Навіны Вілейка
313 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Старыя дакументы Вілейшчыны

Асабістае пасведчанне на імя Станіслава Барэйкі, які ў час вайны жыў у Даўгінаве Вілейскага павета. Атрымалася толькі даведацца, што ў міжваенны час ён займаў розныя пасады ў Навагрудскім ваяводстве. Але гэта, на жаль, ўсё.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #даўгінава #долгиново #борейко #барэйка #вілейскі #вілейскіпавет #вилейский #вилейскийповет #старыедокументы #старыядакументы
Абвешчаны збор на надмагільны помнік нашаму земляку Змітраку Бядулю

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры абвясціў збор сродкаў на надмагільны помнік пісьменніку Змітраку Бядулю.

Эскіз манумента распрацаваны вядомым беларускім скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. Для яго вытворчасці і ўстаноўкі неабходна сабраць 12,5 тысячы рублёў.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі, а таксама зацікаўленых грамадзян узяць удзел у дабрачынным сборы сродкаў і зрабіць грашовы ўнёсак на разліковы рахунак у беларускіх рублях: BY15AKBB36429000005530000000 у ААТ «АЗБ Беларусбанк» БІК: АКВВВY2X УНП: 190269032.

Музей будзе ўдзячны за любую фінансавую падтрымку праекта і кожнае ахвяраванне.
Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік) памёр у эвакуацыі ў казахстанскім Уральску 3 лістапада 1941 года. Там і быў пахаваны. У 2020 годзе адбылося перапахаванне ў Мінску на Усходніх могілках.

Даведка:

Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік), беларускі паэт і празаік, мовазнаўца.

Самуіл Плаўнік нарадзіўся 23 красавіка 1886 г. ў небагатай яўрэйскай сям’і ў мястэчку Пасадзец Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Лагойскі раён). Нейкі час вучыўся і жыў ў Даўгінаве і Ільлі.

#бядуля #вілейскіпавет #вілейскіраён #вілейка #вялейка #вілейскі #лагойскіраён #лагойскі #пасадзец #вилейский #вилейскийрайон #вилейскийповет #посадец #илья #илия #ільля #ілля #ілія #даўгінава #долгиново
Старыя фота Вілейшчыны

Царква Святога Мікалая ў в.Латыгаль на Вілейшчыне. Фотаздымак 1900 года.

#вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вілейскіпавет #латыгаль #вилейский #вилейскийрайон #вилейка #вялейка #вилейскийповет
Старыя фота Вілейшчыны

1924 год. Вялейка. Камісар Вялейскага павета Эдвард Каспшыцкі.

Фотаздымак з альбому дзейнасці дзяржаўнай паліцыі Рэчы Паспалітай на Вялейшчыне. Інтэрбелум.

#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіравет #старыяфота #староефото #вилейский #вилейскийповет #вилейка #Каспшыцкі
Старыя дакументы Вілейшчыны

1939 год. Вялейка. Ліст ад Віленскага ваяводства аб пацверджанні атрымання даведкі па хваробе ад лекара пры Вялейскім гарадскім старостве.

Крыніца: https://vk.com/staraja_vilejka

#вілейка #вялейка #вілейскіпавет #старыядакуманты #вилейский #вилейскийповет
Краязнаўца Кастусь Шыталь піша:

"БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў ВЯЛЕЙСКАЙ ШКОЛЕ Ў 1927 ГОДЗЕ

Mikalaj Menski апублікаваў на старонцы Старая Вялейка школьнае пасведчанне вучня пачатковай школы ў Вялейцы з 1927/28 года.

Дакумент цікавы тым, што сярод прадметаў у ім пазначаная - беларуская мова.

У 1927 годзе пад уплывам Таварыства Беларускай Школы, якое мела сваю акруговую ўправу ў Вялейцы, у многіх мясцовасцях бацькі вучняў падавалі дэкларацыі аб жаданні навучання дзяцей на беларускай мове. Польскія ўлады адхілялі гэтыя дэкларацыі на падставе фармальных і іншых прычын, але некаторыя з іх усё ж былі задаволеныя, і ў Заходняй Беларусі ў некалькіх дзясятках дзяржаўных школ пачалі вывучаць беларускую мову.

Пазней рознымі спосабамі беларускую мову са школ выкідавалі. У Маладзечне, як пісаў мясцовы карэспандэнт у адной з віленскіх газетаў "вучылі па-беларуску ды перасталі". У Шаркоўшчыне беларускую мову скасавалі ў 1935 годзе, у Баярах каля Падсвілля - у 1934, у Жабінцы каля Глыбокага - у 1937.

