Навіны Вілейка
310 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Рэдкую для Беларусі птушку заўважылі на Вілейскім вадасховішчы.

🐦 На Вілейскім вадасховішчы 4 траўня птушкары Дзмітрый і Кацярына Гушча заўважылі горную гусь.

Вялікая гусіная чарада адпачывала на сярэдзіне вадасховішча і птушкары нарабілі сотні здымкаў. Разгледзець яе на вялікай адлегласці яшчэ і сярод іншых гусей было цяжка і знайшлі яе ўжо калі ў хаце разглядалі фотаздымкі.

Горная гусь – высакагорны від, распаўсюджаны ў Цэнтральнай Азіі, а ў Еўропу гэты від інтрадуцыраваны чалавекам. Так як птушкі зараз добра размнажаюцца ў Еўропе, то від унесены ў спіс фаўны Еўропы. Для Беларусі гэта другая рэгістрацыя, першая была ў 2014 годзе.


📷 На фота:
горная гусь на Вілейскім вадасховішчы, аўтары Дзмітрый і Кацярына Гушча.
горная гусь (ілюстрацыйнае), аўтар Imran Shah

Крыніца: https://t.me/wildlifebelarus

#орнитология #вилейка #вилейское #вилейскоеводохранилище #водохранилище #гусь #гуси #вілейка #вілейскае #вілейскаевадасховішча #вадасховішча