Рака Рыбчанка — рака ў Беларусі, у Маладзечанскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці, левы прытокракі Ілія (басейн Віліі).
Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 518 км².
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км.
Утвараецца ад зліцця рэк Вязынка і Гуйка ў гарадскім пасёлку Радашковічы, цячэ пераважна на паўночных схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 1,4 км на паўночны захад ад вёскі Беражок.
Асноўныя прытокі: Удра, Канатопка (справа), Бервячанка (злева). Даліна ў верхнім і ніжнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 3—4 км, у сярэднім цячэнні не выражана. Пойма на вялікім працягу двухбаковая (шырыня 0,5—1 км), парасла хмызняком, забалочаная.
Рэчышча звілістае, у межах Радашковічаў (1,5 км) каналізаванае, яго шырыня ў межань 15—17 м. У маляўнічай мясціне на рацэ зона адпачынку «Рыбчанка». Каля вёскі Раёўка сажалка плошчай 0,15 км².
Магчымы ператок вады з ракі Баравічанка па канале.
Каля вёскі Удранка на рацэ ў 1980 годзе быў пабудаваны санаторый «Сасновы бор» разам з прылеглым гідрапаркам: фантанамі, каскадамі, 7 выспамі, якія злучаны паміж сабой масткамі.
Фота Алена Алешка
#вілейскіраён #вілейка #вялейка #вілія #вяльля #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #рыбчанка #илья #илия #ілья #ільля #вілейшчына #маладзечна #маладэчна #маладзечаншчына #молодеченщина #вилейщина

Вілейская старонка ў Instagram
Далучайцеся!!!
👇
https://instagram.com/naviny_vileiki
#вілейскі #вілейскіраён #вялейка #вілейка #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #vileyka #wilejka #вилейщина #вялейшчына #вілейшчына

Старыя дакументы Вілейшчыны
1938 год. Пасведчанне аб заканчэнні школы.
Крыніца: https://www.facebook.com/groups/starajavilejka/?ref=share
#вілейка #вялейка #старыядакументы #вілейшчына #вилейка #вилейщина #старыедокументы

Тыповая сялянская сядзіба з Вілейшчыны, аўтар малюнка - архітэктар і краязнаўца Анатоль Капцюг.
#Вилейка #вилейщина #коптюг #вілейскі #вілейшчына #капцюг #сядзіба #вёска #архітэктура #вялейка #вялейшчына

Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Жаўнеры КАП ля помніка загінуўшым супрацоўнікам Дзяржаўнай паліцыі (Policja Państwowa). Вілейка. 1920-30-я гг.
#вілейшчына
#вілейшчына
Да 1924 Вялейскі павет. Пастраенне за касцелам. Фотаздымкі з альбому дзейнасці дзяржаўнай паліцыі РП на Вялейшчыне. Інтэрбелум.
Крыніца: https://vk.com/staraja_vilejka
#вілейка #вялейка #вілейшчына #вілейскіпавет #вілейскі #вилейский #вилейка #вилейскийповет
Крыніца: https://vk.com/staraja_vilejka
#вілейка #вялейка #вілейшчына #вілейскіпавет #вілейскі #вилейский #вилейка #вилейскийповет
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Барочны Касцяневіцкі касцёл, першапачаткова быў пабудаваны ў 17 ст. як кляштар езуітаў і ніколі не зачыняўся. Поўная гісторыя ў артыкуле.
#вілейшчына
#вілейшчына
Асабістае пасьведчаньне на імя Анны Рудак, ураджэнкі в.Мышыцы, вёскі на Віленшчыне. Пасьведчаньне выдадзена ў мястэчку Ільля падчас нямецкай акупацыі. Гэты аўсвайс выдаваўся ў 1943 і павінен быў дзейнічаць па 1945 год.
#вілейшчына #вілейка #вiлейскi #вiлейскiраён #iлiя #iльля #iлля #илья #илия #вилейский #вилейскийрайон #старыядакументы #старыедокументы #аўсвайс #аусвайс #personalausweis #ilja #vilejka #wilejka #Рудак

