Навіны Вілейка
310 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Нарэшце ў 1857 годзе ў Пецярбургу сябры сустрэліся. На адным з вечароў Жалігоўскі прачытаў свой верш «Да брата Тараса Шаўчэнкі». А неўзабаве ўжо ў адказ Шаўчэнка піша верш «Наследванне Эдварду Саве».

У дзённіках Тараса Шаўчэнкі ёсць нямала запісаў аб іх сустрэчах у Пецярбурзе. Сябры завочныя сталі сябрамі асабістымі. Ад Жалігоўскага ён пачуў паэму «Зорскі», забароненую цэнзурай, пра выдавецтва новага польскага часопіса «Слова», рэдактарам якога стаў Жалігоўскі, пра дзейнасць дэмакратычных кругоў.

Памёр Тарас Шаўчэнка 10 сакавіка 1861 года ва ўзросце 47 гадоў у Пецярбурзе. Пахаваны на Тарасавай гары каля г. Канеў Чаркаскай вобласці.

Эдвард Жалігоўскі перажыў свайго сябра на тры гады і памёр 28 снежня 1864 года ва ўзросце 49 гадоў у Жэневе, дзе і пахаваны. Быў таксама нежанаты.

У беларускім горадзе Вілейка адна з вуліц у новым мікрараёне названа ў гонар Эдварда Жалігоўскага, за кошт жыхароў вуліцы ўсталявана памятная дошка.

У 2009 годзе на радзіме Жалігоўскага ў вёсцы Карэкаўцы на Вілейшчыне ўсталяваны памятны знак у гонар сяброў-паэтаў Эдварда Жалігоўскага і Тараса Шаўчэнкі.

На ім размешчыныя партрэты Шаўчэнкі і Жалігоўскага, а таксама вершы, якія сябры прысьвяцілі адзін адному:

Подражаніе
Едуарду (Антону) Сові

Посаджу коло хатини
На вспомин дружині
І яблуньку, і грушеньку,
На вспомин единій!
С.-Петербург.1859
Т. Шевченко


Да брата
Тараса Шаўчэнкі

Прарок народа – сын народа,
Духам горды, песняй слаўны.
Хоць тужлівай, ды свабоднай,
Як вянец, што з церняў, лаўраў.
Уфа. 1855
Э. Жалігоўскі

Ля памятнага знаку пасажаны дубовы гай у знак сяброўства паміж дзвюма сябрамі-паэтамі і ў знак сяброўства паміж брацкімі народамі – Беларусі і Украіны.

У гэты складаны для Украіны час, калі ідзе расійска-украінская вайна, беларускія патрыёты выказваюць шчырую падтрымку ўкраінскаму народу!

Братэрства нашых народаў ідзе праз стагоддзі! Разам мы імкнуліся і імкнемся да Свабоды!

Слава Украіне!


#Шаўчэнка #Жалігоўскі #Украіна #Кіеў #вайна #расія #россия #Украина #война #Киев #Україна #Київ #Ukraine #Kyiv #Russia #Moscow #Москва #war #невайне #нетвойне #вилейка #вялейка #вілейка #Кобзар #карэкаўцы #Сава #Желиговский #Мінск #Менск #Минск #Беларусь #Білорусь
Сёньня, 10 сакавіка 2022 г., на 161 гадавіну сьмерці ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі беларускія патрыёты ўшанавалі памяць Кабзара і памяць ахвяраў расійска-украінскай вайны 2022 года.

Ля вёскі Карэкаўцы Вілейскага раёну (Беларусь), дзе знаходзіцца памятны знак двум сябрам-паэтам украінцу Тарасу Шаўчэнка (Кабзару) і беларусу Эдварду Жалігоўскаму (Саве), прадстаўнікі беларускай грамадскасьці ўсклалі кветкі, запалілі зьнічку і памаліліся за загінулых ахвяраў пуцінскай агрэсіі ў Украіне.

Падрабязьней пра сяброўства Шаўчэнкі і Жэлігоўскага:
https://vk.com/wall-187876910_8231

#Вилейка #Вялейка #Вілейка #Украіна #Кіеў #вайна #Шевченко #Украина #Желиговский #война #Киев #Україна #Київ #Ukraine #Kyiv #Russia #Кобзар #Шаўчэнка #Жалігоўскі #war #невайне #нетвойне #Мінск #Менск #Минск #Беларусь #Білорусь
Беларусы падтрымліваюць братоў-украінцаў!

11 сакавіка 2022 г. у беларускай вёсцы Касута на Вілейшчыне да памятнага знаку гетману Украіны, стваральніку першай украінскай канстытуцыі Піліпу Орліку, беларускія патрыёты ўсклалі кветкі і запалілі сьвечку на ўспамін ўсіх украінцаў загінуўшых ва расійска-украінскай вайне.

Слава Украіне!

#вілейка #вялейка #вилейка #Орлік #Орлик #Украіна #Кіеў #вайна #расія #россия #Украина #война #Киев #Україна #Київ #Ukraine #Kyiv #Russia #Moscow #Москва #war #невайне #нетвойне #Мінск #Менск #Минск #Беларусь #Білорусь