Навіны Вілейка
313 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Сёньня б споўнілася 57 гадоў протаіерэю Ігару Прылепскаму, які служыў у царкве св. Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Касута.

Айцец Ігар заўсёды небаючыся асьвячаў помнікі ахвярам савецкіх рэпрэсій, якія ставілі вілейскія патрыёты, хоць на яго з-за гэтага ўвесь час "наязджалі" улады.

У 2011 годзе яму як і большасьці мужчын у Беларусі прыйшла позва з міліцыі, каб ён здаў адбіткі пальцаў. Ён прынцыпова адмовіўся і атрымаў штраф 700 000 рублёў з фармулёўкай "неповиновение законному требованию работников правоохранительных органов".

Айцец Ігар быў шматдзетным бацькам і выхаваў сваіх дзяцей шчырымі патрыётамі.

Нажаль ён рана пайшоў з жыцьця...

Вечны спачын табе, Айцец Ігар! Дзякуй за ўсё!

#Вілейка #Вялейка #Касута #Прылепскі #Царква #Прилепский #Вилейка #Церковь