Нашыя землякі
19 траўня 1896 г. памёр Ян Козел-Паклеўскі — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гг., кіраўнік 3-га корпусу паўстанцкіх войск, камэндант Варшавы. Чалец Літоўскага Правінцыйнага камітэту.
Нарадзіўся ў 1837 годзе маёнтку Сэрвач на Вілейшчыне. Яго бацька, таксама Ян, быў ліберальным памешчыкам, уладальнікам маёнтка Вялікі Сэрвач, Жар і Харак, ганаровым куратарам гімназій Мінскай губерні, уласнікам некалькіх прыбытковых дамоў-камяніц у Вільні. Маці — Юзэфа Таленсдарф.
Да 1852 года выхоўваўся дома, потым паступіў у школу гвардзейскіх падпрапаршчыкаў у Пецярбург. Далей была вучоба ў Вайсковай інжынернай акадэміі, якую скончыў з залатым медалём. Тут ён пазнаёміўся з радыкальным з патрыётамі Яраславам Дамброўскім і Зігмунтам Серакоўскім.
У 1859 годзе падаў у адстаўку ў званьні паручніка і адразу выехаў у Парыж, дзе паступіў у Вышэйшую вайсковую школу на інжынерны факультэт. Там ён знаёміцца з Людвікам Міраслаўскім.
У 1861 вяртаецца на Радзіму. Увосень 1862 года Ян Козел як чалавек з шырокімі армейскімі сувязямі, быў выкліканы кіраўнікамі падполля ў Вільню замест Звяждоўскага, пераведзенага па службе ў Маскву. Козел стаў чальцом Літоўскага Правінцыйнага камітэта, бліжэйшым паплечнікам Кастуся Каліноўскага па падрыхтоўцы паўстаньня ў Беларусі і Літве.
Калі пачалося паўстаньне ў Польшчы ў студзені 1863 года, Ян Козел па даручэньні Каліноўскага дзеля аб’яднаньня дзеяньняў канспіратараў ездзіў у Пецярбург і Маскву, аб’ехаў Беларусь і толькі калі пачаўся пераслед яго з боку царскіх уладаў быў вымушаны з’ехаць у Польшчу.
З вясны 1863 года працаваў у паўстанцкай арганізацыі ў Варшаве, быў рэферэнтам у вайсковым аддзеле паўстанцкага ўрада і нават камендантам Варшавы.
Увосень 1863 ён пад псеўданімам Скала (палкоўнік Скала) прызначаецца ваенным начальнікам Аўгустоўскага і Гродзенскага ваяводстваў, потым камандзірам 3-га корпуса паўстанцкіх узброеных сіл.
Пасля задушэння паўстання апынуўся ў эміграцыі, спачатку ў Дрэздане, а потым у Парыжы. У канцы 1864 года французскі ўрад прапанаваў яму згуртаваць і ўзначаліць аддзел сапёраў для запланаванага будаўніцтва канала ў Панаме, але справа тая не здзейснілася. З 1865 года працаваў інжынерам у Ла-Рашэлі.
Калі пачалася франка-пруская вайна (1870 год), браў у ёй ўдзел на баку Францыі. Атрымаў пад сваё кіраўніцтва брыгаду пяхоты з Вандэі, потым узначальваў штаб 24 корпуса. Па заканчэнні вайны апынуўся ў Марсэлі, дзе спрабаваў працаўладкавацца. Там пазнаёміўся з расійскім консулам, з якім дамовіўся выдаваць часопіс, каб прапагандаваць ідэі панславянства.
Гэткая здрада выклікала абурэнне ў колах польскай эміграцыі, і Ян Козел вымушаны быў вярнуцца на Радзіму. Па вяртаньні ў студзені 1872 года ён быў арыштаваны і сасланы простым жаўнерам у горад Верны (цяпер Алматы).
Пасля службы ў войску застаўся ў Сярэдняй Азіі. У 1875 годзе атрымаў патэнт на заснаванне прадпрыемства па здабычы і апрацоўцы мармуру ў Кульджы. Акрамя гэтага меў яшчэ параход на рацэ Ілі і кіраваў будаўніцтвам моста праз раку Муграб, у Ашхабадзе.
У 1883 вярнуўся на Радзіму. Памёр 7 мая 1896 года. Пахаваны ў Бабруйску.
Яго брат Вінцнт Козел-Паклеўскі ўзначальваў атрад паўстанцаў на Вілейшчыне і Маладзечаншчыне, ў якім налічвалася 200—250 чалаве.
28 траўня 1863 года ля вёскі Уладыкі адбыўся бой паміж паўстанцамі і царскімі войскамі. У баі з пераважаючымі сіламі ворага Вінцэнт Козел-Паклеўскі загінуў, разам з ім палегла большая частка атрада. Цяпер там стаіць помнік паўстанцам.
#вілейка #вялейка #вілейскі #сэрвач #козелы #паклеўскія #1863 #1864 #вілейшчына #вилейщина #паклевские #владыки #Уладыкі #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #вілейскіраён

