Навіны Вілейка
311 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Сеньня вілейскія краязнаўцы і патрыёты навялі парадак на магіле паўстанцаў 1863 году з атраду Козел-Паклеўскага і на магілах людзей, якія загінулі ад рук нямецкіх карнікаў ля в.Уладыкі. Такія прыборкаі вілейчукі робяць на памятных мясьцінах штогод.

Таксама была ўзята зямля з магілы паўстанцаў, каб завезьці яе ў Вільню пахаваньне Каліноўскага, якое адбудзецца 22 лістапада і ўскласьці яе на яго магілу.

Таксама плануецца ўзяць зямлю яшчэ з двух месцаў пахаваньня на Вілейшчыне - з магілаў ў в.Куранец і з Бітага Логу.

Вілейскія патрыёты заклікалі далучыцца да прывозу зямлі на месца пахаваньня Каліноўскага з магілаў паўстанцаў з усёй Беларусі.

#калиновский #вильнюс #каліноўскі #вільня #росы #вілейка #вялейка #вилейка
Едзем ў Вільню!
Чат для тых, хто едзе на перапахаванне ў Вільню.
https://t.me/vilnia

#вільня #Вильнюс #vilnius
Вілейчукі ў Вільні на пахаваньні Каліноўскага годна прадстаўляюць наш горад!

#вілейка #вялейка #вилейка #vilnius #вильнюс #вільня #Каліноўскі

Прамую трансляцыю глядзець тут:
https://www.facebook.com/svaboda.org/videos/542459939923383/
Белорусский парень из деревни Хотенцчицы в Вилейском районе сто лет назад построил бумажную фабрику в пригороде польского (тогда) Вильнюса, а поселение при нем назвал Григорьево, потому что звали его Григорий Курец. Когда Григорьево стало литовским, оно трансформировалось в Григишкес – сейчас это ближайший к столице Литвы городок с населением 11 тысяч человек. Фабрика по-прежнему работает, являясь крупнейшим в балтийских странах производителем туалетной бумаги, полотенец, картона.

https://blisch.by/lithuania04

#вілейка #вилейка #вялейка #хаценчыцы #вільня #Вильнюс #vilnius
17 лютага 1806 г. нарадзіўся Канстанцін Тышкевіч - беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай археалогіі, стваральнік перашага ў Беларусі музея старажытнасцяў (Вільня).

Гэта Канстанцін Тышкевіч арганізаваў ў 1857 годзе за свае грошы экспедыцыю па Віліі ад вёскі Камена на Вілейшчыне да ўпадзеньня Віліі ў Нёман. Мэта падарожжа - даследваць населеныя пункты, вызначыць глыбіні на Віліі, апісаць рэльеф, сабраць фальклор.

Экспедыцыя цягнулася 4 месяцы. За гэты час было пройдзена 682 вярсты, наведана 295 населеных пунктаў, праведзеныя раскопкі, апісаныя археалагічныя помнікі, запісваліся ўспаміны жыхарроў.

Вынікам экспедыцыі стала краязнаўчая манаграфія "Вілія і яе берагі", праўда выдадзеная яна была ўжо пасьля сьмерці Тышкевіча ў 1871 годзе ў Дрэздане.

У 2007 годзе ў горнар 150-годдзя экспедыцыі Тышкевіча была арганізаваная першая беларуска-літоўска экспедыцыя. У ёй прынялі ўдзел навукоўцы, георгафы, краязнаўцы, этнографы. Кіраўніком экспедыцыі "Шляхам Тышкевіча" быў краязнаўца і турыст Міхаіл Петух.

У гонар экспедыцыі Канстанціна Тышкевіча ў 1856 годзе і юбілейнай экспедыцыі "Шляхам Тышкевіча" 2007 года ў Вілейцы ўсталяваны мемарыяльны валун з скульптурай Віляны - сімвалам ракі Вілія.

Падрабязьней пра Тышкевіча:
https://ru.m.wikipedia.org/wiki/Тышкевич,_Константин_Пиевич

#тышкевіч #лагойск #логойск #вілія #вяльля #вялля #вилия #вилияиеёберега #Вільяна #вілейка #вялейка #вилейка #Вильяна #Вільяна #Вільня
23 лютага 1903 года (10 лютага па старому стылю) ў мястэчку Будслаў на Мядзельшчыне нарадзіўся Вінцэнт Жук-Грышкевіч - беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, настаўнік, журналісты.

Вучыўся ў Будслаўскай беларускай гімназіі да ейнае ліквідацыі, потым ў Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1922 годзе.

