Навіны Вілейка
310 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Затрымалі ўраджэнца Вілейкі Сяргея Макарэвіча

Пра затрыманне супрацоўніка дабрачыннага фонду «Вяртанне» Сяргея Макарэвіча паведаміў у фэйсбуку ягоны сябар і паплечнік, прадпрымальнік і мецэнат Павел Падкарытаў. 

Паводле Паўла Падкарытава, раніцай 4 лістапада дома ў Макарэвіча адбыўся ператрус, а ў другой палове дня ён перастаў выходзіць на сувязь.

Цяпер Сяргей Макарэвіч у ІЧУ ў Гродне. Ён праходзіць па справе «Маёнтка Падароск».

Сяргей Макарэвіч стварыў і вёў у You Tube канал пра гісторыю Вілейкі
https://youtube.com/channel/UCPkRnR-e2qikWlkmE4r4qxQ

#вілейка #вялейка #вилейка #макарэвіч #Макаревич
Вілейчаніна Сяргея Макарэвіча, які актыўна займаўся краязнаўствам, выпусьцілі з турмы

У Гарадзенскай турме ён правёў 5 месяцаў. Пра справу, па якой ён быў пазбаўлены волі, амаль нічога не вядома.

Вядома толькі тое, што Сяргей Макарэвіч быў затрыманы 4 лістапада 2022 году. Былі зьвесткі, што вобшук і арышт быў зьвязаны з дзейнасьцю фонду "Маёнтак Падароск". Сяргей Макарэвіч у ім працаваў. Фонд "Маёнтак Падароск", які фонд "Вяртаньне" з якім працаваў Сяргей Макарэвіч - ініцыятывы па аднаўленьні старой сядзібы пад Ваўкавыскам, фінансаваліся бізнэсоўцам і мецэнатам беларускага паходжаньня Паўлам Падкарытавым.

Фонд «Вяртаньне» падтрымліваў шматлікія праекты беларускай культуры. Фонд быў ліквідаваны ў канцы кастрычніка рашэннем Мінскага гарадскога суда.

#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #макарэвіч #краязнаўства #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #краеведение #макаревич

Фота пасьля вызваленьня з турмы з старонкі Instagram супругі Сяргея Макарэвіча.