Навіны Вілейка
307 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Вось такія закладкі можна замовіць у вілейчанкі Вольгі Шостак:

"Новую старонку творчасці пачынаю з закладачкі для кніг з сімвалам Беларусі і нашай Вілейкі - з буслом.
Даражэнькія, трошкі растлумачу пра сэнс і ўзаемасувязь вышытых сімвалаў.

Як згадваецца ў некаторых крыніцах, сімвал "Зямлі і Сонца, жыцця і жыццёвых сіл" нашыя продкі вышывалі, калі жадалі каб хворы чалавек ачуняў.
Бусел - птушка-абярэг у нашай краіне, які прыносіць сямейнае шчасце і дабрабыт.
А разам - хочацца, каб Вілейка, любы горад нашай краіны, наша Беларусь ачуняла ад фізічнай і псіхічнай хваробы, каб бусел абараняў нашу вялікую беларускую сям'ю і гэта адбылося ў 2022 годзе."

Падрабязней пра сувеніры, вышытыя спецыяльна для вас, у інстаграме @volavialla

#VolaVialla #ВоляВялля #Вяртаемсядавытокаў #Беларускіарнамент #вышыўка #сувеніры #падарункі #закладка
#бусел_сімвал_Беларусі #бусел_сімвал_Вілейкі
#Вілейка #Вялейка #вилейка #hand_made #handmade