Найвышэйшую адукацыю атрымаў у Праскім унівэрсытэце (1926). У 1927—1939 гадох быў настаўнікам Віленскае беларускае гімназіі. Браў актыўны ўдзел у грамадзка-нацыянальным жыцьці.

У верасьні 1939 году, пасьля пачатку савецкай акупацыі, быў прызначаны рэдактарам-стылістым у газэце Віленская праўда, але ўжо 30 верасьня быў арыштаваны савецкімі ўладамі, утрымліваўся ў Вілейскай турме, пра што напісаў успаміны. Пазьнец знаходзіўся ў лягерах.

У 1942 годзе як польскі грамадзянін быў вызвалены, ваяваў у арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса. Пасьля вайны, ад 1950 году жыў у Канадзе, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. Быў Старшынём Рады БНР у 1971—1982 гадох.

14 верасьня 1953 году ажаніўся зь беларускай дзяячкай Раісай Жукоўскай.

Памёр 14 лютага 1989, Бэры (Barrie), Канада.
Пахаваны ў штаце Нью-Джэрзі (ЗША) на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку.

#жук #жук_грышкевіч #грышкевіч #вілейка #вялейка #мядзел #мядзельскі #мядзельскіраён #будслаў #вільня #БНР #турма #вілейскаятурма #вилейка #мядель #мядельский #мядельскийрайон #будслав #гришкевич #вильнюс
📖 Нашыя кнігі

Успаміны нашага земляка з мястэчка Будслаў Вінцэнта Жук-Грышкевіча (23 лютага 1903 — 14 лютага 1989) пра тое, як ён адзначаў Дзень Незалежнасьці БНР 25 сакавіка ў Менску, Будславе, Вільні, Празе ды ў савецкай турме ў Вілейцы.

Кніга "25 сакавіка: успаміны з Менску, Будслава, Вільні, Прагі, савецкай турмы" была выдадзена ў Таронта ў 1978 годзе.

У гэтай кнізе апублікаваныя ўспаміны 6-га Старшыні Рады БНР Жук-Грышкевіча ў эміграцыі ды вэтэрана арміі Андэрса, які ваяваў супраць нацыстаў у Азіі, Афрыцы й у Заходняй Эўропе.

У 1918 годзе аўтару споўнілася ўсяго 15 — выданьне цікавае тым, што апавядае не пра падзеі стогадовае даўніны, а пра далейшую традыцыю сьвяткаваньня даты абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Ад аўтара:
"Гэтыя пяць абразкоў успамінаў — адзін з Першага Ўсебеларускага Кангрэсу й чатыры з сьвяткаваньня 25-га Сакавіка ў розных часох, розных мясцох і абставінах — прысьвячаюцца двум шэсьцьдзесяцігадовым юбілеям: Першага Ўсебеларускага Кангрэсу і абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Успаміны пра 25-га Сакавіка друкаваліся ў 1953 годзе ў Торонто, у газэце "Беларускі Эмігрант". У гэтым выданьні зроблены папраўкі й малыя зьмены."

На фота ўрывак з кнігі толькі пра ўспаміны з Вілейскай турмы. Кніга была падаравана дачкой і ўнучкай Вінцэнта Жук-Грышкевіча 12 траўня 2002 года пад час экскурсіі ў Будслаў вілейскаму гісторыку Аляксею Сюдаку.

#жук #жук_грышкевіч #грышкевіч #вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #будслаў #мядзел #БНР #25Сакавіка #вілейская #вілейскаятурма #турма #мядзельскі #мядзельскіраён #прага #Вільня #менск #Вильнюс #гришкевич #мядель #мядельский #мядельскийрайон #вилейка #вилейский #вилейскийрайон
Для выканання праекту помніка запрасілі скульптара Пятра Германовіча, які прапанаваў пабудаваць помнік не на могілках, а на рухлівым месцы каля гасцінца, дзе ў хуткім часе павінны былі закласці мясцовы парк і будынак новай школы.
Прапанову прафесара Германовіча падтрымала мясцовае насельніцтва і не толькі каталіцкага веравызнаня. Дзеля будаўніцтва помніка быў створаны Камітэт, на чале якога паўстаў Людвік Кракаў, уладальнік маёнтка Любань і галоўны фундатар праекта. Ягонымі намеснікамі былі: Антон Бялевіч і Аліна Сырэвіч. Сакратаром Камітэту абралі Юліяна Фарэмнага, а скарбнікам (касірам) - Уладзіслава Гайковіча. Чальцамі Камітэту былі: Вацлаў Клячкоўскі, уладар фальварка Дз’якаўшчына Караль Фарэмны.
18 ліпеня 1930 года асвяцілі падмурак і пачалі будаваць помнік. Скончылася будаўніцтва праз 30 дзён. Трэба адзначыць, што абышлося яно досыць танна, таму што прафесар Германовіч і чацвёра ягоных вучняў працавалі дабрачынна, сродкі спатрэбіліся ў асноўным на набыццё будаўнічых матэрыялаў.
21 жніўня 1930 года помнік паўстаў перад гледачамі ва ўсёй сваёй велічы. Ягоная вышыня складала 9 метраў, а шырыня пастаменту - каля 6 метраў. Аснова канструкцыі -каменна-бетонная. Помнік вытрыманы ў барочным стылі. Каля падножжа крыжа, на стылёвай калюмне сядзіць магутны арол, які пагрозліва пазірае ў бок поўначы. Пад арлом надпіс: “1863”. Колер манументу - шэры, з зеленаватым адценнем.

