Навіны Вілейка
310 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Заўтра, 28 кастрычніка, сумны дзень у нашай гісторыі - у гэты дзень у 1950 годзе злачынцы з НКВД расстралялі беларускага патрыёта, нашага земляка з в.Касута Расьціслава Лапіцкага.

22-гадовага патрыёта расстралялі ва ўрочышчы Красны Беражок пад Вілейкай. Там зараз стаяць два крыжы ў памяць пра нашага Героя.

Калі вам не абыякавая памяць пра нашых герояў і ахвяраў, калі вы любіце Беларусь, заўтра ў любы час прыедзьце да крыжоў Лапіцкага ля Краснага Беражку і ўскладзіце там кветкі і запаліце сьвечкі .

Пакуль мы памятаем нашых герояў і нашых ахвяраў, яны будуць жыць!

#лапіцкі #вілейка #вялейка #вилейка #лапицкиц

https://be.m.wikipedia.org/wiki/Расціслаў_Лапіцкі
70 гадоў таму злачынцы з НКУС расстралялі беларускага Героя Расьціслава Лапіцкага!

У ноч на 28 кастрычніка 1950 года ва ўрочышчы Красны Беражок быў расстраляны Расціслаў Лапіцкі - арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948—1950 гадах.

👉🏻Нарадзіўся 1 верасня 1928 г. у в. Касута ( Вілейскі раён, Мінская вобласць) ў шматдзетнай сям'і праваслаўнага святара Аляксандра Лапіцкага .

👉🏻У 1944 Расціслаў праз старэйшага брата далучыўся да падпольнай Віленскай патрыятычнай арганізацыі, якая ўтварылася сярод навучэнцаў Віленскай беларускай гімназіі і Віленскай семінарыі. Пасля разгрому арганізацыі быў таксама асуджаны, як малалетні, на тры гады зняволення, аднак па амністыі ў сувязі з перамогай над фашысцкай Германіяй у 1945 быў вызвалены.

👉🏻Падчас вучобы ў Мядзельскай школе і ў Смаргонскай школе Расціслаў збіраў вучнёўскую моладзь, якую аб'ядноўваў антыкамунізм, у антыбальшавіцкую падпольную арганізацыю. Арганізацыяй выдаваліся антыбальшавіцкія і антысталінскія ўлёткі. Пасля масавага з'яўлення ў Смаргоні ў пачатку снежня 1949 антыкамуністычных улётак Расціслаў Лапіцкі быў арыштаваны.

👉🏻17—20 ліпеня 1950 г. у Маладзечне адбыўся суд ваеннага трыбуналу Беларускай Вайсковай Акругі. Кіраўнік браў усю віну на сябе. Ён закідаў камуністам, што тыя прымусам заганяюць людзей у калгасы, душаць непамернымі падаткамі, жорстка караюць за любы пратэст, закрываюць цэрквы і касцёлы. Прысуджаны да расстрэлу, ён адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

#вілейка #вялейка #вилейка #лапіцкі

https://youtu.be/NQFIPWReAoc
24 чэрвеня 2017 г. Рух Салідарнасці “Разам” распачаў традыцыйны марафон ушанавання памяці вязняў турмаў, забітых карнікамі НКВД у 1941 г. у першыя дні вайны.

Тады з Менску ў Вілейку выправілася дэлегацыя з 10 сябраў Руху.

Па дарозе на Вілейшчыну ў мястэчку Краснае ўдзельнікі акцыі наведалі магілу “апошняга каліноўца” – Ігната Абрамовіча (1839-1944 гг.), які апошнім з беларусаў-удзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. пайшоў з жыцця.

Першым месцам ўшанавання былі крыжы памяці ва ўрочышчы Красны Беражок пад Вілейкай, дзе 28 кастрычніка 1950 г. быў расстраляны Расціслаў Лапіцкі – арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага моладзевага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948-1950 гадах.

У Вілейцы на гарадзкіх могілках удзельнікі марафону ўсклалі вянок ад Руху Салідарнасці “Разам” да мемарыяла ахвярам палітычных рэпрэсіяў.

Акцыя працягнулася у вёсцы Касута каля крыжа, усталяванага ў памяць забітых злачынным бальшавіцкім рэжымам. Таксама ўдзельнікі акцыі, напярэдадні Дня Канстытуцыі Украіны, які адзначаецца 27 чэрвеня, каля памятнага камяня аддалі даніну павагі ўраджэнцу гэтай вёскі Піліпу Орліку – аўтару Пактаў і Канстытуцыі правоў і вольнасцяў Войска Запарожскага 1710 г.

На кожным памятным месцы, незважаючы на моцную залеву, святар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы айцец Вікенцій служыў кароткія службы за спачын душаў забітых.

Выступалі сустаршыня Руху Салідарнасці “Разам” Алена Талстая, сябры Сойму Руху палітык Вячаслаў Сіўчык, паэт і бард Зміцер Захарэвіч, сябра Сойму Партыі БНФ Аляксей Сюдак, былы старшыня Цнянскай рады БНФ Савецкага раёну г. Менска Сяргей Андросаў, і актывіст АГП з Вілейкі Уладзімер Малярчук.

Аляксей Сюдак распавёў пра гісторыю ўсталявання помнікаў і крыжоў у памяць Расціслава Лапіцкага, якія неаднойчы руйнаваліся сённяшней уладай, але кожны раз аднаўляліся вілейскімі актывістамі.

