Навіны Вілейка
313 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Наша спадчына

Малышкаўскае гарадзішча — гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі, размешчанае за 0,1 км на захад ад вёскі Малышкі (Вілейскі раён), на высокім (каля 10 м ад узроўню вады) беразе ракі Сэрвач (правы прыток Віліі).

Малышкаўскае гарадзішча адносіцца да ліку такіх паселішч культуры штрыхаванай керамікі, якія з'явіліся ў першых стагоддзях нашай эры, умацоўваліся з моманту свайго ўзнікнення магутнымі валамі і глыбокімі равамі, на грэбені вала будаваліся сцены з бярвенняў.

У адрозненне ад іншых гарадзішч Верхняга Павілля, яно размешчана не на ўзгорку або мысе, а на роўным месцы.

Крыніца: https://t.me/pavillie

#вілейшчына #вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вялейка #сэрвач #малышкі #вілія #вяльля #археалогiя #вилейский #вилейскийрайон #вилейщина #вялейшчына #сервечь #вилия #археология
12 чэрвеня 1895 года ў фальварку Кур'янаўшчынана Вілейшчыне (цяпер Лагойскі раён) нарадзіўся Леапольд Іванавіч Родзевіч - беларускі драматург, дзеяч рэвалюцыйгага руху Заходняй Беларусі.

Паходзіў з дробнашляхецкай сям’і. Меў брата Чэслава і сясьцёр Ядзьвігу, Яніну і Марыю.

Скончыў пачатковую школу ў мястэчку Крайск на Лагойшчыне, а ў 1909 годзе - гарадскую вучэльню ў Вялейцы.

У 1914 годзе пераехаў у Вільню, жыў у сястры. Каля трох месяцаў працаваў на цукеркавай фабрыцы «Вікторыя», затым — тэхнічным чарцёжнікам пры зямельнай Сялянскага банка. Экстэрнам здаў іспыты на хіміка-тэхніка.

У гэты час далучыўся да беларускага грамадзка-асьветніцкага руху. Як адзначае Паўліна Мядзёлка. Леанід Родзевіч сябраваў Максім Гарэцкім і Зьмітраом Бядулям. Удзельнічаў у Беларускім музычна-драматычным гуртку, разам з Чэславам і Ядзьвігай у складзе трупы Ігната Буйніцкага выступаў у тэатральных пастаноўках.


Перад наступленьнем нямецкіх войскаў у 1915 годзе захварэў, быў праапэраваны на стрававод і пакінуў горад Вільню. З 1919 года жыў у Мінску, у 1921 годзе зноў вярнуўся ў Вільню.

У 1922-23 гадах ў Вільні рэдагаваў беларускія газеты «Беларускі звон» і «Наша будучыня».
Выдаваў творы беларускіх пісьменьнікаў: дзякуючы яго клопатам у 1923 выйшлі «Строма» Ўладзімера Дубоўкі, «Уяўленьне» і «На Ростані» Ўладзімера Жылкі.

З 1921 года дзеяч Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА). Далучыўся сам і ініцыяваў уступленьне БРА у Камуністычную партыю Заходняй Беларусі. Арыштоўваўся ў 1923 годзе польскімі ўладамі. У 1924 годзе становіцца сакратаром Гродзенскага падпольнага акружкама КПЗБ. З-за пераследу ўладаў увосень 1925 перабраўся ў Мінск. Кіраваў замежнай рэдакцыяй прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, быў рэдактарам «Бюлетэня ІДК КПЗБ», у 1925-34 рэдактар газеты «Чырвоны сцяг» і часопіса «Бальшавік», працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР.

Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1933 года па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра».
Адпраўлены ў Саратаў, жыў у сям’і старэйшага брата. На жыцьцё зарабляў працай у лясьніцтве.

Паўторан арыштаваны ў 1938 годзе. Дакладная дата гібелі невядомая, верагодна ў 1938 годзе. Пасьмяротна рэабілітаваны ў 1956 годзе.

#вілейскі #вілейшчына #вялейшчына #Родзевіч #вілейка #вялейка #родевич #родзевич #вилейский #вилейщина #логойск #логойский #логойскийрайон #лагойск #лагойскі #лагойскіраён #курьяновщина #крайск
ЗРОБІМ РАЗАМ ПОМНІК НАШАМУ ЗЕМЛЯКУ
збор сродкаў на помнік Змітраку Бядулю набліжаецца да завяршэння

Сябры!

