Навіны Вілейка
307 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
ЗАПАВЕТ АД НІЛА ГІЛЕВІЧА ''ДАРУЙЦЕ, МАЕ ДАРАГІЯ...''

Даруйце, мае дарагія
стаміўся я ўжо гаварыць -
і ціха, і гучна ,
і вусна, і ў друку, -
стаміўся. І ўсё ж паўтараю:
Браты мае! Сёстры мае!
Ды зразумейце ж нарэшце:
пакуль мы не зробім
дзяржаву сваю беларускай -
нічога не мецьмем, нічога:
ні годных заробкаў, ні пенсій,
ні людзкіх бальніц, ні медпунктаў,
ні нават прыгожае песні...
А вы ўсё не верыце,
а вы ўсё яшчэ спадзяецеся,
што станеце жыць чалавечым жыццём
у небеларускай краіне....
Ах, мае дарагія,
мае дарагія!

Ліпень 2007

#Гілевіч #Беларусь