Навіны Вілейка
313 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Уладзімір Конан працаваў настаўнікам і дырэктарам школы ў вёсцы Стражы на Вілейшчыне

90 гадоў таму, 23 красавіка 1934 года, нарадзіўся УЛАДЗІМІР КОНАН беларускі філосаф, гісторык, літаратурны крытык, доктар філасофскіх навук (1982), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Нарадзіўся Уладзімір Міхайлавіч у вёсцы Вераскава Наваградскага раёна. Скончыў гістарычны факультэт БДУ.

Выкладаў гісторыю, рускую мову і літаратуру ў Стражоўскай васьмігадовай школе Вілейскага раёна, у 1960 — 1961 гадах быў яе дырэктарам.

Паступіў у аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН БССР, якую скончыў у 1965 годзе.

Працаваў малодшым, старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам сектара эстэтыкі і сацыяльнай псіхалогіі, вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1981 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Інстытуце філасофіі АН СССР па тэме «Станаўленне і развіццё эстэтычнай думкі Беларусі (Х ст. — 1917 г.)».

У 2006 — 2011 гадах працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Уладзімір Конан — знакавая фігура на навуковай гуманітарнай прасторы Беларусі. Адзін са стваральнікаў беларускай гісторыка-філасофскай школы. Спецыяліст па гісторыі беларускай думкі, які прапанаваў новае бачанне беларускай інтэлектуальнай гісторыі, — абверг міф, што ў Беларусі філасофскай традыцыі не было, а існавала толькі вёска, фальклор.

Быў актыўным удзельнікам адраджэння нацыянальнага духоўнага і інтэлектуальнага жыцця Беларусі.

Памёр 6 чэрвеня 2011 года.

Крыніца: https://www.facebook.com/litaraturnaja.belarus

#КОНАН #вілейскі #вілейскіраён #стражы #вилейский #вилейскийрайон