За шэсць месяцаў, цягам якіх доўжыцца збор сродкаў на стварэнне надмагільнага манумента Змітраку Бядулю, на дабрачынным рахунку Літаратурнага музея назбіралася 9,8 тысяч беларускіх рублёў (усяго неабходна сабраць 12,5 тыс.руб.). Гэта азначае, што наша мэта дасягнута амаль на 80 адсоткаў!

Гэта маленькая перамога стала магчымай, дзякуючы спагадлівасці, неабыякавасці і шчыраму патрыятызму нашых дабрачынцаў! Дзякуючы тым добрым людзям, хто непасрэдна ахвяраваў уласныя сродкі, дзякуючы арганізацыям, якія прымалі калектыўныя рашэнні і пераводзілі пасільныя сумы, дзякуючы тым, хто падтрымаў інфармацыйна, паспрыяўшы распаўсюду нашых абвестак.

🙏🏼🙏🏼🙏🏼 ДЗЯКУЙ УСІМ ВЯЛІКІ!

А мы рухаемся далей і звяртаемся да тых, хто хацеў бы далучыцца да збору, каб дапамагчы нам хутчэй давесці добрую і патрэбную справу да канца!

Тлумачым, як гэта можна зрабіць на прыкладзе мабільнага дадатку “M-Belarusbank”.

Абіраеце пункты:
Платежи>Перевод по реквизитам
Запаўняеце палі:
ФИО
УНП плательщика (неабавязкова)
Адрес плательщика (неабавязкова)
Получатель: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
УНП получателя: 190269032
Счёт получателя: BY15AKBB36429000005530000000 (літары абавязкова лацінскія)
БИК банка получателя: AKBBBY2X (літары - лацінскія)
Код назначения платежа: 999
Назначение: стварэнне помніка Змітраку Бядулю.

Незалежна ад памеру дапамогі будзем удзячны кожнаму!

Для даведкі:
Беларускі паэт, празаік, публіцыст і мовазнаўца Зьмітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік) нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям’і ў мястэчку Пасадзец Вілейскага павета Віленскай губерні. Вучыўся ў мястэчках Ільля і Даўгінава.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 3 лістапада 1941 г., Змітрок Бядуля (сапр. Самуіл Яфімавіч Плаўнік) памёр у эвакуацыі каля г.Уральск (Казахстан), дзе быў пахаваны на гарадскіх могілках. Намаганнямі дзяржавы і грамадскасці, насуперак шматлікім складанасцям, была арганізавана работа па вяртанні яго на Бацькаўшчыну. 3 лістапада 2020 года адбылося перапахаванне парэшткаў класіка на Усходніх могілках у Мінску.

#бядуля #вілейка #вялейка #вілейскіраён #вілейшчына #ілья #ільля #ілія #даўгінава #илия #илья #долгиново #вилейский #вилейскийрайон #вилейщина
Рака Рыбчанка — рака ў Беларусі, у Маладзечанскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці, левы прытокракі Ілія (басейн Віліі).

Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 518 км².
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км.

Утвараецца ад зліцця рэк Вязынка і Гуйка ў гарадскім пасёлку Радашковічы, цячэ пераважна на паўночных схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 1,4 км на паўночны захад ад вёскі Беражок.

Асноўныя прытокі: Удра, Канатопка (справа), Бервячанка (злева). Даліна ў верхнім і ніжнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 3—4 км, у сярэднім цячэнні не выражана. Пойма на вялікім працягу двухбаковая (шырыня 0,5—1 км), парасла хмызняком, забалочаная.

Рэчышча звілістае, у межах Радашковічаў (1,5 км) каналізаванае, яго шырыня ў межань 15—17 м. У маляўнічай мясціне на рацэ зона адпачынку «Рыбчанка». Каля вёскі Раёўка сажалка плошчай 0,15 км².

Магчымы ператок вады з ракі Баравічанка па канале.