Колькі часу вывучалі беларускую мову ў школе ў Вялейцы - невядома. Пакуль што не знайшоў пазнейшых згадак ні пра яе існаванне, ні пра яе скасаванне.

На ілюстрацыях - выцінкі з газет "Наша Праца", №50, 1927 і "Głos Wileński", Nr. 38, 1927."

#вілейка #вялейка #вилейка #ТБШ #мова #вілейскі #вілейскіпавет #вилейскийповет #вилейский
Старыя фота Вілейшчыны

Да 1930 года. Вялейскі павет. Супрацоўнікі паліцэйскага ўчастка ў Куранцы. Інтэрбелум.

Крыніца: https://vk.com/staraja_vilejka

#вілейскі #вілейскіраён #вялейка #староефота #старыяфота #куранец #вілейскі #вілейскіпавет #вилейка #Куренец #старыефото #вилейский #вилейскийрайон #вилейскийповет
23 красавіка 1918 году ў мястэчку Хаценчыцы Вілейскага павету мясцовая моладзь з таварыства “Вянок” паставіла п’есу “Паўлінка” Янкі Купалы і мела шмат добрых водгукаў. Сцэна, на якой граўся спэктакль была аздоблена нацыянальным сьцягам і надпісам “Ніхай жыве вольная Беларусь!”

#вілейка #вялейка #вилейка #вилейский #вилейскийповет #хотенчицы #хаценчыцы #паўлінка #купала #вілейскі #Вілейскіраён #вілейскіпавет
Хаценчыцы, Вялейскі павет. Пастарунак паліцыі. 1930-я гады.

Са збораў Музея гісторыі фатаграфіі ў Кракаве.

#вилейка #вялейка #вілейка #хаценчыцы #вілейскі #вілейскіпавет #пастарунак #вилейский #вилейскийповет #старыефото #старыяфота
Да 1924 Вялейскі павет. Пастраенне за касцелам. Фотаздымкі з альбому дзейнасці дзяржаўнай паліцыі РП на Вялейшчыне. Інтэрбелум.

Крыніца: https://vk.com/staraja_vilejka

#вілейка #вялейка #вілейшчына #вілейскіпавет #вілейскі #вилейский #вилейка #вилейскийповет
1 чэрвеня (19 мая) 1904 года памёр наш зямляк Іван Кандрацьеў - рускі гісторык, масквазнаўца, празаік, паэт, драматург, педагог, перакладчык.

Ён нарадзіўся 9 (21) чэрвеня 1849 года ў вёсцы Каловічы Вілейскага павета ў беднай сялянскай сям'і.

Вучыўся і працаваў у Смаленску, Пецярбургу, Вільні, а потым пераехаў у Маскву.

З 1870-х гг. з'яўляўся сакратаром маскоўскіх перыядычных выданняў, свае вершы, апавяданні, раманы змяшчаў у «Ремесленной газете», «Русской газете», «Новостях дня», у часопісах «Московское обозрение», «Спутник», «Россия» і многіх іншых. Асобнымі выданнямі ў Маскве выходзілі п'есы-жарты, драмы з народнага жыцця, гістарычныя аповесці і драмы, паэмы. У песенны фальклор ўвайшлі раманс «Эти очи — темны ночи», «Очаровательные глазки» і іншыя яго песні і рамансы. Мяркуецца, што яму належыць зыходны тэкст рускай народнай песні «По диким степям Забайкалья». На тэксты Кандрацьева музыку пісалі Васіль Андрэевіч Залатароў і іншыя кампазітары.

У 1872 годзе, будучы акцёрам трупы Народнага тэатра А. Ф. Фядотава, на арганізаванай у гонар 200-годдзя з дня нараджэння Пятра I Політэхнічнай выставе ў Маскве атрымаў за сваю гістарычную драму «На Паволжы» Вялікі залаты медаль.

Кандрацьеў друкаваў раманы «Салтычиха», аповесці, драматычныя карціны ў вершах «Смерть Аттилы», «Пушкин у цыган», «Пир Стеньки Разина», гістарычныя нарысы «Седая старина Москвы», вершы, пераклады.

1 ліпеня 2015 на радзіме ў Каловічах адкрытая мемарыяльная пліта Кандрацьеву. Аўтар — Анатоль Капцюг.

#Вілейка #Вялейка #вілейскі #вілейскіпавет #каловічы #Кандрацьеў #Вілейшчына #Вилейка #Вилейский #вилейскийрайон #вилейскийповет #Кондратьев #коловичи #коптюг #Капцюг