Навіны Вілейка
307 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Акцыя ў падтрымку палітзняволенай вілейчанкі Аляксандры Патрясаевай, якая абвінавачваецца ў актыўным удзеле ў масавых беспарадках, прайшла на прыступках сталічнага кінатэатра "Мір".

Дзяўчыны ў чорнай вопратцы і з чырвонымі стужкамі на запясцях разгарнулі плакаты з літарамі прозвішча «Потрясаева».

У ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года Аляксандра прыйшла да ГЦ «Рыга» аказаць першую меддапамогу людзям, якія пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў. Яна знаходзіцца пад вартай з 16 кастрычніка 2020 года.

Падтрымаць Аляксандру: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандра Раманаўна Патрасаева

#вилейка #вілейка #вялейка #патрасаева #мінск #менск #мінск #потрясаева #политзаключённые #палітвязьні