Каля вёскі Удранка на рацэ ў 1980 годзе быў пабудаваны санаторый «Сасновы бор» разам з прылеглым гідрапаркам: фантанамі, каскадамі, 7 выспамі, якія злучаны паміж сабой масткамі.

Фота Алена Алешка

#вілейскіраён #вілейка #вялейка #вілія #вяльля #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #рыбчанка #илья #илия #ілья #ільля #вілейшчына #маладзечна #маладэчна #маладзечаншчына #молодеченщина #вилейщина
У вёсцы Іжа на Вілейшчыне жыццё некалі віравала. Адным з цэнтраў прыцягнення быў мясцовы млын. “Быў”, бо яго разабралі, засталіся мізэрныя парэшткі. Але калі пашанцуе, можна адшукаць фрагменты стогадовых механізмаў.

А вось так млын выглядаў яшчэ ў адносна нядаўнім мінулым. (Здымкі ўзятыя з кніг і інтэрнэту.)

#вiлейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #ижа #іжа #млын
Старыя дакументы Вілейшчыны

1938 год. Пасведчанне аб заканчэнні школы.

Крыніца: https://www.facebook.com/groups/starajavilejka/?ref=share

#вілейка #вялейка #старыядакументы #вілейшчына #вилейка #вилейщина #старыедокументы
Тыповая сялянская сядзіба з Вілейшчыны, аўтар малюнка - архітэктар і краязнаўца Анатоль Капцюг.

#Вилейка #вилейщина #коптюг #вілейскі #вілейшчына #капцюг #сядзіба #вёска #архітэктура #вялейка #вялейшчына
Мяжа паміж Польскай Рэспублікай i БССР з 1921 па 1939 год ля Вiлейшчыны.

#вилейка #вялейка #вілейка #вiлейшчына #БССР #польша #польшча #вилейщина
Ручыца (Ганута), Вілейскі раён

Міхаіл Жых з Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання рэстаўратараў паведамляе, што яны талакою пачалі працу па ўратаванню барочных капліц XVIII стагоддзя пры сядзібе Агінскіх у Ручыцы Вiлейскага раёна.

Па першай каплічцы (бліжэй да месца знаходжання былога касцёла) ўжо выкананы супрацьаварыйныя работы. Узмацнены падмуркі , адноўлена адмостка, пачаліся і будуць працягнуты ў гэтым годзе рамонтна-аднаўленчыя работы.

Мiхаiл Жых запрашае да удзелу ў талацэ.
Сувязь праз +375296130993 і restorers.by

#Ручыца #капліцы #реставрация #вилейщина #Вiлейшчына #аднаўленне #вилейка #вялейка #вілейка #вилейский #агiнскi #вилейскийрайон #вілейскі #вілейскіраён #ганута #огинский
Нашыя землякі

19 траўня 1896 г. памёр Ян Козел-Паклеўскі — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гг., кіраўнік 3-га корпусу паўстанцкіх войск, камэндант Варшавы. Чалец Літоўскага Правінцыйнага камітэту.

Нарадзіўся ў 1837 годзе маёнтку Сэрвач на Вілейшчыне. Яго бацька, таксама Ян, быў ліберальным памешчыкам, уладальнікам маёнтка Вялікі Сэрвач, Жар і Харак, ганаровым куратарам гімназій Мінскай губерні, уласнікам некалькіх прыбытковых дамоў-камяніц у Вільні. Маці — Юзэфа Таленсдарф.

Да 1852 года выхоўваўся дома, потым паступіў у школу гвардзейскіх падпрапаршчыкаў у Пецярбург. Далей была вучоба ў Вайсковай інжынернай акадэміі, якую скончыў з залатым медалём. Тут ён пазнаёміўся з радыкальным з патрыётамі Яраславам Дамброўскім і Зігмунтам Серакоўскім.

У 1859 годзе падаў у адстаўку ў званьні паручніка і адразу выехаў у Парыж, дзе паступіў у Вышэйшую вайсковую школу на інжынерны факультэт. Там ён знаёміцца з Людвікам Міраслаўскім.