Што датычыць магілы 18 паўстанцаў на прыкасцельных могілках, то пазней на ёй зрабілі бетоннае надмагілле і крыж з надпісам па-польску “18 паўстанцаў 1863 г.”
Лёс помніка ў Куранцы нешчаслівы: яго разбурылі Саветы у канцы 1939 г. пасля аб’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. На сённяшні дзень ад яго застаўся толькі пастамент, на якім ўсталявалі кветніцу, а вось брацкая магіла 18 паўстанцаў захавалася ў Куранцы і дагэтуль, яна месціцца каля цяперашняга куранецкага касцёлу.

#каліноўскі #калиновский #вильнюс #вільня #155 #Wilno #Vilnius #лукішкі #1864год #1864 #куранец #уладыкі #каралеўцы #владыки #королевцы #куренец #восстание #паўстаньне #паклеўскі
Вілейчанка Ганна Валынец выступіла на мерапрыемстве «Ноч (не)расстраляных паэтаў» у Вільні.

Беларусы Вільні зладзілі імпрэзу-ўшанаванне памяці беларускіх літаратараў, якія былі расстраляныя НКУС у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел музыкі Аляксандр Памідораў, Юры Несцярэнка, Ганна Валынец, гурт «Беларускі цуд», паэткі Сабіна Брыло, Ванда Марціньш, Дар’я Роскач. Выступілі таксама старшыня Саюза літоўскіх пісьменнікаў Бірутэ Янушкайтэ і іншыя ганаровыя госці.

#вілейка #вялейка #Вільня #валынец #вилейка #Вильнюс
23 лютага 1903 года ў мястэчку Будслаў нарадзіўся наш зямляк Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1903 —1989).

Вось яго успаміны пра тое, як ён адзначаў Дзень Незалежнасьці БНР 25 Сакавіка ў савецкай турме ў Вілейцы.

Кніга "25 сакавіка: успаміны з Менску, Будслава, Вільні, Прагі, савецкай турмы" была выдадзена ў Таронта ў 1978 годзе.

У гэтай кнізе апублікаваныя ўспаміны 6-га Старшыні Рады БНР Жук-Грышкевіча ў эміграцыі ды вэтэрана арміі Андэрса, які ваяваў супраць нацыстаў у Азіі, Афрыцы й у Заходняй Эўропе.

У 1918 годзе аўтару споўнілася ўсяго 15 — выданьне цікавае тым, што апавядае не пра падзеі стогадовае даўніны, а пра далейшую традыцыю сьвяткаваньня даты абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Ад аўтара:
"Гэтыя пяць абразкоў успамінаў — адзін з Першага Ўсебеларускага Кангрэсу й чатыры з сьвяткаваньня 25-га Сакавіка ў розных часох, розных мясцох і абставінах — прысьвячаюцца двум шэсьцьдзесяцігадовым юбілеям: Першага Ўсебеларускага Кангрэсу і абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Успаміны пра 25-га Сакавіка друкаваліся ў 1953 годзе ў Торонто, у газэце "Беларускі Эмігрант". У гэтым выданьні зроблены папраўкі й малыя зьмены."

На фота ўрывак з кнігі толькі пра ўспаміны з Вілейскай турмы. Кніга была падаравана дачкой і ўнучкай Вінцэнта Жук-Грышкевіча 12 траўня 2002 года пад час экскурсіі ў Будслаў вілейскаму гісторыку Аляксею Сюдаку.

#жук #жук_грышкевіч #грышкевіч #вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #будслаў #мядзел #БНР #25Сакавіка #вілейская #вілейскаятурма #турма #мядзельскі #мядзельскіраён #прага #Вільня #менск #Вильнюс #гришкевич #мядель #мядельский #мядельскийрайон #вилейка #вилейский #вилейскийрайон