Навіны Вілейка
313 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
В деревне Ольковичи Вилейского района умерла 61-летняя женщина, которая забирала к себе брошенных собак и кошек. Животные остались бесхозными после смерти хозяйки. Двух котов приютил священник местного костела Анатолий Парахневич.

#Вилейка #вилейский #вилейскийрайон #помощь #помощьживотным #кошка #кошки #ольковичи #Альковічы #Вілейка #вілейскі #вілейскіраён #хочудомой

https://kraj.by/news/sobitiya/v-vilejskom-rajone-sobaki-i-koshki-ostalis-beshoznymi-posle-smerti-svoej-kormilicy
Вилейка. Вилейский район, д. Матьковцы, д. Ерхи

У 2024 годзе ў Вілейскім раёне зачыняцца дзве ўстановы адукацыі - Мацькаўская базавая школа і Ерхаўскі дзіцячы садок.
Дзяцей будуць давозіць у іншыя ўстановы адукацыі.

#вилейский #вилейскийрайон #Вілейка #Вялейка #мацькаўцы #ерхі #матьковцы #ерхи #школа #вілейскі #вілейскіраён #Вилейка
Зборнік «Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні» Выпуск №11. Артыкул аб абнаўленнях абразоў і іншых цудах у розных вёсках Вілейскага раёна Мінскай вобласці: Бутаў, I. Каталог непрызнаных цудаў Вілейшчыны / I. Бутаў // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. – 2024. – Вып. 11. – С. 220–234.

Артыкул выкладзены на сайце выдання: Бел_фальклор. Вып. 11. Бутаў.pdf
https://drive.google.com/file/d/1SdEocrH6X17hL7lbKQ_5YzLM2truFmkL/view?usp=drive_link

#вилейка #вялейка #вилейский #вилейскийрайон #вілейскі #вілейскіраён #Вілейшчына #вилейщина
31 траўня 1988 года нарадзіўся вялейскі краязнаўца Аляксей Лужынскі.

Школьнікам далучыўся да нефармальнага краязнаўчага руху, які гуртаваўся вакол гісторыка-краязнаўчага выдання «Волат». З часам стаў сам выпускаць гэты гісторыка-краязнаўчы альманах.

Аляксей скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, гістарычны факультэт. Яго вялікім за цікаўленнем была этнаграфія. Ён і ва ўніверсітэце надаваў перавагу даследаванню свайго краю, калі пісаў курсавыя, дыпломную работы. Летам 2014 года адправіўся ў вялікую этнаграфічную экспедыцыю па Вілейшчыне. Акурат займаўся апрацоўкай сабраных матэрыялаў.

У Вілейцы ён рэалізаваў дзясяткі ініцыятыў. Ад выданняў каляндарыкаў і паштовак з помнікамі архітэктуры, да сумесных вандровак па Беларусі. Разам з жонкай Элай ён арганізоўваў народныя святкаванні Масленіцы, Багача, Купалля.

Дзякуючы ў тым ліку і яго намаганням, у Вілейцы адбываліся акустычныя выступы музыкаў Аляксандра Памідорава, Аляксандра Куліновіча, Яўгена Барышнікава, гурту «Людзі на балоце»... Вілейку з прэзентацыямі наведалі пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, гісторык Алег Латышонак.

Нажаль, лёс не даў Аляксею магчымасці выкарыстаць увесь яго вялізны патэнцыял паэта, публіцыста этнографа і моладзевага лідара.

1 сакавіка 2015 году ён памёр ад цяжкой і працяглай хваробы.

Аляксей Лужынскі адзін са стваральнікаў Вілейскай суполкі Таварыства Аховы Помнікаў. Пасьля сьмерці Аляксея вілейскую суполку назвалі ў яго гонар.

#вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вялейка #краязнаўства #волат #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #лужынский #лужынскі