. Гэту б энэргію ды ў мірных мэтах.

Што тычыцца зьместу ўказу, то беларусы паступова прызвычайваюцца, што словы і паняцьці, якія яны чуюць з афіцыёзу, маюць супрацьлеглы сэнс. Брытанскі пісьменьнік Дорж Оруэл даў клясычны ўзор мовы таталітарнага грамадзтва («вайна — гэта мір», «свабода — гэта рабства» і інш.). Па меры трансфармацыі лукашэнкаўскага рэжыму ў таталітарны працэс пераходу на мову Оруэла набывае паскарэньне. Так, 2021 год, які быў абвешчаны «Годам народнага адзінства», у рэальнасьці стаў годам найбольш глыбокага грамадзкага расколу ў гісторыі незалежнай Беларусі.

Вось і 2023 год аб’явілі «Годам міру» ў той самы момант, калі Беларусь усяляк падтрымлівае вайну Расеі супраць Украіны. Ды і ўнутраны канфлікт набывае формы халоднай грамадзянскай вайны, хоць ва ўказе згадваецца пра «згоду ў беларускім грамадзтве». І пра стварэньне неяк цяжка гаварыць ва ўмовах сучаснай Беларусі.

Абываталю, каб выжыць у сучаснай Беларусі, варта засвойваць падвойнае мысьленьне, уменьне хаваць свае сапраўдныя думкі, гаварыць адно, а думаць другое. Успамінаецца анэкдот савецкіх часоў. Прыходзіць чалавек да доктара і скардзіцца: «У мяне праблема. Што чую, таго ня бачу, а што бачу, таго ня чую». На што доктар адказвае: «Гэтая хвароба невылечная, яна сацыялізмам называецца». Як жа назваць цяперашнюю беларускую хваробу?
«Выразаць неляяльных прыватнікаў». Чаму аўтакраты ня любяць прыватны бізнэс
05 студзень 2023, 17:16
Валер Карбалевіч

Апошнім часам Лукашэнка ў сваіх выступах зьвяртаецца да досьведу Кітая. Маўляў, трэба перабудоўваць палітычную сыстэму на кітайскі ўзор, то бок — бяз выбараў. Вось, напрыклад, Усебеларускі народны сход нечым нагадвае Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў — фактычна нявыбарны орган.

У той самы час, калі Лукашэнка насуперак жаданьню большасьці беларусаў не пакінуў вышэйшую дзяржаўную пасаду, кіраўнік Кітаю Сі Цзіньпін парушыў няпісаныя правілы і не сышоў у адстаўку, адбыўшы два тэрміны на чале партыі і дзяржавы.

І ў Беларусі, і ў Кітаі назіраецца паскарэньне таталітарных тэндэнцый, здушэньне ўсялякай альтэрнатывы, узмацняецца кантроль дзяржавы за грамадзкімі працэсамі. Цалкам лягічна, што ў межах гэтага працэсу адбываецца наступ на прыватны бізнэс.

Што тычыцца Беларусі, то Лукашэнка ўвесь час свайго ўладараньня вядзе няспынную барацьбу зь бізнэсоўцамі.

У Кітаі сытуацыя трохі іншая. Пасьля вострага палітычнага крызісу 1989 году, калі камуністычная ўлада жорстка здушыла студэнцкі пратэст на плошчы Т’яньаньмэнь, менавіта курс на разьвіцьцё рынкавых адносін абумовіў хуткі рост эканомікі, дазволіў за кароткі час падвысіць узровень жыцьця насельніцтва і тым самым легітымізаваць недэмакратычную ўладу кампартыі. Цяпер у Кітаі прыватны бізнэс забясьпечвае больш за 80% працоўных месцаў, 70% інавацый і 60% росту валавога ўнутранага прадукту.

Аднак з моманту, калі таварыш Сі Цзіньпін захацеў сканцэнтраваць у сваіх руках усю ўладу, там пачаўся працэс барацьбы з прыватным бізнэсам. Пад лёзунгам забесьпячэньня «роўнасьці і справядлівасьці» пачаўся працэс асьцярожнага пераразьмеркаваньня багацьця ад багатых да бедных. Першай ахвярай новага курсу стаў гігант інтэрнэт-гандлю Alibaba і яго заснавальнік мільярдэр Джэк Ма. Потым пачалася атака на шоў-бізнэс, прыватную адукацыю (нешта вельмі знаёмае для Беларусі), мабільныя сэрвісы замаўляць таксі і на іншыя кампаніі, якія працуюць у інтэрнэт-эканоміцы і на сэрвісах. Бізнэс прымушаюць ахвяраваць на сацыяльныя праграмы. Адначасова ідзе барацьба з «тлятворным уплывам Захаду» і абарона «традыцыйных каштоўнасьцяў» (як усё падобна). Камуністычныя ўлады ўбачылі, што прыватныя банкі і сацыяльныя сеткі дазволілі грамадзянам ствараць гарызантальныя сувязі ў грамадзтве ў абыход дзяржавы. І спужаліся.

