Навіны Вілейка
310 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Яго афармленне кніг «Выбраныя творы» Якуба Коласа, «Бандароўна» Янкі Купалы, «Казкі і краскі» Васіля Віткі, «Знак бяды» Васіля Быкава, «Маўчанне травы» Васіля Зуёнка, манументальна-экспрэсіўныя лісты «Неамагнетызм», «Дзядоўнік», «Сябры», серыі аўталітаграфій і малюнкаў «Здані», «Вёскі катастроф», «Негатыў», «Акт», цыкл партрэтаў сучаснікаў і блізкіх людзей – увайшлі ў беларускую графічную класіку 80-х гадоў мінулага стагоддзя як творы, зробленыя не толькі на высокім прафесійным узроўні, але, мабыць, галоўнае, з вострым, па-сапраўднаму філасофскім, поглядам на свет, які нас акружае: з яго дабрынёй і трагізмам, складанымі супярэчнасцямі і любоўю. У 1972 годзе Юрый Паўлавіч піша «Партрэт Я. Коласа», які прызнаны лепшым партрэтам паэта. За сваю работу для кнігі Васіля Зуёнка ён быў узнагароджаны дыпломам першай ступені рэспубліканскага конкурсу кнігі. За ілюстрацыі да кнігі Якуба Коласа – дыпломам Францыска Скарыны і дыпломам ІІ ступені на Усесаюзным конкурсе кнігі.

Пасля заканчэння аддзялення графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута Юрый Герасіменка-Жызнеўскі доўгі час быў кіраўніком народнай мастацкай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў г. Маладзечна. Юрый Паўлавіч быў ініцыятарам стварэння ў Маладзечанскім музычным вучылішчы аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе і выкладаў у апошнія гады жыцця. Тыя, хто блізка былі знаёмы з мастаком, заўжды адзначаюць, што Юрый Паўлавіч быў вельмі таленавітым мастаком-наватарам і цёплым, вельмі сардэчным чалавекам, для якога творчасць была ўсім. Без творчасці ён не ўяўляў сваё жыццё. І тое, што паспеў зрабіць на сваім нядоўгім творчым шляху, – дарагога каштуе.
У мастацтве Юрый Герасіменка-Жызнеўскі праявіў сябе як сапраўдны філосаф, творчасць якога непарыўна звязана з роднай Зямлёй і Космасам чалавека. Шмат яго былых вучняў сёння – прафесійныя мастакі. Работы Юрыя Герасіменкі-Жызнеўскага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, іншых установах культуры і адукацыі краіны, прыватных калекцыях Беларусі, ЗША, Францыі, Германіі, Польшчы і іншых краін.

Адным з апошніх яго жаданняў, напрыканцы жыцця, было дадаць да свайго прозвішча дзявочае прозвішча маці Марыі Людвікаўны Жызнеўскай. Ён пражыў усяго 48 гадоў. Не стала Юрыя Паўлавіча Герасіменка-Жызнеўскага 15 лютага 1997 года. Пахаваны ён у Даўгінава, на сваёй малой радзіме. Яго сын Павел яшчэ студэнтам аддзялення скульптуры Акадэміі мастацтваў зрабіў помнік на магіле бацькі ў выглядзе схіленага анёла са складзенымі, як для малітвы, каля грудзей рукамі. Дарэчы, яго сыны і нявесткі таксама закончылі Акадэмію мастацтваў. Сын Павел і яго жонка Алеся – скульптары, жывуць і працуюць разам у Брэсце. У сына Андрэя – спецыяльнасць мастацкая – апрацоўка металу, яго жонка, Святлана, – мастак-кераміст, жывуць і працуюць у Мінску.

У сваіх творах Юрый Паўлавіч Герасіменка-Жызнеўскі мовай пластычных форм маляваў тое, што ў паняцці творцы з’яўлялася самым галоўным: глыбіннай сувяззю чалавека з Космасам і Зямлёй, падпарадкаваных векавым рытмам прыроды. Памяць пра Юрыя Герасіменка-Жызнеўскага застаецца назаўжды ў яго карцінах, ілюстрацыях, успамінах родных людзей і сяброў. Жывуць яго вучні – а значыць жыве і памяць пра самога мастака, бо мастацтва вечнае…

Сяргей ГАНЧАР

#вілейка #вялейка #даўгінава #жызнеўскі #маладзечна #маладэчна #Молодечно #вилейка #долгиново #вилейский #вилейскийрайон #жизневский
Наша гісторыя

20 лютага 1918 года ў Менску быў створаны Народны сакратарыят - першы ўласна беларускі ўрад за некалькі апошніх стагоддзяў. Першы Старшыня - Язэп Варонка.

У яго ўвайшлі і два ўраджэнцы Вілейшчыны - Лявон Заяц з вёскі Даўгінава і Антон Аўсянік з вёскі Кабыльле.

Такім чынам Вілейшчына была годна прадстаўлена ў працэсе беларускага дзяржаўнага будаўніцтва ў ХХ стагоддзі.

