Навіны Вілейка
306 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
6 год таму сыйшоў з жыцця наш сябра Аляксей Лужынскі (Якуб Волат).

Шмат ведаў яго, як краязнаўца, грамадскага актывіста, этнографа, журналіста, гісторыка, паэта, арганізатара мерапрыемтсваў і проста файнага чалавека.

Светлая памяць!

https://www.racyja.com/hramadstva/u-vilejtsy-syonnya-prakhodzits-pakhavanne/

#вілейка #вялейка #вилейка #лужынскі #волат
1 сакавіка 2015 года сыйшоў з жыцця наш сябра Аляксей Лужынскі (Якуб Волат).

Шмат хто ведаў яго, як краязнаўца, грамадскага актывіста, этнографа, журналіста, гісторыка, паэта, арганізатара шматлікіх мерапрыемтсваў і проста файнага чалавека.

Светлая памяць!

#вілейка #вялейка #вилейка #лужынскі #волат
31 траўня 1988 года нарадзіўся вялейскі краязнаўца Аляксей Лужынскі.

Школьнікам далучыўся да нефармальнага краязнаўчага руху, які гуртаваўся вакол гісторыка-краязнаўчага выдання «Волат». З часам стаў сам выпускаць гэты гісторыка-краязнаўчы альманах.

Аляксей скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, гістарычны факультэт. Яго вялікім за цікаўленнем была этнаграфія. Ён і ва ўніверсітэце надаваў перавагу даследаванню свайго краю, калі пісаў курсавыя, дыпломную работы. Летам 2014 года адправіўся ў вялікую этнаграфічную экспедыцыю па Вілейшчыне. Акурат займаўся апрацоўкай сабраных матэрыялаў.

У Вілейцы ён рэалізаваў дзясяткі ініцыятыў. Ад выданняў каляндарыкаў і паштовак з помнікамі архітэктуры, да сумесных вандровак па Беларусі. Разам з жонкай Элай ён арганізоўваў народныя святкаванні Масленіцы, Багача, Купалля.

Дзякуючы ў тым ліку і яго намаганням, у Вілейцы адбываліся акустычныя выступы музыкаў Аляксандра Памідорава, Аляксандра Куліновіча, Яўгена Барышнікава, гурту «Людзі на балоце»... Вілейку з прэзентацыямі наведалі пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, гісторык Алег Латышонак.

Нажаль, лёс не даў Аляксею магчымасці выкарыстаць увесь яго вялізны патэнцыял паэта, публіцыста этнографа і моладзевага лідара.

1 сакавіка 2015 году ён памёр ад цяжкой і працяглай хваробы.

Аляксей Лужынскі адзін са стваральнікаў Вілейскай суполкі Таварыства Аховы Помнікаў. Пасьля сьмерці Аляксея вілейскую суполку назвалі ў яго гонар.

#вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вялейка #краязнаўства #волат #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #лужынский #лужынскі