Кампанія супраць бізнэсу наносіць моцны удар па эканоміцы, але гэта кіраўніцтва кампартыі Кітаю мала хвалюе. Найперш яны зацікаўленыя ў стабільнасьці і непарушнасьці сваёй сыстэмы.

Тое самае адбываецца і ў Беларусі. Яшчэ на пачатку 2021 году Лукашэнка загадаў «выразаць бізнэс», які выявіў палітычную неляяльнасьць да рэжыму. Высьветлілася, што працаўнікі недзяржаўнага сэктару былі актыўнымі ўдзельнікамі пратэстаў. Лукашэнка нават паставіў пытаньне аб ліквідацыі Парка высокіх тэхналёгій, аднак устрымаўся ад такога радыкальнага кроку. Рэжым абсалютна не цікавіць бізнэс-клімат у краіне; улады не хвалюе, які вобраз Беларусі ствараецца на эканамічнай мапе сьвету. Урад адмовіўся вяртаць замежныя даўгі ў валюце, ствараючы сытуацыю дэфолту. Лукашэнка забараніў замежным уласьнікам выводзіць капітал за мяжу. Барацьба з цэнамі прывяла да таго, што дзясяткі прадпрымальнікаў апынуліся за кратамі.

Нешта падобнае адбываецца і ў Расеі. Усё пачалося са «справы ЮКОСа» Міхаіла Хадаркоўскага. І працягваецца дасюль.
У аўтакратаў вельмі інструмэнтальны падыход да бізнэсу. Яны гатовыя ствараць умовы для яго разьвіцьця, калі ён дапамагае легітымізаваць рэжым (як у Кітаі), дае магчымасьць абагаціцца блізкаму асяродзьдзю дыктатара (як у Расеі) ці быць рэсурсам для падтрымкі дзяржсэктару (як у Беларусі і тым жа Кітаі). Але як толькі бізнэс умацоўваецца, становіцца чыньнікам уплыву на прыняцьцё ўладных рашэньняў, ён пачынае ствараць рызыкі для палітычнай сыстэмы. Для кіраўніцтва рэжыму ён перастае быць рэсурсам і становіцца выклікам, пагрозай. Тады зь ім пачынаюць барацьбу. І вельмі адметна, што наступ на бізнэс адбываецца прама прапарцыянальна ўмацаваньню аўтарытарызму ў палітычнай сыстэме. Гэтае правіла ня мае выключэньняў.
Суд над нобэлеўскім ляўрэатам. Чаму праваабаронцаў прыраўноўваюць да тэрарыстаў
07 студзень 2023 г.
Валер Карбалевіч

У Менску распачаўся гучны судовы працэс. Грамадзкая, мэдыйная ўвага да яго прыцягнута тым, што судзяць вядомых у краіне асобаў. Гэта ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру гэтага году, старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, ягоны намесьнік, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімер Лабковіч. Таксама судзяць завочна Зьмітра Салаўёва, які знаходзіцца за мяжой.

Калі казаць проста, іх абвінавачваюць у тым, што яны фінансава падтрымлівалі палітвязьняў, — напрыклад, дапамагалі сплачваць штрафы.

Нобэлеўская прэмія міру прысуджаецца з 1901 году. Выпадкаў у гісторыі, каб ёй уганароўвалі асобу, якая знаходзіцца за кратамі, было няшмат. У 1935 годзе яе прысудзілі нямецкаму журналісту Карлу фон Асецкі, які сядзеў у фашысцкай турме. Дарэчы, пасьля гэтага гітлераўцы былі вымушаны вызваліць журналіста, хоць і пад нагляд спэцслужбаў.

Кітайскага дысыдэнта Лю Сяобо ўзнагародзілі ў 2010 годзе, калі ён быў у турме, а на волю ён выйшаў у 2017 годзе, перад самай сьмерцю.

Быў яшчэ выпадак зь лідэрам апазыцыі Бірмы (М’янмы) Аўнг Сан Су Чы. У 1991 годзе ёй прысудзілі Нобэлеўскую прэмію міру, калі яна была пад хатнім арыштам. А вызвалілася толькі ў 2010 годзе.