Першы склад Народнага Сакратарыята Беларусі: Язэп Варонка (старшыня і адначасова народны сакратар замежных спраў), Палута Бадунова(апекі), Гелій Белкінд (фінансаў), Яфім Бялевіч(юстыцыі), Тамаш Грыб (земляробства), Мойша Гутман (яўрэйскіх спраў), Кастусь Езавітаў(вайсковых спраў), Павел Здобін (вялікарускіх спраў), Аляксандр Карабач (пошты і тэлеграфа), Пётра Крачэўскі (кантролю), Іван Макрэеў(унутраных спраў), Віктар Рэдзька (шляхоў зносін), Іван Серада (народнай гаспадаркі), Аркадзь Смоліч (асветы), Васіль Захарка(казначэй), Лявон Заяц (кіраўнік канцылярыі).

#БНР #Аўсянік #Кабылле #Заяц #Даўгінава #Беларусь #Смоліч #Серада #Лёсік #Цвікевіч #Варонка #Захарка #Крачэўскі

На фота Народны сакратарыят БНР:
(злева направа): сядзяць — Бурбіс, Серада, Варонка, Захарка; стаяць — Смоліч, Крэчэўскі, Езавітаў, Аўсянік, Заяц. Мінск, 1918 год
3 сакавіка 1890 года ў мястэчку Даўгінава на Вілейшчыне нарадзіўся беларускі палітычны дзеяч, дыпламат Лявон Язэпавіч Заяц (1890 - 1935).

У 1910 г. закончыў пецярбургскую каталіцкую семінарыю, у 1914 г. - юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта.

Удзельнік Усебеларускага з’езда 1917 года. Адзін з ствральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

18 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе "Саюза вызвалення Беларусі" і прыналежнасці да "Беларускага брацтва". 10 красавіка 1931 г. асуджаны і сасланы на 5 гадоў ва Уфу. 25 ліпеня 1935 г. паўторна арыштаваны і памёр у турме пад час следства.

#даўгінава #заяц
Наша спадчына

Вёска Мільча, Даўгінаўскі сельсавет, Вілейскі раён

Царква Нараджэньня Багародзіцы. 2-я палова 19 стагоддзя.

Фота Дзмітрыя Іўчанкі.

#мільча #вілейка #вялейка #вілейскі #Вілейскіраён #даўгінава #вилейка #мильча #вилейский #вилейскийрайон #долгиново #церковь #царква
23 красавіка 1886 года нарадзіўся наш зямляк беларускі паэт і празаік, мовазнаўца Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік).

Самуіл Плаўнік нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям’і ў мястэчку Пасадзец Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Лагойскі раён). Вучыўся і жыў ў Даўгінаве і Ільлі.

Менавіта ён сказа:
“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова”.

#бядуля #мова #вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #ільля #ілія #ільля #ілля #даўгінава #плаўнік #пасадзец #вилейка #вилейски #илия #долгиново
Вилейка.

Продается дом в Вилейском районе, Долгиновский сельский совет, деревня Еськовка,есть постройки,участок земли 20 соток.Цена 3 тысячи долларов!!!
телефон МТС 80292109964

#вилейка #вялейка #вилейскийрайон #аилнйский #еськовка #долгиново #даўгінава #ескаўка #домиквдеревне
Выпадкова сустрэлася газетная заметка, якая датуецца 1937 годам. У ёй ідзе гаворка пра тое, што па ініцыятыве Даўгінаўскага аддзелу Згуртавання Рэзервістаў, у мястэчку быў пабудаваны Народны Дом імя Пілсудскага. Наколькі разумею, гаворка ідзе пра будынак Народнага Дому, выява якога змешчана на вядомым здымку.

Крыніца: https://www.facebook.com/share/g46VTZZrPDiJWiPi/

#даўгінава #долгиново #вилейка #вялейка #вілейка #вилейский #вилейскийрайон #вiлейскi #вiлейскiраён
Семейные корни пресс-секретаря поисково-спасательного отряда «Ангел» Юлии Ковган уходят в наш край. Ее мама родилась в деревне Долгиново Вилейского района, папа родом из Глубокого. Теперь Юля – сама мама и помогает мужу, командиру ПСО «Ангел» Сергею Ковгану, спасать людей.

#долгинов #даўгінава #вілейскі #вілейскіраён #вилейский #вилейскийрайон #ангел #глубокое

https://kraj.by/news/popkorn/angel-julija-kovgan-revnovat-muzha-a-kakoj-smysl-esli-u-muzhchiny-mozgov-net-to-nikakoj-revnostju-ego-ne-uderzhish
Расклад некаторых міжгародніх аўтобусаў з Вільні ў 1939 годзе. Расклад няпоўны - у ім не адлюстраваная прыкладна палова накірункаў.

Вялейскім сябрам будзе цікава даведацца, што існаваў аўтобусны маршрут Вільня - Ілля, адпраўленне з Вільні а 16:00. I ў Даўгiнава ў 15.30.

Краязнаўца Кастусь Шыталь

#даўгінава #долгиново #вилейка #вялейка #вілейка #вилейский #вилейскийрайон #вілейскіпавет #илья #илия #iльля #iлiя
В 2023 году в российский прокат вышел фильм "Праведник" Сергея Урсуляка, который рассказывает историю спасения евреев из долгиновского гетто и перевод их Киселёвым через линию фронта.

#долгиново #даўгінава #киселев #праведник #евреи #гетто