Навіны Вілейка
311 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
13 чэрвеня 1888 г. у Вялейскім павеце нарадзіўся Антон Аўсянік, сябра Прэзыдыюму Рады БНР і Народнага сакратарыяту Беларусі, сябра Беларускай Вайсковай Камісіі і пасол на Сойм Польшчы ў 1920-х.

http://www.radabnr.org/?p=2541

#БНР #Аўсянік #Вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #вилейский #вилейскийрайон #вилейка #овсяник #роднаенароднае #символымоейстраны
Наш край пад БЧБ-сцягам. Беларуская кнігарня ў Вялейцы!!!, 1929 г. (Яшчэ адзін доказ, што Вялейка - гістарычная беларуская назва гораду).

#Вілейка #вялейка #вилейка #символымоейстраны #роднаенароднае
Моцны верш Генадзя Бураўкіна. Сёньня ён актуальны як ніколі.

Здрайцам Беларусі

Ну што ж,
Прыходзіць час
Ля новай дамавіны
І вам ужо
Дзяліць чыны і медалі.
За тое,
Што даўно схілілі нізка спіны,
І гонар свой былы
Так проста прадалі.

Вы думаеце,
Мы не чуем і не бачым,
Як прадзедам на здзек,
На радасць прыбышу
Вы з пенай на губах
І з віскатам сабачым
Ірвеце беларускую душу?

Забылі лёгка вы
І продкавы магілы,
І праведную кроў,
І матчын запавет,
Апосталаў сваіх
І нават --
Божа мілы! --
Гаворку землякоў,
З якой пайшлі вы ў свет.

Нібы кашулю танную, старую,
Радзіму
Вы кідаеце ў лабаз...
Вы думаеце,
Мы вам некалі даруем?
Панове,
Вы ўсё ж дрэнна ведаеце нас...

#роднаенароднае #символымоейстраны
Тры гады таму вілейчане Максім Ціханаў і Аляксей Сюдак прынялі ўдзел у курапацкай варце. Аляксей Сюдак тады атрымаў свой чарговы пратакол 😉

#вілейка #вялейка #вилейка #Сюдак #Ціханаў #Курапаты #БЧБ #роднаенароднае #символымоейстраны
«Мяне пасадзілі, бо я казаў праўду». Што Вітольд Ашурак напісаў у апошнім лісце да мамы

Трыццаць дзён таму стала вядома пра сьмерць палітвязьня Вітольда Ашурка ў шклоўскай калёніі пры нявысьветленых умовах. Свабода апублікавала апошні ліст Вітольда да маці Алены Міронаўны.

🔹 «Ты добра выхавала нас з Андрэем! Ніхто ня будзе пароць Табе вочы, што Твае сыны злодзеі ці афэрысты! Наадварот, мяне пасадзілі менавіта таму, што я казаў праўду, і заклікаў не мірыцца з жулікамі»;

🔹 «На шчасьце, у нас цудоўныя людзі, і яны мяне падтрымалі ўсёй душой! А цяпер, калі я часова патрапіў у турму, людзі яшчэ больш падтрымліваюць мяне, дасылаюць лісты і паштоўкі, перадаюць перадачы і перасылаюць грошы, выпісваюць мне газэты і моляцца па ўсёй Беларусі ў цэрквах і касьцёлах!»;

🔹 «Вер, што 5 год я сядзець ня буду! Ідуць перамены, і яны прынясуць мне свабоду і сустрэчу з Табой! Памятай, мама, што я абавязкова вярнуся дадому! Моцна-моцна цябе абдымаю! Твой сын Вітольд»;

#роднаенароднае #символымоейстраны #ашурак