Помнік палеглым у вайне 1812 каля в. Гліннае (усталяваны ў 2012 годзе).
Тут пахаваныя тыя хто загінуў падчас бою расійскіх авангардаў генерала Е. І. Чапліца (3-я заходняя армія) і генерала ад кавалерыі М. І. Платава з французскім ар'ергардам пад камандаваннем маршала К. Віктора. Атрады расійскай арміі падышлі да Маладзечна 22 лістапада (па старым стылі) і разбілі французаў. У гэтым баі было ўзята ў палон каля 2500 французскіх салдат і афіцэраў, захоплены 24 гарматы. Маладзечанскі бой стаў заключным у зімовай кампаніі 1812 года, у гонар гэтай перамогі ў 1977 годзе на ўскраіне горада ўсталяваны помнік. Страты ў вайне 1812 года былі вялізныя: замак напалову разбураны і больш не аднаўляўся, мястэчка спалена, насельніцтва скарацілася ўдвая.
#вілейшчына
#маладзечаншчына

Зборнік «Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні» Выпуск №11. Артыкул аб абнаўленнях абразоў і іншых цудах у розных вёсках Вілейскага раёна Мінскай вобласці: Бутаў, I. Каталог непрызнаных цудаў Вілейшчыны / I. Бутаў // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. – 2024. – Вып. 11. – С. 220–234.
Артыкул выкладзены на сайце выдання: Бел_фальклор. Вып. 11. Бутаў.pdf
https://drive.google.com/file/d/1SdEocrH6X17hL7lbKQ_5YzLM2truFmkL/view?usp=drive_link
#вилейка #вялейка #вилейский #вилейскийрайон #вілейскі #вілейскіраён #Вілейшчына #вилейщина

Вёска Лясная, Вілейскі раён
#вилейка #вялейка #Вілейка #Лясная #Вілейшчына #вілейскіраён #вилейский #вилейскийрайон #лесная