І беларус Алесь Бяляцкі цяпер у гэтым жа драматычным шэрагу.

Суд над вядомымі праваабаронцамі ўлады зрабілі паказальным, дэманстратыўным. Ён фармальна адкрыты (хоць замежных дыпляматаў не пусьцілі ў залю), адрозна ад іншых падобных працэсаў. Яго актыўна асьвятляюць дзяржаўныя мэдыя. Пры падрыхтоўцы «справы» правялі 120 ператрусаў і сабралі 300 тамоў матэрыялаў. Такім жа паказальным быў і суд над «тэрарыстычнай групай» Мікалая Аўтуховіча.

То бок праваабаронцаў прыраўноўваюць да тэрарыстаў. Ва ўсялякім разе, улады імкнуцца стварыць ім такі імідж. Таму і кайданкі ў клетцы не здымаюць.

Рэжым хоча зьнішчыць праваабарончы рух як інстытут. Бо абаронцы правоў чалавека — ня толькі скрупулёзныя хранікёры палітычнага перасьледу, якія фіксуюць факты, падзеі, чыноўнікаў, засьвечаных у рэпрэсіях, лічаць ахвяраў. Яны яшчэ ўвасабляюць грамадзянскую салідарнасьць, дэманструюць, што палітвязьні не застаюцца па-за ўвагай, пра іх ведаюць, іх падтрымліваюць, часткова нават фінансава. Вынішчэньне самой ідэі салідарнасьці, структур, якія яе ўвасабляюць, — важная задача рэжыму. Таму, напрыклад, праваабаронцы той жа «Вясны» Марфе Рабковай 6 верасьня 2022 году прысудзілі 15 гадоў калёніі. Падсудным на гэтым працэсе пагражае да 12 гадоў калёніі. Такія тэрміны даюць за тэрарызм.

Суд над нобэлеўскім ляўрэатам прыцягнуў увагу міжнароднай супольнасьці да палітычных рэпрэсій у Беларусі. Ахвярнасьць Алеся Бяляцкага і ягоных паплечнікаў дапамагла вярнуць тэму беларускай дыктатуры (хоць на кароткі час) у топы сусьветных СМІ. На галоўных старонках вядучых мэдыя — фатаздымкі з судовай залі. З гэтай нагоды генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш канстатаваў «вельмі трывожнае разьвіцьцё падзей і яшчэ адзін прыклад звужэньня прасторы, якую мы назіраем у многіх краінах для праваабаронцаў».

У пэўным сэнсе гэты суд над нобэлеўскім ляўрэатам ставіць беларускі палітычны рэжым у няёмкае становішча. Прыцягваецца дадатковая ўвага сусьветнай супольнасьці да палітвязьняў у Беларусі. Але і вызваляць «вясноўцаў» ня вельмі выпадае: а раптам падумаюць, што Лукашэнка спужаўся маральнага ціску сусьветнай супольнасьці.

А зь іншага боку, Лукашэнка займеў вельмі важнага палітзьняволенага. Для яго гэта каштоўны тавар, за які можна патрабаваць ад Захаду вялікі выкуп.
Беларусы могут оказаться людьми без гражданства
Валерий Карбалевич
07.01.2023

А было так: сапожник родом
Себя возвёл на пьедестал –
И стал народ врагом народа,
А он один народом стал.
Наум Коржавин

Последние законы как бы венчают процесс формирования репрессивного законодательства, направленного на то, чтобы выбросить из общественной жизни страны всех нелояльных правящему режиму граждан.

7 января на Пасху Александр Лукашенко во время посещения Свято-Елисаветинского женского монастыря заявил:

«Настало время, когда мы, представители власти, и вы должны сделать шаг навстречу этим людям, которые ошиблись. И будет по-нашему, по-православному, если мы этот шаг навстречу сделаем. Я уверен, что среди сбежавших — люди, которые поняли, что ошиблись. Они не должны быть выброшены на обочину».

Это слова. А вот реальные действия носят диаметрально противоположный характер, все происходит с точностью до наоборот. Масштаб репрессий нарастает.

Согласно исследованию авторов «Белорусского трекера перемен», количество «политических судов» осенью составило в среднем 145 в месяц против среднестатистической цифры 84 за предыдущие месяцы 2022 года. Если летом в среднем задерживали 100–120 человек в месяц, то осенью – в 3,5 раза больше. Увеличилось и количество политически мотивированных исков: осенью их было в среднем 145 в месяц против 84 в предыдущие месяцы. Летом число политзаключенных увеличивалось в среднем на 87 человек в месяц, осенью — на 110 (а в ноябре общий прирост составил 139 человек).