У 1861 вяртаецца на Радзіму. Увосень 1862 года Ян Козел як чалавек з шырокімі армейскімі сувязямі, быў выкліканы кіраўнікамі падполля ў Вільню замест Звяждоўскага, пераведзенага па службе ў Маскву. Козел стаў чальцом Літоўскага Правінцыйнага камітэта, бліжэйшым паплечнікам Кастуся Каліноўскага па падрыхтоўцы паўстаньня ў Беларусі і Літве.

Калі пачалося паўстаньне ў Польшчы ў студзені 1863 года, Ян Козел па даручэньні Каліноўскага дзеля аб’яднаньня дзеяньняў канспіратараў ездзіў у Пецярбург і Маскву, аб’ехаў Беларусь і толькі калі пачаўся пераслед яго з боку царскіх уладаў быў вымушаны з’ехаць у Польшчу.

З вясны 1863 года працаваў у паўстанцкай арганізацыі ў Варшаве, быў рэферэнтам у вайсковым аддзеле паўстанцкага ўрада і нават камендантам Варшавы.

Увосень 1863 ён пад псеўданімам Скала (палкоўнік Скала) прызначаецца ваенным начальнікам Аўгустоўскага і Гродзенскага ваяводстваў, потым камандзірам 3-га корпуса паўстанцкіх узброеных сіл.

Пасля задушэння паўстання апынуўся ў эміграцыі, спачатку ў Дрэздане, а потым у Парыжы. У канцы 1864 года французскі ўрад прапанаваў яму згуртаваць і ўзначаліць аддзел сапёраў для запланаванага будаўніцтва канала ў Панаме, але справа тая не здзейснілася. З 1865 года працаваў інжынерам у Ла-Рашэлі.

Калі пачалася франка-пруская вайна (1870 год), браў у ёй ўдзел на баку Францыі. Атрымаў пад сваё кіраўніцтва брыгаду пяхоты з Вандэі, потым узначальваў штаб 24 корпуса. Па заканчэнні вайны апынуўся ў Марсэлі, дзе спрабаваў працаўладкавацца. Там пазнаёміўся з расійскім консулам, з якім дамовіўся выдаваць часопіс, каб прапагандаваць ідэі панславянства.

Гэткая здрада выклікала абурэнне ў колах польскай эміграцыі, і Ян Козел вымушаны быў вярнуцца на Радзіму. Па вяртаньні ў студзені 1872 года ён быў арыштаваны і сасланы простым жаўнерам у горад Верны (цяпер Алматы).

Пасля службы ў войску застаўся ў Сярэдняй Азіі. У 1875 годзе атрымаў патэнт на заснаванне  прадпрыемства па здабычы і апрацоўцы мармуру ў Кульджы. Акрамя гэтага меў яшчэ параход на рацэ Ілі і кіраваў будаўніцтвам моста праз раку Муграб, у Ашхабадзе.

У 1883 вярнуўся на Радзіму. Памёр 7 мая 1896 года. Пахаваны ў Бабруйску.

Яго брат Вінцнт Козел-Паклеўскі ўзначальваў атрад паўстанцаў на Вілейшчыне і Маладзечаншчыне, ў якім налічвалася 200—250 чалаве.

28 траўня 1863 года ля вёскі Уладыкі адбыўся бой паміж паўстанцамі і царскімі войскамі. У баі з пераважаючымі сіламі ворага Вінцэнт Козел-Паклеўскі загінуў, разам з ім палегла большая частка атрада. Цяпер там стаіць помнік паўстанцам.

#вілейка #вялейка #вілейскі #сэрвач #козелы #паклеўскія #1863 #1864 #вілейшчына #вилейщина #паклевские #владыки #Уладыкі #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #вілейскіраён
Зборнік «Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні» Выпуск №11. Артыкул аб абнаўленнях абразоў і іншых цудах у розных вёсках Вілейскага раёна Мінскай вобласці: Бутаў, I. Каталог непрызнаных цудаў Вілейшчыны / I. Бутаў // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. – 2024. – Вып. 11. – С. 220–234.

Артыкул выкладзены на сайце выдання: Бел_фальклор. Вып. 11. Бутаў.pdf
https://drive.google.com/file/d/1SdEocrH6X17hL7lbKQ_5YzLM2truFmkL/view?usp=drive_link

#вилейка #вялейка #вилейский #вилейскийрайон #вілейскі #вілейскіраён #Вілейшчына #вилейщина