Навіны Вілейка
309 subscribers
5.45K photos
121 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Старыя дакументы

1915 год.
Акт вопісу маёмасьці маёнтка Маліноўшчызна Лебедзеўскага ўезда Вілейскага павета, які належаў Восіпу Усцінавічу Аўсюкевічу.

Крыніца: https://vk.com/staraja_vilejka

#вілейскі #вілейскіпавет #вялейка #Маліноўшчызна #Лебедзева #маладзечна #маладэчна #Молодечно #вилейка #лебедево #малиновщизна #1915 #Аўсюкевіч #овстюкевич #вилейскийповет #вилейский #старыядакументы
1 кастрычніка 1900 года нарадзіўся беларускі мастак Раман Мацвеевіч Семашкевіч (1900 - 1937).

Нарадзіўся ў мястэчку Лебедзева Вілейскага павета (цяпер Маладзечанскі раён).

У 1924 г. ляснымі сцежкамі перабраўся ў БССР. Жыў у Менску, потым пераехаў у Віцебск.

У 1925-27 гг. навучаецца ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (скульптурнае аддзяленне).

У 1927 г. напраўляецца ў Маскву, дзе паступае ў Вышэйшы мастацка- тэхнічны інстытут (аддзяленне жывапісу). Скончыў ў 1930 г. Становіцца прызнаным мастаком, яго творы набываюць музеі і прыватныя каллекцыянеры. У 1932 г. прыняты ў Маскоўскае аб’яднанне мастакоў (МОСХ).

У 1935 г. першы раз арыштоўваецца, але неўзабаве вызвалены. У ноч з 1 на 2 лістапада 1937 г. арыштаваны і змешчаны ў Таганскую турму. Абвінавачаны ў контррэвалюцыйнай фашысцкай агітацыі і шпіянажы на карысць Польшчы.

22 снежня 1937 г. Раман Семашкевіч быў расстраляны на Бутаўскім палігоне пад Масквой.
Да гэтага былі расстраляны брат і сястра.

У 1990 г. у Маскве адбылася першая пасмяротная выстаўка яго твораў.

#Вілейскі #вілейскіпавет #Маладэчна #Маладзечна #Лебедзева #Маладзечанскі #Маладэчанскі #1937 #Лебедево #Вилейка #Молодечно #Семашкевіч #Семашкевич #Вилейский #Вилейскийпавет #вилейский #Вілейка #Вялейка #Віцебск #Витебск