Навіны Вілейка
311 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Кіраўнік Вілейскай суполкі Партыі БНФ, сябра Сойму партыі БНФ Аляксей Сюдак зараз знаходзіцца ў Следчым камітэце ў якасьці сьведкі па справе. (Але са сьведкі заўсёды можна стаць падазраваным 😉)

Пералік артыкулаў уражвае:
🌚 293 "Масавыя беспарадкі"
🌚 342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх"
🌚 364 "Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў"
🌚 191 "Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме, альбо рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян, альбо рабоце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата"
🌚 369 "Абраза прадстаўніка ўлады"
🌚 295 "Незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў"
🌚 130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнречы, рэабілітацыя нацызму"

#вилейка #вялейка #вілейка #сюдак #БНФ
ВІТОЛЬД АШУРАК мае патрэбу ў дапамозе!

Разам з тысячамі мірных пратэстоўцаў, якія выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў з мірнымі выступамі супраць фальсіфікацыяў, быў і наш паплечнік, сябра Сойму БНФ Вітольд Ашурак. Ён быў затрыманы, яму прысудзілі спачатку адміністрацыйныя арышты, а потым перакваліфікавалі справу ў крымінальную. За кратамі спадар Вітольд сустрэў 50-гадовы юбілей. Зараз справа Вітольда Ашурка рыхтуецца да разгляду ў судзе.

Вітольд Ашурак з’яўляецца палітычным зняволеным і павінны быць вызвалены.

калі ў вас есьць магчымасць, дапамажыце фінансава для аплаты адваката
BELARUSBANK
5470 8700 4305 3707
ANDREI ASHURAK
01/22

напішыце ліст ці паштоўку Вітольду 230023, г. Гродна
вул. Кірава, 1, турма № 1
Ашурак Вітольд Міхайлавіч

#Беларусь #Belarus #Палітвязні #политзаключенные #Ліда #Лида #Ашурак #партия #ПАРТЫЯБНФ #БНФ #тюрьма #турма
19 сьнежня ў Менску прайшоў Сойм Партыі БНФ, у працы якога ад Вілейкі прыняў ўдзел сябра партыі Аляксей Сюдак.

Акрамя іншых пытаньняў Сойм Партыі БНФ адзінагалосна прыняў заяву ў абарону беларускай нацыянальнай сымболікі – бела-чырвона-белага сьцягу і гербу “Пагоня”

#вілейка #вялейка #вилейка #БНФ #сцяг

http://narodny.org/?p=27972
25 гадоў таму Вілейская суполка Партыі БНФ дамагалася каб улады правялі расьследваньне забойстваў вязьняў вілейскай турмы, каб прапахавалі рэшткі забітых людзей і ўсталявалі помнік па ахвярам.
І дамагліся.

#Вілейка #вялейка #вилейка #Турма #тюрьма #БНФ
На апошнім тыдні ў Вілейцы адбыліся дзьве падзеі, на якія я, як прадстаўнік Партыі БНФ , якая заўсёды стаяла на абароне інтарэсаў беларускага народу і проста грамадзянін, вымушаны адрэагаваць.

1. У Вілейцы на дзяўчыну склалі адміністрацыйны пратакол і выклікалі ў суд, за вывешаны ў вакне сваёй кватэры бел-чырвона-белы сьцяг, палічыўшы, што гэта несанкцыянаваны пікет.

2. Пасьля выступу Лукашэнкі пра тое, што трэба працаўладкаваць ўсіх "пратэстуноў", каб на пратэсты не выходзілі, некаторым вілейчанам, і мне ў тым ліку, прыйшлі лісты з Вілейскага райвыканкаму з запрашэньнем на камісію па працаўладкаваньню.

Даслаў свае прапановы і пытаньні старшыні Вілейскага райвыканкаму Бегунцу А.П і начальніку Вілейскага РАЎС Бендасаву А.У.

Сябра Сойму Партыі БНФ Аляксей Сюдак,
жыхар г.Вілейка

#Вілейка #Вялейка #Вилейка #Сюдак #БНФ
Учора, 22 студзеня, вілейчанін, сябра Сойму Партыі БНФ Аляксей Сюдак быў зноў выкліканы і апытаны супрацоўнікам крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС.

