Кляновік
У нашым рэгіёне традыцыйным дрэўным напоем з'яўляецца бярозавы сок, аднак ёсць здагадка, што кляновы сок па сваёй карысці не саступае бярозаваму і добра засвойваецца. Ці можна ўжываць кляновы сок і ці ёсць у ім карысць?
Адказвае ўрач-гігіеніст Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алена Смірнова:
— Збор кляновага соку не адрозніваецца ад збору бярозавага. Набраканне пупышак служыць сігналам да пачатку збору, а іх распусканне сведчыць аб заканчэнні. Для збору выбіраюць клён удалечыні ад забруджаных месцаў (аўтамагістраляў і прамысловых прадпрыемстваў) з дыяметрам ствала не менш як 20 см і пышнай кронай.
У склад кляновага соку ўваходзяць вада, цукроза, алігацукрыды, мінералы, арганічныя і тлустыя кіслоты, глюкоза, караціноіды, дэкстроза, вітаміны Е, РР, Y, С. Таму кляновы сок карысны пры авітамінозе, ён умацоўвае імунітэт, чысціць крывяносныя сасуды ад таксінаў, зніжае крывяны ціск, спрыяе памяншэнню вязкасці крыві і з'яўляецца прафілактычным сродкам супраць утварэння тромбаў у сасудах, аказвае мачагоннае і жаўцягоннае дзеянне, спрыяе запаволенню працэсаў старэння, паляпшэнню рэгенерацыі тканак, зніжэнню ўзроўню халестэрыну ў крывяной сістэме, нармалізацыі функцыянавання страўнікава-кішачнага тракта, паскарэнню абмену рэчываў, запаволенню развіцця анкалагічных працэсаў і запаленняў, умацаванню касцяной і нервовай тканак.
Нягледзячы на вялікую колькасць станоўчых уласцівасцяў, кляновы сок мае свае супрацьпаказанні. У сувязі з утрыманнем цукру не рэкамендуецца ўжываць яго людзям з цукровым дыябетам. Ён таксама можа выклікаць моцную алергічную рэакцыю. Кляновы сок супрацьпаказаны дзецям да трох гадоў. Старэйшыя дзеці могуць ужываць напой у аб'ёме не больш за 100 мл у дзень.
Кляновы сок мае мачагоннае дзеянне, таму людзям з праблемамі мочавыдзяляльнай сістэмы ён рэкамендуецца ў невялікіх колькасцях.
Памятайце, што тэрмін захоўвання свежага кляновага соку не павінен перавышаць трох дзён, у замарожаным выглядзе ён можа захоўвацца да года.
Самае распаўсюджанае выкарыстанне кляновага соку — перапрацоўка яго ў кляновы сіроп. Для вырабу сіропу ваду выпарваюць з дрэўнай вадкасці, пры гэтым салодкі прадукт гусцее і ператвараецца ў цягучую масу з характэрнымі смакавымі якасцямі.
Алена КРАВЕЦ
#кляновік