Таксама ён распавядаў пра лёс вязняў Вілейскай турмы, пра ўрочышча каля вёскі Касута, дзе ўсталяваныя крыжы ў памяць расстраляных там вязняў, пра перазахаванне парэшткаў расстраляных на гарадскіх могілках, і пра дарогу смерці з Вілейкі на Барысаў, якую ён прайшоў у пошуках сведкаў трагедыі тых часоў.

Вячаслаў Сіўчык нагадаў пра лёс, які напаткаў вязняў турмаў напачатку вайны між нацысцкай Германіяй і Савецкім Саюзам
На кожным месцы ўшанавання лунаў бела-чырвона-белы сцяг, ускладаліся кветкі, запальваліся знічы, напрыканцы ўшанавання гучаў гімн “Магутны Божа”.

Мы памятаем!

Жыве Беларусь!

#вілейка #вялейка #касута #лапіцкі #вилейка #орлик #лапицкий #косута #рух #разам #салідарнасць #НКВД #НКУС #Сіўчык #Сюдак #Малярчук #БАПЦ
Заўтра, 28 кастрычніка, сумны дзень у нашай гісторыі - у гэты дзень у 1950 годзе злачынцы з НКВД расстралялі беларускага патрыёта, нашага земляка з в.Касута Расьціслава Лапіцкага.

22-гадовага патрыёта расстралялі ва ўрочышчы Красны Беражок пад Вілейкай. Там зараз стаяць два крыжы ў памяць пра нашага Героя.

Калі вам не абыякавая памяць пра нашых герояў і ахвяраў, калі вы любіце Беларусь, заўтра ў любы час прыедзьце да крыжоў Лапіцкага ля Краснага Беражку і ўскладзіце там кветкі і запаліце сьвечкі .

Пакуль мы памятаем нашых герояў і нашых ахвяраў, яны будуць жыць!

#лапіцкі #вілейка #вялейка #вилейка #лапицкиц

https://be.m.wikipedia.org/wiki/Расціслаў_Лапіцкі
7 сакавіка Дзень нараджэння беларускага археолага ЧАРНЯЎСКАГА Міхаіла Міхайлавіча (1938 - 2013).

Нарадзіўся ў в.Круці Мядзельскага раёна. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1960). Кандытат гістарычных навук (1971).

З 1966 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі, з 1990 загадчык аддзела археалогіі першабытнага грамадства. Праводзіў раскопкі помнікаў фінальнага палеаліту, мезаліту і неаліту ў басейнах Нёмана і Віліі.

Гэта Міхась Чарняўскі распавёў беларусам гісторыю пра нацыянальнага Героя Расьціслава Лапіцкага, які нарадзіўся ў в.Касута на Вілейшчыне, а ў 1950 годзе быў расстраляны ля Вілейкі ва ўрочышчы Красны Беражок.

#вілейка #вялейка #вилейка #Лапіцкі #Чарняўскі #Вілія #Вяльля #вилейка #мядель #мядзел
У ноч на 28 кастрычніка 1950 года ва ўрочышчы Красны Беражок быў расстраляны Расціслаў Лапіцкі - арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948—1950 гадах.

👉🏻Нарадзіўся 1 верасня 1928 г. у в. Касута ( Вілейскі раён, Мінская вобласць) ў шматдзетнай сям'і праваслаўнага святара Аляксандра Лапіцкага .

👉🏻У 1944 Расціслаў праз старэйшага брата далучыўся да падпольнай Віленскай патрыятычнай арганізацыі, якая ўтварылася сярод навучэнцаў Віленскай беларускай гімназіі і Віленскай семінарыі. Пасля разгрому арганізацыі быў таксама асуджаны, як малалетні, на тры гады зняволення, аднак па амністыі ў сувязі з перамогай над фашысцкай Германіяй у 1945 быў вызвалены.

👉🏻Падчас вучобы ў Мядзельскай школе і ў Смаргонскай школе Расціслаў збіраў вучнёўскую моладзь, якую аб'ядноўваў антыкамунізм, у антыбальшавіцкую падпольную арганізацыю. Арганізацыяй выдаваліся антыбальшавіцкія і антысталінскія ўлёткі. Пасля масавага з'яўлення ў Смаргоні ў пачатку снежня 1949 антыкамуністычных улётак Расціслаў Лапіцкі быў арыштаваны.

👉🏻17—20 ліпеня 1950 г. у Маладзечне адбыўся суд ваеннага трыбуналу Беларускай Вайсковай Акругі. Кіраўнік браў усю віну на сябе. Ён закідаў камуністам, што тыя прымусам заганяюць людзей у калгасы, душаць непамернымі падаткамі, жорстка караюць за любы пратэст, закрываюць цэрквы і касцёлы. Прысуджаны да расстрэлу, ён адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

#вілейка #вялейка #вилейка #лапіцкі
28 кастрычніка 1950 года ва ўрочышчы Красны Беражок ля Вілейкі расстраляны Расціслаў Лапіцкі - стваральнік моладзевай антысавецкай падпольнай арганізацыі на Смаргоншчыне і Мядзельшчыне.

Прапаноўваем вашай увазе дакументальны фільм Валерыя Мазынскага пра жыцьцё і сьмерць Расціслава Лапіцкага.

#Вілейка #вялейка #Вілейка #Лапіцкі

https://youtu.be/NQFIPWReAoc
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На дзень сьмерці Расьціслава Лапіцкага ўзгадваем, як на Вілейшчыне ўшаноўвалася яго памяць.

#Вілейка #вялейка #вилейка #лапіцкі