Аляксей Сюдак: "Некалькі месяцаў таму ў мяне адбыўся агляд дому супрацоўнікамі Вілейскага РАУС і была забраная ўся кампутарная тэхніка і сродкі сувязі на экспертызу, каб высьветліць ці зьяўляюся я адміністратарам telegram-канала "Это Вилейка, детка". Мяне тады ўжо апытвалі наконт маёй датычнасьці да вілейскіх тэлеграм-каналаў. Пасля экспертызы мне вярнулі ўсе рэчы і выдалі паперу, што крымінальная справа супраць мяне не заводзіцца, бо няма доказаў маёй віны.

Учора супрацоўнік крымінальнага вышуку зноў задаваў мне пытаньні наконт "Это Вілейка, детка" і майго дачыненьня да гэтага тэлеграм-каналу. Я паведаміў, што не зьяўляюся ні стваральнікам, ні адміністратарам каналаў "Это Вілейка, детка" і "Вілейка для жизни".

Таксама апытвалі мяне пра маю працу, заробкі, банкаўскія карткі і пра паступленьні грашовых сродкаў на іх.

А яшчэ мне задаваліся пытаньні наконт майго выступу ў вілейскім парку культуры і адпачынку ў жніўні 2020 году, калі я прапанаваў людзям ўшанаваць памяць забітага "сілавікамі" мірнага пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага хвілінай маўчаньня І ўскласьці кветкі да яго партрэта.

Як я разумею, супрацоўнікі Вілейскага РАУС маюць заданьне знайсьці чалавека ці людзей, якія стварылі і кіруюць Telegram-каналам "Это Вилейка, детка" і ўзбудзіць супраць іх крымінальную справу. Таму ў дачыненьні да некалькіх вілейчан праводзіцца такая праверка."

#вилейка #вялейка #вілейка #БНФ #тарайкоўскі #тарайковский #сюдак
Вілейчаніну Аляксею Сюдаку прыйшоў ліст з Вілейскага РАУС у якім паведамляецца, што па выніках дадатковай праверкі па яго датычнасьці да тэлеграм-канала "Это Вилейка, детка", прынята рашэньне не ўзбуджаць крымінальную справу.

Аляксей Сюдак: "Ня гледзячы на тое, што ужо прайшло некалькі праверак і некалькі разоў не ўзбуджаліся крымінальныя справы, я разумею, што мяне могуць арыштаваць у любы момант. І нажаль, гэта залежыць не ад вілейскіх міліцыянераў. Будзе загад з Менску - пасадзяць. Як гэта зрабілі ў Лідзе. Там майго сябру, Вітольда Ашурака, які таксама ўваходзіць ў Сойм Партыі БНФ, асудзілі на 5 гадоў зняволеньня.

Але я нават калі мне будзе пагражаць турма, я ня зьеду з Беларусі, хоць у мяне і ёсьць такая магчымасьць. Так атрымалася, што мой стрыечны дзед вызваляў ад нацыстаў польскі горад Ольштын. Яго там пакінулі ў камендатуры, ён ажаніўся там і ў яго нарадзілася 3 сыноў і дачка - мае стрыечныя дзядзькі і цётка. Адзін з гэтых дзядзькаў ўдзельнічаў у руху "Салідарнасьць" і нават адседзеў некалькі год у турме пры камуністах.
Адзін з маіх сваякоў з Польшчы мае прадпрыемства, дзе працуе больш 200 чалавек. У апошні іх прыезд да нас у госьці ён сказаў: "Аляксей, я разумею, што ты патрэбны сваёй краіне, але калі ты будзеш бачыць рэальную пагрозу - прыязджай. Я забясьпечу цябе і жытлом і добрай працай".
Тым ня меньш, я ня зьехаў ні ў 2006 г., ні ў 2010 г., і ня зьеду зараз.

Гэта прынцыповае рашэньне. Я застануся ў Беларусі з маім народам нават у турме.

Землякі, але калі мяне зьняволяць, я хачу каб вы ведалі - усё сваё жыцьцё я дзейнічаў толькі на карысьць Бацькаўшчыны і беларускага народу.

І калі мяне арыштуюць, і будуць вам паказваць па БТ зброю, наркотыкі ці даляры за канапай у мяне дома - ня верце. Я не ўжываю наркотыкі, мне не пералічваюць грошы з-за мяжы "амерыканцы" і я не захоўваю зброю.

Мая зброя - праўда, галоснасьць, салідарнасьць.

Мы пераможам!
Жыве Беларусь!"

#вилейка #вялейка #вілейка #сюдак #бнф #ашурак