5 января Александр Лукашенко подписал измененный Закон «О гражданстве Республики Беларусь». Он предусматривает возможность лишения гражданина Беларуси белорусского гражданства, приобретенного по рождению, «в связи с наличием вступившего в законную силу приговора суда Беларуси, подтверждающего участие данного лица в экстремистской деятельности или причинение им тяжкого вреда интересам Беларуси, если такое лицо находится за ее пределами».

Между тем, статья 10 Конституции гласит: «Никто не может быть лишен гражданства Республики Беларусь или права изменить гражданство». Там, правда, есть еще одно достаточно неопределенное положение: «Приобретение и прекращение гражданства осуществляются в соответствии с законом». Но в любом случае Конституция обладает высшей юридической силой, поэтому принятый закон антиконституционный.

6 января появился закон «Об изъятии имущества». Необычно то, что его приняли тайно. О подготовке такого законопроекта ранее ничего не сообщалось.

Согласно закону, имущество физических или юридических лиц, включая иностранных, которые совершили «недружественные действия» «в отношении белорусских юридических и (или) физических лиц», может быть конфисковано «по мотивам общественной необходимости». Формулировка закона настолько «резиновая», что фактически предоставляет властям возможность экспроприировать абсолютно любое имущество у любого белорусского гражданина, иностранца или фирмы. Напомню для порядка, что Конституция Беларуси гарантирует «неприкосновенность собственности».

Ранее был принят закон о заочных судах над оппозиционерами. И первые суды уже состоялись.

Таким образом, эти законы как бы венчают процесс формирования репрессивного законодательства, направленного на то, чтобы выбросить из общественной жизни страны всех нелояльных правящему режиму граждан. Говоря словами Лукашенко, «выбросить на обочину».

При этом власти совершенно не волнует то, что эти законы находятся в вопиющем противоречии с международными обязательствами Беларуси. Им плевать на их репутацию в мире.

Кроме устрашения всех недовольных, моральной компенсации за травму, полученную в 2020 году, это репрессивное законодательство призвано решить ряд вполне прагматичных задач.

Лишенные гражданства оппоненты автоматически теряют возможность участвовать в выборах и в качестве кандидатов в президенты, и в депутаты. Так легко и просто можно избавиться от конкурентов.
С учетом того, что за границу эмигрировало несколько сотен тысяч человек, и этот процесс продолжается, действующий режим может вытолкнуть за рубеж без права возвращения назад всех недовольных. И таким образом изменить электоральную картину страны в свою пользу. Гражданство Беларуси будут иметь только сторонники Лукашенко. И тогда можно проводить выборы без фальсификаций. В стране наступит мир, благодать и давно забытая стабильность.

А с помощью конфискации имущества у политических противников можно пополнить бюджет и обеспечить жильем всех силовиков.

Сегодня такая перспектива кажется фантастической. Но еще совсем недавно никто не мог представить нынешний масштаб политического террора.

Между прочим, массовое выталкивание за границу недовольных является одним из способов сохранения тоталитарной системы на Кубе. Раз в несколько лет тамошние власти разрешают всем желающим покинуть остров и выехать в США. Это клапан для выпускания пара.

Побочным следствием такой политики станет социально-экономическая деградация страны. Но что не сделаешь ради удержания власти.

А слова, произнесенные в храме на Пасху, – это необходимый ритуал, призванный замаскировать совершенно не христианскую реальную политику.
Еще раз о судьбах политзаключенных
Валерий Карбалевич
15.01.2023

Все прогрессы реакционны, если рушится человек.
Андрей Вознесенский

К началу 2023 года заметно актуализировалась тема политзаключенных в Беларуси. Их судьба стала самым болезненным вопросом сегодняшней общественной жизни страны.

С одной стороны, ситуация с политическими узниками становится все более тяжелой. Их количество быстро растет. Власти вернулись к практике пыток в местах заключения.

С другой стороны, поменялись оценки перспектив режима Лукашенко. В конце 2020 года, когда происходили первые судебные процессы по «политическим делам», в обществе доминировали линейные представления, что эти политзаключенные все равно не будут сидеть отмеренные судами сроки, ибо правящий режим долго не продержится, потому что долго «сидеть на штыках», управлять с помощью насилия невозможно.

Прошло два года. Поменялись заданные историей обстоятельства. Излишний оптимизм снят ржавым рубанком реализма. Сейчас происходит переоценка ситуации. Режим укрепился. Ряд политзаключенных полностью отсидели свой срок и вышли на свободу. И вопрос о судьбе политузников, многим из которых дают большие сроки заключения, обострился.

