Навіны Вілейка
313 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Зборнік «Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні» Выпуск №11. Артыкул аб абнаўленнях абразоў і іншых цудах у розных вёсках Вілейскага раёна Мінскай вобласці: Бутаў, I. Каталог непрызнаных цудаў Вілейшчыны / I. Бутаў // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. – 2024. – Вып. 11. – С. 220–234.

Артыкул выкладзены на сайце выдання: Бел_фальклор. Вып. 11. Бутаў.pdf
https://drive.google.com/file/d/1SdEocrH6X17hL7lbKQ_5YzLM2truFmkL/view?usp=drive_link

#вилейка #вялейка #вилейский #вилейскийрайон #вілейскі #вілейскіраён #Вілейшчына #вилейщина
31 траўня 1988 года нарадзіўся вялейскі краязнаўца Аляксей Лужынскі.

Школьнікам далучыўся да нефармальнага краязнаўчага руху, які гуртаваўся вакол гісторыка-краязнаўчага выдання «Волат». З часам стаў сам выпускаць гэты гісторыка-краязнаўчы альманах.

Аляксей скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, гістарычны факультэт. Яго вялікім за цікаўленнем была этнаграфія. Ён і ва ўніверсітэце надаваў перавагу даследаванню свайго краю, калі пісаў курсавыя, дыпломную работы. Летам 2014 года адправіўся ў вялікую этнаграфічную экспедыцыю па Вілейшчыне. Акурат займаўся апрацоўкай сабраных матэрыялаў.

У Вілейцы ён рэалізаваў дзясяткі ініцыятыў. Ад выданняў каляндарыкаў і паштовак з помнікамі архітэктуры, да сумесных вандровак па Беларусі. Разам з жонкай Элай ён арганізоўваў народныя святкаванні Масленіцы, Багача, Купалля.

Дзякуючы ў тым ліку і яго намаганням, у Вілейцы адбываліся акустычныя выступы музыкаў Аляксандра Памідорава, Аляксандра Куліновіча, Яўгена Барышнікава, гурту «Людзі на балоце»... Вілейку з прэзентацыямі наведалі пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, гісторык Алег Латышонак.

Нажаль, лёс не даў Аляксею магчымасці выкарыстаць увесь яго вялізны патэнцыял паэта, публіцыста этнографа і моладзевага лідара.

1 сакавіка 2015 году ён памёр ад цяжкой і працяглай хваробы.

Аляксей Лужынскі адзін са стваральнікаў Вілейскай суполкі Таварыства Аховы Помнікаў. Пасьля сьмерці Аляксея вілейскую суполку назвалі ў яго гонар.

#вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вялейка #краязнаўства #волат #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #лужынский #лужынскі
1 чэрвеня (19 мая) 1904 года памёр наш зямляк Іван Кандрацьеў - рускі гісторык, масквазнаўца, празаік, паэт, драматург, педагог, перакладчык.

Ён нарадзіўся 9 (21) чэрвеня 1849 года ў вёсцы Каловічы Вілейскага павета ў беднай сялянскай сям'і.

Вучыўся і працаваў у Смаленску, Пецярбургу, Вільні, а потым пераехаў у Маскву.

З 1870-х гг. з'яўляўся сакратаром маскоўскіх перыядычных выданняў, свае вершы, апавяданні, раманы змяшчаў у «Ремесленной газете», «Русской газете», «Новостях дня», у часопісах «Московское обозрение», «Спутник», «Россия» і многіх іншых. Асобнымі выданнямі ў Маскве выходзілі п'есы-жарты, драмы з народнага жыцця, гістарычныя аповесці і драмы, паэмы. У песенны фальклор ўвайшлі раманс «Эти очи — темны ночи», «Очаровательные глазки» і іншыя яго песні і рамансы. Мяркуецца, што яму належыць зыходны тэкст рускай народнай песні «По диким степям Забайкалья». На тэксты Кандрацьева музыку пісалі Васіль Андрэевіч Залатароў і іншыя кампазітары.

У 1872 годзе, будучы акцёрам трупы Народнага тэатра А. Ф. Фядотава, на арганізаванай у гонар 200-годдзя з дня нараджэння Пятра I Політэхнічнай выставе ў Маскве атрымаў за сваю гістарычную драму «На Паволжы» Вялікі залаты медаль.

Кандрацьеў друкаваў раманы «Салтычиха», аповесці, драматычныя карціны ў вершах «Смерть Аттилы», «Пушкин у цыган», «Пир Стеньки Разина», гістарычныя нарысы «Седая старина Москвы», вершы, пераклады.

1 ліпеня 2015 на радзіме ў Каловічах адкрытая мемарыяльная пліта Кандрацьеву. Аўтар — Анатоль Капцюг.

#Вілейка #Вялейка #вілейскі #вілейскіпавет #каловічы #Кандрацьеў #Вілейшчына #Вилейка #Вилейский #вилейскийрайон #вилейскийповет #Кондратьев #коловичи #коптюг #Капцюг