Навіны Вілейка
314 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Галоўнага рэдактара выданьня «Рэгіянальная газета» Аляксандра Манцэвіча абвінавачваюць у «распаўсюджваньні заведама ілжывых звестак, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады» паведамляе Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

Па матэрыялам крымінальнай справы, Аляксандр Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года распаўсюджваў у друкаваным выданьні і інтэрнет-рэсурсах «заведама ілжывыя зьвесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».

«У артыкулах зьмяшчалася недакладная інфармацыя, накіраваная на прычыненьне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, падрыў аўтарытэту краіны і яе органаў улады, нанясеньне ўрону нацыянальным інтарэсам, дэстабілізацыю абстаноўкі ў Беларусі, стварэньне і распаўсюд ілжывай інфармацыі аб парушэньні ў Беларусі правоў чалавека», — інфармуе Сьледчы Камітэт.

Аляксандру Манцэвічу інкрымінаваны арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Нагадаем, што 15 сакавіка ў Вілейцы ў доме галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча прайшоў ператрус, яго затрымалі. 24 сакавіка яго перавялі ў сьледчую турму ў Жодзіне.

#вілейка #вялейка #вилейка #маладзечна #Молодечно #маладэчна #Смаргонь #мядзел #нарач #ашмяны #астравец #валожын #вилейка #воложин #Молодечно #мядель #нарочь #сморгонь #ошмяны #островец #воложин #манцевич #манцэвіч
3 лістапада 2023 года ў Маладзечне адбыўся суд над былым рэдактарам "Рэгіянальнай газеты" Аляксандрам Манцэвічам.

Яму прысудзілі максімальны тэрмін па тым артыкуле, па якім яго абвінавачвалі - 4 гады агульнага рэжыму, і штраф 400 базавых велічынь (14 800 рублеў). Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе хлуслівай інфармацыі, якая дэскрыдытуюць Беларусь і яе органы ўлады.

Судовую справу вёў суддзя Аляксей Іршын, дзяржаўным абвінаваўцам выступаў Алчксандр Марцінчык.

Як палічыла следства, Аляксандр Манцэвіч будучы дырэктарам "Рэгіянальнай газеты" з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года распаўсюджваў праз Інтэрнэт і газету хлуслівыя дадзеныя. 15 сакавіка 2023 года Аляксандр Манцэвіч быў затрыманы, а ў яго дома і ў офсе быў праведзены вобшук.

Учора ў сваім апошнім слове спадар Манцэвіч дзякаваў усім за падтрымку:
“Дзякуй яшчэ раз усім за падтрымку мяне. Бясконцы дзякуй маёй сям’і, сябрам і калегам, усім тым, хто прыходзіў усе гэтыя 7 дзён на пасяджэнні, хто не прыходзілі і перажывалі за мяне, хто пісаў мне пісьмы ў Жодзіна, хто дасылаў пасылачкі і не толькі, дзякуй усім.”

Напісаць яму па-ранейшаму можна:
Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Аляксандр Барысавіч Манцэвіч

#вілейка #вялейка #маладэчна #маладзечна #манцэвіч #астравец #ашмяны #астравец #мядзел #нарач #смаргонь #валожын #вилейка #Молодечно #мядель #нарочь #сморгонь #островец #ошмяны #манцевич