Нашыя землякі
Игнатій Кондратьевъ Волынецъ. Памёр у 1879 годзе ў Вілейцы, яму было 47. Гэта бацька заходнебеларускага дзеяча Флягонта Валынца. Ігната не стала, калі яго малодшаму дзіцяці, Флягонту, было тры месяцы.
Побач з Ігнатам пахаваны прах Віктара (1928-2020) – сына Флягонта.
Флягонт Валынец – грамадскі і палітычны дзеяч. У царскай Расіі настаўнічаў, звольнены за рэвалюцыйную дзейнасць. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі кароткі перыяд кіраваў Вілейкай, быў бургамістрам горада і пры першых немцах. Як Заходняя Беларусь адышла да Польшчы, уваходзіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду – найбуйнейшую беларускую партыю. Нягледзячы на сваю прасавецкую арыентаванасць, імкнуўся шмат зрабіць для нацыянальнага школьніцтва. Дзякуючы яго намаганням у Вілейцы ў 1920-х існавала беларускамоўная кнігарня. Двойчы абіраўся дэпутатам у польскі сейм. Бараніў правы беларусаў.
Падчас чарговага арышту польскай паліцыяй Валынца абмянялі на савецкага палітвязня. Так у 1932 годзе Флягонт апыныўся ў БССР. Праз год па сфабрыкаванай справе быў арыштаваны. Спачатку яму прысудзілі расстрэл, які замянілі на 10 гадоў лагероў. У 1937-м паўторна прыгавораны да расстрэлу. Забіты 3 лістапада 1937 года ў Сандармоху ў Карэліі. Дзе яго магіла, наўрад ці калі даведаемся.
У 1956 годзе яго рэабілітавалі.
Віктар Валынец (на апошнім фота ён справа, здымак Ірыны Фліге) у савецкі час працаваў канструктарам. Жыў у Санкт-Пецярбургу.
#вілейка #вялейка #валынец #вилейка #волынец
https://vk.com/id386691193