1 чэрвеня (19 мая) 1904 года памёр наш зямляк Іван Кандрацьеў - рускі гісторык, масквазнаўца, празаік, паэт, драматург, педагог, перакладчык.
Ён нарадзіўся 9 (21) чэрвеня 1849 года ў вёсцы Каловічы Вілейскага павета ў беднай сялянскай сям'і.
Вучыўся і працаваў у Смаленску, Пецярбургу, Вільні, а потым пераехаў у Маскву.
З 1870-х гг. з'яўляўся сакратаром маскоўскіх перыядычных выданняў, свае вершы, апавяданні, раманы змяшчаў у «Ремесленной газете», «Русской газете», «Новостях дня», у часопісах «Московское обозрение», «Спутник», «Россия» і многіх іншых. Асобнымі выданнямі ў Маскве выходзілі п'есы-жарты, драмы з народнага жыцця, гістарычныя аповесці і драмы, паэмы. У песенны фальклор ўвайшлі раманс «Эти очи — темны ночи», «Очаровательные глазки» і іншыя яго песні і рамансы. Мяркуецца, што яму належыць зыходны тэкст рускай народнай песні «По диким степям Забайкалья». На тэксты Кандрацьева музыку пісалі Васіль Андрэевіч Залатароў і іншыя кампазітары.
У 1872 годзе, будучы акцёрам трупы Народнага тэатра А. Ф. Фядотава, на арганізаванай у гонар 200-годдзя з дня нараджэння Пятра I Політэхнічнай выставе ў Маскве атрымаў за сваю гістарычную драму «На Паволжы» Вялікі залаты медаль.
Кандрацьеў друкаваў раманы «Салтычиха», аповесці, драматычныя карціны ў вершах «Смерть Аттилы», «Пушкин у цыган», «Пир Стеньки Разина», гістарычныя нарысы «Седая старина Москвы», вершы, пераклады.
1 ліпеня 2015 на радзіме ў Каловічах адкрытая мемарыяльная пліта Кандрацьеву. Аўтар — Анатоль Капцюг.
#Вілейка #Вялейка #вілейскі #вілейскіпавет #каловічы #Кандрацьеў #Вілейшчына #Вилейка #Вилейский #вилейскийрайон #вилейскийповет #Кондратьев #коловичи #коптюг #Капцюг

Нямецкія войскі пад камандаваньнем фэльдмаршала фон Бока, якія ўваходзілі ў склад групы армій «Цэнтар», за першы тыдзень вайны занялі практычна ўсю Заходнюю і Цэнтральную Беларусь.
22 чэрвеня, быў выдадзены загад пра эвакуацыю вязняў з беларускіх турмаў. Вязні з Баранавічаў, Валожына, Ліды мусілі быць пераведзеныя ў Чыцінскую вобласць, вязні з Горадні — у Іркуцк, з Берасця — у Тамбоў і Курск. Вялейскія вязні мусілі накіравацца ў Разань. Паколькі эвакуацыя з Вялейкі не ўяўлялася магчымай, было вырашана перакінуць арыштаваных у Барысаў, а адтуль ужо праз Воршу, Вязьму, Маскву вывезьці ў Разань.
Транспарту для перакідкі не было, а вязьняў было шмат, таму арыштаваныя мусілі прайсьці пехам 180 км да Барысава цягам пяці дзён. Падрабязней у нашым артыкуле...
#вілейшчына
#маладзечаншчына
#ашмяншчына
#валожыншчына
https://telegra.ph/Pav%D1%96lle-%D1%9E-pershyya-dn%D1%96-vajny-05-27

Telegraph
Павільле ў першыя дні вайны.
Нямецкія войскі пад камандаваньнем фэльдмаршала фон Бока, якія ўваходзілі ў склад групы армій «Цэнтар», за першы тыдзень вайны занялі Горадню, Берасьце, Маладэчна, Слуцак, Баранавічы, Менск, Бабруйск — г. зн. практычна ўсю Заходнюю і Цэнтральную Беларусь.…
Рака Вузлянка на Вілейшчыне — вельмі прыгожая і чыстая лясная рака.
Этнограф Пакроўскі запісаў цікавае зьвесткі пра яе:
«На адлегласці 6 вёрстаў ад Куранца на паўночны-захад у лесе маёнтка Любань, над ракою Узлою, налічваецца больш за 100 пахавальных курганоў. На рацэ, у тым месцы, дзе сканчаюцца курганы, ёсць мост, які дагэтуль завецца Вітольдавым»
Вітаўтавы масты пачалі зьяўляцца нядоўга пасьля сьмерці Вітаўта (напр. каля Маладэчанскага Маркава, Цны каля Менску і г.д.)
Крыніца: https://t.me/pavillie
#Любань #Вілейка #Вялейка #вілейшчына #Вузлянка #Вілейскі #вілейскіраён #Вилейка #Узлянка #Вилейский #вилейскийрайон #Пакроўскі