Навіны Вілейка
310 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Краязнаўца Кастусь Шыталь піша:

"БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў ВЯЛЕЙСКАЙ ШКОЛЕ Ў 1927 ГОДЗЕ

Mikalaj Menski апублікаваў на старонцы Старая Вялейка школьнае пасведчанне вучня пачатковай школы ў Вялейцы з 1927/28 года.

Дакумент цікавы тым, што сярод прадметаў у ім пазначаная - беларуская мова.

У 1927 годзе пад уплывам Таварыства Беларускай Школы, якое мела сваю акруговую ўправу ў Вялейцы, у многіх мясцовасцях бацькі вучняў падавалі дэкларацыі аб жаданні навучання дзяцей на беларускай мове. Польскія ўлады адхілялі гэтыя дэкларацыі на падставе фармальных і іншых прычын, але некаторыя з іх усё ж былі задаволеныя, і ў Заходняй Беларусі ў некалькіх дзясятках дзяржаўных школ пачалі вывучаць беларускую мову.

Пазней рознымі спосабамі беларускую мову са школ выкідавалі. У Маладзечне, як пісаў мясцовы карэспандэнт у адной з віленскіх газетаў "вучылі па-беларуску ды перасталі". У Шаркоўшчыне беларускую мову скасавалі ў 1935 годзе, у Баярах каля Падсвілля - у 1934, у Жабінцы каля Глыбокага - у 1937.

Колькі часу вывучалі беларускую мову ў школе ў Вялейцы - невядома. Пакуль што не знайшоў пазнейшых згадак ні пра яе існаванне, ні пра яе скасаванне.

На ілюстрацыях - выцінкі з газет "Наша Праца", №50, 1927 і "Głos Wileński", Nr. 38, 1927."

#вілейка #вялейка #вилейка #ТБШ #мова #вілейскі #вілейскіпавет #вилейскийповет #вилейский