10 января 29 родственников сидящих за решетками людей выступили с совместным обращением к белорусским и зарубежным политикам, в котором призвали к более решительным действиям по освобождению политзаключенных в Беларуси.

Прежде всего, важно отметить, что этот призыв может актуализировать белорусскую тему в международной повестке дня, так как в последнее время она немного затерялась из-за войны в Украине. В этом ее безусловный позитив.

Единственный рычаг давления на режим сегодня – это Запад. И лидерам оппозиции остается только апеллировать к США и ЕС, чтобы они как-то воздействовали на официальный Минск в плане освобождения политзаключенных.

И вот здесь возникает целый ряд проблем. Запад не признает Лукашенко легитимным президентом Беларуси. Что является первым препятствием для переговоров.

Во-вторых, даже если отложить в сторону вопрос о легитимности Лукашенко и исходить из того простого и прагматичного подхода, что он реально управляет страной и нужно договариваться с тем, кто у власти, то у западных политиков возникает вопрос: а действительно ли Лукашенко – хозяин Беларуси? Или здесь уже правит Путин?

В-третьих, у политиков ЕС и США свои приоритеты, не всегда совпадающие с первостепенными задачами демократических сил Беларуси. Если дело действительно дойдет до переговоров между Западом и официальным Минском, то первым пунктом будут совсем не политзаключенные, а тема прекращения поддержки России в войне против Украины. В первую очередь будет обсуждаться вывод российских войск с территории Беларуси.

В-четвертых, правильно ли обсуждать тему освобождения политических заключенных как отдельный вопрос, в отрыве от целого ряда других проблем. Дело в том, что выход на волю политузников должен быть частью поворота во внутренней политике властей в сторону либерализации, как это было в 2008–2010 и в 2014–2020 годах. Что подразумевает прекращение репрессий, а не только освобождение политзаключенных. Ведь какой смысл освобождать одних, если одновременно (и с еще большей скоростью) появляются новые. Тем более, что сейчас все чаще освобожденных заключенных повторно арестовывают и судят, вынося более суровые приговоры.

Но сегодня никаких изменений политического климата в Беларуси не видно даже на горизонте.

Также освобождение политзаключенных реально только в условиях политики размораживания отношений Беларуси с Западом.

Часто приводится аргумент, что во время холодной войны Федеративная Республика Германия выкупала политических заключенных в ГДР, т. е. платила за их освобождение реальные деньги.

Но тут стоит обратить внимание на одно важное обстоятельство. «Выкуп» диссидентов ГДР происходил в период разрядки, когда начался диалог между Западом и Востоком. И освобождение политзаключенных было неотъемлемой частью диалога.
Сейчас в отношениях между Западом, с одной стороны, и Россией и Беларусью, с другой, наблюдается период острой конфронтации. Почти ситуация войны. То есть противоположный тренд.

В обращении родственников белорусских политзаключенных звучит призыв к «более решительным действиям». Не очень понятно, что это такое. Речь идет об усилении санкций против режима Лукашенко? Или, наоборот, предлагается идти на уступки официальному Минску? Если на уступки, то по каким вопросам?

Легко предположить, что Лукашенко потребует отмены санкций, признания его легитимным президентом Беларуси. Как известно, политика – это искусство размена.

Здесь возникает экзистенциальный вопрос: готово ли белорусское демократическое сообщество идти на подобные уступки, на такое грехопадение, оскверняющее высокие идеалы? Ибо это можно рассматривать как элемент капитуляции. Как признание того, что жестокие репрессии дают необходимый Лукашенко эффект. Возможно, оно придет к выводу, что жизнь и здоровье политзаключенных – это высшая ценность, она имеет приоритет перед политическими целями. Это тяжелый выбор, и здесь нет правильного ответа. Но, во всяком случае, нужно договаривать до конца, а не прятаться за словами «решительные действия».

И еще один нелегкий вопрос. Если белорусские власти согласятся начать переговоры о судьбе политзаключенных, то вряд ли они пойдут на освобождение всех сразу. Ибо Лукашенко не станет выкладывать одномоментно все карты на стол. И тут возникает проблема: как выбирать? Кого надо освободить в первую очередь? По какому принципу это будет происходить и кто будет выбирать?

Все эти опасения и рассуждения вовсе не ставят под сомнение необходимость максимальных усилий со стороны лидеров оппозиции, стран Запада по решению этого самого болезненного вопроса сегодняшней общественной жизни Беларуси.