Навіны Вілейка
311 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
13 чэрвеня 1888 г. у Вялейскім павеце нарадзіўся Антон Аўсянік, сябра Прэзыдыюму Рады БНР і Народнага сакратарыяту Беларусі, сябра Беларускай Вайсковай Камісіі і пасол на Сойм Польшчы ў 1920-х.

http://www.radabnr.org/?p=2541

#БНР #Аўсянік #Вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #вилейский #вилейскийрайон #вилейка #овсяник #роднаенароднае #символымоейстраны
Forwarded from гр
Сёння памёр пісьменнік Леанід Левановіч. Да апошняга часу ён жыў на лецішчы на Вілейшчыне, у вёсцы Пятрылава Хаценчыцкага сельсавета.

Чытаць па спасылцы.
Наш край пад БЧБ-сцягам. Беларуская кнігарня ў Вялейцы!!!, 1929 г. (Яшчэ адзін доказ, што Вялейка - гістарычная беларуская назва гораду).

#Вілейка #вялейка #вилейка #символымоейстраны #роднаенароднае
Моцны верш Генадзя Бураўкіна. Сёньня ён актуальны як ніколі.

Здрайцам Беларусі

Ну што ж,
Прыходзіць час
Ля новай дамавіны
І вам ужо
Дзяліць чыны і медалі.
За тое,
Што даўно схілілі нізка спіны,
І гонар свой былы
Так проста прадалі.

Вы думаеце,
Мы не чуем і не бачым,
Як прадзедам на здзек,
На радасць прыбышу
Вы з пенай на губах
І з віскатам сабачым
Ірвеце беларускую душу?

Забылі лёгка вы
І продкавы магілы,
І праведную кроў,
І матчын запавет,
Апосталаў сваіх
І нават --
Божа мілы! --
Гаворку землякоў,
З якой пайшлі вы ў свет.

Нібы кашулю танную, старую,
Радзіму
Вы кідаеце ў лабаз...
Вы думаеце,
Мы вам некалі даруем?
Панове,
Вы ўсё ж дрэнна ведаеце нас...

#роднаенароднае #символымоейстраны
СРОЧНО 🔥🔥🔥
Забрали в больницу хозяйку нашей волонтёрской собачки. Женщина жила одна, малышка прямо сейчас оказалась на улице. Пожалуйста, приютите ребёнка. Ищем временную передержку, возможно с дальнейшим пристройством в новый дом. Собачка находится во дворах за бассейном.
Звоните +375 33 314-42-83

#вилейка #вялейка #вілейка #собака #приют #помощь #помощьживотрым #приют #хочудомой
Тры гады таму вілейчане Максім Ціханаў і Аляксей Сюдак прынялі ўдзел у курапацкай варце. Аляксей Сюдак тады атрымаў свой чарговы пратакол 😉

#вілейка #вялейка #вилейка #Сюдак #Ціханаў #Курапаты #БЧБ #роднаенароднае #символымоейстраны
В строительный магазин требуется грузчик, коммуникабельный и желательно без вредных привычек, возможно подработка на летний период. Тел. для связи +375295063202 Александр

#вилейка #вялейка #вілейка #работа
Нашыя кнігі

О, 1930-я нацысцкай Германіі і савецкага саюзу прыходзяць у Беларусь. Ужо кнігі з бібліятэк выкідаюць.

З бібліятэк пачалі канфіскоўваць «антыдзяржаўныя» кнігі.

Міністэрства адукацыі рассылае ў беларускія школы ліст з просьбаю выключыць з бібліятэк кнігі выдавецтва «Харвест» (у лісце назва напісаная з памылкаю – «Харвет») пра вайсковую гісторыю Беларусі

Там знайшлі «антыдзяржаўную прапаганду».
#кніга #книга
🔥🔥🔥С 18.06.21 введен запрет на посещение лесов в Вилейском районе

Лесная охрана Вилейского опытного лесхоза информирует население, что в настоящее время на территории Вилейского района установлен III класс пожарной опасности, поэтому согласно Решения Вилейского райисполкома запрещен:

🔥въезд на территорию лесфонда транспортных средств,

🔥разведение гражданами костров, использование гражданами открытого огня на территории лесного фонда,

🔥проведение на территории лесного фонда работ, не связанных с ведением лесного хозяйства,

🔥организация и проведение массовых мероприятий

#Вилейка #вялейка #вилейскийрайон #лесхоз #лес #пожароопасность #вилейскийлесхоз #Вілейскі #Вілейскілясгас #Вілейскіраён #Вілейка
На Вилейском водохранилище состоялся первый этап Республиканских соревнований по лову рыбы спиннингом с лодки.

В мероприятии приняли участие 42 рыбака объединенных в 21 команду.

В личном зачете лучший результат показал Андрей Макаревич, представитель команды King Fish. Второе место занял Сергей Герасимович из команды SPRO. Третье место поделили Сергей Чижонок и Сергей Рученя из команды AKARA Team.

Победители и призеры награждены ценными подарками от организатора соревнований РГОО «БООР» и спонсоров.


#вілейка #вялейка #вілейскае #вадасховішча #Вілейскаевадасховішча #вілія #вяльля #рыбалка #вилейка #вилейское #водохранилище #Вилейскоеводохранилище #Вилия #судак #рыба
Сітуацыя ў Капыльскім раёне нагадвае сітуацыю з вілейскімі ўладамі і капліцам ў в.Ручыца на Вілейшчыне.

У вёсцы Вусава Капыльскага раёна захавалася капліца-пахавальня Рэйтанаў, пабудаваная Станіславам Рэйтанам у 1840 годзе ў стылі класіцызму. Станіслаў Рэйтан даводзіўся пляменнікам знакамітаму патрыёту Тадэвушу Рэйтану. Станіслаў пахаваны ў гэтай капліцы разам з жонкай Саламеяй, ад якой не меў дзяцей.

Вось што пра аб'ект казала старшыня райвыканкама Вольга Купрыенка ў 2019 годзе: "Мець на сваёй тэрыторыі такі аб’ект — вялікі гонар для нашага раёна, таму адрадзіць і захаваць памяць аб знакамітым родзе Рэйтанаў — наш непасрэдны абавязак. Безумоўна, капліца патрабуе рэстаўрацыйнай работы, пакуль не зруйнавалася цалкам. Каб выратаваць будынак ад разбурэнняў, спачатку трэба правесці нязначны рамонт даху, хаця каб вада ўнутр не трапляла. [...] таксама аднавіць сцены, усталяваць вокны і дзверы, выканаць унутраныя работы і добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю, правесці азеляненне."

А на фота тое, што было зроблена на сённяшні дзень (нічога).

Нагадаем, што вілейскія ўлады таксама доўгія гады не прымалі ніякіх захадаў па захаваньні ручыцкіх капліц. У выніку адна з капліцаў рухнула. А вілейскія краязнаўцы і журналісы ўвесь час прыцявалі ўвагу ўладаў да гэтых помнікаў архітэктуры 1765 году пабудовы з маёнтку Агінскіх, сваімі сіламі рабілі драўляныя навесы над капліцамі, каб зьберагчы помнікі.

https://rh.by/2020/10/19/pra-kaplicu-u-ruchycy/amp/

#Капліцы #Вусава #вілейка #вялейка #Вілейскіраён #Ручыца #Ганута #Агінскі #архітэктура #вилейка #Вилейский #вилейскийрайон #ручица #вилейскийрайисполком

На фота: капліца з в.Вусава (яшчэ можна захаваць) і капліца з в.Ручыца (якую наўрадці змогуць аднавіць вілейскія ўлады)