Навіны Вілейка
307 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
КСЁНДЗ ФРАНЦІШАК БУДЗЬКА І КАТАЛІЦКІЯ ВЫДАННІ ПА-БЕЛАРУСКУ

За сціплым крыптонімам “Х” хаваецца святар, які стаяў ля пачатку беларускага адраджэння ў Касцёле. У адрозненне ад кс. Адама Станкевіча ці кс. Язэпа Германовіча, ён не быў вядомым, хоць закладваў падмуркі, на якіх працягвалі дзейнасць беларускія святары ў міжваенны час.

Гэты “Х” – гэта кс. Францішак Будзька. Ён нарадзіўся 23 студзеня 1884 года ў вёсцы Вознаўшчына ў Параф’янаўскай парафіі. Будзька скончыў школы ў Будславе і Вілейцы і ў 1901 годзе паступіў у семінарыю ў Пецярбурзе. У 1907 годзе прыняў святарскае пасвячэнне.

https://catholicnews.by/ksjondz-francishak-budzka-i-katalickija-vydanni-pa-belarusku/

#вілейка #вялейка #будслаў #будзька #вилейка #будслав #будька
22 сакавіка 1882 года ў Будславе нарадзіўся Эдвард Будзька — паэт, публіцыст, журналіст, палітык, выдавец. Актыўна друкаваўся ў газеце "Наша Ніва", выдаваў газету "Светач".

Вучыўся ў Рыжскім політэхнічным інстытуце, але спыніў вучобу праз беднасць і слабае здароўе. Дарэчы, многія з будслаўскай моладзі ехалі ў Рыгу вучыцца і працаваць: так, Паўліна Мядзёлка, далёкая сваячніца Будзькі, таксама вучылася ў гэтым горадзе.

Эдвард Будзька удзельнічаў у стварэнні беларускіх школ і быў адным з арганізатараў Будслаўскай беларускай гімназіі, якая пачала дзейнічаць зімой 1917 года.

У мястэчку Будслаў на вуліцы Зялёнай захавалася хата на высокім падмурку, дзе жыў Эдвард Будзька. Тут жа побач, у доме на гэтай вуліцы ёсць дом і Паўліны Мядзёлкі.

Апублікаваў свае ўспаміны ў месячніку «Бацькаўшчына». Памёр 14 жніўня 1958 года ў Чыкага (ЗША).

Крыніца: https://t.me/naracanscyna

#будслаў #будзька #Будслав